г. - увядзенне ў штаты агульнавайсковых штабоў пасад афіцэраў-кватэрмайстараў, у абавязкі якіх уваходзіла забеспячэнне войскаў звесткамі аб мясцовасці.
1716 г. - "Статутам воінскім" Пятра I вызначаны абавязкі генерал-кватэрмайстара.
1763 г. - пры Генеральным Штабе створаны групы афіцэраў-з'ёмшчыкаў.
1797 г. - створана Дэпо карт.
1812 г. - Дэпо карт перайменавана ў Ваенна-тапаграфічную справу
1822 г. - пры Галоўным Штабе створаны Корпус тапографаў 22 кастрычніка створана Вучылішча тапографаў.
1854 г. - пры Нікалаеўскай Акадэміі Генеральнага Штаба адкрыта геадэзічнае аддзяленне.
1877 г. - Корпус тапографаў перайменаваны ў Корпус ваенных тапографаў.
1918 г. - Корпус ваенных тапографаў перайменаваны ў Корпус ваенных тапографаў РКЧА.
1919 г. - геадэзічнае аддзяленне Акадэміі ГШ перададзена ў склад ВІА.
1921 г. - геадэзічнае аддзяленне ВІА пераўтворана ў геадэзічны факультэт.
1923 г. - Назва "Корпус ваенных тапографаў" зменена на "Ваенна-тапаграфічная служба" (ВТС). Пры Штабе РКЧА створаны Ваенна-тапаграфічны аддзел.
1935 г. - Штаб РКЧА рэарганізаваны ў Генеральны штаб. ВТА стаў аддзелам ГШ.
1941 г. - 1941 г. - аддзел ГШ перайменаваны ў Ваенна-тапаграфічнае ўпраўленне ГШ (ВТУ ГШ).
1992 г. - на базе тапаграфічнай службы КБВО створана тапаграфічная служба УС Рэспублікі Беларусь.
2001 г. - тапаграфічная служба Галоўнага штаба УС перафарміравана ва ўпраўленне топагеадэзічнага забеспячэння і наземнай навігацыі Генеральнага штаба, а тапаграфічная служба УС - у службу топагеадэзічнага забеспячэння і наземнай навігацыі УС.
2004 г. - упраўленне топагеадэзічнага забеспячэння і наземнай навігацыі Генеральнага штаба УС перайменавана ў навігацыйна-тапаграфічнае ўпраўленне ГШ УС, а служба топагеадэзічнага забеспячэння і наземнай навігацыі УС - у навігацыйна-тапаграфічную службу УС.
Задачы навігацыйна-тапаграфічнай службы
- своечасовая падрыхтоўка аперацыйных напрамкаў у топагеадэзічным і навігацыйным дачыненні
- топагеадэзічнае і навігацыйнае забеспячэнне пастаяннай баявой гатоўнасці Узброеных Сіл
- топагеадэзічнае і навігацыйнае забеспячэнне аперацый (баявых дзеянняў)
Начальнік навігацыйна-тапаграфічнай службы Узброеных Сіл - начальнік навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл
Палкоўнік Лук'яненка Дзмітрый Леанідавіч.
Ва Узброеных Сілах са жніўня 1983 года.
08.1983 - 07.1987 Курсант Ленінградскага вышэйшага ваенна-тапаграфічнага каманднага вучылішча. Вучылішча скончыў з адзнакай.
09.1987 - 11.1989 Інжынер аддзялення фотаграметрычнай часці 25 Чырвонасцяжнага аэрафотагеадэзічнага адрада Адэскай Ваеннай акругі.
11.1989 - 06.1992 Старшы інжынер аддзялення фотаграметрычнай часці 25 Чырвонасцяжнага аэрафотагеадэзічнага адрада Адэскай ваеннай акругі.
06.1992 - 12.1993 Старшы інжынер штаба (па планаванню вытворчасці) 25 Чырвонасцяжнага аэрафотагеадэзічнага адрада Адэскай ваеннай акругі.
12.1993 - 05.1994 Намеснік начальніка фотаграметрычнага аддзялення 24 картаграфічнай часці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
05.1994 - 06.1996 Намеснік камандзіра - галоўны інжынер 24 картаграфічнай часці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
06.1996 - 09.2000 Галоўны інжынер - намеснік камандзіра 24 аэрафотатапаграфічнага адрада Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
09.2000 - 07.2002 Слухач Ваенна-інжынернага ўніверсітэта Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Універсітэт скончыў з адзнакай і залатым медалём.
07.2002 - 11.2005 Намеснік начальніка - галоўны інжынер 31 навігацыйна-тапаграфічнага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
11.2005 - 10.2006 Начальнік 1-га аддзела навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
10.2006 - 08.2007 Намеснік начальніка навігацыйна-тапаграфічнай службы Узброеных Сіл - намеснік начальніка навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
08.2007 - 08.2007 Начальнік штаба навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл - намеснік начальніка навігацыйна-тапаграфічнай службы Узброеных Сіл.
08.2007 - 06.2009 Слухач Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Акадэмію скончыў з адзнакай.
06.2009 - Начальнік навігацыйна-тапаграфічнай службы Узброеных Сіл - начальнік навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл.