dummy.gif
top.gif
dummy.gif
dummy.gif dummy.gif
dummy.gif
question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif


2 лютага 2012 года
1 і 2 лютага прайшла сумесная штабная трэніроўка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл

    Мэта трэніроўкі - удасканаленне службовымі асобамі ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл практычных навыкаў арганізацыі прымянення і кіравання непасрэдна падпарадкаванымі, узаемадзейнымі злучэннямі і воінскімі часцямі.
    У ходзе трэніроўкі адпрацаваны пытанні арганізацыі прымянення злучэнняў і воінскіх часцей ракетных войскаў і артылерыі. Асноўная ўвага пры гэтым была нададзена якасці планавання прымянення сіл і сродкаў ракетных войскаў артылерыі, забеспячэнню ўстойлівага кіравання войскамі.
    На кожным этапе трэніроўкі праводзіцца цэлы комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнню жывучасці пунктаў кіравання і падраздзяленняў у ходзе іх высоўвання і разгортвання ва ўмовах актыўнага вядзення праціўнікам усіх відаў разведкі.
    У ходзе сумеснай штабной трэніроўкі ўдалося дасягнуць якаснага рашэння задач ва ўзаемадзеянні з іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі.
    Вынікі трэніроўкі пацвердзілі высокую ступень прафесійнай падрыхтаванасці службовых асоб органаў ваеннага кіравання ракетных войскаў і артылерыі.
    Мэты трэніроўкі дасягнуты ў поўным аб'ёме.

Палявы выхад

    У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл 2 лютага пачаўся палявы выхад 308 асобнага ракетнага дывізіёна 465 ракетнай брыгады.
    Асноўнай мэтай палявога выхаду з'яўляецца ўдасканаленне ўзроўню падрыхтоўкі камандзіраў па кіраванню падпарадкаванымі падраздзяленнямі, павышэнне практычных навыкаў асабовага складу дывізіёна па дзеяннях у адпаведнасці з прызначэннем.
    Падагульняючым мерапрыемствам палявога выхаду стане паказное тактыка-спецыяльнае вучэнне.

31 студзеня 2012 года
Планавая ратацыя

    23 студзеня ў мэтах правядзення планавай ратацыі персаналу місіі Часовых сіл ААН у Ліване адбыў беларускі ваеннаслужачы падпалкоўнік Юрый Малы.
    Ваеннаслужачы павінен будзе выконваць абавязкі афіцэра штаба Часовых сіл ААН у Ліване, які адказвае за арганізацыю ўзаемадзеяння камандавання місіі з кіруючым саставам узброеных сіл Лівана, а таксама падрыхтоўку і правядзенне адпаведных сустрэч.
    Рэспубліка Беларусь як паўнапраўны член сусветнай супольнасці, уносіць пасільны ўклад у падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі, у тым ліку пры дапамозе ўдзелу ў аперацыях па падтрыманню міру пад эгідай ААН і іншых міжнародных арганізацый.
    У 2009 годзе прынята рашэнне аб падключэнні Рэспублікі Беларусь да ўдзелу ў міратворчай дзейнасці ААН.
    2 жніўня 2010 года падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 400 "Аб накіраванні ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі ў Ліванскай Рэспубліцы".
    У цяперашні час у складзе Часовых сіл ААН у Ліване знаходзяцца тры прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь: два ваенныя медыкі і адзін афіцэр штаба місіі.
    Спецыялісты ваенна-медыцынскай службы Узброеных Сіл (хірург і анестэзіёлаг) выконваюць задачы ў складзе ваеннага шпіталя Узброеных Сіл Індыі, праводзяць медыцынскае абслугоўванне як супрацоўнікаў місіі, так і мясцовага насельніцтва.
    У мінулым годзе з Сакратарыята ААН паступіла прапанова накіраваць аднаго беларускага ваеннаслужачага на пасаду афіцэра па сувязі ў склад нядаўна створанай Місіі ААН у Паўднёвым Судане. На сённяшні дзень беларускім бокам ажыццяўляецца падрыхтоўка афіцэра да камандзіроўкі.

Візіт у Беларусь прадстаўніка Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа

    У адпаведнасці з Планам асноўных мерапрыемстваў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва ў 2012 годзе ў перыяд з 1 па 3 лютага адбудзецца візіт у Рэспубліку Беларусь прадстаўніка Дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Расійскай Федэрацыі, Беларусі, Малдове і Украіне Алега Бандарэнкі.
    З прадстаўнікамі Дэлегацыі сустрэнецца начальнік упраўлення прававога забеспячэння Міністэрства абароны палкоўнік юстыцыі Эрык Чыслоў.
    Праграмай візіту прадугледжаны ўдзел прадстаўніка Дэлегацыі Чырвонага Крыжа, кіраўніка праграмы па ўзаемадзеянню з узброенымі сіламі ў круглым стале па пытаннях інтэграцыі міжнароднага гуманітарнага права ў сістэму падрыхтоўкі ваенных кадраў. Алег Бандарэнка таксама правядзе шэраг заняткаў з афіцэрамі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, ваеннаслужачымі Ваеннай акадэміі і 72 аб'яднага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў па пытаннях уліку норм міжнароднага гуманітарнага права пры падрыхтоўцы і вядзенні ваенных дзеянняў, а таксама прымянення міжнароднага гуманітарнага права ў ходзе ўзброенага канфлікту.
    Па выніках візіту адбудзецца падпісанне Плана мерапрыемстваў супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны і Дэлегацыяй Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа на 2012 год.
    Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа, які быў заснаваны ў 1863 годзе, працуе сёння па ўсім свеце, аказваючы гуманітарную дапамогу людзям, пацярпеўшым у выніку канфліктаў і ўзброенага насілля, а таксама распаўсюджваючы веды аб законах, якія абараняюць ахвяраў вайны. З'яўляючыся незалежнай і нейтральнай арганізацыяй, ён валодае мандатам, абумоўленым, галоўным чынам, Жэнеўскімі канвенцыямі 1949 года.
    МКЧК знаходзіцца ў Жэневе, Швейцарыя, яго супрацоўнікамі з'яўляюцца прыкладна 12 тысяч чалавек у 80 краінах свету. Фінансуецца ён, у асноўынм, за кошт добраахвотных ахвяраванняў урадаў і нацыянальных таварыстваў Чырвонага Крыжа і Паўмесяца.
    У сваёй рабоце МКЧК асноўваецца на Жэнеўскіх канверцыях 1949 года, Дадатковых пратаколах да іх, на сваім Статуце, Статуце Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, а таксама на рэзалюцыях Міжнародных канферэнцый Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.
    Міжнародны рух Чырвонага Крыжа і Паўмесяца адданы справе прадухілення і аблягчэння чалавечых пакутаў у час ваенных дзеянняў надзвычайных сітуацый, напрыклад, у час эпідэмій, паводкаў і землетрасенняў.
    У рух уваходзяць Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа, Міжнародная Федэрацыя таварыстваў Чыровнага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца і 186 нацыянальных таварыстваў. Кожная са складаных частак Руху валодае ўласным прававым статусам і выконвае свае задачы, але іх аб'ядноўвае сем асноўных прынцыпаў: гуманнасць, бесстароннасць, нейтральнасць, незалежнасць, добраахвотнасць, адзінства і ўніверсальнасць. Кожная складаная частка Руху адданая справе павагі і адстойвання гэтых прынцыпаў.

Тэндэнцыя зніжэння злачыннасці захоўваецца

    31 студзеня ў Мінску пад кіраўніцтвам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна адбылося чарговае пасяджэнне Калегіі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
    На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі работы па умацаванню воінскай дысцыпліны ва Узброеных Сілах у 2011 годзе і задачы па далейшаму ўмацаванню законнасці і правапарадку ва Узброеных Сілах у 2012 годзе.
    На пасяджэнні адзначана значнае зніжэнне злачыннасці ў воінскіх фарміраваннях. У мінулым годзе колькасць злачынстваў, здзейсненых ваеннаслужачымі, у параўнанні з 2010 годам паменшылася на 22 % (у 2010 годзе гэты паказчык быў роўны 14%).
    Зніжэнне злачыннасці адзначаецца практычна па ўсіх відах правапарушэнняў.
    Колькасць злачынстваў, здзейсненых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы, паменшылася на 23 %, воінскіх злачынстваў - на 33 %.
    Каэфіцыент злачыннасці на 1000 чалавек у 2011 годзе складаў 2,2. Гэта самы нізкі ўзровень злачыннасці за ўсю гісторыю нацыянальных Узброеных Сіл Беларусі. У 1994 годзе гэты паказчык складаў 10,9, у 2004-м - 6,0, у 2007-м - 4,2. Для параўнання ў сухапутных войсках ЗША ў 2007 годзе толькі дэзерціраў было 9 на 1000 ваеннаслужачых.
    Разам з тым, спектр негатыўных з'яў, якія мелі месца, не дае падставы да самазаспакойвання нават на фоне радыкальнага зніжэння злачыннасці.
    У гэтай сувязі Калегія пастанавіла ў 2012 годзе асноўныя намаганні сканцэнтраваць на далейшым павышэнні эфектыўнасці работы па забеспячэнню бяспечных умоў службы, прафілактычнай дзейнасці па захаванню жыцця і здароўя ваеннаслужачых, недапушчэнню правапарушэнняў.
    Вялікая ўвага будзе нададзена арганізацыі кантролю работы па ўсебаковаму вывучэнню і суправаджэнню ў паўсядзённай дзейнасці зноў прыбыўшага папаўнення, працэсу іх сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі да ўмоў ваеннай службы, арганізацыі ўнутранай службы ў парках, забеспячэння бяспечных умоў эксплуатацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

27 студзеня 2012 года
Начальнік Генеральнага штаба генерал-маёр Пётр Ціханоўскі прыме ўдзел у ваенна-навуковай канферэнцыі Акадэміі ваенных навук

    28 студзеня 2012 года начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Пётр Ціханоўскі прыме ўдзел у ваенна-навуковай канферэнцыі Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі, якая пройдзе ў Маскве.
    Удзельнікі канферэнцыі падвядуць вынікі работы акадэміі ў 2011 годзе і вызначаць круг задач на гэты год. Асноўная ўвага пры гэтым будзе нададзена праблемам развіцця асноўных палажэнняў ваеннай навукі з улікам змянення геапалітычнага становішча ў свеце. Таксама будуць разгледжаны пытанні, звязаныя з развіццём міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва і інтэграцыйных працэсаў у рамках Еўразійскага саюза і Саюзнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, змяненнямі ў характары ўзброенай барацьбы, формах і спосабах баявога прымянення ўзброеных сіл у сучасных умовах, накіраванасцю далейшага будаўніцтва ўзброеных сіл, мерамі, неабходнымі для інавацыйнага развіцця абароннай прамысловасці.

Ва Узброеных Сілах прайшлі заняткі па баявой гатоўнасці

    У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі на 2011-2012 г. ва Узброеных Сілах з 24 па 27 студзеня прайшлі заняткі па баявой гатоўнасці.
    Такія заняткі праводзяцца сістэматычна пасля чарговага прызыву на ваенную службу, асваення новым папаўненнем праграмы пачатковай ваеннай падрыхтоўкі і накіраванне яго ў падраздзяленне.
    Агульная накіраванасць заняткаў зводзілася да правядзення комплексу паслядоўных трэніровак з усімі катэгорыямі ваеннаслужачых, падраздзяленнямі, воінскімі часцямі, злучэннямі, органамі ваеннага кіравання па арганізаванаму выкананню мерапрыемстваў ва ўмовах пераводу з мірнага на ваенны час.
    Асноўнымі мэтамі заняткаў з'яўляюцца:
    падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці органаў ваеннага кіравання, аб'яднанняў, злучэнняў, воінскіх часцей на патрэбным узроўні;
    павышэнне зладжанасці органаў ваеннага кіравання, удасканаленне практычных навыкаў і ўмення камандзіраў;
    навучанне асабовага складу дзеянням у розных умовах абставін.

25 студзеня 2012 года
Падвядзенне вынікаў ваенна-навуковай работы

    25 студзеня на базе Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай рабоце - начальніка ваенна-навуковага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўніка Алега Крываноса пройдзе падвядзенне вынікаў навуковай работы ва Узброеных Сілах у 2011 годзе.
    Асноўныя мэты мерапрыемства - ацэнка рэзультатыўнасці навуковай работы і яе ўплыву на выкананне задач, якія стаяць перад беларускай арміяй, удакладненне задач навуковай работы ў 2012 годзе для структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл, камандаванняў ВПС і войскаў СПА, сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, навуковых арганізацый, ваенных навучальных устаноў.
    С ацэнкай вынікаў ваенна-навуковай дзейнасці перад удзельнікамі мерапрыемства выступіць начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.
    У ліку асноўных практычных вынікаў ваенна-навуковай дзейнасці 2011 года - арганізацыя і забеспячэнне правядзення дзяржаўных выпрабаванняў 7 доследных узораў УВТ, в тым ліку рухомага комплексу тапагеадэзічнага забеспячэння Узброеных Сіл "Формула", радыёлакацыйнага комплексу знаходжання малавышынных цэляў "Раса-РБ", мабільнага вузла сувязі "Мускат", рухомага радыётэлевізійнага цэнтра "Патэнцыял-1"; завершана доследная эксплуатацыя 5 доследных узораў УВТ, у тым ліку праграмна-інфармацыйнага комплексу падтрымкі прыняцця рашэнняў "ГІС-ВП". Выкананыя ў 2011 мерапрыемствы па завяршэнню доследнай эксплуатацыі дазволяць у 2012 годзе арганізаваць прыняцце на ўзбраенне (забеспячэнне) Узброеных Сіл яшчэ 14 узораў УВТ.

24 студзеня 2012 года
Беларуская інспекцыйная група наведае адну з воінскіх часцей узброеных сіл Польшчы

    З 24 па 26 студзеня 2012 года ў рамках Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь праводзіць наведванне па ацэнцы адной з воінскіх часцей узброеных сіл Рэспублікі Польшча.
    Мэтай наведвання з'яўляецца ацэнка інфармацыі, прадстаўленай Рэспублікай Польшча дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года ў дачыненні асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай воінскай часці.

Дзень адчыненых дзвярэй

    25 лютага 2012 года на ваенна-тэхнічным факультэце ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце праводзіцца дзень адчыненых дзвярэй.
    Наведвальнікі будуць мець магчымасць сустрэцца з камандаваннем факультэта, начальнікамі кафедр, прафесарска-выкладчыцкім саставам, а таксама азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай і лабараторнай базай ваенна-тэхнічнага факультэта.
    Пачатак мерапрыемстваў у 11.00.

19 студзеня 2012 года
21 студзеня адзначаецца Дзень інжынерных войскаў

    21 студзеня адзначаецца Дзень інжынерных войскаў.
    Інжынерныя войскі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь працягваюць слаўныя традыцыі папярэдніх пакаленняў, з гонарам выконваюць задачы, якія стаяць перад імі.
    Вынікам мінулага года стаў узрослы ўзровень баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, прафесійнай падрыхтоўкі органаў кіравання і воінскіх часцей інжынерных войскаў.
    Высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, зладжанасць і ўменне дзейнічаць у складаных умовах абставін воінскія часці і падраздзяленні інжынерных войскаў паказалі ў ходзе сумеснага аператыўнага вучэння "Шчыт Саюза-2011".
    Інжынерныя войскі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у рамках міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва ажыццяўляюць цеснае ўзаемадзеянне з інжынернымі войскамі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Казахстана.
    Сталі традыцыйнымі спаборніцтвы па баявой падрыхтоўцы сярод інжынерных падраздзяленняў Узброеных Сіл гэтых краін, якія праводзяцца штогод.
    У 2011 годзе гэтыя спаборніцтвы ў рамках сумеснага збору падраздзяленняў інжынерных войскаў дзяржаў-удзельніц СНД прайшлі на базе 2 інжынернай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    У ходзе збору праведзена чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта па пытаннях інжынернага забеспячэння пры Савеце міністраў абароны дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
    У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел прадстаўнікі шасці дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў: начальнікі інжынерных войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Украіны.
    У мінулым годзе ў войскі паступіў шэраг новых узораў сродкаў інжынернага ўзбраення. Воінскія часці інжынерных войскаў атрымалі аўтамабільныя краны айчыннай вытворчасці грузапад'ёмнасцю 16 т, новыя ўзоры электратэхнічных сродкаў. Акрамя таго, у 2011 годзе прайшлі дзяржаўныя выпрабаванні, прыняты на ўзбраенне і паступілі ў войскі сродкі ўзрывання і сродкі маскіроўкі айчыннай вытворчасці.
    Адной з важнейшых задач, ускладзеных на інжынерныя войскі, з'яўляецца знішчэнне выбухованебяспечных прадметаў, у тым ліку тых, што засталіся з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Толькі на працягу 2011 года ваеннымі інжынерамі абясшкоджана і знішчана больш за 22 тысячы выбухованебяспечных прадметаў, да выканання гэтых работ прыцягваліся 30 рухомых груп размініравання злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл.
    Акрамя таго, ваеннаслужачыя-вадалазы сіл спецыяльных аперацый, механізаваных брыгад і інжынерных воінскіх часцей выконвалі задачы па падводнаму размініраванню, у выніку чаго абясшкоджана і знішчана каля 20 выбухованебяспечных прадметаў.
    Адным з напрамкаў дзейнасці, ускладзеных на інжынерныя войскі, з'яўляецца рашэнне задач па ўтылізацыі супрацьпяхотных мін.
    У мэтах выканання ўзятых Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў па Канвенцыі аб забароне прымянення, назапашвання, вытворчасці супрацьпяхотных мін і аб іх знішчэнні, на тэрыторыі 2271 базы інжынерных боепрыпасаў, пры садзейнічанні Еўракамісіі, кампаніяй Expal распачаты работы па будаўніцтву прадпрыемства па знішчэнню мін.
    Рэалізацыя гэтага праекта дазволіць ажыццявіць практычнае знішчэнне гэтага тыпу мін ва ўстаноўленыя тэрміны.
    У 2011-2013 г.г. утылізацыі падлягае больш за 3 мільёны 300 тысяч супрацьпяхотных мін тыпу СФМ-1.

Вучэбна-метадычны збор з афіцэрамі, адказнымі за рэалізацыю міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі

    19 і 20 студзеня ў Нацыянальным агенцтве па кантролю і інспекцыях праходзіць вучэбна-метадычны збор з афіцэрамі ВПС і войскаў СПА, аператыўных (аператыўна-тактычных) камандаванняў, злучэнняў, воінскіх часцей і арганізацый Міністэрства абароны, адказнымі за рэалізацыю міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі.
    Асноўныя мэты збору - падвядзенне вынікаў работы па забеспячэнню замежнай інспекцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2011 годзе, а таксама пастаноўка задач на 2012 год.

18 студзеня 2012 года
Фінальны канцэрт 15-га тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Зорка"

    19 студзеня ў Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адбудзецца канцэрт фіналістаў 15-га тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Зорка".
    У фінальным канцэрце прымуць удзел 38 выканаўцаў і калектываў, пераможцаў трох адборачных тураў фестывалю. У намінацыі "Выканаўцы ваенна-патрыятычнай песні" за перамогу будуць змагацца 12 канкурсантаў, у намінацыі "Аўтары-выканаўцы" - 5, у намінацыі "Выканаўцы армейскай песні" - 13. У намінацыі "Вакальныя групы і ансамблі" прадстаўлены 8 творчых калектываў.
    Пачатак канцэрта ў 16.00.

Асноўныя вынікі дзейнасці Рэспублікі Беларусь у галіне кантролю над узбраеннямі ў 2011 годзе

    У 2011 годзе інспекцыйная дзейнасць у галіне кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі з удзелам Рэспублікі Беларусь праводзілася ў рамках Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (далей - ДЗУСЕ), Венскага дакумента 1999 года перамоў па мерах умацавання даверу і бяспекі (далей - ВД-99), Дагавора па адркытым небе (далей - ДАН) і двухбаковых дамоўленасцей аб дадатковых рэгіянальных мерах даверу і бяспекі з Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай. У ходзе ўзаемных інспекцый і наведванняў была выбарачна праверана інфармацыя, прадстаўленая дзяржавамі-удзельніцамі ДЗУСЕ і ВД-99 у дачыненні фарміраванняў і воінскіх часцей узброеных сіл.
    На працягу года групы суправаджэння Рэспублікі Беларусь, падрыхтаваныя Нацыянальным агенцтвам па кантролю і інспецыях - дэпартаментам Міністэрства абароны (далей - НАКІ), забяспечылі прыём 28 інспекцый, наведванняў і назіральных палётаў ад дзяржаў-удзельніц міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі.
    Пасіўная квота інспекцый і наведванняў Рэспублікі Беларусь у 2011 годзе дзяржавамі-удзельніцамі міжнародных дагавораў была зрасходавана цалкам.
    Усе замежныя інспекцыйныя групы па ДЗУСЕ, ВД-99 і назіральныя місіі па ДАН былі многанацыянальнымі па складу і ўключалі ад аднаго да пяці запрошаных інспектараў з іншых дзяржаў - удзельніц НАТА і АБСЕ.
    У цэлым прэтэнзій да выконвання Рэспублікай Беларусь сваіх міжнародных абавязацельстваў па ДЗУСЕ, ВД-99, Дамоўленасцяў аб РМДБ і ДАН ад замежных інспектараў не паступіла. У справаздачах аб ажыццяўленні мераў кантролю на тэрыторыі Беларусі ў рамках ВД-99 і Дамоўленасцей аб РМДБ, накіраваных усім дзяржавам- удзельніцам АБСЕ, адзначалася поўнае выконванне беларускім бокам устаноўленых мераў даверу і бяспекі, адкрытасць, транспарэнтнасць і добрая падрыхтоўка наведваемых фарміраванняў і воінскіх часцей, а таксама прафесіяналізм суправаджальных асоб.
    Важнай падзеяй у галіне кантролю над узбраеннямі ў 2011 годзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь стала правядзенне нашай дзяржавай з 18 па 21 красавіка наведвання 61 ЗАБ (г.Баранавічы) і 11 амбр (г.Слонім) прадстаўнікамі дзяржаў-удзельніц АБСЕ ў адпаведнасці з палажэннямі ВД-99.
    Праведзеныя наведванні атрымалі высокую ацэнку з боку прадстаўнікоў 27 дзяржаў-удзельніц АБСЕ, якія прынялі запрашэнне Рэспублікі Беларусь і ўдзельнічалі ў іх.
    У 2011 годзе інспекцыйнымі групамі Рэспублікі Беларусь, падрыхтаванымі НАКІ, былі праведзены 26 інспекцый і наведванняў:
    у рамках ДЗУСЕ - 9 інспекцый аб'яўленых месцаў, у ходзе якіх правераны аб'екты кантролю ўзброеных сіл Германіі (2), Даніі (2), Польшчы (2), Францыі (2) і Чэхіі (1);
    у рамках ВД-99 - 7 інспекцый вызначаных раёнаў на тэрыторыях Балгарыі, Германіі, Даніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Румыніі, а таксама 4 наведванні па ацэнцы воінскіх часцей узброеных сіл Польшчы, ЗША (на тэрыторыі Германіі), Францыі і Эстоніі;
    у рамках Дамоўленасцей аб РМДБ - 2 інспекцыі вызначаных раёнаў на тэрыторыях Польшчы, Украіны і 4 наведванні па ацэнцы воінскіх часцей узброеных сіл Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны.
    Беларускія інспектары таксама прынялі ўдзел у 12 інспекцыях і назіральных палётах па запрашэнню цэнтраў верыфікацыі Казахстана, Расіі і Украіны ў рамках ДЗУСЕ, ВД-99 і ДАН.
    У ходзе знешняй інспекцыйнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь пацверджана выкананне праінспектаванымі дзяржавамі-удзельніцамі сваіх абавязацельстваў па міжнародных дагаворах у галіне кантролю над узбраеннямі.
    Акрамя таго, беларускія ваеннаслужачыя ў 2011 годзе ўдзельнічалі ў 12 мерапрыемствах па запрашэнню Грэцыі, Літвы, Расіі, Славакіі і Украіны, якія праводзілі ў рамках ВД-99 наведванні авіябаз і ваенных аб'ектаў, дэманстрацыі новых тыпаў асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі, а таксама буйной ваеннай дзейнасці.
    НАКІ прымала актыўны ўдзел у разглядзе пытанняў павышэння эфектыўнасці і жыццяздольнасці міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі, якія абмяркоўваліся ў 2011 годзе ў рамках пасяджэнняў і сесій кансультатыўных органаў у г. Вене (Аўстрыя), у тым ліку Сумеснай кансультатыўнай групы (па ДЗУСЕ), Форуму АБСЕ па супрацоўніцтву ў галіне бяспекі (па ВД-99 і Дакуменце АБСЕ аб лёгкай і стралковай зброі), Кансультатыўнай камісіі па адкрытым небе (па ДАН).
    Прадстаўнікі НАКІ ў якасці ваенных экспертаў таксама прымалі актыўны ўдзел у цэлым шэрагу мерапрыемстваў, у тым ліку 4-й Канферэнцыі па разгляду дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, Штогадовай нарадзе па ацэнцы выканання ВД-99, Штогадовай канферэнцыі АБСЕ па агляду праблем у галіне еўрапескай бяспекі, а таксама Штогадовай сустрэчы начальнікаў цэнтраў верыфікацыі дзяржаў-удзельніц АБСЕ.
    Былі таксама праведзены чатыры двухбаковыя рабочыя сустрэчы па ацэнцы выканання Дамоўленасцей аб РМДБ з Літвой, Польшчай і Украінай, тры пасяджэнні Сумеснай кансультатыўнай групы міністэрстваў абароны Рэспублікі Белаурсь і Расійскай Федэрацыі па пытаннях кантролю над узбраеннямі і дзве рабочыя сустрэчы прадстаўнікоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі узброеных сіл Рэспублікі Казахстан і Французскай Рэспублікі па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне кантролю над узбраеннямі.
    У 2011 годзе было забяспечана выкананне Рэспублікай Беларусь сваіх міжнародных абавязацельстваў у галіне кантролю над узбраеннямі.

11 студзеня 2012 года
Збор ваенных дырыжораў

    12 студзеня 2012 года пройдзе вучэбна-метадычны збор начальнікаў - ваенных дырыжораў аркестраў Узброеных Сіл і транспартных войскаў. Удзельнікі збору абагульняць станоўчы вопыт работы ваенных дырыжораў па падрыхтоўцы ваенных аркестраў і павышэнню эфектыўнасці службова-творчай дзейнасці, абмяркуюць канцэпцыю падрыхтоўкі і правядзення конкурсу ваенных духавых аркестраў у 2012 годзе.
    У ходзе метадычных заняткаў будуць разгледжаны пытанні работы ваенных дырыжораў з аркестрам у розных яго саставах (вялікім, сярэднім, малым, біг-бэндзе і брас квінтэце), а таксама планавання, арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў з удзелам войскаў.

10 студзеня 2012 года
Штогадовы творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь

    Завяршаецца штогадовы творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
    Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца матэрыялы, размешчаныя ў рэспубліканскім і рэгіянальным перыядычным друку, а таксама тэле-, радыёматэрыялы, якія выйшлі ў эфір з 1 лютага 2011 года.
    Удзельнікамі конкурсу могуць быць прадстаўнікі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, зарэгістраваныя ў Міністэрстве інфармацыі.
    Конкурсныя матэрыялы неабходна падаць у Міністэрства абароны да 25 студзеня 2012 года па адрасе: 220034 Ф-2 г. Мінск, вул. Камуністычная, 1, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы з паметкай "Конкурс на лепшую публікацыю".
    Тэлефоны для даведак: 8 (017) 297-15-36, 297-28-47, 297-12-88 (электронны адрас: press@mod.mil.by).

Збор па размініраванню

    10 студзеня 2012 года на базе 2 інжынернай брыгады прайшоў збор па размініраванню, у якім прынялі ўдзел начальнікі інжынернай службы сіл спецыяльных аперацый, аператыўных камандаванняў, злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл, камандзіры воінскіх часцей інжынерных войскаў, якія маюць рухомыя групы размініравання, камандзіры рухомых груп размініравання, службовыя асобы ваенных камісарыятаў абласцей, начальнікі інжынернай службы і камандзіры сапёрна-піратэхнічных груп воінскіх часцей унутраных войскаў МУС.
    Удзельнікі мерапрыемства падвялі вынікі выканання задач па ачыстцы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад выбухованебяспечных прадметаў у 2011 годзе і вызначылі задачы на 2012 год, а таксама абмяняліся практычным вопытам выканання задач па ачыстцы тэрыторыі краіны ад выбухованебяспечных прадметаў.
    У рамках збору прайшлі паказны і некалькі інструктарска-метадычных заняткаў па арганізацыі выканання задач па разведцы мясцовасці на наяўнасць выбухованебяспечных прадметаў з выкарыстаннем мінна-вышуковых сабак, знішчэнню рэшткаў выбуховых рэчываў і сродкаў узрывання, арганізацыі і вядзенню ўліку, захаванню выбуховых рэчываў і сродкаў узрывання пры выкананні задач па ачыстцы мясцовасці ад выбухованебяспечных прадметаў.
    У завяршэнне збору была праведзена праверка гатоўнасці камандзіраў груп размініравання да самастойнага выканання задач.

6 студзеня 2012 года
Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь наведае адну з воінскіх часцей узброеных сіл ФРГ

    З 10 па 12 студзеня 2012 года ў рамках Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе наведванне па ацэнцы адной з воінскіх часцей узброеных сіл Федэратыўнай Рэспублікі Германія.
    Мэта наведвання - ацэнка інфармацыі, прадстаўленай ФРГ дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года ў дачыненні асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай воінскай часці.

4 студзеня 2012 года
Дзень адчыненых дзвярэй

    6 студзеня 2012 года ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі" праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.
    Запрашаюцца навучэнцы сярэдніх школ, ліцэяў, а таксама сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
    Наведвальнікі змогуць сустрэцца з камандаваннем факультэта і кафедр, а таксама азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай.
    Пачатак мерапрыемства ў 11.00.
    Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. П. Броўкі, д. 10 (праезд аўтобусам № 100 да прыпынку "Вул. П. Броўкі" або метро да станцыі "Акадэмія навук").
    Даведкі па тэл.: 293-80-31, 293-23-52.

27 снежня 2011 года
Ваенна-навуковая канферэнцыя Узброеных Сіл

    27 снежня ў Міністэрстве абароны пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Пятра Ціханоўскага прайшла ваенна-навуковая канферэнцыя Узброеных Сіл, у ходзе якой былі абмеркаваны актуальныя пытанні падрыхтоўкі і прымянення Узброеных Сіл у перыяд нарастання ваеннай пагрозы, выпрацаваны напрамкі іх рашэння.
    У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства абароны, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прафесарска-выкладчыцкі састаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і супрацоўнікі Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл.

23 снежня 2011 года
Чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага савета пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь і Каардынацыйнага савета афіцэрскіх сходаў Узброеных Сіл

    23 снежня ў Цэнтральным Доме афіцэраў прайшло чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага савета пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь і Каардынацыйнага савета афіцэрскіх сходаў Узброеных Сіл.
    З дакладам аб выніках будаўніцтва, развіцця і падрыхтоўкі Узброеных Сіл у 2011 годзе і асноўных задачах на 2012 год перад удзельнікамі мерапрыемства выступіў Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.
    У ходзе пасяджэння былі разгледжаны пытанні, звязаныя з павышэннем эфектыўнасці работы афіцэрскіх сходаў у 2011 годзе і іх уплыву на працэсы, якія адбываюцца ва Узброеных Сілах.
    Акрамя таго, у рамках сумеснага пасяджэння кіраўнік ваеннага ведамства ўручыў пераходны вымпел лепшаму афіцэрскаму сходу Узброеных Сіл, якім стаў афіцэрскі сход 5 асобнай брыгады спецыяльнага назначэння і граматы старшыням афіцэрскіх сходаў - пераможцам агляду-конкурсу на лепшы афіцэрскі сход Узброеных Сіл у гэтым годзе.

20 снежня 2011 года
Штогадовы творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь

    Завяршаецца штогадовы творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
    Умовы конкурсу

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь прыме ўдзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў Бяспекі АДКБ і чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ

    19 і 20 снежня ў Маскве адбудзецца сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў Бяспекі АДКБ і чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, у якіх прыме ўдзел Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.
    У ходзе пасяджэнняў плануецца разгледзець пытанні, якія датычацца ўмацавання і развіцця ваеннага складальніка АДКБ, падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць Арганізацыі, удасканалення механізмаў кааліцыйнага ваеннага будаўніцтва, а таксама выканання рашэнняў Снежаньскай (2010 г.) сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і дамоўленасцяў, дасягнутых на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў-членаў АДКБ у Астане 12 жніўня 2011 года.

16 снежня 2011 года
Відэаролік тэлекампаніі "ВаенТБ" прызнаны лепшым

    Сацыяльны відэаролік дзяржаўнай установы "Тэлекампанія "ВаенТБ" Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь "Прызыў-2011" узнагароджаны Дыпломам I ступені прэстыжнага міжнароднага фестывалю "Гарадское асяроддзе", які прайшоў у г. Уфа (Расія).
    Форум з'яўляецца буйной пляцоўкай для зносін крэатыўных мастакоў, дызайнераў, маркетолагаў і рэкламшчыкаў з краін СНД. На фестываль свае работы прадставілі вядомыя кампаніі з пяці краін Расіі, Украіны, Беларусі, Арменіі, Кыргызстана.
    Па ацэнцы спецыялістаў, тэлекампанія "ВаенТБ" стала не проста вядомым сродкам масавай інфармацыі, а ваенным брэндам Беларусі. Толькі ў намінацыі "Сацыяльная рэклама" у скарбонцы калектыву шэраг перамог на прэстыжных конкурсах "Тэлевяршыня" і фестывалі сацыяльнай рэкламы "П.А.Р.А!-2011".

14 снежня 2011 года
Прамая тэлефонная лінія

    14 снежня 2011 года адбылася "прамая тэлефонная лінія" Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна з насельніцтвам.
    У ходзе "прамой лініі" былі дадзены адказы на больш чым трыццаць пытанняў, якія датычацца пенсіённага забеспячэння, праходжання ваеннай службы, сацыяльнай абароны ваеннаслужачых і членаў іх сямей, забеспячэння жыллём, а таксама прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу.

13 снежня 2011 года
Прэс-тур прадстаўнікоў СМІ Літоўскай Рэспублікі

    З 13 па 15 снежня праходзіць прэс-тур прадстаўнікоў ваенных сродкаў масавай інфармацыі Літоўскай Рэспублікі па аб'ектах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    У ходзе прэс-тура журналісты азнаёмяцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, вучэбным працэсам у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і ваенным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, арганізацыяй баявой падрыхтоўкі ваеннаслужачых у 2-й інжынернай брыгадзе, а таксама наведаюць інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь "Ваяр" і тэлекампанію "ВаенТБ" Міністэрства абароны.

"Ніхто не забыты, нішто не забыта"

    8 і 9 снежня ў горадзе Гродна прайшлі канцэрты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    Артысты праслаўленага творчага калектыву выступілі з канцэртнай праграмай "Ніхто не забыты, нішто не забыта".
    Для ваеннаслужачых, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, жыхароў горада Гродна і гродзенскага гарнізона прагучалі песні ваенных гадоў, творы беларускіх кампазітараў аб сучаснай арміі, з народнымі і сучаснымі танцамі перад гледачамі выступілі артысты балета ансамбля.

Збор з начальнікамі інжынернай службы

    14 снежня 2011 года на базе 2 інжынернай брыгады пройдзе збор з начальнікамі інжынернай службы аб'яднанняў, злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл.
    Мэта мерапрыемства - павышэнне практычных навыкаў начальнікаў інжынернай службы для якаснай арганізацыі і эфектыўнага правядзення мерапрыемстваў інжынернага забеспячэння баявой падрыхтоўкі і штодзённай дзейнасці.
    Удзельнікі збору азнаёмяцца з патрабаваннямі да арганізацыі інжынернай падрыхтоўкі злучэнняў і воінскіх часцей у новым навучальным годзе, а таксама выпрацуюць адзіныя падыходы да дакументальнага афармлення змянення якаснага стану інжынернага ўзбраення.

Сустрэча начальнікаў верыфікацыйных цэнтраў дзяржаў-удзельніц АБСЕ

    14 і 15 снежня 2011 года ў Вене адбудзецца штогадовая сустрэча начальнікаў верыфікацыйных цэнтраў дзяржаў-удзельніц АБСЕ. Ад Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у сустрэчы прыме ўдзел начальнік Нацыянальнага агенцтва па кантролю і інспекцыях - дэпартамента Міністэрства абароны палкоўнікі Алег Горбач.
    Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць вынікі выканання міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі ў рэгіёне АБСЕ ў 2011 годзе і абнаўлення палажэнняў Венскага дакумента 1999 года.
    Акрамя таго, у ходзе сустрэчы будуць разгледжаны пытанні планавання мерапрыемстваў супрацоўніцтва паміж верыфікацыйнымі цэнтрамі ў 2012 годзе.

Прамая тэлефонная лінія

    14 снежня 2011 года Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Жадобін Юрый Віктаравіч правядзе "прамую тэлефонную лінію" з насельніцтвам.
    Задаць пытанне Міністру абароны можна будзе з 10.00 да 11.00 па тэлефоне (8-017) 297-29-20.

9 снежня 2011 года
На факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Ваеннай акадэміі адбыўся дзевяты выпуск

    7 снежня на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Ваеннай акадэміі адбыўся дзевяты выпуск слухачоў курсаў па падрыхтоўцы малодшых афіцэраў.
    Падрыхтоўка афіцэраў ажыццяўляецца з ліку ваеннаслужачых (салдат, сяржантаў і прапаршчыкаў), якія маюць вышэйшую або сярэднюю адукацыю і праходзяць ваенную службу на пасадах, якія падлягаюць замяшчэнню афіцэрскім саставам. Пасля паспяховага заканчэння курсаў ім прысвойваюцца першасныя афіцэрския званні.
    Гэты напрамак работы з кадрамі дазваляе ў значнай ступені рашаць пытанні ўкамплектаванасці афіцэрскіх пасад, папоўніць афіцэрскі корпус Узброеных Сіл граматнымі, добра падрыхтаванымі спецыялістамі.

Пасяджэнне галіновага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ва Узброеных Сілах

    8 снежня ў Цэнтральным Доме афіцэраў прайшло пасяджэнне галіновага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ва Узброеных Сілах.
    Удзельнікі пасяджэння падвялі вынікі работы ў гэтым годзе, вызначылі лепшую першасную арганізацыю ГА "БРСМ" ва Узброеных Сілах. Па выніках 2011 года лепшай стала першасная арганізацыя факультэта супрацьпаветранай абароны, якая складаецца з 5 ячэек і налічвае на сённяшні дзень 470 членаў.
    Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі і зацвердзілі план работы на 2012 год.
    9 снежня прадстаўнікі грамадскай арганізацыі "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ва Узброеных Сілах прымаюць удзел у 41 з'ездзе ГА "БРСМ".

Прамая тэлефонная лінія

    14 снежня 2011 года Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Жадобін Юрый Віктаравіч правядзе "прамую тэлефонную лінію" з насельніцтвам.
    Задаць пытанне Міністру абароны можна будзе з 10.00 да 11.00 па тэлефоне (8-017) 297-29-20.

8 снежня 2011 года
Дзень адчыненых дзвярэй

    10 снежня ваенна-транспартны факультэт у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарта праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.
    У плане мерапрыемствы:
    - сустрэча з камандаваннем факультэта і начальнікамі кафедр;
    - азнаямленне з вучэбна-матэрыяльнай базай, умовамі навучання і пражывання курсантаў;
     - растлумачэнне асаблівасцей паступлення на ваенна-транспартны факультэт у БелДУЦе ў 2012 годзе.
    Пачатак у 10.30.
    Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: г. Гомель, ул. Кірава, 34.
    Праезд: ад чыгуначнага вакзала - адзін прыпынак на тралейбусах № 10, 15, 19 або аўтобусах № 6, 8, 10, 19, 20.
    Ад аўтавакзала - адзін прыпынак на аўтобусах № 7, 15, 16.
    Кантактныя тэлефоны:
    8 (0232) 95-31-52, 77-55-96.

6 снежня 2011 года
У цэнтры ўвагі - развіццё тэхналогій стварэння беспілотных авіяцыйных комплексаў

    7 снежня 2011 года на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе пасяжэнне пастаянна дзеючага семінара па пытаннях развіцця тэхналогій стварэння беспілотных авіяцыйных комплексаў і іх складаных частак у Рэспубліцы Беларусь.
    Семінар дазволіць яго ўдзельнікам атрымаць цэласнае ўяўленне аб існуючых тэхналогіях стварэння беспілотных авіяцыйных комплексаў, асноўных напрамках іх развіцця ў нашай краіне, а таксама вызначыць магчымыя напрамкі, перспектывы і шляхі супрацоўніцтва навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук і прадпрыемстваў прамысловасці ў галіне правядзення навуковых даследаванняў, распрацоўкі і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў у інтарэсах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Прэзідыума і апарату НАН Беларусі, навуковых устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў НАН, структурных падраздзяленняў, арганізацый і ўстаноў Міністэрства абароны, Узброеных Сіл, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства энергетыкі, а таксама арганізацый і прадпрыемстваў прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

1 снежня 2011 года
Рабочая сустрэча

    У перыяд з 6 па 8 снежня ў Мінску пройдзе рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Беларусі і Польшчы па ацэнцы выканання Дамоўленасці аб наборы дадатовых да Венскага дакумента 1999 года мераў па ўмацаванні даверу і бяспекі.
    Для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Мінск прыбудзе група экспертаў міністэрства абароны Рэспублікі Польшча пад кіраўніцтвам палкоўніка Роберта Цапко.
    Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліць начальнік Нацыянальнага агенцтва па кантролю і інспекцыях - дэпартамента Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Алег Горбач.

