ВПС і войскі СПА як від Узброеных Сіл аператыўна-стратэгічнага ўзроўню прызначаны для прыкрыцця адміністрацыйных, прамысловых, эканамічных цэнтраў Рэспублікі Беларусь, групіровак войскаў ад удараў праціўніка з паветра, а таксама для паражэння аб'ектаў і войскаў праціўніка, агнявой падтрымкі і забеспячэння баявых дзеянняў Сухапутных войскаў.
У мірны час ВПС і войскі СПА часткай сіл і сродкаў нясуць баявое дзяжурства з мэтай аховы Дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь і кантролю за выкананнем парадку яго выкарыстоўвання.
ВПС і войскі СПА маюць у сваім складзе наступныя роды войскаў:
- авіяцыя
- зенітныя ракетныя войскі
- радыётэхнічныя войскі
Воінскія часці авіяцыі прызначаны для прыкрыцця важных дзяржаўных, адміністрацыйных і прамысловых аб'ектаў, нанясення ўдараў у адказ па аб'ектах дзяржаўнага і ваеннага прызначэння краіны-агрэсара, вядзення баявых дзеянняў у інтарэсах Сухапутных войскаў і мае ў сваім складзе наступныя роды:
- бамбардзіровачную авіяцыю
- штурмавую авіяцыю
- знішчальную авіяцыю
- разведвальную авіяцыю
- авіяцыю непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі
- транспартную авіяцыю
Задачы авіяцыі:
- паражэнне сродкаў паветранага нападзення, важных ваенна-эканамічных аб'ектаў і дэзарганізацыя дзяржаўнага і ваеннага кіравання праціўніка
- прыкрыццё важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў і войскаў з паветра
- авіяцыйная падтрымка Сухапутных войскаў
- забеспячэнне дзеянняў сіл спецыяльных аперацый
- вядзенне паветранай разведкі
- перавозка па паветры войскаў і матэрыяльных сродкаў
Бамбардзіровачная авіяцыя, якая мае на ўзбраенні самалёты-бамбардзіроўшчыкі Су-24, з'яўляецца асноўным ударным сродкам ВПС і прызначана для паражэння груповак войскаў, авіяцыі на зямлі (аэрадромах), парушэння важных ваенных, ваенна-прамысловых, энергетычных аб'ектаў, камунікацый пераважна ў аператыўнай глыбіні. Яна можа таксама вырашаць задачы вядзення паветранай разведкі і мініравання з паветра.
Штурмавая авіяцыя, якая мае на ўзбраенні самалёты-штурмавікі Су-25, з'яўляецца сродкам авіяцыйнай падтрымкі войскаў і прызначана для паражэння войскаў, наземных, галоўным чынам маларазмерных і рухомых, аб'ектаў праціўніка пераважна на пярэднім краі, у тактычнай і бліжэйшай аператыўнай глыбіні, а таксама для мініравання з паветра. Яна можа вырашаць задачы паражэння верталётаў (самалётаў) праціўніка ў паветры, вядзення паветранай разведкі.
Знішчальная авіяцыя, якая мае на ўзбраенні самалёты-знішчальнікі Су-27 і МіГ-29, з'яўляецца адным з асноўных сродкаў барацьбы з паветраным праціўнікам і прызначана для паражэння самалётаў, верталётаў, крылатых ракет і беспілотных сродкаў праціўніка ў паветры. Яна таксама можа вырашаць задачы па паражэнню наземных аб'ектаў праціўніка ў тактычнай і бліжэйшай аператыўнай глыбіні і па вядзенню паветранай разведкі.
Разведвальная авіяцыя, якая мае на ўзбраенні самалёты Су-24 і верталёты-разведчыкі Мі-24, прызначана для паветранай разведкі праціўніка, мясцовасці і надвор'я. У асобных выпадках самалёты (верталёты) разведчыкі могуць адначасова з вядзеннем разведкі знішчыць выкрытыя імі аб'екты праціўніка.
Авіяцыя непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі, якая мае на ўзбраенні ўдарныя верталёты Мі-24, верталёты баявога забеспячэння Мі-8, з'яўляецца сродкам авіяцыйнай падтрымкі войскаў і прызначана для паражэння жывой сілы, наземных малапамерных і рухомых аб'ектаў праціўніка, пераважна на пярэднім краі, авіяцыйнай падтрымкі баявых дзеянняў сухапутных войскаў, а таксама для перавозкі войскаў і грузаў, десантавання, мініравання з паветра. Яна можа вырашаць задачы паражэння верталётаў (малахуткасных нізкалятаючых аб'ектаў) праціўніка ў паветры, вядзення паветранай разведкі і іншых задач.
Транспартная авіяцыя, якая мае на ўзбраенні транспартныя самплёты Іл-76, Ан-12, Ан-26, транспартныя верталёты Мі-8 і Мі-26, прызначана для дэсантавання сіл спецыяльных аперацый, перавозкі войскаў і матэрыяльных сродкаў па паветры, забеспячэння манеўру і баявых дзеянняў войскаў.
Зенітныя ракетныя войскі (ЗРВ) прызначаны для абароны ад удараў з паветра адміністрацыйных і эканамічных раёнаў і цэнтраў, важных дзяржаўных і ваенных аб'ектаў і груповак. На ўзбраенні ЗРВ знаходзяцца сучасныя ЗРК, у тым ліку ўнікальныя, геравышаючыя лепшыя замежныя аналагі зенітныя ракетныя сістэмы С-300. С-300, а таксама ЗРК Бук, С-200, С-125 валодаюць высокімі магчымасцямі паражэння сучасных сродкаў паветранага нападзення ва ўсім дыяпазоне вышынь і хуткасцей палёту цэляў.
Радыётэхнічныя войскі (РТВ) прызначаны для вядзення разведкі ў паветранай прасторы, апавяшчэння органаў ваеннага кіраўніцтва аб паветраным нападзенні і забеспячэння разведвальнай інфармацыяй пунктаў кіравання, баявой інфармацыяй злучэнняў і воінскіх часцей ЗРВ і авіяцыі, забеспячэння кіраваннем палётамі авіяцыі. Яны аснашчаны сучаснымі радыёлакацыйнымі станцыямі (напрыклад, 19Ж6) і комплексамі аўтаматызаваных сродкаў кіравання, якія дазваляюць у любы час году і сутак ва ўмовах радыёэлектроннага супрцьдзеяння выкрыць сродкі паветранага нападзення на вялікіх адлегласцях і на ўсіх вышынях, вызначыць іх дакладныя каардынаты, дзяржаўную прыналежнасць.