dummy.gif
top.gif
dummy.gif
dummy.gif dummy.gif
dummy.gif
question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif
Войскі сувязі
Задачы Войскаў сувязі
Начальнік сувязі Узброеных Сіл


Войскі сувязі

   Ваенная сувязь з'яўляецца неад'емнай складанай часткай кіравання Узброенымі Сіламі, яго матэрыяльнай асновай. Ад яе стану і функцыянавання залежаць аператыўнасць кіраўніцтва войскамі, своечасовасць прымянення баявых сродкаў і зброі.
   У сваім развіцці ваенная сувязь прайшла вялікі і складаны шлях, неразрыўна звязаны з гісторыяй стварэння Узброеных Сіл, зменай форм і спосабаў іх прымянення, удасканаленнем ваеннага мастацтва.
   Ад прасцейшых гукавых і зрокавых сродкаў сувязі для перадачы сігналаў і каманд непасрэдна на полі бою да шырока разгалінаваных шматканальных, сучасных аўтаматызаваных сістэм, здольных забяспечваць сувязь практычна на неабмежаваную далёкасць як са стацыянарнымі, так і рухомымі аб'ектамі, якія знаходзяцца на землі, на вадзе, пад вадой і ў паветры - такі гістарычны шлях развіцця і удасканаленне ваеннай сувязі.
   20 кастрычніка 1919 г. загадам Рэўвваенсавета Савецкай Рэспублікі ў складзе Палявога штаба было сфарміравана ўпраўленне сувязі на чале з начальнікам сувязі. Служба сувязі была выдзелена ў спецыяльную службу штабоў, а ў выніку - у самастойныя спецыяльныя войскі, з адначасовым увядзеннем пасадаў начальнікаў сувязі франтоў, армій, дывізій і брыгад. Так была закладзена структура сучасных войскаў сувязі. Суровая логіка ўзброенай барацьбы, развіццё формаў і спосабаў яе вядзення, патрабаванні да кіравання войскамі, якія ўсё павялічваліся, прывялі ў выніку да стварэння войскаў сувязі.
   Воіны-сувязісты служаць ва ўсіх відах Узброеных Сіл і родах войскаў. Без іх удзелу не абыходзіцца ні адно баявое дзяжурства, ні адно вучэнне. Яны забяспечваюць дзеянні баявых разлікаў ракетчыкаў, воінаў СПА, лётчыкаў, забяспечваюць кіраванне падпарадкаванымі сіламі і сродкамі на маршы і ў ходзе баявых дзеянняў мотастралковых, танкавых, артылерыйскіх і іншых злучэнняў і воінскіх часцей.
   У войсках сувязі служаць прадстаўнікі больш за чатырох дзесяткаў розных спецыяльнасцяў. Амаль пяцьсот сувязістаў штодзённа заступаюць на дзяжурства на элементах стацыянарнай сістэмы сувязі Узброеных Сіл. На ўзбраенні войскаў сувязі знаходзяцца звыш ста відаў тэхнікі сувязі рознага прызначэння. Для іх эксплуатацыі патрабуюцца спецыялісты высокай кваліфікацыі, якія навучаюцца на факультэце сувязі і АСК Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, у 72 гв. АВЦ ПП і МС.
   Эканамічныя магчымасці нашай дзяржавы, развіццё айчыннай радыёэлектронікі і тэхнікі, а таксама праведзеныя за апошнія гады даследванні дазволілі перайсці да новых прынцыпаў стварэння сістэм сувязі. У Прыватнасці, удасканальваецца арганізацыйная структура войскаў, распрацоўваюцца і ўкараняюцца болей эфектыўныя комплексы сродкаў сувязі і аўтаматызацыі. Сучасная сістэма сувязі - гэта складаны шматфункцыянальны арганізм, які ўключае шматколькасныя вузлы сувязі рознага прызначэння, шматлікія тысячы кіламетраў ліній радыё, радыёрэлейнай, тропасфернай, правадной і іншых відаў сувязі. У той жа час трэба адзначыць, што сама па сабе тэхніка, якой бы дасканалай яна ні была, не вырашае задачы сувязі. Сувязь арганізуецца і забяспечваецца, перш за ўсё, людзьмі.
   Сёння ў радах абаронцаў Айчыны сярод воінаў-сувязістаў служаць сапраўдныя патрыёты сваёй справы. У цяперашні час войскі сувязі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь укамплектаваны выдатнымі спецыялістамі, сапраўднымі прафесіяналамі, якія паказваюць прыклад добрасумленных адносінаў да выканання воінскага абавязку.

Задачы Войскаў сувязі
  1. забеспячэнне надзейнай, своечасовай і якаснай перадачы ўсіх відаў інфармацыі ў інтарэсах кіравання войскамі ў мірны і ваенны час
  2. забеспячэнне апярэджваючай гатоўнасці сістэмы і войскаў сувязі адносна патрабаванням органаў кіравання і ствараемых групіровак войскаў
  3. падтрымка на неабходным узроўні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці войскаў і сістэмы сувязі
Начальнік сувязі Узброеных Сіл
   Генадзь Станіслававіч Казакоў нарадзіўся 4 студзеня 1964 года ў вёсцы Семукачы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.
   У 1985 годзе скончыў Ульяноаўкае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча сувязі, з адзнакай.
   09.85 - 08.88 - камандзір узвода сувязі дыстанцыйнага ўпраўлення палявога вузла сувязі 86-й брыгады сувязі КБВА.
   08.88 - 06.90 - памочнік начальніка аператыўна-тэхнічнага аддзялення штаба 86-й брыгады сувязі.
   06.90 - 05.91 - начальнік радыёцэнтра палявога вузла сувязі 86-й брыгады сувязі.
   05.91 - 11.93 - начальнік штаба-намеснік начальніка вузла сувязі 86-й брыгады сувязі.
   11.93 - 01.98 - начальнік вузла сувязі (палявога) 86-й брыгады сувязі.
   01.98 - 06.00 - слухач Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Скончыў акадэмію з адзнакай.
   06.00 - 05.01 - начальнік штаба - намеснік камандзіра 86-й брыгады сувязі.
   05.01- 09.03 - камандзір 127-й гвардзейскай брыгады сувязі.
   09.03 - 07.05 - слухач Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.
   07.05 - 08.05 - галоўны інжынер упраўлення сувязі Генеральнага штаба -намеснік начальніка сувязі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
   Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2005 года № 388 палкоўнік Казакоў Генадзь Станіслававіч назначаны начальнікам сувязі Узброеных Сіл - начальнікам упраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

 

dummy.gif


© Мiнiстэрства абароны РБ
Распрацавана
"Адкрыты Кантакт"

rating.cgi?id=10011461
dummy.gif question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif dummy.gif  
dummy.gif dummy.gif