30 лістапада 2011
Расследаванне працягваецца

    Працягваецца расследаванне крушэння верталёта Мі-24 ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь.
    29 лістапада Брэсцкай міжгарнізоннай ваеннай пракуратурай узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 465 (парушэнне правілаў палётаў і падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплуатацыі ваенных лятальных апаратаў, якое выклікала па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У ходзе расследавання будуць высветлены прычыны і абставіны таго, што адбылося.
    У сувязі з правядзеннем расследавання па гэтаму здарэнню палёты авіяцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь часова прыпынены.

29 лістапада 2011
Прэс-служба паведамляе

    29 лістапада 2011 года ў 19.45 у ходзе выканання планавых вучэбна-трэніровачных палётаў пры заходзе на пасадку ў раёне аэрадрома Пружаны адбылося крушэнне верталёта Мі-24 ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь.
    Экіпаж у колькасці трох чалавек загінуў: камандзір - маёр Кохна Алег Уладзіміравіч; штурман - капітан Глушчанка Дзяніс Алегавіч; бартавы тэхнік - капітан Бабко Валерый Мікалаевіч.
    Па гэтаму факту камісіяй Міністэрства абароны праводзіцца расследаванне.
    Ваеннае ведамства выказвае спачуванне родным і блізкім загінуўшых лётчыкаў.

Завяршаецца адпраўка ў войскі новага папаўнення

    29 лістапада завяшаецца адпраўка ў войскі грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.
    Прызыўнымі камісіямі раёнаў і гарадоў у адносінах да грамадзян прынята больш за 55 тысяч рашэнняў. Дадзена каля 35 тысяч адтэрміновак, 80% з якіх складаюць адтэрміноўкі для працягу адукацыі. Акрамя таго, дадзены адтэрміноўкі грамадзянам па стану здароўя, сямейнаму становішчу, для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцей і ў сувязі з ажыццяўленнем дэпутацкіх паўнамоцтваў.
    Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прыняццю Ваеннай прысягі новым папаўненнем, пройдуць у злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл 17 снежня.

Ва Узброеных Сілах завяршаецца падрыхтоўка да новага навучальнага года

    28 і 29 лістапада у органах ваеннага кіравання, злучэннях, воінскіх часцях і арганізацыях Узброеных Сіл камісіямі Міністэрства абароны праводзіцца праверка гатоўнасці да пачатку новага навучальнага года.
    Асноўнымі задачамі праверкі з'яўляецца вызначэнне якасці выканання планаў мерапрыемстваў на падрыхтоўчы перыяд, аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, адпаведнасці накіраванасці навучання спецыфіцы выконваемых задач.
    У рамках аказання практычнай дапамогі службовым асобам па арганізаванаму і якаснаму пачатку навучальнага года начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Пётр Ціханоўскі правёў агляд гатоўнасці камандавання сіл спецыяльных аперацый, ацаніў гатоўнасць вучэбна-матэрыяльнай базы, узбраення і ваеннай тэхнікі, запасаў матэрыяльных сродкаў, а таксама асабовага складу да будучых заняткаў па планах навучання.
    У новым навучальным годзе, які пачнецца 1 снежня, асноўнымі задачамі падрыхтоўкі Узброеных Сіл стануць падтрыманне высокага ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, усямернае павышэнне вывучкі і зладжанасці органаў кіравання і войскаў, асваенне імі спосабаў баявых дзеянняў пры правядзенні абарончай аперацыі.

Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю тылавога забеспячэння

    Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю тылавога забеспячэння злучэнняў, воінскіх часцей і арганізацый.
    Мэта конкурсу - паляпшэнне ўсебаковага забеспячэння войскаў, эфектыўнага рашэння задач тылавога забеспячэння асабовага складу, эканомнага расходавання матэрыяльных сродкаў і паліўна-энергетычных рэсурсаў, абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту арганізацыі тылавога забеспячэння ў штодзённай дзейнасці лепшых воінскіх часцей.
    У ходзе конкурсу, які праводзіўся ў 2 этапы, ацэньвалася арганізацыя службы гаручага і змазачных матэрыялаў, прадуктовай, рэчавай службаў, а таксама ўладкаванне воінскай часці. Пры гэтым ацэнкі выстаўляліся за вядзенне гаспадарчай дзейнасці, арганізацыю захавання запасаў матэрыяльных сродкаў, матэрыяльна-тэхнічную базу, размяшчэнне і абсталяванне медыцынскага пункта, правядзенне лячэбна-прафілактычнай работы, санітарна-гігіенічных і супрацьэпідэмічных мерапрыемсваў, стан тэрыторыі ваеннага гарадка, будынкаў, унутраных памяшканняў, камунальных збудаванняў.
    У 2011 годзе лепшых вынікаў у арганізацыі тылавога забеспячэння дабілася 11 асобная механізаваная брыгада, другое месца заняла 38 асобная мабільная брыгада, трэцяе месца - у 30 асобнай чыгуначнай брыгады.

28 лістапада 2011
Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Канады

    У адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе ў перыяд з 28 лістапада па 1 снежня Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Канады пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Гары Хардвіка.
    У ходзе інспекцыі будзе праверана адна з воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (на выбар інспектараў), якая з'яўляецца аб'ектам кантролю ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора.
    Мэта інспекцыі - праверка адпаведнасці наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца Дагаворам, іх заяўленай колькасці.
    У рабоце інспекцыйнай групы, акрамя пяці ваенных інспектараў Канады, прымуць удзел па адным інспектары з Венгрыі, Германіі, Славакіі, Злучанага Каралеўства і ЗША.

Пасяджэнне сумеснай кансультатыўнай групы па пытаннях кантролю над узбраеннямі

    З 30 лістапада па 2 снежня ў Маскве пройдзе пасяджэнне Сумеснай кансультатыўнай групы па пытаннях кантролю над узбраеннямі.
    У ходзе пасяджэння будуць узгоднены пазіцыі і сумесныя дзеянні бакоў па пытаннях выканання міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі.
    Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліць начальнік Нацыянальнага агенцтва па кантролю і інспекцыях дэпартамента Міністэрства абароны палкоўнік Алег Горбач.

24 лістапада 2011
Канферэнцыя па бяспецы палётаў авіяцыі

    У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА ў 2011 годзе 23 лістапада ў камандаванні Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прайшла канферэнцыя па бяспецы палётаў авіяцыі.
    У ходзе канферэнцыі прааналізаваны стан бяспекі палётаў у часцях ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь у гэтым годзе. Яго ўдзельнікі азнаёміліся з сучаснымі праблемамі і метадамі забеспячэння бяспекі палётаў, методыкай арганізацыі работы па забеспячэнню бяспекі палётаў, выключэнню авіяцыйных інцыдэнтаў па віне асабовага складу.
    Забеспячэнне бяспекі палётаў - адна з вузлавых праблем, ад паспяховага рашэння якой шмат у чым залежыць далейшае павышэнне боегатоўнасці авіяцыі.
    У заключэнне канферэнцыі былі абмеркаваны і прыняты рэкамендацыі па прадухіленню лётных здарэнняў і перадумоў да іх.

21 лістапада 2011
Візіт Міністра абароны Рэспублікі Таджыкістан

    20 лістапада ў Беларусь з рабочым візітам прыбыў Міністр абароны Рэспублікі Таджыкістан генерал-палкоўнік Шэралі Хайрулоеў.
    21 лістапада з кіраўніком ваеннага ведамства Таджыкістана сустрэўся Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі асноўныя напрамкі далейшага развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

Службовы дом для ваеннаслужачых

    21 лістапада 2011 года ў г. Гродна адбылася ўрачыстая здача новага 14-павярховага дома для ваеннаслужачых. Свае жыллёвыя ўмовы палепшаць 83 сям'і афіцэраў і прапаршчыкаў воінскіх часцей Гродзенскага гарнізона. Гэта ўжо другі службовы дом, пабудаваны ў апошнія гады ў гэтым гарнізоне.
    Жылы дом пабудаваны за кошт сродкаў, прадугледжаных Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай. Клопат аб людзях у пагонах - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі.
    У цяперашні час будаўніцтва жылля для ваеннаслужачых Узброеных Сіл ажыццяўляецца па двух напрамках: шляхам будаўніцтва службовых жылых памяшканняў і жыллёва-будаўнічых кааператываў. За перыяд з 2007 года па цяперашні час уведзена ў эксплуатацыю 8 службовых дамоў на 522 кватэры, акрамя таго, уведзена ў эксплуатацыю 36 жылых дамоў ЖБК на 3921 кватэры.
    У цяперашні час ва Узброеных Сілах у розных стадыях будаўніцтва і фарміравання знаходзяцца 41 жыллёва-будаўнічы кааператыў на 5056 кватэр.

Дзень адчыненых дзвярэй

    26 лістапада, у суботу, ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж" праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.
    Запрашаюцца навучэнцы сярэдніх школ, ліцэяў, а таксама сярэдніх спецыяльных устаноў.
    Наведвальнікі змогуць сустрэцца з камандаваннем факультэта і кафедр, азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, парадкам прыёму на ваенны факультэт у 2012 годзе.
    Пачатак мерапрыемства ў 10.00.
    Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. Убарэвіча, 77 (праезд метро да станцыі "Аўтазаводская", далей аўтобусамі № 16, 21 да прыпынку "10-я гарадская бальніца").
    Даведкі па тэлефонах: 341-37-44, 341-96-00.
    Сардэчна запрашаем на ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж".

Дзень адчыненых дзвярэй

    26 лістапада на ваенна-тэхнічным факультэце ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце праводзіцца дзень адчыненых дзвярэй.
    Наведвальнікі будуць мець магчымасць сустрэцца з камандаваннем факультэта, начальнікамі кафедр, прафесарска-выкладчыцкім саставам, а таксама азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай і лабараторнай базай ваенна-тэхнічнага факультэта.
    Пачатак мерапрыемстваў у 11.00.
    Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 59, вучэбны корпус БНТУ № 4 (праезд аўтобусам № 100 да прыпынку "Вуліца П. Броўкі" або метро да станцыі "Плошча Я. Коласа").
    Кантактны тэлефон 293-91-72, факс 292-94-82.
    Сардэчна запрашаем на ваенна-тэхнічны факультэт у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце!

18 лістапада 2011
Еўрапейская канферэнцыя Міжнароднага савета ваеннага спорту (СІЗМ)

    18 лістапада ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Еўрапейскай канферэнцыі Міжнароднага савета ваеннага спорту (СІЗМ).
    У ходзе цырымоніі перад удзельнікамі канферэнцыі выступілі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкаў, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Пётр Ціханоўскі, намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Нерад. Адкрыў форум кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага каардынацыйнага офіса, прэзідэнт Міжнароднага савета ваеннага спорту па Еўропе палкоўнік Мязут Сярыт. Завяршылася афіцыяльная цырымонія ўручэннем шэрагу беларускіх спартсменаў узнагарод Міжнароднага савета ваеннага спорту па Еўропе.
    У ходзе пасяджэнняў Еўраканферэнцыі СІЗМ будзе выпрацаваны стратэгічны план у кароткай і доўгатэрміновай перспектыве на 2012 - 2015 гады, зацверджаны каляндарныя планы правядзення спаборніцтваў СІЗМ, пройдзе прэзентацыяя будучых мерапрыемстваў Міжнароднай арганізацыі ваеннага спорту. Удзельнікі форуму абмяркуюць пытанні падрыхтоўкі да II зімовых Сусветных ваенна-спартыўных гульняў і II Сусветных кадэцкіх гульняў, перспектывы развіцця ваеннага спорту краін-членаў, абмяняюцца вопытам арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ва ўзброеных сілах.
    Усяго ў канферэнцыі прымаюць удзел дэлегацыі з 28 краін Еўропы - Аўстрыі, Арменіі, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Іспаніі, Кіпра, Літвы, Латвіі, Мальты, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славеніі, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі.
    Міжнародны савет ваеннага спорту (СІЗМ) - адна з буйнейшых міжнародных спартыўных арганізацый са штаб-кватэрай у Бруселі (Бельгія). Яе дзейнасць накіравана на развіццё спорту ва ўзброеных сілах, а таксама на ўмацаванне міру і развіццё салідарнасці паміж краінамі-членамі ва ўсім свеце. Членамі арганізацыі з'яўляюцца 133 дзяржавы.
    Пад эгідай СІЗМ праводзяцца чэмпіянаты рэгіёнаў, кантынентаў і свету па 24 алімпійскіх і 12 ваенна-прыкладных відах спорту, за год да Алімпійскіх гульняў праводзяцца Сусветныя ваенна-спартыўныя гульні.
    Для каардынацыі рэгіянальнай дзейнасці ў СІЗМ створаны Рэгіянальныя цэнтры ўзаемадзеяння па кантынентах. Рэспубліка Беларусь, якая з'яўляецца членам СІЗМ з 1993 года, разам з 38-ю іншымі еўрапейскімі краінамі ўваходзіць у склад Еўрапейскага рэгіянальнага каардынацыйнага цэнтра.
    Гэты цэнтр праводзіць свае пасяджэнні (еўраканферэнцыі) у розных краінах Еўропы. Іх мэта - рашэнне пытанняў унутранай палітыкі арганізацыі, абмеркаванне прыярытэтных напрамкаў яе развіцця і дзейнасці, бліжэйшага і доўгатэрміновага планавання, выпрацоўцы адзінага пункта погляду краін-удзельніц на рашэнне актуальных праблем СІЗМ, азнаямленне з культурай, гісторыяй і інфраструктурай спорту, у тым ліку і ваеннага, у краіне-удзельніцы СІЗМ - арганізатары сустрэчы.
    На права правядзення гэтага мерапрыемства Рэспубліка Беларусь прэтэндавала разам з Фінляндыяй, Эстоніяй і Славакіяй.
    Членства Рэспублікі Беларусь у СІЗМ
    С моманту ўваходжання ў 1993 годзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Міжнародны савет ваеннага спорту беларускія ваенныя з'яўляюцца нязменнымі ўдзельнікамі Сусветных спартыўных гульняў, якія праводзяцца з 1995 года (1 раз у 4 гады, за год да Алімпійскіх гульняў), Сусветных кадэцкіх гульняў, а таксама штогадовых чэмпіянатаў свету, Еўропы і рэгіянальных спаборніцтваў СІЗМ.
    За гэты час нашымі спартсменамі быў заваяваны 101 залаты, 140 сярэбраных і 194 бронзавых медалі. Прчым у 1993 - 1995 гадах ваенныя спартсмены ўздельнічалі ў чэмпіянатах свету толькі па фехтаванню і сучаснаму пяцібор'ю, а ў цяперашні час выступаюць ужо ў 17 спартыўных дысцыплінах.
    Калі ў 1995 годзе на першых Сусветных спартыўных гульнях наша краіна заняла 33-е агульнакаманднае месца (у гульнях удзельнічалі 5.000 спартсменаў з 93 краін свету), то ў 2007 годзе ў Індыі па колькасці медалёў армейскія спартсмены былі ўжо шостымі. Тады ў гульнях удзельнічалі каля 6.000 спартсменаў з 108 краін свету.
    Сваімі шматлікімі перамогамі і высокімі спартыўнымі вынікамі беларускія армейцы дабіліся заслужанай павагі і прызнання, умацаваўшы тым самым прэстыж нашай суверэннай дзяржавы і яе Узброеных Сіл на міжнароднай арэне.
    Пераважная большасць спартсменаў Узброеных Сіл выступаюць таксама за нацыянальныя каманды на грамадзянскіх спаборніцтвах.

Візіт дэлегацыі літоўскіх узброеных сіл

    17, 18 лістапада ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў ваеннага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Літоўскай Рэспублікі на 2011 год адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі літоўскіх узброеных сіл на чале з дырэктарам Дэпартамента міжнародных адносін і аперацый Міністэрства абароны Робертасам Шапронасам.
    У ходзе візіту былі падведзены вынікі двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва ў гэтым годзе, а таксама падпісаны План мерапрыемстваў ваенага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Літоўскай Рэспублікі на 2012 год.

17 лістапада 2011
Супрацоўніцтва ў галіне ваеннага спорту

    Сёння ў Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Пятра Ціханоўскага з прэзідэнтам Міжнароднага савета ваеннага спорту па Еўропе палкоўнікам Мязутам Сярытам.
    У ходзе сустрэчы абмеркаваны перспектыўныя напрамкі развіцця ваеннага спорту ў Еўропе. Звяртаючыся да Мязута Сярыта, Пётр Ціханоўскі выказаў надзею, што правядзенне Еўраканферэнцыі будзе садзейнічаць актывізацыі супрацоўніцтва ў галіне ваеннага спорту на Еўрапейскім кантыненце.
    Урачыстая цырымонія адкрыцця Еўрапейскай канферэнцыі Міжнароднага савета ваеннага спорту адбудзецца 18 лістапада.
    Для ўдзелу ў форуме ў Рэспубліку Беларусь прыбыла дэлегацыя прадстаўнікоў Еўрапейскага каардынацыйнага офіса, а таксама дэлегацыі 28 дзяржаў-удзельніц - Аўстрыі, Арменіі, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Іспаніі, Кіпра, Літвы, Латвіі, Мальты, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славеніі, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі.

У ваенных прадстаўнікоў - збор

    17 - 18 лістапада 2011 года на базе ААТ "558 авіяцыйны рамонтны завод" праходзіць збор з начальнікамі ваенных прадстаўніцтваў Міністэрства абароны, падпарадкаваных упраўленню эксплуатацыі і рамонту ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл.
    У ходзе збору будуць падведзены вынікі выканання Дзяржаўнага абароннага заказу 2011 года, прааналізаваны стан арганізацыі кантролю распрацоўкі, вырабу, рамонту і мадэрнізацыі УВТ, вызначаны задачы ваенных прадстаўніцтваў Міністэрства абароны па рэалізацыі дзяржзаказу на 2012 год.
    Удзельнікі мерапрыемства вызначаць адзіныя падыходы і патрабаванні па арганізацыі кантролю распрацоўкі, вырабу, рамонту і мадэрнізацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў рамках дзяржзаказу на 2012 год, разгледзяць пытанні арганізацыі і выканання работ па кантролю ваенным прадстаўніцтвам капітальнага рамонту на прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь.

Дзень адчыненых дзвярэй

    У суботу, 19 лістапада, ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт" праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.
    Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 2 (праезд да станцыі метро "Першамайская").
    Пачатак мерапрыемстваў у 10.00 у канферэнц-зале.
    У праграме дня адчыненых дзвярэй:
    - дэманстрацыя фільма аб ваенным факультэце ў БДУ, навучанні, жыцці і побыце курсантаў;
    - сустрэча з камандаваннем факультэта;
    - азнаямленне з жыццём і побытам курсантаў, элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы ваеннага факультэта;
    - растлумачэнне асаблівасцей прыёму на ваенны факультэт у 2012 годзе.
    Кантактныя тэлефоны:
    (8 017) 209-52-83, (8 017) 209-52-81.

16 лістапада 2011
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц СНД

    17 лістапада 2011 года Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
    Кіраўнікі ваенных ведамстваў абмяркуюць шэраг пытанняў, якія датычацца далейшага развіцця міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД, а таксама дзейнасці рабочых органаў Савета міністраў абароны ў 2011 годзе і план работы на 2012 год.
    У ходзе візіту ў Казахстан запланавана таксама падпісанне планаў двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі з ваеннымі ведамствамі Арменіі, Азербайджана, Казахстана і Украіны.

15 лістапада 2011
Паказны занятак

    Выконваючы даручэнне Кіраўніка дзяржавы, ва Узброеных Сілах праводзіцца комплекс мераў па паляпшэнню ўмоў жыцця і побыту ваеннаслужачых, прывядзенню ваенных гарадкоў у адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі.
    16 лістапада 2011 г. у 2780 базе гаручага адбудзецца паказны занятак з начальнікамі арсеналаў, баз, складаў Узброеных Сіл па арганізацыі штодзённай дзейнасці і размяшчэння асноўных аб'ектаў базы гаручага, утрыманню тэхнічнай тэрыторыі і яе элементаў.
    У ходзе пасяджэння ўдзельнікі мерапрыемства азнаёмяцца з патрабаваннямі па арганізацыі штодзённай дзейнасці базы гаручага; асаблівасцямі эксплуатацыі, тэхнічнага абслугоўвання і ўтрымання штатнай тэхнікі; службы ваеннай каманды супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ і каманды ваенізаванай аховы. Завяршыцца занятак правядзеннем пажарна-тактычнага вучэння.
    Дзяржаўная праграма ўладкавання ваенных гарадкоў на 2011-2015 гады, якая рэалізуецца ў цяперашні час, дазволіць значна палепшыць стан казарменна-жыллёвага фонду і камунальных збудаванняў.

