Тыл Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сістэмай сіл і сродкаў, якія прызначаны для тылавога забеспячэння войскаў (сіл), а таксама для абароны, аховы і арганізацыі сувязі тылу. Ён выконвае таксама функцыі сувязнога звяна паміж эканомікай краіны і войскамі (сіламі).
Тыл Узброеных Сіл узначальвае намеснік Міністра абароны па тылу - начальнік тылу Узброеных Сіл.
Асноўнымі задачамі тылу Узброеных Сіл з'яўляюцца:
- стварэнне і ўтрыманне запасаў матэрыяльных сродкаў па службах тылу і забеспячэння імі войскаў
- арганізацыя падвозу ўсіх відаў матэрыяльных сродкаў і ажыццяўленне воінскіх перавозак
- аказанне медыцынскай дапамогі параненым і хворым, іх эвакуацыя і лячэнне
- правядзенне санітарна-гігіенічных, супрацьэпідэмічных і лячэбна-эвакуацыйных мерапрыемстваў
- арганізацыя харчавання ваеннаслужачых
- забеспячэнне ваеннаслужачых рэчавай маёмасцю
- арганізацыя банна-пральнага абслугоўвання
- арганізацыя запраўкі ўсіх відаў тэхнікі гаручым, забеспячэнне масламі, змазкамі і спецыяльнымі вадкасцямі
- арганізацыя і правядзенне ў войсках ветэрынарных мерапрыемстваў
- стварэнне нармальных умоў размяшчэння войскаў і арганізацыя забеспячэння іх усімі відамі кватэрнай маёмасці
- гандлёва-бытавое забеспячэнне войскаў
- распрацоўка нарматыўных дакументаў, загадаў і дырэктыў па службах тылу
- арганізацыя баявой падрыхтоўкі тылавых злучэнняў, часцей і арганізацый
- арганізацыя кантролю за расходаваннем матэрыяльных і грашовых сродкаў, паўнатой давядзення да ваеннаслужачых устаноўленых нормаў забеспячэння
Акрамя таго, на тыл ВПС і войскаў СПА ўскладаецца забеспячэнне базіравання авіяцыі, а таксама забеспячэнне авіяцыйных і зенітных ракетных злучэнняў і воінскіх часцей ракетамі, звычайнымі боепрыпасамі, спецыяльнай наземнай тэхнікай і авіяцыйна-тэхнічнай маёмасцю.
|