dummy.gif
top.gif
dummy.gif
dummy.gif dummy.gif
dummy.gif
question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif

Генерал-маёр
НIКIЦIН Аляксандр Мікалаевіч
Камандуючы Сухапутными войскамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь


    Аляксандр Мікалаевіч Нікіцін нарадзіўся 22 сакавіка 1954 года ў пасёлку Ерцава Каношскага раёна Архангельскай вобласці.
    У 1975 годзе з адзнакай скончыў Ульянаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча імя У.І. Леніна.
    Пасля заканчэння вучылішча праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра танкавага ўзвода, камандзіра танкавай роты, начальніка штаба - намесніка камандзіра танкавага батальёна.
    Пасля заканчэння ў 1983 годзе Ваеннай акадэміі бронетанкавых войскаў імя Р.Я. Маліноўскага праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра танкавага батальёна, намеснік начальніка штаба мотастралковага палка, начальніка штаба - намесніка камандзіра мотастралковага палка, камандзіра мотастралковага палка, начальніка аддзела захавання ўзбраення і тэхнікі (мотастралковага) мотастралковай дывізіі, начальніка штаба - намесніка камандзіра 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, камандзіра 6-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, начальніка штаба - намесніка камандзіра 28-га армейскага корпуса.
    Пасля заканчэння ў 2001 годзе Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі (з адзнакай) праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра 65-га армейскага корпуса Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальніка галоўнага штаба - першага намесніка камандуючага Сухапутнымі войскамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 6 ліпеня 2006 года назначаны камандуючым Сухапутнымі войскамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

 

dummy.gif


© Мiнiстэрства абароны РБ
Распрацавана
"Адкрыты Кантакт"

rating.cgi?id=10011461
dummy.gif question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif dummy.gif  
dummy.gif dummy.gif