18 і 19 лістапада ў Мінску пройдзе Еўрапейская канферэнцыя Міжнароднага савета ваеннага спорту (СІЗМ)

    15 лістапада для ўдзелу ў Еўрапейскай канферэнцыі Міжнароднага савета ваеннага спорту ў Рэспубліку Беларусь прыбыла дэлегацыя прадстаўнікоў Еўрапейскага каардынацыйнага офіса на чале з прэзідэнтам Міжнароднага савета ваеннага спорту па Еўропе палкоўнікам Мязутам Сярытам.
    У ходзе пасяджэнняў Еўраканферэнцыі СІЗМ у Мінску будзе выпрацаваны стратэгічны план ў кароткай і доўгатэрміновай перспектыве на 2012-2015 гады, зацверджаны каляндарныя планы правядзення спаборніцтваў СІЗМ, пройдзе прэзентацыя будучых мерапрыемстваў Міжнароднай арганізацыі ваеннага спорту. Удзельнікі форума абмяркуюць пытанні падрыхтоўкі да II Зімовых Сусветных ваенна-спартыўных гульняў і II Сусветных кадэцкіх гульняў, перспектывы развіцця ваеннага спорту краін-членаў, абмяняюцца вопытам арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ва ўзброеных сілах.
    Усяго ў канферэнцыі прымуць удзел дэлегацыі з 28 краін Еўропы - Аўстрыі, Арменіі, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Літвы, Латвіі, Мальты, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славеніі, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі.
    Міжнародны савет ваеннага спорту (СІЗМ) - адна з буйнейшых міжнародных спартыўных арганізацый са штаб-кватэрай у Бруселі (Бельгія). Яе дзейнасць накіравана на развіццё спорту ва ўзброеных сілах, а таксама ўмацаванне міру і развіццё салідарнасці паміж краінамі-членамі ва ўсім свеце. Членамі арганізацыі з'яўляюцца 127 дзяржаў.
    Пад эгідай СІЗМ праводзяцца чэмпіянаты рэгіёнаў, кантынентаў і свету па 24-х алімпійскіх і 12 ваенна-прыкладных відах спорту, за год да Алімпійскіх гульняў праводзяцца Сусветныя ваенна-спартыўныя гульні.
    Для каардынацыі рэгіянальнай дзейнасці ў СІЗМ створаны Рэгіянальныя цэнтры ўзаемадзеяння па кантынентах. Рэспубліка Беларусь, якая з'яўляецца членам СІЗМ з 1993 года, разам з 38-ю іншымі еўрапейскімі краінамі ўваходзіць у склад Еўрапейскага рэгіянальнага каардынацыйнага цэнтра.
    Гэты цэнтр праводзіць свае пасяджэнні (еўраканферэнцыі) у розных краінах Еўропы. Іх мэта - рашэнне пытанняў унутранай палітыкі арганізацыі, абмеркаванне прыярытэтных напрамкаў яе развіцця і дзейнасці, бліжэйшага і доўгатэрміновага планавання, выпрацоўцы адзінага пункта погляду краін-удзельніц на рашэнне актуальных праблем СІЗМ, азнаямленне з культурай, гісторыяй і інфраструктурай спорту, у тым ліку і ваеннага, у краіне-удзельніцы СІЗМ - арганізатары сустрэчы.
    На права правядзення гэтага мерапрыемства Рэспубліка Беларусь прэтэндавала разам з Фінляндыяй, Эстоніяй і Славакіяй.

9 лістапада 2011
Вынікі першага года актыўнага ўдзелу Рэспублікі Беларусь у міратворчых аперацыях пад эгідай ААН

    Рэспубліка Беларусь як паўнапраўны член сусветнай супольнасці ўносіць пасільны ўклад у падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі, у тым ліку праз удзел у аперацыях па падтрыманню міру пад эгідай ААН і іншых міжнародных арганізацый.
    У 2009 годзе прынята рашэнне аб падключэнні Рэспублікі Беларусь да ўдзелу ў міратворчай дзейнасці ААН. Беларускаму боку было прапанавана накіраваць сваіх прадстаўнікоў у склад Часовых сіл ААН у Ліване, а таксама прапрацаваць магчымасць накіравання беларускіх ваеннаслужачых у місію ААН на Кіпры на аснове двухбаковых кантактаў з краінамі-донарамі гэтай місіі.
    У гэтай сувязі падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 400 ад 2 жніўня 2010 года "Аб накіраванні ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасці па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі ў Ліванскай Рэспубліцы". У гэтым годзе адбылося падпісанне Мемарандума аб узаемадапамозе паміж ААН і Рэспублікай Беларусь, якая прадстаўляе рэсурсы для Часовых сіл ААН у Ліване.
    У цяперашні час у складзе Часовых сіл ААН у Ліване ў г. Накура знаходзяцца тры прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь: два ваенных медыкі і адзін афіцэр штаба місіі.
    Спецыялісты ваенна-медыцынскай службы Узброеных Сіл (хірург і анестэзіёлаг) выконваюць задачы ў складзе ваеннага шпіталя Узброеных Сіл Індыі, праводзяць медыцынскае абслугоўванне як супрацоўнікаў місіі, так і мясцовага насельніцтва.
    Беларускі афіцэр штаба Часовых сіл ААН у Ліване адказвае за арганізацыю ўзаемадзеяння камандавання місіі з кіруючым складам узброеных сіл Лівана, а таксама падрыхтоўку і правядзенне адпаведных сустрэч.
    Таксама Міністэрствам абароны праведзены адбор і падрыхтоўка персаналу групы ваенна-грамадзянскага супрацоўніцтва для магчымага накіравання ў названую місію.
    У цяперашні час у ваенным ведамстве арганізавана падрыхтоўка беларускіх ваеннаслужачых да правядзення планавай ратацыі, а таксама прапрацоўваецца пытанне аб накіраванні ў Ліван сярэдняга медыцынскага персаналу (аперацыйнай медыцынскай сястры і сястры-анестэзіёлага) для фарміравання беларускай хірургічнай брыгады.
    Міністэрствам абароны і МЗС праведзены кансультацыі аб магчымым удзеле прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у місіі ААН на Кіпры з прадстаўнікамі краін-донараў гэтай аперацыі. У выніку гэтай работы шэраг дзяржаў выказалі гатоўнасць садзейнічаць нашай краіне ў рашэнні названага пытання, аднак па розных прычынах да цяперашняга часу яно застаецца без рэалізацыі.
    У верасні гэтага года з Сакратарыята ААН паступіла прапанова накіраваць аднаго беларускага ваеннаслужачага на пасаду афіцэра па сувязі ў склад нядаўна створанай Місіі ААН у Паўднёвым Судане. На сённяшні дзень беларускім бокам ажыццяўляецца падрыхтоўка афіцэра да камандзіроўкі.
    На падставе запыту Сакратарыята ААН праведзена вывучэнне магчымасці вылучэння Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь авіяцыйнай тэхнікі і абслуговага персаналу са складу Узброеных Сіл у інтарэсах аперацый ААН. Рэалізацыя гэтага пытання прадстаўляецца магчымай не раней 2013-2014 гадоў.
    Падключэнне да міратворчай дзейнасці з'яўляецца важным палітычным крокам, які прызначаны садзейнічаць павышэнню аўтарытэту нашай краіны, замацаванню за Беларуссю іміджа актыўнага ўдзельніка сістэмы міжнароднай бяспекі, стварэнню новых механізмаў для адстойвання сваіх знешнепалітычных інтарэсаў.

Інспекцыйная група Літвы наведае 6 гвардзейскую асобную механізаваную брыгаду Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

    У перыяд з 9 па 11 лістапада ў рамках Дамоўленасці паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай аб дадатковых мерах даверу і бяспекі інспекцыйная група Літоўскай Рэспублікі правядзе наведванне па ацэнцы 6 гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    Мэта наведвання - ацэнка інфармацыі, прадстаўленай Рэспублікай Беларусь дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 1999 года, у дачыненні асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай воінскай часці.

Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь наведае дэлегацыя курсантаў Ваеннай акадэміі Літоўскай Рэспублікі імя генерала Й. Жамайтыса

    У перыяд з 8 па 11 лістапада Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь наведае дэлегацыя курсантаў Ваеннай акадэміі Літоўскай Рэспублікі імя генерала Й. Жамайтыса.
    Літоўскія курсанты азнаёмяцца з сістэмай падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў у Рэспубліцы Беларусь, жыццядзейнасцю курсантаў беларускай ваеннай ВНУ, вучэбна-матэрыяльнай базай агульнавайсковага факультэта акадэміі, авіяцыйнай тэхнікай.
    У рамках культурнай праграмы візіту курсанты Ваеннай акадэміі Літвы наведаюць мерарыяльны комплекс "Хатынь", Мірскі замак, Дзяржаўны музычны тэатр, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, музей Вялікай Айчыннай вайны.

8 лістапада 2011
Дзень адчыненых дзвярэй

    12 лістапада ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі" праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.
    Запрашаюцца навучэнцы сярэдніх школ, ліцэяў, а таксама сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
    Наведвальнікі змогуць сустрэцца з камандаваннем факультэта і кафедр, а таксама азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай.
    Пачатак мерапрыемства ў 11.00.
    Чакаем Вас па адрасе: г. Мінск, вул. П. Броўкі, д. 10 (праезд аўтобусам № 100 да прыпынку "Вул. П. Броўкі" або метро да станцыі "Акадэмія навук").
    Даведкі па тэлефонах: 293-80-31, 293-23-52.
    Сардэчна запрашаем на ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі".

4 лістапада 2011
Сцяг разведкі

    5 кастрычніка, у Дзень ваеннай разведкі, пройдзе рытуал уручэння сцяга разведкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь галоўнаму разведвальнаму ўпраўленню Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
    Заснаваны загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 7 кастрычніка 2011 года сцяг разведкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прамавугольным двухбаковым палатнішчам, раздзеленым чатырохканцовым зялёным з белымі акантоўкамі лапчастым крыжам. У цэнтры палатнішча размешчана выява зямнога шара з мерыдыянамі і паралелямі на фоне фігурнага шчыта, увенчанага залацістай пяціканцовай зоркай.
    У цырымоніі ўручэння прымуць удзел начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны генерал-маёр Пётр Ціханоўскі, прадстаўнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл, афіцэры ваеннай разведкі, члены грамадскага аб'яднання "Ветэраны ваеннай разведкі Рэспублікі Беларусь".
    Афіцэрам сістэмы разведкі таксама будзе ўручаны нагрудны знак службовай прыналежнасці.

Праверка сістэмы тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

    Па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з мэтай праверкі эфектыўнасці сістэмы тэрытарыяльнай абароны, з 31 кастрычніка па 4 лістапада пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага Сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь прайшло камандна-штабное вучэнне з Узброенымі Сіламі, іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі.
    Тэма вучэння: "Планаванне тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Арганізацыя ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння, кіраванне сіламі тэрытарыяльнай абароны ў ходзе выканання задач па прызначэнню".
    У ходзе вучэння правяралася ступень гатоўнасці сістэмы тэрытарыяльнай абароны Беларусі да функцыянавання, а таксама здольнасць органаў кіравання рэалізаваць кіраўніцкія функцыі, якія ўскладаюцца на іх пры планаванні і вядзенні тэрытарыяльнай абароны.
    У вучэнні прынялі ўдзел афіцэры структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба і Узброеных Сіл, кіраўнікі абласных, раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама службовыя асобы дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння бяспекі.
    Абгрунтаванасць прынятых рашэнняў па прымяненню сіл тэрытарыяльнай абароны праверана практычнымі дзеяннямі тэрытарыяльных войскаў. З гэтай мэтай здзейснены прызыў ваеннаабавязаных у склад штабоў зон тэрытарыяльнай абароны Гродзенскай вобласці і г. Мінска, двух штабоў раёнаў тэрытарыяльнай абароны і ў асобныя часці і падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў. Усяго прызвана каля 400 ваеннабавязаных, у войскі пастаўлена 20 адзінак транспартных сродкаў.
    У ходзе збораў, з прызванымі з запасу праведзены заняткі па прадметах баявой і спецыяльнай падрыхтоўкі, дзе ваеннаабавязаныя аднавілі свае веды і навыкі ў адпаведнасці з ваенна-уліковымі спецыяльнасцямі. Асабовы склад сфарміраваных падраздзяленняў адпрацаваў пытанні баявога зладжвання ў складзе органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў і з 31 кастрычніка выканаў задачы па прызначэнню.
    Сёння праверка тэрытарыяльнай абароны завяршылася тактыка-спецыяльным вучэннем, у ходзе якога падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, унутраных войскаў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта адпрацавалі сумесныя дзеянні па ахове, абароне важных ваенных і дзяржаўных аб'ектаў, знаходжанню, блакіраванню і знішчэнню незаконных узброеных фарміраванняў.
    Тэрытарыяльная абарона з'яўляецца важнейшай складанай часткай абаронных мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца у адпаведнасці з Планам абароны Рэспублікі Беларусь.
    Мэтамі тэрытарыяльнай абароны з'яўляюцца:
    наданне абароне дзяржавы ўсенароднага характару;
    павышэнне магчымасцей ваеннай арганізацыі дзяржавы па абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь;
    стварэнне ўмоў для ўстойлівага функцыянавання дзяржаўных органаў і арганізацый, эканомікі, аб'ектаў інфраструктуры і жыццядзейнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь пры ўзнікненні ваеннай пагрозы і ў ваенны час.

3 лістапада 2011
Працягваецца камандна-штабное вучэнне з Узброенымі Сіламі, іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі

    У ходзе вучэння правяраецца ступень гатоўнасці сістэмы тэрытарыяльнай абароны Беларусі да функцыянавання, а таксама здольнасць органаў кіравання рэалізаваць кіраўніцкія функцыі, якія ўскладаюцца на ніх пры планаванні і вядзенні тэрытарыяльнай абароны.
    Генеральным штабам Узброеных Сіл арганізавана ўзаемадзеянне з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі ў інтарэсах вырашэння задач тэрытарыяльнай абароны і прымянення тэрытарыяльных войскаў, сфарміраваныя падраздзяленні якіх працягваюць практычныя дзеянні па ахове і абароне аб'ектаў, удзелу ва ўзмацненні аховы ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы, барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі, забеспячэнню падтрымання ўмоўнага рэжыму ваеннага становішча.
    Сёння ў Гродна падраздзяленне тэрытарыяльнай абароны на электрападстацыі "Паўночная" і падраздзяленне ўнутраных войскаў МУС на Газанапаўняльнай станцыі будуць адпрацоўваць пытанні адбівання нападзення на ахоўныя аб'екты.

2 лістапада 2011
Адпрацоўка пытанняў тэрытарыяльнай абароны

    У рамках камандна-штабнога вучэння ў органах кіравання працягваецца работа па планаванню прымянення сіл тэрытарыяльнай абароны ў ходзе выканання імі задач па прызначэнню.
    Генеральным штабам Узброеных Сіл ажыццяўляецца каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, якія прыцягваюцца для рашэння задач тэрытарыяльнай абароны, практычнае кіраўніцтва яе вядзеннем.
    Ва ўзаемадзеянні з тэрытарыяльнымі войскамі органамі пагранічнай службы адпрацоўваюцца пытанні ўзмацнення аховы ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы.
    У штабах зон (раёнаў) тэрытарыяльнай абароны асноўная ўвага надаецца адпрацоўцы пытанняў удзелу сіл тэрытарыяльнай абароны ў выкананні мерапрыемстваў па забеспячэнню рэжыму ваеннага становішча.
    Сфарміраваныя падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў працягваюць практычную адпрацоўку пытанняў тэрытарыяльнай абароны. Так, сёння падраздзяленне тэрытарыяльных войскаў, якое ахоўвае аэрадром Ліпкі, адпрацавала пытанне адбіцця нападу дыверсійнай групы на аб'ект. На Гожскім палігоне падраздзяленне тэрытарыяльнай абароны ва ўзаемадзеянні з тэрытарыяльнымі органанмі ўнутраных спраў адпрацоўваюць пытанні барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі ўмоўнага праціўніка і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі.
    Ваеннаслужачыя аднавілі ў ходзе баявога зладжвання свае навыкі і ўменні і сёння імкнуцца як мага лепш выканаць кожны элемент практычных дзеянняў па ахове і абароне аб'ектаў, удзелу ва ўзмацненні аховы ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы, барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі, забеспячэнню падтрымання рэжыму ваеннага становішча.

1 лістапада 2011
Працягваецца камандна-штабное вучэнне

    Працягваецца камандна-штабное вучэнне з Узброенымі Сіламі, іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі, у ходзе якога правяраецца эфектыўнасць створанай у дзяржаве сістэмы тэрытарыяльнай абароны.
    Органамі ваенага кіравання Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, штабамі зон (раёнаў) тэрытарыяльнай абароны працягваецца планаванне прымянення сіл тэрытарыяльнай абароны і арганізацыя іх усеагульнага забеспячэння.
    Адпрацоўваюцца пытанні каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў пры выкананні задач тэрытарыяльнай абароны. Галоўная ўвага нададзена арганізацыі кіравання сіламі тэрытарыяльнай абароны пры яе разгортванні і выкананні задач па прызначэнню.
    Сёння Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Леанід Мальцаў заслухаў даклады начальнікаў зон і раёнаў тэрытарыяльнай абароны.
    Сфарміраваныя падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў прыступілі да практычных дзеянняў, у ходзе якіх правяраецца абгрунтаванасць прынятых рашэнняў па прымяненню сіл тэрытарыяльнай абароны.
    Адзначана ўзорнае выкананне задач па прызначэнню ваеннаслужачымі, прызванымі з запасу ў штабы зон і раёнаў тэрытарыяльнай абароны і падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў.
    Ваеннаслужачыя аднавілі ў ходзе баявога зладжвання свае навыкі і ўменні і сёння імкнуцца як мага лепш выканаць кожны элемент практычных дзеянняў па ахове і абароне аб'ектаў, удзелу ва ўзмацненні аховы ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы, барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі, забеспячэнню падтрымання рэжыму ваеннага становішча.

31 кастрычніка 2011 года
Дзень адчыненых дзвярэй

    У суботу, 19 лістапада, ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт" праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.
    Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 2 (праезд да станцыі метро "Першамайская").
    Пачатак мерапрыемстваў у 10.00 у канферэнц-зале. У праграме дня адчыненых дзвярэй:
     - дэманстрацыя фільма аб ваенным факультэце БДУ, навучанні, жыцці і побыце курсантаў;
     - сустрэча з камандаваннем факультэта;
     - азнаямленне з жыццём і побытам курсантаў, элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы ваеннага факультэта; -
    растлумачэнне асаблівасцей прыёму на ваенны факультэт у 2012 годзе.
    Кантактныя тэлефоны:
     (8 017) 209-52-83, (8 017) 209-52-81.
    Запрашаем усіх жадаючых наведаць ваенны факультэт у БДУ!

Пачалося камандна-штабное вучэнне тэрытарыяльнай абароны

    Па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з мэтай праверкі эфектыўнасці сістэмы тэрытарыяльнай абароны, з 31 кастрычніка па 4 лістапада пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага Сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь праводзіцца камандна-штабное вучэнне з Узброенымі Сіламі, іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі.
    Тэма вучэння: Планаванне тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Арганізацыя ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння, кіравання сіламі тэрытарыяльнай абароны ў ходзе выканання задач па прызначэнню".
    У ходзе вучэння правяраецца ступень гатоўнасці сістэмы тэрытарыяльнай абароны Беларусі да функцыянавання, а таксама здольнасць органаў кіравання рэалізаваць кіраўніцкія функцыі, якія ўскладаюцца на іх пры планаванні і вядзенні тэрытарыяльнай абароны.
    Вучэнне пройдзе ў два этапы.
    На першым этапе галоўная ўвага надаецца планаванню тэрытарыяльнай абароны і арганізацыі яе ўсебаковага забеспячэння. Сярод пытанняў, якія адпрацоўваюцца на гэтым этапе:
    арганізацыя тэрытарыяльнай абароны і каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, а таксама Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў пры падрыхтоўцы і выкананні задач тэрытарыяльнай абароны;
    кіраванне выкананнем мерапрыемстваў па забеспячэнню рэжыму ваеннага становішча;
    кіраванне сіламі тэрытарыяльнай абароны пры яе разгортванні і выкананні задач у ходзе падрыхтоўкі абарончай аперацыі.
    На другім этапе адпрацоўваюцца пытанні кіравання сіламі тэрытарыяльнай абароны ў ходзе ліквідацыі вынікаў прымянення праціўнікам зброі, а таксама ў ходзе вядзення ўзброенай барацьбы.
    У вучэнні прымаюць удзел афіцэры структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба і Узброеных Сіл, кіраўнікі абласных, раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама службовыя асобы дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння бяспекі.
    Абгрунтаванасць прынятых рашэнняў па прымяненню сіл тэрытарыяльнай абароны правяраецца практычнымі дзеяннямі тэрытарыяльных войскаў.
    З гэтай мэтай здзейснена пастаўка мінімальнай колькасці мабілізацыйных рэсурсаў у штабы зон тэрытарыяльнай абароны Гродзенскай вобласці і горада Мінска, двух раёнаў, а таксама ў асобныя воінскія часці і падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў.
    Праведзена баявое зладжванне адпаведных фарміраванняў тэрытарыяльных войскаў, якія з сённяшняга дня прымаюць удзел у камандна-штабным вучэнні.
    У першы дзень вучэння Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Леанід Мальцаў заслухаў даклады начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Пятра Ціханоўскага, начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўніка Ігара Матрашылы, а таксама кіраўнікоў аператыўных груп МУС, МНС, КДБ, ДПК.
    Тэрытарыяльная абарона з'яўляецца важнейшай складанай часткай абаронных мерапрыемстваў, ажыццяўляемых у адпаведнасці з Планам абароны Рэспублікі Беларусь.
    Мэтамі тэрытарыяльнай абароны з'яўляюцца:
    наданне абароне дзяржавы ўсенароднага характару;
    павышэнне магчымасцей ваеннай арганізацыі дзяржавы па абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь;
    стварэнне ўмоў для ўстойлівага функцыянавання дзяржаўных органаў і арганізацый, эканомікі, аб'ектаў інфраструктуры і жыццядзейнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь пры ўзнікненні ваеннай пагрозы і ў ваенны час.
    Важнейшымі задачамі тэрытарыяльнай абароны з'яўляюцца:
    ахова і абарона аб'ектаў;
    выкананне асобных баявых задач сумесна са злучэннямі і воінскімі часцямі Узброеных Сіл пры адбіцці акта ўзброенай агрэсіі;
    барацьба з дэсантна-дыверсійнымі сіламі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі;
    вядзенне ўзброенай барацьбы на часова акупіраванай праціўнікам тэрыторыі;
    удзел ва ўзмацненні аховы ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь;
    удзел у ліквідацыі вынікаў прымянення праціўнікам зброі;
    удзел у выкананні мерапрыемстваў па забеспячэнню падтрымання рэжыму ваеннага становішча і іншых мерапрыемстваў па абароне Рэспублікі Беларусь.

