dummy.gif
top.gif

dummy.gif
dummy.gif dummy.gif
dummy.gif
question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif

Генерал-маёр
ПУЗІКАЎ Міхаіл Васільевіч
Намеснік Міністра абароны па кадрах і падрыхтоўцы войскаў – начальнік галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны



    Міхаіл Васільевіч Пузікаў нарадзіўся 21 лістапада 1961 года ў вёсцы Гарадзішча №1 Брасаўскага раёна Бранскай вобласці.
    У 1980 годзе скончыў Калінінскае сувораўскае ваеннае вучылішча і паступіў у Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, якое скончыў у 1984 годзе з адзнакай і залатым медалём. Службу праходзіў на пасадах намесніка камандзіра батарэі, камандзіра вучэбнага самаходна-артылерыйскага ўзвода, камандзіра вучэбнай артылерыйскай батарэі, начальніка штаба дывізіёна, намесніка начальніка вучэбнага аддзялення вучэбнага артылерыйскага палка.
    Пасля заканчэння з адзнакай і залатым медалём у 1998 годзе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь праходзіў службу на пасадах старшага афіцэра аддзела, начальніка штаба - намесніка начальніка ракетных войскаў і артылерыі 65-га армейскага корпуса, начальніка штаба - намесніка начальніка ракетных войскаў і артылерыі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, начальніка ракетных войскаў і артылерыі Заходняга аператыўнага камандавання.
    У 2004 годзе скончыў з адзнакай Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і назначаны на пасаду начальніка ракетных войскаў і артылерыі - начальніка аддзела ракетных войскаў і артылерыі Заходняга аператыўнага камандавання. Далей праходзіў службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на пасадах першага намесніка начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба і начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл - начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба.
    Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 4 снежня 2009 года назначаны намеснікам Міністра абароны па кадрах і падрыхтоўцы войскаў - начальнікам галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны.

 

dummy.gif


© Мiнiстэрства абароны РБ
Распрацавана
"Адкрыты Кантакт"

rating.cgi?id=10011461
dummy.gif question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif dummy.gif  
dummy.gif
dummy.gif