|

Генерал-маёр
ЦІХАНОЎСКІ Пётр Мікалаевіч
Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны
Пётр Мікалаевіч Ціханоўскі нарадзіўся 8 ліпеня 1958 года ў вёсцы Сідараўка Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1980 годзе скончыў з адзнакай Ленінградскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя С.М. Кірава. Службу праходзіў на пасадах камандзіра ўзвода, роты, начальніка штаба мотастралковага батальёна, намесніка начальніка штаба мотастралковага палка.
У 1991 годзе з адзнакай скончыў Ваенную акадэмію імя М.В. Фрунзе. Службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра і начальніка аператыўнага аддзялення штаба танкавай арміі, старшага афіцэра і начальніка групы планавання аператыўнага ўпраўлення Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, намесніка начальніка аддзела аператыўнага ўпраўлення Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У 1999 годзе скончыў з адзнакай Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і назначаны на пасаду намесніка начальніка аператыўнага ўпраўлення Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Далей праходзіў службу на пасадах намесніка начальніка Галоўнага штаба Узброеных Сіл - начальніка аператыўнага ўпраўлення Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба, першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 4 снежня 2009 года назначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першым намеснікам Міністра абароны.
|