28 кастрычніка 2011 года
Дзень адчыненых дзвярэй

    26 лістапада 2011 года на ваенна-тэхнічным факультэце ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце праводзіцца Дзень адчыненых дзвярэй.
    Наведвальнікі будуць мець магчымасць сустрэцца з камандаваннем факультэта, начальнікамі кафедр, прафесарска-выкладчыцкім саставам, а таксама азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай і лабараторнай базай ваенна-тэхнічнага факультэта.
    Пачатак мерапрыемстваў у 11.00.
    Мы чакаем вас па адрасе:
    г. Мінск, праспект Незалежнасці 59, вучэбны цэнтр БНТУ №4 (праезд аўтобусам №100 да прыпынку "вуліца П.Броўкі" або метро да станцыі "плошча Я.Коласа".
    Кантактны тэлефон 293-91-72, факс 292-94-82. Сардэчна запрашаем на ваенна-тэхнічны факультэт у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце!

26 кастрычніка 2011 года
Прыступілі да баявога зладжвання

    Штабы і воінскія часці тэрытарыяльных войскаў пасля прыёму мабілізацыйных рэсурсаў прыступілі да баявога зладжвання з мэтай аднаўлення навыкаў у валоданні зброяй і ў выкананні службовых абавязкаў.
     У рамках адзіночнай падрыхтоўкі з 24 па 25 кастрычніка 2011 г. з ваеннаслужачымі запасу праведзены заняткі па ідэалагічнай, інжынернай ваенна-медыцынскай, тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы, падрыхтоўцы па сувязі, радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароне. Вучэбныя заняткі па агнявой падрыхтоўцы праведзены з практычным выкананнем практыкаванняў вучэбных стрэльбаў са штатнай зброі і кіданнем ручных гранат.
    Сёння пачаўся этап зладжвання параздзяленняў. У інтарэсах падрыхтоўкі службовых асоб праведзены трэніроўкі на сродках кіравання. У бліжэйшы час будуць праведзены асобныя і сумесныя штабныя трэніроўкі.
    Пасля завяршэння ўсіх спланаваных мерапрыемстваў баявога зладжвання будуць праведзены агляды гатоўнасці сфарміраваных штабоў і падраздзяленняў да выканання задач па прызначэнню.

Пасяджэнне сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі

    26 кастрычніка 2011 года ў Маскве адбылося чарговае пасяджэнне сумеснай Калегіі ваенных ведамстваў дзвюх краін.
    У ходзе калегіі быў разгледжаны ход рэалізацыі Плана сумесных мерапрыемстваў міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па забеспячэнню ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы на 2010-2012 гады, падведзены вынікі сумеснага беларуска-расійскага аператыўнага вучэння "Шчыт Саюза - 2011".
    Удзельнікі калегіі абмеркавалі асноўныя падыходы па ўдасканаленню аб'ектаў ваеннай інфраструктуры ў інтарэсах забеспячэння рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама вызначылі асноўныя напрамкі работы ваенных ведамстваў дзвюх краін на наступны год.
    Адным з асноўных пунктаў парадку дня пасяджэння калегіі стала пытанне аб выніках сумеснага беларуска-расійскага аператыўнага вучэння "Шчыт Саюза - 2011".
    Было адзначана, што праведзенае вучэнне стала галоўным мерапрыемствам падрыхтоўкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў гэтым годзе. Яно дазволіла дэталёва адпрацаваць розныя пытанні сумеснага прымянення войскаў (сіл), дабіцца галоўнай мэты вучэння - павышэння ўзроўню аператыўнай сумяшчальнасці, узаемадзеяння органаў ваеннага кіравання, злучэнняў і воінскіх часцей узброеных сіл дзвюх краін, удасканалення іх палявой вывучкі пры сумесным выкананні задач.
    Прычым, у такім маштабе і с такой ступенню дэталізацыі гэтыя многія практычныя пытанні вырашаліся ўпершыню.
    Уперышню на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі для ўдзелу ў вучэнні здзейснены перагрупоўка Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь каля пяці тысяч чалавек, звыш тысячы двухсот адзінак тэхнікі, а таксама 21 самалёт і верталёт.
    У ходзе вучэння высокую эфектыўнасць паказала створаная сістэма баявога кіравання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У яе рамках было арганізавана комплекснае прымяненне прынцыпова новага модульнага аўтаматызаванага цэнтра кіравання, інфармацыйна-тэхнічна звязанага з пунктамі кіравання Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, сістэм відэаканферэнцсувязі і інфармацыйнага абмену на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
    Як вынік - узброеныя сілы дзвюх краін выйшлі на больш высокі ўзровень развіцця сістэмы забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, у тым ліку ўдасканалення функцыянавання РГВ(С).
    У ходзе пасяджэння калегіі Міністрамі абароны дадзены даручэнні аб падрыхтоўцы сумеснага вучэння дзвюх краін, якое пройдзе ў 2013 годзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
    Па ўсіх пытаннях, якія разглядаліся калегіяй, прыняты ўзгодненыя рашэнні.
    Выступаючы перад прадстаўнікамі СМІ, кіраўнікі ваенных ведамстваў адзначылі высокую ступень супрацоўніцтва і ўзровень узаемадзеяння паміж ваенннымі ведамствамі дзвюх краін.

25 кастрычніка 2011 года
Пасяджэнне сумеснай Калегіі

    У адпаведнасці з планам ваеннага супрацоўніцтва міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі 26 кастрычніка 2011 года адбудзецца візіт Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна ў Расійскую Федэрацыю.
    У ходзе візіту адбудзецца сустрэча кіраўнікоў ваенных ведамстваў Беларусі і Расіі.
    Міністры абароны дзвюх краін прымуць удзел у чарговым пасяджэнні сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі, у ходзе якога абмяркуюць шэраг пытанняў далейшага развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

24 кастрычніка 2011 года
Назіральны палёт місіі Злучаных Штатаў Амерыкі і Каралеўства Нарвегія

    З 24 па 28 кастрычніка ў рамках Дагавора па адкрытым небе плануецца правядзенне назіральнага палёту місіі Злучаных Штатаў Амерыкі і Каралеўства Нарвегія над тэрыторыямі групы дзяржаў-удзельніц Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя на самалёце назірання ОС-13 5В.
    Мэта палёту - кантроль ваеннай дзейнасці на тэрыторыях назіраемых дзяржаў.

Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе наведванні па ацэнцы воінскіх часцей узброеных сіл Латвіі і Літвы

    У рамках Рэгіянальных дамоўленасцей Рэспублікі Беларусь з суседнімі дзяржавамі аб дадатковых мерах даверу і бяспекі ў перыяд з 25 па 28 кастрычніка інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе наведванні па ацэнцы воінскіх часцей узброеных сіл Латвіі і Літвы.
    Мэта наведванняў - ацэнка інфармацыі, прадстаўленай Латвіяй і Літвой дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 1999 года ў дачыненні асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемых воінскіх часцей.

Паказны занятак з кіруючым саставам ВПС і войскаў СПА па арганізацыі штодзённай дзейнасці

    Выконваючы даручэнне Кіраўніка дзяржавы, ва Узброеных Сілах праводзіцца комплекс мераў па паляпшэнню ўмоў жыцця і побыту ваеннаслужачых, прывядзенню ваенных гарадкоў у адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі.
    24 кастрычніка на базе аднаго з зенітных ракетных дывізіёнаў пад кіраўніцтвам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны прайшоў паказны занятак з кіруючым саставам віду Узброеных Сіл па арганізацыі штодзённай дзейнасці і ўтрыманню ваеннага гарадка асобна размешчанага падраздзялення.
    Удзельнікі збору змаглі азнаёміцца з сучаснымі падыходамі і патрабаваннямі да ўладкавання і абсталявання аб'ектаў, вучэбна-матэрыяльнай базай падраздзялення.
    Сучаснае абсталяванне і бытавыя ўмовы, створаныя ў гэтым падраздзяленні, дазваляюць значна павысіць якасць баявой падрыхтоўкі, нясення баявога дзяжурства і арганізацыі штодзённай жыццядзейнасці.
    Дзяржаўная праграма ўладкавання ваенных гарадкоў на 2011-2015, якая рэалізуецца ў цяперашні час, дазволіць значна палепшыць стан казарменна-жыллёвага фонду і камунальных збудаванняў.

24 кастрычніка 2011 года
Прыняцце ваеннай Прысягі ваеннаабавязанымі, прызванымі на зборы

    23 кастрычніка 2011 г. у зонах тэрытарыяльнай абароны Гродзенскай вобласці і г. Мінска прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды прыняцця ваеннай прысягі ваеннаабавязанымі, прызванымі на ваенныя зборы ў рамках праверкі сістэмы тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
    Усяго ўрачыстую клятву на вернасць Радзіме прамовілі каля 150-і ваеннаабавязаных. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства абароны, мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, родныя і блізкія.
    Па завяршэнні ўрачыстых мерапрыемстваў са святочнымі канцэртамі выступілі творчыя групы Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

17 кастрычніка 2011 года
Візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва штаба Стратэгічнага камандавання НАТА па аперацыях

    У рамках удзелу Рэспублікі Беларусь у праграме НАТА "Партнёрства дзеля міру" у Рэспубліку Беларусь прыбыла дэлегацыя ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва штаба Стратэгічнага камандавання НАТА па аперацыях для правядзення кансультацый па Канцэпцыі аператыўнага патэнцыялу.
    Мэта візіту - азнаямленне зацікаўленых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання з Канцэпцыяй аператыўнага патэнцыялу і абмеркаванне перспектыў далучэння Рэспублікі Беларусь да Канцэпцыі аператыўнага патэнцыялу.

Рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Швейцарскай Канфедэрацыі

    У перыяд з 18 па 21 кастрычніка 2011 года ў г. Мельсе і г. Берне (Швейцарская Канфедэрацыя) адбудзецца рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Швейцарскай Канфедэрацыі па пытаннях падрыхтоўкі спецыялістаў у інтарэсах сухапутных войскаў і арганізацыі сістэмы камплектавання асабовым складам узброеных сіл.
    Удзел прадстаўнікоў Узброеных Сіл у названым мерапрыемстве дазволіць вывучыць асновы ваеннай арганізацыі дзяржавы, структуру, задачы узброеных сіл Швейцарскай Канфедэрацыі, сістэму камплектавання асабовым складам узброеных сіл, парадак падтрымання мабілізацыйнай гатоўнасці, арганізацыю, формы і метады падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і спецыялістаў сухапутных войскаў, парадак планавання і правядзення заняткаў у вучэбным цэнтры падрыхтоўкі унтэр-афіцэрскага саставу, вучэбна-трэніровачнымі і трэнажорнымі сродкамі вучэбнага цэнтра сухапутных войскаў, а таксама абмяркуе магчымасць развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж узброенымі сіламі дзвюх дзяржаў.

Пачалася праверка сістэмы тэрытарыяльнай абароны

    У адпаведнасці з распараджэннем Кіраўніка дзяржавы пачалася праверка сістэмы тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
    У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца, плануецца ажыццявіць пастаўку мінімальнай колькасці мабілізацыйных рэсурсаў у штабы зон тэрытарыяльнай абароны Гродненскай вобласці і горада Мінска, двух раёнаў, а таксама ў асобныя воінскія часці і падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў.
    У далейшым будзе праведзена зладжванне адпаведных фарміраванняў тэрытарыяльных войскаў, якія прымуць удзел у вучэнні сіл тэрытарыяльнай абароны.
    Тэрытарыяльная абарона з'яўляецца важнейшай складанай часткай мерапрыемстваў, ажыццяўляемых у адпаведнасці з планам абароны Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі органамі, органамі мясцовага кіравання, арганізацыямі, тэрытарыяльнымі войскамі ва ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі, іншымі войскамі, воінскімі фарміраваннямі і ваенізаванымі арганізацыямі.
    Мэтамі тэрытарыяльнай абароны з'яўляюцца:
    наданне абароне дзяржавы ўсеагульнага (усенароднага) характару;
    павышэнне магчымасцяў ваеннай арганізацыі дзяржавы па абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь;
    стварэнне ўмоў для ўстойлівага функцыянавання дзяржаўных органаў і арганізацый, эканомікі, аб'ектаў інфраструктуры і жыццядзейнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь пры ўзнікненні ваеннай пагрозы і ў ваенны час.
    Да задач тэрытарыяльнай абароны адносяцца:
    ахова і абарона аб'ектаў;
    выкананне асобных баявых задач сумесна са злучэннямі і воінскімі часцямі Узброеных Сіл пры адбіцці акта ўзброенай агрэсіі;
    барацьба з дэсантна-дыверсійнымі сіламі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі;
    вядзенне ўзброенай барацьбы на часова акупіраванай праціўнікам тэрыторыі;
    удзел ва ўзмацненні аховы ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь;
    удзел у ліквідацыі вынікаў прымянення праціўнікам зброі;
    удзел у выкананні мерапрыемстваў па забеспячэнню падтрымання рэжыму ваеннага становішча і іншых мерапрыемстваў па абароне Рэспублікі Беларусь.

14 кастрычніка 2011 года
Прадстаўнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь наведалі ўзброеныя сілы Грэчаскай Рэспублікі

    З 10 па 13 кастрычніка два прадстаўнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у наведваннях авіябазы і ваеннага аб'екта, а таксама дэманстрацыі новых тыпаў асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл Грэчаскай Рэспублікі, арганізаваных для прадстаўнікоў дзяржаў-удзельніц АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 1999 года.

Прадстаўнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у правядзенні інспекцый аб'яўленых месцаў на тэрыторыі Славацкай Рэспублікі

    З 10 па 14 кастрычніка прадстаўнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у рамках Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (далей - ДЗУСЕ) прыняў удзел у правядзенні інспекцый аб'яўленых месцаў на тэрыторыі Славацкай Рэспублікі ў складзе інспекцыйнай групы Украіны. У ходзе інспекцый была пацверджана адпаведнасць наяўнасці на аб'ектах кантролю ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца ДЗУСЕ, іх заяўленай колькасці.

Семінар з кіраўнікамі рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі

    13 кастрычніка адбыўся штогадовы семінар з кіраўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, які праводзіцца Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.
    У ходзе семінара з яго ўдзельнікамі сустрэўся Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.
    Удзельнікі семінара азнаёміліся з вынікамі сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза-2011", станам і перспектывамі далейшага развіцця беларускай арміі, наведалі 2-ю інжынерную брыгаду - злучэнне, у якім рэалізаваны самыя сучасныя падыходы да арганізацыі штодзённай дзейнасці.
    Акрамя таго, кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі наведалі Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, якое было і застаецца цэнтрам патрыятычнага выхаванння і навучання моладзі, дзе азнаёміліся з мерамі, якія прымаюцаа ваенным ведамствам па рэалізацыі аднаго з асноўных палажэнняў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь - развіццю ў грамадстве патрыятызму.

13 кастрычніка 2011 года
Дзяржаўныя ўзнагароды

    11 кастрычніка ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, смелыя і рашучыя дзеянні па папярэджанню, выяўленню і прадухіленню злачынстваў, заслугі ў развіцці адукацыі, аховы здароўя, культуры дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны 21 чалавек.
    У прыватнасці, ордэнам "За службу Радзіме" II ступені ўзнагароджаны намеснік камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл - начальнік авіяцыі палкоўнік Ігар Голуб.
    Сем чалавек таксама адзначаны медалём "За адзнаку ў воінскай службе", у тым ліку начальнік аўтамабільнай службы ўпраўлення ўзбраення Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Сухапутных войскаў Узброеных Сіл палкоўнік Генадзь Грэк і камандзір роты ганаровай варты Ваеннай камендатуры Узброеных Сіл капітан Павел Гур'янаў.
    Указам таксама прысвоена ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" начальніку ваенна-аркестравай службы - начальніку Узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл палкоўніку Сяргею Касцючэнку.

Адкрыццё тэатральнага сезона

    VIII тэатральны сезон у Драматычным тэатры Беларускай арміі распачнецца 14 кастрычніка чарговай прэм'ерай - спектаклем "Бяда ад пяшчотнага сэрца". Новая пастаноўка - вадэвіль па аднайменнаму твору У. Салагуба ў інсцэніроўцы Аляксея Дударава. Рэжысёр-пастаноўшчык - Марына Дударава, мастак-пастаноўшчык - Марына Шуста, кампазітар - Уладзімір Кандрусевіч.
    Дзеянне адбываецца напрыканцы 19 стагоддзя. У павятовы горад N прыбывае багаты купец Залатнікоў. Мэта ягонага прыезду простая - жаніцьба сына Аляксандра. Купец сустракаецца з дамай сэрца свойго юнацтва Дар'яй Сямёнаўнай. А ў яе ёсць дачка Маша, ды пляменніца Насця, ды яшчэ і дачка сяброўкі Каця. Адна другой прыгажэй.
    Гарачы юнак улюбляецца адразу ва ўсіх траіх разам і ў кожную па асобнасці. Ды вось аказія! У адной - раман з гусарам, у другой - са спеваком італьянцам, а трэцяя - прыгожая, разумная, сумленная, але ж бедная і рашуча адмаўляе яму пры першай жа сустрэчы…
    Гэта спектакль пра каханне са шчаслівым фіналам, пра сапраўдную благароднасць, несумяшчальнасць кахання і хлусні, пра вераломства і гонар. У спектаклі шмат музыкі, танцаў, яркія касцюмы.
    Ролі выконваюць:
    Залатнікоў - Ігар Фільчанкаў;
    Насця - Валерыя Гайдукевіч;
    Маша - Зоя Антонава;
    Каця - Алена Шкуратава;
    Аляксандр - Сяргей Фромічаў-Корсакаў;
    Кубыркіна - Юлія Бажутава-Царэнка;
    Дар'я Семёнаўна - Юлія Ясінская;
    Італьянец - Мікалай Зіміч;
    Гусар - Аляксандр Галавач.

11 кастрычніка 2011 года
Пачаўся візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Міністэрства абароны Рэспублікі Казахстан

    11 кастрычніка пачаўся рабочы візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Міністэрства абароны Рэспублікі Казахстан на чале з начальнікам Дэпартамента выхаваўчай і сацыяльна-прававой работы палкоўнікам Жумабекам Хасенавым.
    З кіраўніком казахскай дэлегацыі сустрэнецца памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалалгічнай работы Міністэрства абароны Беларусі генерал-маёр Аляксандр Гура.
    У ходзе візіту бакі разгледзяць пытанні арганізацыі і правядзення выхаваўчай работы і інфармацыйнай дзейнасці, абмяняюцца вопытам арганізацыі псіхалагічнай работы, сацыяльна-прававой і сацыякультурнай дзейнасці.
    Праграмай візіту прадугледжана наведванне Ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь "Ваяр" і тэлекампаніі "ВаенТБ".
    Члены дэлегацыі таксама азнаёмяцца з арганізацыяй падрыхтоўкі афіцэраў у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, сустрэнуцца са слухачамі і прафесарска-выкладчыцкім саставам камандна-штабнога факультэта і факультэта Генеральнага штаба.

