|
|  |
| |
| |
СУХАПУТНЫЯ ВОЙСКІ
ЎЗБРОЕНЫХ СІЛ
|
|
|
|
|
|
Воінскія часці аховы і абслугоўвання
|
|
|
|
|
|
Спецыяльных войскаў
|
|
Вучэбныя цэнтры
|
|
Палігоны
|
|
| |
| |
Асобныя злучэнні і воінскія часці родаў войскаў Сухапутных войскаў
|
|
|
|
|
Гістарычная даведка
|
Сухапутныя войскі ўзніклі ў старажытныя часы. Як паведамляе "Военный Энциклопедический Словарь" (Москва, Воениздат, 1986 г.), у эпоху рабаўладальніцкага ладу яны складаліся з двух родаў войскаў - пяхоты і конніцы або толькі аднаго з іх.
Пяхота зарадзілася ў глыбокай старажытнасці і дзялілася на лёгкую, сярэдняю і цяжкую. На Русі да мангола-татарскага нашэсця раць складалася пераважна з пяхоты, і са з'яўленнем палкоў "новага строю" пяхота складала большую іх частку. Узбраенне, арганізацыя і спосабы вядзення баявых дзеянняў пяхоты ў ходзе гістарычнага развіцця змяняліся ў залежнасці ад узроўню развіцця вытворчасці, сацыяльна-эканамічнага ладу і іншых фактараў.
Войску Кіеўскай Русі і пазней кавалерыі належала вядучая роля ў бітвах (Лядовая бітва 1242 г., Кулікоўская бітва 1380 г.). Да XV ст. колькасныя суадносіны пяхоты і конніцы ў рускім войске амаль ураўнавалася; аднак і ў гэты перыяд руская пяхота працягвала захоўваць рашаючае значэнне ў баі. Дзейнічаючы сумесна з конніцай, пяхота паказала сваю перавагу над цяжкаўзброенай рыцарскай кавалерыяй, над лёгкай конніцай і наёмнай пяхотай.
Рэгулярная кавалерыя ўпершыню была створана ў Старажытнай Грэцыі. Найбольшага развіцця яна дасягнула ў IV стагоддзі да н.э. у арміі Аляксандра Македонскага. У перыяд устанаўлення феадальнага ладу ў Заходняй Еўропе (VIII-IX стст.) галоўнае значэнне набыла рыцарская кавалерыя, якая не зрабіла, аднак, істотнага ўплыву на развіццё ваеннага мастацтва.
У VIII-XIV стст. у Заходняй Еўропе галоўным родам Сухапутных войскаў была конніца, а пяхота іграла дапаможную ролю. Толькі лёгкая пяхота, якая складалася з лучнікаў і арбалетчыкаў, захоўвала некаторую самастойнасць, калі ўдзельнічала ў завязванні бою. З XIV ст. у Заходняй Еўропе стала адраджацца пяхота як асноўны род войскаў. Стварэнне ў XIV ст. ручной агнястрэльнай зброі і гармат, аснашчэнне імі Сухапутных войскаў значна павялічыла іх баявую магутнасць, выклікала змены ў тактыцы дзеянняў і арганізацыі войскаў. У XVI - пачатку XVII ст. у заходнееўрапейскіх дзяржавах з'явіліся пастаянныя наёмныя арміі, у якіх пяхота складала ад 1/2 да 2/3 колькасці войскаў. У сярэдзіне XVI ст. роты, якія першапачаткова з'яўляліся страявымі і адміністрацыйнымі адзінкамі ў пяхоце, пачалі зводзіцца ў пяхотныя палкі, у другой палове XVI ст. у некаторых арміях сталі стварацца пяхотныя брыгады. З XVII ст. асноўным тактычным падраздзяленнем у пяхоце становіцца батальён. У пачатку XVIII ст. пачалі фарміравацца пяхотныя дывізіі, а затым карпусы. У XVII - пачатку XVIII ст. у складзе Сухапутных войскаў з'явіліся інжынерныя войскі, а ў сярэдзіне XIX ст. - войскі сувязі.
Масавае аснашчэнне пяхоты агнястрэльнай зброяй прывяло да значных змен спосабаў яе выкарытоўвання ў баі. У XV-XVI ст. у Заходняй Еўропе і Расіі зарадзілася лінейная тактыка. Аднак з цягам часу вопыт войнаў XVII-XVIII ст. паказаў, што лінейнае пастраенне пяхоты абмяжоўвала магчымасці яе манеўра ў ходзе бою. Выдатныя рускія палкаводцы П.А.Румянцаў, а затым А.В.Сувораў пачалі прымяняць пяхоту для дзеянняў у рассыпным строі пры завязцы бою і ў калонах пры атаках і абароне. Напрыканцы XVIII і пачатку XIX ст. рассыпны строй быў прыняты і ў іншых еўрапейскіх арміях, а таксама ў Паўночнай Амерыцы.
Да пачатку Першай сусветнай вайны Сухапутныя войскі складалі асноўную масу ўзброеных сіл краін супрацьлеглых кааліцый. Да гэтага часу Сухапутныя войскі атрымалі магазінныя вінтоўкі са штыком, станковыя і ручныя кулямёты, хуткастрэльныя гарматы, мінамёты, бронеаўтамабілі, а напрыканцы вайны і танкі. Асновай баявога парадку пяхоты спачатку з'яўляўся стралковы ланцуг, затым "хвалі" ланцугоў, а з 1916 года - групавы баявы парадак. Стварэнне і ўкараненне ў войскі новых відаў зброі прывялі да змены структуры Сухапутных войскаў. У іх складзе з'явіліся бранятанкавыя, хімічныя, аўтамабільныя войскі і войскі СПА. Па вопыту Першай сусветнай вайны былі зроблены вынікі аб ролі пяхоты як галоўнага рода Сухапутных войскаў, што было замацавана ў статутах і настаўленнях армій усіх асноўных дзяржаў.
У перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі асноўнымі тэндэнцыямі ў развіцці пяхоты з'яўлялісь: павышэнне яе агнявой сiлы, працяг матарызацыі і механізацыі, удасканаленне арганізацыйнай структуры. У аснову дзеянняў пяхоты ў Савецкай Арміі была пакладзена распрацаваная ў 30-х гадах тэорыя глыбокай аперацыі, у якой пяхоце адводзілася важная роля.
У Другой сусветнай вайне Сухапутныя войскi складалі асноўную масу ўзброеных сіл ваюючых бакоў. У савецкіх Сухапутных войсках было звыш 80% усяго асабовага складу. Для дасягнення поспеху ў наступленні на участках прарыву стваралася перавага ў пяхоце ў 2-6 разоў. Гэта дасягалася глыбокім аператыўным пастраеннем агульнавайсковых армій і баявых парадкаў стралковых злучэнняў і часцей, а таксама скарачэннем шырыні палос іх наступлення. Аснашчэнне стралковых войскаў першакласнай тэхнікай і зброяй дазваляла ім ва ўзаемадзеянні з часцямі і падраздзяленнямі іншых родаў войскаў паспяхова прарываць умацаваную абарону праціўніка.
У ходзе вайны кожны род войскаў атрымаў далейшае развіццё. Бранятанкавыя і механізаваныя войскі пераўтварыліся ў галоўную ўдарную сiлу і найважнейшы сродак развіцця наступлення на вялікую глыбіню і высокімi тэмпамi. Развіццё атрымалі супрацьтанкавая, рэактыўная і зенітная артылерыя, сродкі СПА, інжынерныя войскі і іншыя. Кавалерыя, адыграўшы значную ролю ў баявых дзеяннях, паступова скарачалася.
Развіццё пяхоты пасля Другой сусветнай вайны ва ўзброеных сілах асноўных дзяржаў працягвалася ў напрамку далейшага павышэння яе агнявой сілы, рухомасці і манеўранасці.
Рэспубліка Беларусь
У Рэспубліцы Беларусь Сухапутныя войскі з'яўляюцца самым шматколькасным і рознабаковым па баявому складу відам Узброеных Сіл. Яны валодаюць вялікай агнявой і ўдарнай магутнасцю, высокай манеўранасцю і самастойнасцю.
Сухапутныя войскі прызначаны для вырашэння задач па адбiццю ўдараў праціўніка і яго разгрому ў выпадку развязвання ім агрэсіі. Выкарыстоўваючы абаронныя магчымасці, Сухапутныя войскі здольны эфектыўна весці барацьбу з наземным і паветраным праціўнікам ва ўзаемадзеянні з Ваенна-паветранымі сіламі і войскамi супрацьпаветранай абароны.
Сухапутныя войскі складаюцца з родаў войскаў (сіл) і спецыяльных войскаў. Роды войскаў і спецыяльныя войскі ў залежнасці ад характару задач маюць уласцівыя ім узбраенне, ваенную тэхніку і арганізацыю.
Для вырашэння баявых задач Сухапутныя войскі маюць у сваім складзе механізаваныя злучэнні, ракетныя войскі і артылерыю, войскі СПА Сухапутных войскаў, спецыяльныя войскі, часці, установы тылавога і тэхнічнага забеспячэння.
У сваю чаргу, кожны род войскаў у сваім складзе мае часці і падраздзяленні скарочанага складу, кадры, базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі.
Сучасныя Сухапутныя войскі валодаюць моцным узбраеннем для паражэння наземных і паветраных цэляў - танкамі Т-72, баявымі машынамі пяхоты БМП-1 і БМП-2, бронетранспарцёрамі БТР-70 і БТР-80, артылерыяй рознай магутнасці і прызначэння, супрацьтанкавымі кіруемымі ракетамі, зенітнымі ракетнымі комплексамі "Аса" і "Страла-10М", эфектыўнымі сродкамі разведкі і кіравання, сучаснай аўтаматычнай стралковай зброяй.
|
| Аператыўнае камандаванне ажыццяўляе кіраўніцтва папарадкаванымі злучэннямі і воінскімі часцямі, а таксама каардынацыю дзейнасці войскаў, воінскіх фарміраванняў падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, дзяржаўных органаў, якія знаходзяцца ў зоне яго адказнасці, па выкананню задач у галіне абароны дзяржавы. |
| Асобныя злучэнні і воінскія часці родаў войскаў і спецыяльных войскаў, тэхнічнага забеспячэння, вучэбныя воінскія часці, іншыя часці і ўстановы, якія ўваходзяць у склад Сухапутных войскаў, прызначаны для выканання баявых задач, а таксама для аператыўнага (баявога), тэхнічнага, тылавога забеспячэння баявых дзеянняў і падрыхтоўкі спецыялістаў.
|
| Палігоны - падрыхтаваныя ўчасткі мясцовасці і паветраная прастора над імі, прызначаныя для забеспячэння баявой падрыхтоўкі, правядзення вучэнняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь сіламі спецыяльна абучаных падраздзяленняў і воінскіх часцей.
|
|
|
|
 |
|