Дзень адчыненых дзвярэй

    15 кастрычніка 2011 года ва ўстанове адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" адбудзецца "Дзень адчыненых дзвярэй".
    У рамках правядзення "Дня адчыненых дзвярэй" будуць растлумачаны парадак прыёму і навучання ў Ваеннай акадэміі, праведзена экскурсія па музею ваеннай тэхнікі, дадзена магчымасць азнаёміцца з жыццём і побытам курсантаў, месцамі іх пражывання і навучання. Для кіраўнікоў класаў і дырэктараў сярэдніх навучальных устаноў будзе арганізавана нарада.
    Дзень адчыненых дзвярэй будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск - 57, пр-т Незалежнасці, 220, Ваенная акадэмія. Праезд ад станцыі метро "Уручча" аўтобусамі № 15, 99, 236, 263, 269, 271, 286, 343, 396 да прыпынку "9 км". Пачатак у 10.00, месца правядзення - клуб "Ракетчык".

Навядзенне маста праз раку Сведзь

    11 кастрычніка ў мэтах забеспячэння праезду на забалочаныя ўчасткі мясцовасці да месцаў бурэння свідравінаў па здабычы нафты ў Рэчыцкім раёне падраздзяленнямі транспартных войскаў завершана ўзвядзенне часовага маста праз раку Сведзь, паблізу населенага пункта Першамайск Рэчыцкага раёна.
    Для арганізацыі работ па будаўніцтву часовага маста праз раку Сведзь і падыходаў да яго асабовым складам 77 асобнага маставога чыгуначнага батальёна 30 асобнай Чырвонасцяжнай чыгуначнай брыгады быў пабудаваны наплаўны аўтадарожны мост даўжынёй 40 метраў. Затым здзейснена апусканее паляў пад апоры часовага аўтадарожнага маста.
    На завяршальнай стадыі ўзвядзення маста адбылося правядзенне вучэбнага збору з афіцэрамі маставых спецыяльнасцей. У ходзе яго разгледжаны пытанні абсталявання камплекта вялікага аўтадарожнага разборнага маста, парадак зборкі пралётнага збудавання і ўстаноўка яго на апорныя часткі.
    Правядзенне такіх збораў з практычнай адпрацоўкай пытанняў навядзення мастоў дазваляе афіцэрам, прапаршчыкам, сяржантам і салдатам павышаць палявую вывучку, набываць неабходныя навыкі і прафесіяналізм.

7 кастрычніка 2011 года
Наведванне інспекцыйнай групай Рэспублікі Польшча 557 інжынернай брыгады

    З 3 па 5 кастрычніка ў рамках Дамоўленасці аб наборы дадатовых да Венскага дакумента 1999 г. мераў па ўмацаванні даверу і бяспекі, прынятых Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча, інспекцыйная група Рэспублікі Польшча пад кіраўніцтвам Роберта Ражкоўскага правяла наведванне па ацэнцы 557 інжынернай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У ходзе наведвання была праведзена ацэнка інфармацыі, прадстаўленай Рэспублікай Беларусь дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 1999 года ў дачыненні асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай воінскай часці.

Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правяла інспекцыі воінскіх часцей узброеных сіл Рэспублікі Польшча

    З 3 па 7 кастрычніка ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (далей - ДЗУСЕ) інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правяла інспекцыі дзвюх воінскіх часцей узброеных сіл Рэспублікі Польшча (на выбар інспектараў), якія з'яўляюцца аб'ектамі кантролю ў адпаведнасці з палажэннямі ДЗУСЕ. У ходзе інспекцый была пацверджана адпаведнасць наяўнасці ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца ДЗУСЕ, іх заяўленай колькасці.

Дзень адчыненых дзвярэй

    8 кастрычніка, у суботу, ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж" праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.
    Запрашаюцца навучэнцы сярэдніх школ, ліцэяў, а таксама сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
    Наведвальнікі змогуць сустрэцца з камандаваннем факультэта і кафедр, азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, парадкам прыёму на ваенны факультэт у 2012 годзе.
    Пачатак мерапрыемства ў 10.00.
    Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. Убарэвіча, 77 (станцыя метро "Аўтазаводская", далей праезд аўтобусамі № 16, 21 да прыпынку "10-я гарадская бальніца").
    Даведкі па тэлефонах: 341-37-44, 341-96-00.
    Сардэчна запрашаем на ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж".

6 кастрычніка 2011 года
Інструктарска-метадычны збор спецыялістаў пошукава-выратавальных і парашутна-дэсантных службаў

    З 3 па 7 кастрычніка 2011 года ў 181 баявой верталётнай базе праходзіць інструктарска-метадычны збор спецыялістаў пошукава-выратавальных і парашутна-дэсантных службаў воінскіх часцей і 214-га спецыяльнага цэнтра выжывання лётнага саставу Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
    Асноўная мэта збору - павышэнне ўзроўню тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі спецыялістаў выратавальных службаў.
    У ходзе заняткаў будзе прааналізаваны стан пошукава-выратавальнага забеспячэння палётаў авіяцыі і парашутна-дэсантнай падрыхтоўкі, удакладнены задачы пошукава-выратавальных і парашутна-дэсантных службаў авіяцыйных часцей ВПС і войскаў СПА ў арганізацыі пошукава-выратавальнага забеспячэння.
    Удзельнікі збору вывучаць пытанні арганізацыі эвакуацыі экіпажаў і пасажыраў паветраных судоў, якія пацярпелі бедства і аказання ім медыцынскай дапамогі, розныя сістэмы аварыйнага пакідання самалётаў і верталётаў.
    У мэтах павышэння практычных навыкаў спланавана правядзенне вучэбна-трэніровачных скачкоў з парашутам з малых і сярэдніх вышынь, а таксама беспарашутнае дэсантаванне з верталёта з выкарыстаннем спускавога ўстройства з рэжыму вісення.

30 верасня 2011 года
Беларуская інспекцыйная група правядзе інспекцыю дзвюх воінскіх часцей узброеных сіл Польшчы

    З 3 па 7 кастрычніка ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе інспекцыі дзвюх воінскіх часцей узброеных сіл Рэспублікі Польшча (на выбар інспектараў), якія з'яўляюцца аб'ектамі кантролю ў адпаведнасці з палажэннямі ДЗУСЕ.

Зводны міратворчы ўзвод прыме ўдзел ва ўкраінска-беларуска-расійскім вучэнні

    Ваеннаслужачыя зводнага міратворчага ўзвода Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прымуць удзел ва ўкраінска-беларуска-расійскім вучэнні, якое пройдзе з 3 па 8 кастрычніка 2011 г. на ўкраінскім агульнавайсковым палігоне "Шырокі лан".
    У ходзе вучэння будуць адпрацаваны пытанні па арганізацыі ўзаемадзеяння каманднага саставу і падраздзяленняў у сумесных дзеяннях пры выкананні задач у ходзе правядзення міратворчай аперацыі.

Інспекцыя вызначанага раёна завяршылася

    Сёння завяршылася інспекцыя вызначанага раёна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якая праводзілася інспекцыйнай групай Каралеўства Іспанія пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Карласа Квіхана ў рамках Венскага дакумента 1999 года.
    У ходзе інспекцыі была пацверджана адсутнасць у вызначаным раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 1999 года.
    У складзе інспекцыйнай групы, акрамя двух ваенных інспектараў з Іспаніі, прынялі ўдзел па адным інспектары з Вялікабрытаніі і Даніі.

28 верасня 2011 года
Мэты сумеснага аператыўнага вучэння дасягнуты

    У адпаведнасці з планамі падрыхтоўкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў перыяд з 16 па 22 верасня на двух ваенных палігонах Расійскай Федэрацыі (Гарахавецкім і Ашулуке) прайшло сумеснае аператыўнае вучэнне "Шчыт Саюза-2011"
    Усе мэты, пастаўленыя перад удзельнікамі вучэнняў, былі дасягнуты. У іх ліку - павышэнне ўзроўню гатоўнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі да вядзення сумесных дзеянняў, а таксама ўзаемадзеяння органаў ваеннага кіравання, злучэнняў і воінскіх часцей узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, іх палявой вывучкі для сумеснага выканання задач.
    Упершыню былі адпрацаваны задачы па маштабнай перагрупоўцы органаў ваеннага кіравання і войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на палігоны Расійскай Федэрацыі чыгуначным і паветраным транспартам.
    Атрыманы вопыт сумесных дзеянняў паміж агульнавайсковымі аб'яднаннямі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 20 арміяй Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, а таксама выкарыстання Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА ў інтарэсах сухапутных войскаў ва ўмовах складаных радыёэлектронных і паветраных абставін.
    Адной з прыярытэтных задач для ўсяго беларускага кантынгенту, які прыцягваўся да вучэння, з'яўлялася захаванне жыцця і здароўя кожнага ваеннаслужачага. У выніку прафесіянальных дзеянняў службовых асоб усіх узроўняў органаў ваеннага кіравання, адказных адносін да выканання мераў бяспекі падначаленымі не дапушчана гібелі і траўматызму ваеннаслужачых.
    Яшчэ на завяршальным этапе вучэння яго вынікі былі высока ацэнены міністрамі абароны Беларусі і Расіі, якія адзначылі дасягненне высокага ўзроўню аператыўнай сумяшчальнасці беларускага і расійскага складальнікаў рэгіянальнай групоўкі войскаў, адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА, а таксама эфектыўнасці створаных баявых сістэм і сістэм забеспячэння.

Заняткі з міратворцамі

    З 27 па 29 верасня праходзяць практычныя заняткі з асабовым складам міратворчай роты 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.
    У ходзе заняткаў прадугледжана вывучэнне і практычная адпрацоўка пытанняў тактыкі дзеянняў падраздзяленняў сухапутных войскаў у ходзе выканання задач міратворчых аперацый, уключаючы спосабы і парадак дзеянняў падраздзялення пры ажыццяўленні пешага патрулявання, а таксама пры ахове важнага аб'екта і нясенні службы на часовым КПП.
    У адпаведнасці з Планам асноўных мерапрыемстваў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва для правядзення заняткаў прыбылі інструктары вучэбнага цэнтра Міратворчых Сіл Войска Польскага.
    Правядзенне гэтага мерапрыемста будзе садзейнічаць падрыхтоўцы міратворчага падраздзялення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Першыя чыгуначныя эшалоны з удзельнікамі сумесных аператыўных вучэнняў "Шчыт Саюза-2011" прыбылі ў месцы пастаяннай дыслакацыі

    Першыя чыгуначныя эшалоны з тэхнікай і асабовым складам 6-й і 11-й гвардзейскіх асобных механізаваных брыгад, якія прымалі ўдзел у сумесным аператыўным вучэнні "Шчыт Саюза-2011", прыбылі ў Гродна і Слонім.
    Ва ўрачыстых абставінах іх сустракалі прадстаўнікі грамадскасці, мясцовых органаў улады, родныя і блізкія.
    У адрас ваеннаслужачых-удзельнікаў вучэнняў прагучалі словы падзякі, віншаванні з выдатным выкананнем задач.
    Пасля разгрузкі ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, брыгады перадыслацыраваліся ў пункты пастаяннай дыслакацыі.

27 верасня 2011 года
Інспекцыйная група Іспаніі правядзе інспекцыю вызначанага раёна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

    З 27 па 30 верасня ў рамках Венскага дакумента 1999 года інспекцыйная група Каралеўства Іспанія пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Карласа Квіхана правядзе інспекцыю вызначанага раёна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
    Мэта інспекцыі - пацвярджэнне адсутнасці ў вызначаным раёне ваеннай дзенасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 1999 года.
    У склад інспекцыйнай групы, акрамя двух ваенных інспектараў з Іспаніі, уходзяць па адным інспектары з Вялікабрытаніі і Даніі.

Канферэнцыя па разглядзе дзеяння ДЗУСЕ

    Начальнік Нацыянальнага агенцтва па кантролю і інспекцыях - дэпартамента Міністэрства абароны палкоўнік Алег Горбач у складзе дэлегацыі Рэспублікі Беларусь прыме ўдзел у чацвёртай Канферэнцыі па разглядзе дзеяння ДЗУСЕ, якая пройдзе 29 верасня ў Вене.

23 верасня 2011 года
Верыфікацыйныя мерапрыемствы

    З 20 па 22 верасня ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе Рэспубліку Беларусь наведала інспекцыйная група Каралеўства Бельгія пад кіраўніцтвам маёра Вана Ваеса Ніка.
    У ходзе інспекцыі была праверана 38 гвардзейская асобная мабільная брыгада Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якая з'яўляецца аб'ектам кантролю паводле палажэнняў ДЗУСЕ.
    Інспекцыйная група Бельгіі пацвердзіла адпаведнасць наяўнасці ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца Дагаворам, іх заяўленай колькасці.
    Акрамя пяці ваенных інспектараў з Бельгіі ў складзе інспекцыйнай групы працавалі па адным інспектары з Канады, Францыі, Нідэрландаў і Румыніі.
    Сёння завяршыўся назіральны палёт місіі Каралеўства Іспанія над тэрыторыяй групы дзяржаў-удзельніц Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя на самалёце назірання С-1 ЗОН, які праводзіўся ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора па адкрытым небе. Яго асноўная мэта - праверка ваеннай дзейнасці на тэрыторыях назіраемых дзяржаў.
    У перыяд з 19 па 24 верасня ў рамках Венскага дакумента 1999 года два прадстаўнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел у наведваннях авіябазы і ваеннага аб'екта, дэманстрацыі новых тыпаў узбраення і ваеннай тэхнікі ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі, арганізаваных для прадстаўнікоў дзяржаў-удзельніц АБСЕ.

20 верасня 2011 года
Стартуе юбілейны XV тэлевізійны фестываль армейскай песні "Зорка"

    1 кастрычніка 2011 года пачнецца адборачны тур юбілейнага XV тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Зорка".
    Штогадовы фестываль, заснавальнікамі якога з'яўляюцца Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, праводзіцца ў чатырох асноўных намінацыях - "Выканаўцы ваенна-патрыятычнай песні", Аўтары-выканаўцы", "Вакальныя групы і ансамблі", "Выканаўцы армейскай песні".
    Удзел у фестывалі могуць прыняць не толькі ваеннаслужачыя і члены іх сямей. Спецыяльна для грамадзянскіх аўтараў-выканаўцаў, вакальных груп і ансамбляў заснавана намінацыя - "Выканаўцы армейскай песні". Арганізатары фестывалю таксама запрашаюць да ўдзелу ў тэлевізійным фестывалі моладзь - навучэнцаў школ, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў з любога кутка Беларусі.
    Для ўдзелу неабходна падабраць армейскую песню і звярнуцца ў бліжэйшую воінскую часць, на ваенны факультэт ВНУ, або ў раённы ваенны камісарыят па месцы жыхарства.

19 верасня 2011 года
Прызыў

    У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2011 г. № 419 у краіне пачалося правядзенне мерапрыемстваў па прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленныя тэрміны па прызыву.
    Асаблівасцямі чарговай прызыўной кампаніі стануць змененыя тэрміны прызыву і адпраўкі грамадзян для праходжання тэрміновай ваеннай службы і службы ў рэзерве. Калі раней мерапрыемствы прызыву ажыццяўляліся два разы ў год, у кастрычніку-лістападзе і красавіку-ліпені, то з 2011 года яны перанесены на люты-май і жнівень-лістапад. Такім чынам, чарговы прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве будзе ажыццяўляцца ў верасні-лістападзе гэтага года.
    Усяго, да 30 лістапада 2011 года ў злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл, іншыя войскі і воінскія фарміраванні для праходжання тэрміновай ваеннай службы плануецца накіраваць каля 9 тысяч чалавек. Яшчэ каля 2 тысяч - на службу ў рэзерве.

15 верасня 2011 года
Завяршаецца падрыхтоўка да вучэння "Шчыт Саюза-2011"

    Завяршаецца падрыхтоўка да сумеснага аператыўнага вучэння Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Шчыт Саюза-2011". На палігоны Расійскай Федэрацыі перадыслацыраваны каля 5 тысяч беларускіх ваеннаслужачых, да 35 танкаў, 80 баявых бра ніраваных машын.
    У раёнах правядзення вучэння разгорнуты палявыя вузлы сувязі і абаненцкая сетка, ажыццяўляецца інжынернае абсталяванне раёнаў выканання вучэбных задач, абсталяваны пункты тылавога забеспячэння. Асабовы склад, які прымае ўдзел у вучэнні, забяспечаны ўсемі відамі забеспячэння.
    Праведзена ацэнка гатоўнасці кіраўніцтва і пасрэдніцкага апарата, органаў ваеннага кіравання да правядзення сумеснага вучэння. Прайшла трэніроўка на сродках кіравання.
    На палігоне "Гарахавецкі" беларускія і расійскія ваеннаслужачыя, удзельнікі вучэння ўсклалі вянкі да помніка воінам-абаронцам Айчыны.

14 верасня 2011 года
Міжнародны конкурс "Воін Садружнасці"

    12 верасня ў Маскве адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага конкурсу ваенна-прафесійнага майстэрства ваеннаслужачых дружалюбных армій "Воін Садружнасці" сярод салдат, матросаў, сяржантаў і старшынь, якія праходзяць ваенную службу па кантракце ва ўзброеных сілах дзяржаў-удзельніц краін СНД, які праводзіцца па рашэнню Савета міністраў абароны СНД з 2009 года.
    У гэтым годзе ў мерапрыемстве прымаюць удзел каманды ўзброеных сіл Беларусі, Арменіі, Казахстана, Украіны, Кіргізіі, а таксама дзве каманды Расійскай Федэрацыі. У склад каманд уходзяць па чатыры ваеннаслужачых, у тым ліку адна дзяўчына. Рэспубліку Беларусь на спаборніцтвах прадстаўляюць ваеннаслужачыя 103-й і 38-й асобных мабільных брыгад сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.
    У рамках конкурсу пройдуць спаборніцтва "Атлет", конкурсы па прадметах баявой падрыхтоўкі "Прафесіянал" і "Снайпер", інтэлектуальны тур "Эрудыт" і конкурс талентаў "Кавалер" ("Спадарыня").
    Цырымонія ўзнагарождання пераможцаў адбудзецца ў Культурным цэнтры Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі 16 верасня.

12 верасня 2011 года
Задачы вучэнняў "Баявая садружнасць-2011" выкананы паспяхова

    На палігоне Ашулук 12 верасня завяршылася актыўная фаза трэцяга этапа сумеснага вучэння войскаў аб'яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў-удзельніц СНД "Баявая садружнасць-2011". Сёння злучэнні і воінскія часці, якія ўдзельнічаюць у вучэнні, адпрацавалі пастаўленыя задачы ў ходзе баявых стрэльбаў.
    У мэтах стварэння абставін, набліжаных да рэальнай супрацьпаветранай бітвы, былі створаны складаныя мішэнныя абставіны. У якасці ўмоўнага паветранага праціўніка для беларускай групоўкі выступалі ракетныя мішэні "Рэйс", "Пішчаль", "Саман".
    У вучэнні прымалі ўдзел 61 ЗАБ, 15 зрбр, 29 зрбр, 147 зрбр, 740 зрбр ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь.
    Задачы, пастаўленыя ў вучэннях "Баявая садружнасць-2011", паспяхова выкананы. Міністр абароны Беларусі Юрый Жадобін падзякаваў расійскаму боку за магчымасць правядзення баявых стрэльбаў на палігоне Ашулук. "Гэта добрая практыка для органаў кіравання і войскаў", - падкрэсліў кіраўнік беларускага абароннага ведамства. Ён таксама нагадаў, што "Баявая садружнасць-2011" для беларускіх ваенных - гэта і падрыхтоўчая стадыя да расійска-беларускіх вучэнняў "Шчыт Саюза-2011", якія пройдуць на палігонах Ашулук і Гарахавецкі (Расія). У цяперашні час у раёнах правядзення гэтых вучэнняў сканцэнтравана больш за 5 тыс. беларускіх ваеннаслужачых і каля 500 адзінак тэхнікі.
    Вучэнні СПА СНД "Баявая садружнасць-2011" праходзілі на палігоне Ашулук, а таксама на казахстанскім палігоне Сары-Шаган. З 6 верасня па 5 кастрычніка праводзіцца трэці этап гэтых вучэнняў, у тым ліку з 6 па 12 верасня на палігоне Ашулук актыўныя дзеянні праводзілі ваенныя з Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. У ходзе стрэльбаў былі задзейнічаны самыя розныя тыпы мішэняў "Пішчаль", "Рэйс", "Армавір", "Кабан". На палігоне працавалі комплексы С-300, С-200, "Бук" і іншыя, а таксама больш за тры дзесятка расійскіх і беларускіх ваенных самалётаў. З беларускага боку ў вучэннях прымалі ўдзел звыш 1,2 тыс. чалавек асабовага складу. Стрэльбы праводзіліся з выкарыстаннем беларускіх комплексаў С-300ПС (15-й зенітна-ракетнай брыгады) і С-300В (147-й зенітна-ракетнай брыгады), комплексаў "Бук" (29-й зенітна-ракетнай брыгады) і "Аса" (740-й зенітна-ракетнай брыгады).
    Акрамя таго, у вучэннях задзейнічаны беларускія знішчальнікі МіГ-29, якія выканалі задачы па знішчальна-авіяцыйнаму прыкрыццю зенітна-ракетных войскаў. Таксама яны прынялі ўдзел у супрацьпаветранай бітве па адбіццю налёту сродкаў паветранага нападу ўмоўнага праціўніка.

8 верасня 2011 года
Беларускія разлікі заступілі на баявое дзяжурства на палігоне "Ашулук" у Астраханскай вобласці

    У рамках тактычнага вучэння, якое праводзіцца з войскамі Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА на палігоне "Ашулук" Астраханскай вобласці Расіі, заступілі на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне разлікі падраздзяленняў зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў.
    У рамках перадстрэльбавай падрыхтоўкі адпрацоўваюцца пытанні зладжвання разлікаў, асабовы склад падраздзяленняў удасканальвае практычныя навыкі па выкананню нарматываў баявой работы.

7 верасня 2011 года
Працягваецца тактычнае вучэнне з войскамі ПЗАТК

    На палігоне Расійскай Федэрацыі "Ашулук" злучэнні і воінскія часці ВПС і войскаў СПА працягваюць выконваць мерапрыемствы тактычнага вучэння з баявой стральбой.
    Асабовы склад створанай групоўкі войскаў удасканальвае практычныя навыкі па адбіццю паветраных удараў у складаных абставінах, якія хутка змяняюцца. Для праверкі канчатковай гатоўнасці баявых разлікаў кіраўніцтвам вучэння плануецца правядзенне заліковых вучэбных стрэльбаў па імітаваных цэлях.
    Лётны эшалон 61 знішчальнай авіябазы ў складзе 5 Міг-29 здзейсніў пералёт з аэрадрома Баранавічы на аэрадром "Прыволжскі", дзе лётчыкі павінны будуць выканаць задачы ў ходзе актыўнай фазы вучэння "Баявая садружнасць-2011", якое стане заключнай стадыяй падрыхтоўкі да выканання задач сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Шчыт Саюза-2011".

Ваенныя дыпламаты наведаюць Кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл

    8 верасня ваенныя аташэ, акрэдытаваныя пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь, наведаюць Кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл.
    Ваенныя дыпламаты азнаёмяцца з гісторыяй цэнтра, яго дасягненнямі ў галіне кіналогіі, наведаюць месца размяшчэння сабак, радзільнае аддзяленне гадавальніка, ветэрынарны пункт.
    Ваенныя кінолагі і службовыя сабакі прадэманструюць пошук выбуховых рэчываў у зачыненым памяшканні, выбуховых рэчываў і інжынерных боепрыпасаў на аўтатранспарце, работу патрульных, каравульных і мінна-вышуковых сабак.

Ніхто не забыты, нішто не забыта

    Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь палкоўніка Уладзіміра Варапаева працягвае канцэртны тур па гарадах і воінскіх часцях Беларусі з праграмай "Ніхто не забыты, нішто не забыта".
    У канцэртнай праграме - патрыятычныя і народныя песні, вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі.
    У рамках гастроляў ансамбль наведаў гарады Беразіно, Гомель, Мар'іна Горка, Слуцк, Баранавічы, Нясвіж, Валожын, Магілёў, Горкі, Брэст.
    Завяршыцца гастрольны тур 19 лістапада канцэртам у горадзе Брэсце.

Паказныя заняткі

    8 верасня 2011 г. на 969-й базе рэзерву танкаў пройдуць паказныя заняткі з начальнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны і службовымі асобамі воінскіх часцей тэхнічнага забеспячэння.
    Мэта занятку - усведамленне ўдзельнікамі паказнога занятку падыходаў да ўтрымання ваенных гарадкоў і спосабаў арганізацыі штодзённай дзейнасці войскаў.
    У ходе занятку яго ўдзельнікі азнаёмяцца з арганізацыяй размяшчэння і быту асабовага складу, арганізацыяй службы войскаў у воінскай часці.
    Асобнымі пытаннямі будуць вывучаны патрабаванні да абсталявання парку, утрымання ўзбраення і ваеннай тэхнікі, падтрымання ўнутранага парадку ў парку, а таксама арганізацыя правядзення рэгламентскага тэхнічнага абслугоўвання з выкарыстаннем спецыялізаваных участкаў і пастоў.

5 верасня 2011 года
Працягваецца адпраўка ўдзельнікаў вучэнняў "Шчыт Саюза - 2011"

    Працягваецца адпраўка асабовага складу, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі для ўдзелу ў сумесным аператыўным вучэнні "Шчыт Саюза - 2011".
    Сёння на станцыі "Слонім" ажыццяўляюць пагрузку падраздзяленні 11 гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады для ўбыцця на расійскі палігон "Гарахавецкі".
    5 верасня са станцыі "Азярышча" адправіўся на палігон "Ашулук" 355-ы гвардзейскі асобны танкавы батальён 120 гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады.
    Пасля здзяйснення маршу чыгуначным транспартам, непасрэдна ў раёнах правядзення вучэнняў асабовы склад павінны будзе сумесна з падраздзяленнямі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі адпрацаваць вучэбна-баявыя задачы па абарончай тэматыцы.

2 верасня 2011 года
Працягваецца вучэнне з войскамі ПЗАТК

    2 верасня завяршылася перадыслакацыя асабовага складу, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі войскаў Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА на палігон "Ашулук".
    У ходзе другога этапа вучэння з баявой стральбой, які праводзіцца пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі ПЗАТК ВПС і войскаў СПА, практычна адпрацаваны пытанні перамяшчэння групоўкі войскаў чыгуначным і паветраным транспартам.
    У цяперашні час завяршаецца падрыхтоўка ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да правядзення баявых стрэльбаў. Асабовы склад баявых разлікаў вядзе падрыхтоўку да заступлення на баявое дзяжурства па СПА.

Пачалася адпраўка войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання на палігон "Ашулук"

    Пачалася адпраўка асабовага складу, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання для ўдзелу ў сумесным аператыўным вучэнні "Шчыт Саюза - 2011".
    2 верасня на станцыі "Азярышча" прайшлі ўрачыстыя провады ваеннаслужачых 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, якія адбываюць для выканання задач вучэнняў на палігон Расійскай Федэрацыі "Ашулук". У мерапрыемствах прынялі ўдзел ветэраны Узброеных Сіл, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, членны сямей ваеннаслужачых. Выступаючы на мітынгу, яны выказалі ўпэўненасць, што асабовы склад брыгады з высокай якасцю выканае задачы вучэнняў, прымножыць славутыя баявыя традыцыі злучэння.
    У ходзе вучэння асабовы склад злучэння павінен будзе на практыцы адпрацаваць практычныя сумесныя дзеянні ў складзе рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
    Удзел у вучэнні дазволіць павысіць палявую вывучку асабовага складу, узровень узаемадзеяння і зладжанасці органаў ваеннага кіравання, а таксама праверыць іх здольнасць сумесна выконваць вучэбна-баявыя задачы пры комплексным прымяненні сіл і сродкаў супрацьпаветранай абароны і сухапутнага складальніка рэгіянальнай групоўкі войскаў.

"Прамая" лінія з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь

    2 верасня 2011 года прайшла "прамая" тэлефонная лінія з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Юрыем Жадобіным.
    На працягу дзвюх гадзін кіраўнік ваеннага ведамства адказаў на 19 пытанняў, звязаных з сацыяльнай абаронай ваеннаслужачых і членаў іх сямей, рашэннем пытанняў жыллёвага будаўніцтва, медыцынскім і пенсійным забеспячэннем ветэранаў Узброеных Сіл, прызывам грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

Паведамленне прэс-службы Міністэрства абароны

    У сувязі з інфармацыяй аб дэзерцірстве ваеннаслужачага тэрміновай ваеннай службы адной з воінскіх часцей Брэсцкага гарнізона, якая з'явілася на шэрагу інфармацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў, прэс-служба Міністэрства абароны заяўляе, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і тэндэнцыйна скажае зусім іншы факт, які меў месца 1 верасня.
    Пры выкананні задач ачаплення раёна выканання падраздзяленнем задач спецыяльнай падрыхтоўкі адзін з ваеннаслужачых страціў арыенціроўку і не выйшаў ва ўстаноўлены час на сувязь.
    У той жа дзень ён самастойна выйшаў у распалажэнне палявога лагера.
    Аператыўна праведзены комплекс мерапрыемстваў па пошуку ваеннаслужачага з прыцягненнем значных сіл розных воінскіх фарміраванняў толькі сведчыць аб здольнасці сістэмы своечасова і адэкватна рэагаваць на змены абставін.

Курс па выкананню міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі

    З 29 жніўня па 9 верасня 2011 года на базе Нацыянальнага агенцтва па кантролю і інспекцыях - дэпартамента Міністэрства абароны праводзіцца курс заняткаў па выкананню міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі для прадстаўнікоў верыфікацыйных цэнтраў дзяржаў-удзельніц НАТА і АБСЕ.
    У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі верыфікацыйных цэнтраў Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Італіі, Казахстана, Літвы, Польшчы, ЗША, Чэхіі.
    У якасці эксперта па кантролю над узбраеннямі ў правядзенні заняткаў удзельнічае прадстаўнік верыфікацыйнага цэнтра ўзброеных сіл Украіны.

1 верасня 2011 года
Сумеснае аператыўнае вучэнне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Шчыт Саюза - 2011"

    У перыяд з 16 па 22 верасня 2011 г. пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь і камандуючага войскамі Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі на тэрыторыі Расіі пройдзе сумеснае аператыўнае вучэнне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі "Шчыт Саюза - 2011".
    Дамоўленасць аб правядзенні сумесных расійска-беларускіх вучэнняў з перыядычнасцю адзін раз у два гады прынялі Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, падводзячы вынікі сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння "Захад-2009".
    Абарончы характар рэгіянальнай групоўкі войскаў пацвярджае міралюбівую палітыку Саюзнай дзяржавы. Вучэнні, якія праводзяцца, не накіраваны супраць якіх-небудзь дзяржаў або ваенных блокаў і наглядна пацвярджаюць імкненне кіраўніцтва дзвюх дзяржаў да ўмацавання Еўрапейскай бяспекі.
    Будучае вучэнне стане практычным працягам сумесных штабных трэніровак, якія прайшлі ў першым паўгоддзі гэтага года, дзе былі адпрацаваны пытанні арганізацыі прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў.
    Задума вучэння распрацоўвалася сумесна генеральнымі штабамі ўзброеных сіл Беларусі і Расіі з удзелам штаба Заходняй ваеннай акругі і носіць абарончы характар.
    У ходзе вучэння прадугледжана правядзенне практычных дзеянняў войскаў на палігонах, размешчаных у Заходняй і Паўднёвай ваенных акругах Расійскай Федэрацыі - "Ашулук" і "Гарахавецкі".
    Выкарыстанне гэтых расійскіх палігонаў дазволіць на фоне адзіных аператыўных абставін у поўным аб'ёме адпрацаваць пытанні практычнага прымянення зенітна-ракетных войскаў, а таксама ракетных войскаў, магчымасці па прымяненню якіх на беларускіх палігонах абмежаваныя.
    Мэтамі вучэння з'яўляюцца павышэнне ўзроўню гатоўнасці рэгіянальнай групоўкі войскаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі да вядзення сумесных дзеянняў і ўзроўню ўзаемадзеяння органаў ваеннага кіравання, злучэнняў і воінскіх часцей узброеных сіл дзвюх краін.
    Мерапрыемствы падрыхтоўкі асабовага складу, узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, запасаў матэрыяльных сродкаў воінскіх часцей да сумеснага аператыўнага вучэння выконваюцца ва ўстаноўленыя тэрміны.
    На падрыхтоўчым этапе войскі, якія прыцягваюцца да вучэння, ажыццявяць перадыслакацыю на палігоны Расійскай Федэрацыі. Перамяшчэнне войскаў, якія ўдзельнічаюць у вучэнні, будзе ажыццяўляцца чыгуначным і паветраным транспартам.
    У ходзе актыўнай фазы сумеснага аператыўнага вучэння плануецца адпрацаваць пытанні комплекснага прымянення сіл і сродкаў супрацьпаветранай абароны і сухапутнага складальніка рэгіянальнай групоўкі войскаў у інтарэсах рашэння найбольш важных задач забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
    У вучэнні прымуць удзел каля 12 тысяч ваеннаслужачых, да 50 самалётаў і верталётаў, да 105 танкаў, да 280 баявых браніраваных машын, у тым ліку ад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - 4 тысячы 800 ваеннаслужачых, да 35 танкаў, 80 баявых браніраваных машын.
    Асаблівасцю вучэння стане ўдзел у ім курсантаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і ваеннага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, якія будуць прыцягвацца да вучэння ў якасці малодшага камандзірскага саставу.
    Удзел у вучэнні дазволіць карсантам не толькі замацаваць тэарэтычныя веды, набытыя ў ходзе вучобы, але і атрымаць практыку кіраўніцтва падраздзяленнямі, у складзе якіх яны ўдзельнічаюць у вучэннях.
    Эфектыўнасць мерапрыемстваў ваеннага будаўніцтва Саюзнай дзяржавы пацвярджалася ў ходзе буйнамаштабных вучэнняў рэгіянальнай групоўкі войскаў, вынікі якіх высока ацэнены Прэзідэнтамі Беларусі і Расіі, а таксама шматлікімі экспертамі і назіральнікамі.
    Будучае вучэнне стане яшчэ адным пацвярджэннем няўхільнасці курсу на сумеснае забеспячэнне бяспекі ў ваеннай сферы.

29 жніўня 2011 года
Прамая тэлефонная лінія

    2 верасня 2011 года Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Жадобін Юрый Віктаравіч правядзе "прамую тэлефонную лінію" з насельніцтвам.
    Задаць пытанне Міністру абароны можна будзе з 10.00 да 12.00 2 верасня па тэлефоне (8-017) 297-29-20.

24 жніўня 2011 года
Паведамленне прэс-службы Міністэрства абароны

    У сувязі з інфармацыяй аб гібелі ваеннаслужачых на сумесных беларуска-расійскіх вучэннях, якая з'явілася на шэрагу інфармацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў, прэс-служба Міністэрства абароны заяўляе, што ў цяперашні час на палігоне "Ашулук" Расійскай Федэрацыі няма беларускіх ваеннаслужачых, а сумеснае беларуска-расійскае вучэнне пройдзе ў верасні месяцы.
    У сувязі з гібеллю ваеннаслужачых брацкай краіны Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь выказвае спачуванні ваеннаму ведамству Расіі, родным і блізкім загінуўшых.
    Нагадваем, што ў рамках другога этапа тактычнага вучэння з войскамі Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ўчора пачалася перадыслакацыя тэхнікі і асабовага складу часцей і злучэнняў ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на палігон "Ашулук". Прыбыццё першых эшалонаў з асабовым складам запланавана на 28 жніўня.

3 верасня 2011 года ў Ваеннай акадэміі пройдзе ўрачыстая цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі на вернасць народу Рэспублікі Беларусь курсантамі набору 2011 года

    3 верасня 2011 года ў Ваеннай акадэміі пройдзе ўрачыстая цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі на вернасць народу Рэспублікі Беларусь курсантамі набору 2011 года.
    Пачатак мерапрыемстваў у 10.00 па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 220 (9-ы км Маскоўскай шашы).
    У гэтым годзе ў галоўную ваенную ВНУ краіны залічана 539 чалавек. З іх выпускнікоў Мінскага СВВ - 14, ваеннаслужачых - 19, грамадзянскай моладзі - 506, з якіх 42 выпускнікі класаў, у якіх праводзяцца факультатывы ваенна-патрыятычнай накіраванасці. З абітурыентаў, якія паступілі ў Ваенную акадэмію, 10 чалавек залічаны без уступных выпрабаванняў (выпускнікі МСВВ), 23 залічаны па-за конкурсам з якіх: 12 дзеці-сіраты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, 11 - ваеннаслужачыя, якія маюць рэкамендацыі воінскіх часцей.
    Ваенная акадэмія праводзіць падрыхтоўку афіцэраў і для іншых сілавых ведамстваў. У інтарэсах унутраных войскаў у гэтым годзе пачнуць навучанне 45 курсантаў, у інтарэсах Дзяржаўнага пагранічнага камітэта - 16, КДБ - 11, МНС - 4.
    Прахадныя балы ў абітурыентаў пры паступленні ў Ваенную акадэмію ў 2011 годзе склалі ад 114 да 327 балаў.
    Установа адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" створана ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 192 ад 17 мая 1995 года на аснове двух вучылішчаў: Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага і Мінскага вышэйшага каманднага.
    У цяперашні час ВНУ ўходзіць у лік буйнейшых ВНУ краіны.
    Установа адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" мае спецыяльны дазвол (ліцэнзію) № 02100/0558534 на права ажыццяўлення адукацыйнай дзейнасці.
    Шэсць факультэтаў ВНУ - агульнавайсковы, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны, унутраных войскаў - рыхтуюць спецыялістаў па 19 спецыяльнасцях, 6 напрамках і 31 спецыялізацыі, практычна поўнасцю забяспечваюць патрэбнасць Узброеных Сіл і іншых сілавых структур у афіцэрскіх кадрах.
    Падрыхтоўка афіцэраў з вышэйшай ваеннай спецыяльнай адукацыяй для замяшчэння першасных афіцэрскіх пасад (з прысваеннем звання "лейтэнант") праводзіцца з тэрмінам навучання 4 або 5 гадоў (у залежнасці ад спецыяльнасці). Навучэнцы называюцца курсантамі.
    Заняткі з курсантамі праводзяць 700 высокакваліфікаваных выкладчыкаў, з іх 230 з вучонымі ступенямі і званнямі, у тым ліку 15 прафесараў. Многія носяць ганаровыя званні заслужаных дзеячаў навукі і тэхнікі, заслужаных работнікаў вышэйшай школы, заслужаных вынаходнікаў і рацыяналізатараў.
    У мэтах павышэння прэстыжу Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і выхавання асабовага складу на гістарычных традыцыях ваенных вучылішчаў, на базе якіх яна была створана, загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь №267 ад 30 красавіка 1998 г. быў устаноўлены ДЗЕНЬ ВАЕННАЙ АКАДЭМІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ - 4 МАЯ.

23 жніўня 2011 года
У Мінск прыбыла інспекцыйная група Федэратыўнай Рэспублікі Германія

    23 жніўня ў Рэспубліку Беларусь прыбыла інспекцыйная група Федэратыўнай Рэспублікі Германія пад кіраўніцтвам палкоўніка Міхаэля Шута.
    У адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе ў ходзе інспекцыі будзе праверана адна з воінскіх часцей (на выбар інспектараў) Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якая з'яўляецца аб'ектам кантролю.
    Мэта інспекцыі - праверка адпаведнасці наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца Дагаворам, іх заяўленай колькасці.
    У складзе інспекцыйнай групы, акрамя сямі ваенных інспектараў Германіі, працуюць па адным інспектары з Вялікабрытаніі і Польшчы.

Працягваецца вучэнне з войскамі ПЗАТК

    Працягваецца выкананне задач тактычнага вучэння з войскамі Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
    23 жніўня пачалася пагрузка асабовага складу і тэхнікі, якія ўдзельнічаюць у вучэнні, для перадыслакацыі да месца правядзення вучэнняў на палігон "Ашулук" Астраханскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
    Усяго ў ходзе другога этапа вучэнняў паветраным і чыгуначным эшалонамі будзе здзейснена перадыслакацыя ў новы пазіцыйны раён групоўкі ВПС і войскаў СПА агульнай колькасцю больш за 1000 чалавек з складу 15, 147, 29 зенітных ракетных і 49 радыётэхнічнай брыгады, а таксама 61 знішчальнай авіяцыйнай базы.

22 жніўня 2011 года
Вучэнні з войскамі Паўночна-Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання пачаліся

    18 жніўня 2011 года ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі войскаў пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання пачаліся тактычныя вучэнні з войскамі Паўночна-Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    Актыўная фаза вучэнняў з баявымі стрэльбамі адбудзецца на палігоне Расійскай Федэрацыі "Ашулук". Баявыя разлікі зенітных ракетных часцей правядуць баявыя стрэльбы, а лётны састаў адпрацуе задачы па знішчэнню паветраных цэляў у складзе беларускай групіроўкі падчас сумесных кааліцыйных вучэнняў з баявымі стрэльбамі "Баявая садружнасць 2011".
    Асноўнымі мэтамі вучэнняў з'яўляюцца: удасканаленне практычных навыкаў камандзіраў і штабоў па кіраванню войскамі; павышэнне вывучкі разлікаў падчас выканання вучэбна-баявых задач у месцах пастаяннай дыслакацыі; адпрацоўка пытанняў перадыслакацыі воінскіх часцей у новы пазіцыйны раён і выкананне там баявых стрэльбаў; павышэнне практычных навыкаў асабовага саставу падраздзяленняў і воінскіх часцей пры адбіцці паветраных удараў.
    Падчас вучэнняў асабовы састаў воінскіх часцей выканае марш чыгуначным, паветраным і лётнымі эшелонамі на палігон "Ашулук" Астраханскай вобласці, дзе правядзе баявыя стрэльбы.
    Для выканання вучэбна-баявых задач на палігоне "Ашулук" прыцягваюцца баявыя разлікі зенітных ракетных і радыётэхнічнай брыгады, а таксама экіпажы самалётаў МіГ-29 і знішчальнай авіяцыйнай базы, падраздзяленні сувязі і абслугоўвання. Для выканання задач вучэнняў будуць задзеяны зенітныя ракетныя комплексы "С-300", "Бук" і "Аса".
    Выкананне задач вучэнняў на палігоне "Ашулук" дазволіць праверыць у абставінах, блізкіх да рэальных, новыя сістэмы аўтаматызацыі айчыннай вытворчасці ўсіх узроўняў.
    Галоўнай асаблівасцю вучэнняў з'яўляецца практычнае выкананне баявых задач у адзінай сістэме супрацьпаветранай абароны краін - удзельніц АДКБ у межах сумесных аператыўных вучэнняў "Баявая садружнасць 2011".
    У выкананні пастаўленых задач возьмуць удзел як вопытныя лётчыкі, так і тыя, хто яшчэ не мае вопыту работы на палігоных. Гэта дазволіць ім набыць практычны вопыт знішчэння паветраных цэляў і ўдасканаліць навыкі выканання вучэбна-баявых задач.
    Цеснае супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй дазваляе нашым разлікам атрымаць практыку баявых стрэльбаў як самастойна, так і ў межах правадзімых кааліцыйных вучэнняў "Баявая садружнасць".
    Пасля падпісання ў 1996 годзе Пагаднення "Аб парадку прадастаўлення Расійскай Федэрацыяй Рэспубліцы Беларусь ваенных палігонаў для правядзення стрэльбаў воінскімі часцямі СПА Рэспублікі Беларусь" паміж міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі першымі практыку баявых стрэльбаў атрымалі разлікі 15-й зенітнай ракетнай брыгады.
    За больш чым 15 гадоў практыку баявых стрэльбаў на палігонах Расійскай Федэрацыі атрымалі баявыя разлікі (экіпажы) усіх злучэнняў і воінскіх часцей зенітных ракетных войскаў і знішчальных авіяцыйных баз Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    Вучэнні з баявымі стрэльбамі з'яўляюцца найважнейшым элементам сістэмы падрыхтоўкі войскаў. На вучэннях не толькі шліфуецца баявая вывучка і практычныя навыкі асабовага саставу, але і фарміруецца псіхалагічная гатоўнасць ваеннаслужачых выконваць задачы ў абставінах, блізкіх да баявых.

16 жніўня 2011 года
Візіт украінскай ваеннай дэлегацыі

    15, 16 жніўня 2011 года праходзіць візіт у Рэспубліку Беларусь украінскай ваеннай дэлегацыі на чале з камандуючым Паветранымі Сіламі генерал-лейтэнантам Сяргеем Анішчанкам.
    На працягу двух дзён беларускія і ўкраінскія ваенныя абмяняюцца вопытам рэфармавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, абмяркуюць стан і шляхі развіцця ваеннага супрацоўніцтва ў галіне ВПС і войскаў СПА, а таксама перспектывы развіцця відаў узброеных сіл.
    У ходзе сустрэч члены дэлегацый разгледзяць пытанні правядзення сумесных трэніровак па абмену інфармацыяй аб палётах паветраных судоў, магчымасці выкарыстання палігонаў ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь і Паветраных Сіл Украіны на ўзаемавыгаднай аснове.
Збор з начальнікамі бранятанкавых службаў Узброеных Сіл

    17 жніўня на базе 815 цэнтра тэхнічнага абслугоўвання пад кіраўніцтвам начальніка бранятанкавага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўніка Сяргея Сіманенкі пройдзе збор з начальнікамі бранятанкавых службаў Узброеных Сіл.
    Удзельнікі збору азнаёмяцца з адзінымі патрабаваннямі да арганізацыі рамонту, абслугоўвання і захавання бранятанкавых узбраення і тэхнікі, абмяркуюць пытанні танкатэхнічнага забеспячэння Узброеных Сіл.
    Планам мерапрыемства прадугледжана таксама правядзенне шэрага заняткаў, якія дазволяць павысіць узровень практычных ведаў ваеннаслужачых у галіне танкатэхнічнага забеспячэння.

15 жніўня 2011 года
Збор з выпускнікамі ваенных навучальных устаноў 2011 года

    Сёння ў 361 базе аховы і абслугоўвання (цэнтральных органаў ваеннага кіравання) пачаўся збор з афіцэрамі Узброеных Сіл - выпускнікамі вышэйшых навучальных устаноў 2011 года, якія праходзяць службу ў злучэннях і воінскіх часцях, падпарадкаваных структурным падраздзяленням Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
    На працягу трох дзён удзельнікі збору атрымаюць практычныя навыкі кіраўніцтва воінскімі калектывамі ў штодзённай дзейнасці, а таксама неабходныя рэкамендацыі па адаптацыі ў воінскім калектыве і станаўленні як кіраўнікоў, вывучаць перадавыя методыкі работы з асабовым складам, падрыхтоўкі і правядзення заняткаў па баявой (спецыяльнай) падрыхтоўцы.
    16 жніўня з лекцыяй перад афіцэрамі выступіць кіраўнік збору - першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Ігар Лаўрыненка.

12 жніўня 2011 года
Паведамленне прэс-службы

    У шэрагу інфармацыйных крыніц з'явілася паведамленне аб адмове прадстаўнікоў Міністэрства абароны дать інфармацыю аб дзеяннях ваеннаслужачых на тэрыторыі былога палігона ў Мінскім раёне, які перададзены пад прыватную забудову. Трэба адзначыць, што такіх зваротаў у прэс-службу ваеннага ведамства не паступала.
    9 жніўня ваеннаслужачыя падраздзялення адной з воінскіх часцей Мінскага гарнізона пры правядзенні занятку па тактычнай падрыхтоўцы выкарысталі ў якасці аб'екта недабудаваны будынак у гэтым раёне. Матэрыяльнага ўрону будынку не прычынена.
    У цяперашні час ваеннаслужачыя, якія праводзілі заняткі ў прыватным сектары, устаноўленыя; па гэтаму факту праводзіцца праверка. Вінаватыя асобы будуць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.
    Камандаваннем воінскай часці прыняты меры па недапушчэнню падобных здарэнняў у будучыні.
    Уладальнікам недабудаванага прыватнага дома прынесены прабачэнні.

Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правяла інспекцыі

    З 8 па 12 жніўня ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (далей - ДЗУСЕ) інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правяла інспекцыі дзвюх воінскіх часцей узброеных сіл ФРГ (на выбар інспектараў), якія з'яўляюцца аб'ектамі кантролю паводле палажэнняў ДЗУСЕ. У ходзе інспекцый была пацверджана адпаведнасць наяўнасці узбраенняў і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца ДЗУСЕ, на правяраемых аб'ектах кантролю іх заяўленай колькасці.

Назіральны палёт

    З 8 па 12 жніўня ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора па адкрытым небе прадстаўнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у правядзенні назіральнага палёту групы дзяржаў-удзельніц Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя над тэрыторыяй Рэспублікі Польшча на расійскім самалёце назірання Ан-ЗОБ з мэтай кантролю ваеннай дзейнасці на тэрыторыі назіраемай дзяржавы.

11 жніўня 2011 года
Прысяга на вернасць Радзіме

    13 жніўня 2011 г. у Ваеннай камендатуры Узброеных Сіл пройдзе ўрачыстая цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі новым папаўненнем. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства абароны, мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, ветэраны, родныя і блізкія будучых абаронцаў Айчыны.
    У сувязі са змяненнем тэрмінаў прызыву на тэрміновую ваенную службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, у ліпені-жніўні было прызвана 70 прызыўнікоў, якія будуць праходзіць службу у Ваеннай камендатуры Узброеных Сіл.
    Чарговы прызыў на тэрміновую ваенную службу ва Узброеныя Сілы пройдзе ў кастрычніку-лістападзе. Усяго будзе прызвана каля 10 тысяч прызыўнікоў.

10 жніўня 2011 года
Аказанне дапамогі ва ўборцы ўраджаю

    На падставе загаду Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ва Узброеных Сілах сфарміраваны тры зводных аўтамабільных узводы па аказанню дапамогі сельскагаспадарчым прадпрыемствам ва ўборцы ўраджаю.
    Для кіраўніцтва дзеяннямі асабовага складу, вылучанага для аказання дапамогі па ўборцы ўраджаю, арганізацыі ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады ў Міністэрстве абароны створана аператыўная група. У цяперашні час зводныя ўзводы аказваюць дапамогу сельскагаспадарчым прадпрыемствам Клецкага, Старадарожскага раёна Мінскай вобласці, а таксама Чавускага і Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці па перавозцы грузаў.
    Усяго ў аказанні дапамогі прымаюць удзел каля 110-і ваеннаслужачых і 70-і адзінак грузавой і спецыяльнай тэхнікі. Па стану на 9 жніўня перавезена больш за 10 000 тон збожжавых.

8 жніўня 2011 года
Бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы

    Армейскі спартсмен падпалкоўнік Сяргей Мартынаў заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы па кулявой і стэндавай стральбе, які праходзіць у Бялградзе з 31 ліпеня па 15 жніўня, ў практыкаванні "малакаліберная вінтоўка, 50 метраў, са становішча лежачы".
    Агульная сума беларуса склала 700.0 балаў, якія дазволілі заваяваць бронзу чэмпіянату Еўропы.
    У час фінальных спаборніцтваў разыгрываліся тры ліцэнзіі на ўдзел у Алімпійскіх гульнях 2012 года. Алімпійскую ліцэнзію заваяваў старшы сяржант кантрактнай службы Юрый Шчарбацэвіч. У стральбе з малакалібернай вінтоўкі з дыстанцыі 50 метраў з трох становішчаў, па 40 выстралаў з кожнага становішча, спартсмен заняў 5-е месца, набраўшы суму 1265,2 балы. Сяргей Мартынаў заваяваў алімпійскую ліцэнзію раней.

29 ліпеня 2011 года
Мэты трэніроўкі дасягнуты

    29 ліпеня завершана актыўная фаза сумеснай штабной трэніроўкі, якая праводзілася па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Дзяжаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
    У ходзе трэніроўкі была ацэнена якасць кіраўніцкіх працэсаў, гатоўнасць сіл неадкладнага рэагавання да выканання задач па прызначэнню, здольнасць дзяжурных сіл і сродкаў па СПА да дзеянняў па адбіццю раптоўных удараў сродкаў паветранага нападу.
    Мэты трэніроўкі дасягнуты. Удзельнікі трэніроўкі паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і высокую зладжанасць органаў ваеннага кіравання, злучэнняў і воінскіх часцей, добрую вывучку асабовага складу, усе кантрольныя стрэльбы выкананы паспяхова.
    У цяперашні час злучэнні і воінскія часці, якія прымалі ўдзел у трэніроўцы, вяртаюцца ў пункты пастаяннай дыслакацыі.
    Праведзеная трнэніроўка паказала высокі ўзровень гатоўнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь да абароны суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.

28 ліпеня 2011 года
Практычныя дзеянні войскаў

    Ва Узброеных Сілах працягваецца сумесная штабная трэніроўка. Сілы неадкладнага рэагавання са складу авіяцыйных часцей нясуць баявое дзяжурства па выкананню задач па прызначэнню.
    У ходзе правядзення зенітных вучэбных стрэльбаў з 302 зрбр праверана баявая гатоўнасць дзяжурных сіл па СПА ВПС і войскаў СПА палётамі кантрольных цэляў. Сёння ў адпаведнасці з планам тактычнага вучэння ў брыгадзе запланавана правядзенне баявых стрэльбаў.
    У якасці кантрольных цэляў да праверкі прыцягваліся адзін самалёт і адзін верталёт. У выніку дзеянняў дзяжурных сіл праведзены абстрэлы кантрольных цэляў дзяжурнымі дывізіёнамі 302 зрбр і выкананы перахваты дзяжурнымі сіламі 61 ЗАБ з аэрадромаў базіравання.
    Падраздзяленні 11 амбр Заходняга аператыўнага камандавання працягваюць выконваць пастаўленыя задачы на 230 ап (Абуз-Лясноўскі).
    Мерапрыемствы падрыхтоўкі падраздзяленняў 38 амаббр сіл спецыяльных аперацый да выканання задач па прызначэнню выкананы. Узбраенне, ваенная тэхніка, боепрыпасы і запасы матэрыяльных сродкаў атрыманы і загружаны ў поўным аб'ёме. Праводзіцца агляд баявой гатоўнасці.

103 асобную гвардзейскую мабільную брыгаду наведвае Генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалай Бардзюжа

    29 ліпеня 2011 года 103 асобную гвардзейскую мабільную брыгаду наведваюць Генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалай Бардзюжа, паўнамоцныя прадстаўнікі дзяржаў - членаў АДКБ, прадстаўнікі Сакратарыята і Аб'яднанага штаба АДКБ.
    Члены дэлегацыі азнаёмяцца са структурай і задачамі 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, ходам падрыхтоўкі і аснашчэння брыгады для выканання задач па забеспячэнню калектыўнай бяспекі, а таксама возьмуць удзел у назіранні за ходам іспытаў на права нашэння нагруднага знака "Доблесць і майстэрства".

Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь працягваецца сумесная штабная трэніроўка

    28 ліпеня з мэтай нарошчвання абставін Міністру абароны Рэспублікі Беларусь уручана распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь па прывядзенню ў баявую гатоўнасць "Поўная" двух мабільных і аднаго аэрамабільнага батальёнаў 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, якія ўваходзяць у склад сіл неадкладнага рэагавання. Пасля правядзення мерапрыемстваў па прывядзенню ў баявую гатоўнасць будзе праведзены агляд гатоўнасці да выканання задач па прызначэнню і вылучэнню ў раёны для выканання ўскладзеных задач.
    Трэніроўка, якая праводзіцца, мае шэраг істотных асаблівасцяў. Так, на палігоне "Даманава" у ходзе правядзення тактычнага вучэння з дывізіёнам 302-й зенітнай ракетнай брыгады для знаходжання дыверсійна-разведвальных груп і выканання іншых задач упершыню былі выкарыстаны беспілотныя лятальныя апараты. Для суправаджэння калон на маршы ўпершыню выкарыстаны верталёты.
    Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб нарошчванні сістэмы супрацьпаветранай абароны ў інтарэсах дзеяння сіл неадкладнага рэагавання. Для гэтага праведзена перадыслакацыя авіяцыі на аэрадромы разгрупавання.
    Падраздзяленні 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады працягваюць выконваць задачы на 230 агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі.
    У воінскіх часцях сіл неадкладнага рэагавання арганізавана захаванне ў раёнах сканцэнтравання воінскіх часцей і падраздзяленняў, праводзяцца мерапрыемствы па інжынернаму абсталяванню раёнаў сканцэнтраванняў, праводзяцца ротныя тактычная вучэнні і заняткі па ваджэнню машын у складзе ўзвода, роты.

27 ліпеня 2011 года
Этап актыўных дзеянняў

    Мерапрыемствы, якія праводзяцца, стануць сур'ёзным экзаменам на баявую сталасць для ўсіх ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    103 гвардзейская асобная мабільная брыгада на першым этапе, на працягу сутак адпрацавала пытанні пераводу воінскіх часцей злучэння з мірнага на ваенны час.
    Сёння брыгаду наведаў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Леанід Мальцаў. Камандаванне злучэння атрымала распараджэнне на здзяйсненне маршу ў раён баявога прызначэння. Пры гэтым аэрамабільнаму батальёну злучэння давядзецца выканаць важную задачу - практычныя дзеянні ў якасці перадавога атрада.
    У 11-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгадзе сёння таксама пачаўся этап актыўных дзеянняў у рамках сумеснай штабной трэніроўкі. Кантраляваць работу камандавання брыгады і задзейнічаных у трэніроўцы падрадзяленняў прыбыла група на чале з прадстаўніком Савета Бяспекі.
    Па сігналу трывогі прыведзены ў баявую гатоўнасць два падраздзяленні злучэння - 40-ы гвардзейскі асобны механізаваны батальён і 7-ы гвардзейскі асобны танкавы батальён брыгады са сродкамі ўзмацнення. Камандаванне гэтых падраздзяленняў удакладніла задачу і пачало ажыццяўляць мерапрыемствы па прывядзенню падраздзяленняў у поўную боегатоўнасць.
    Ва ўстаноўленыя тэрміны былі праведзены мерапрыемствы па зняццю ўзбраення і тэхнікі з захавання, разгрузцы боепрыпасаў, даартыманню неабходных матэрыяльных сродкаў, пабудова калон для здзяйснення маршу ў раён сканцэнтравання.
    Ваеннаслужачыя двух батальёнаў вывелі з парка баявой тэхнікі на марш практычна ўсё ўзбраенне і тэхніку. Усяго ў калонах батальёнаў было пабудавана каля 70 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, 60 танкаў Т-72 і БМП-2, а таксама іншая тэхніка, якая забяспечвае перамяшчэнне ўзбраення і боепрыпасаў. У цяперашні час калоны падраздзяленняў здзяйсняюць 40-кіламетровы марш на 230-ы агульнавайсковы палігон. На маршруце праходжання воіны выканалі два пераходы праз дарогі рэспубліканскага значэння, а таксама пераадолелі водную перашкоду - раку Шчара - па пантоннай пераправе.
    На працягу бліжэйшых некалькіх дзён ваеннаслужачыя батальёнаў павінны будуць адпрацаваць шэраг практыкаванняў баявой падрыхтоўкі на практыцы. На Абуз-Лясноўскім палігоне пройдзе ваджэнне танкаў, ротнае тактычнае вучэнне з асабовым складам мотастралковай роты 40-га гвардзейскага асобнага механізаванага батальёна і танкавай роты 7-га гвардзейскага асобнага танкавага батальёна. Асабовы склад выканае практыкаванне кантрольных стрэльбаў штатным снарадам з танка, а таксама ў апошні дзень трэніроўкі здзейсніць пяцікіламетровы марш-кідок.
    Усе мерапрыемствы тэхнічнага, тылавога забеспячэння і ідэалагічнай работы ў ходзе сумеснай штабной трэніроўкі выконваюцца ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых.
    Акрамя таго, у адпаведнасці з атрыманым распараджэннем дывізіёны 465 ракетнай брыгады здзейснілі марш у вызначаны раён і адпрацавалі пытанні загрузкі боепрыпасаў.
    Усяго ў маршы прынялі ўдзел каля 80 адзінак тэхнікі, у тым ліку ракетныя комплексы "Точка".
    Адначасова былі выкананы мерапрыемствы ўсебаковага забеспячэння і ў завяршэнні праведзены агляды гатоўнасці да выканання задач па прызначэнню.

Трэці дзень сумеснай штабной трэніроўкі

    Працягваецца прывядзенне ў баявую гатоўнасць без даўкамплектавання мабілізацыйнымі рэсурсамі сіл неадкладнага рэагавання Узброеных Сіл.
    Мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з зацверджанымі рашэннямі адпаведных камандуючых. Кіраванне войскамі ажыццяўляецца са стацыянарных пунктаў кіравання па каналах сувязі Узброеных Сіл.
    Працягваецца прывядзенне ў баявую гатоўнасць з мэтай праверкі злучэнняў і воінскіх часцей.
    У злучэннях і воінскіх часцях ЗАТК ВПС і войскаў СПА, ССА Узброеных Сіл, ракетных войскаў і артылерыі, Заходняга аператыўнага камандавання ўзбраенне і ваенная тэхніка, якая знаходзілася на захаванні, прыведзена ў гатоўнасць да выхаду і баявога прымянення, завершана загрузка матэрыяльных сродкаў на транспарт.
    Праводзяцца агляды гатоўнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў са складу сіл неадкладнага рэагавання да выканання задач па прызначэнню.
    Падраздзяленні інжынерных войскаў завяршылі абсталяванне маставой пераправы на р. Шчара для забеспячэння здзяйснення маршу на 230-ы агульнавайсковы палігон воінскіх часцей і падраздзяленняў 11 амбр.
    Астатнія злучэнні і воінскія часці займаюцца планавай штодзённай дзейнасцю, выконваюць мерапрыемствы згодна з планам баявой падрыхтоўкі.

Сумесная штабная трэніроўка працягваецца

    У ходзе трэніроўкі органы кіравання завяршаюць планаванне прымянення сіл неадкладнага рэагавання, дзейнічаюць згодна са склаўшыміся вучэбнымі абставінамі.
    Воінскія часці ВПС і войскаў СПА, сіл спецыяльных аперацый, Заходняга аператыўнага камандавання, ракетных войскаў і артылерыі, прыцягнутыя да сумеснай штабной трэніроўкі (СШТ), працягваюць падрыхтоўку да правядзення тактычных і тактыка-спецыяльных вучэнняў з баявой стральбой.
    У падраздзяленнях праводзяцца агляды гатоўнасці, па заканчэнні якіх падраздзяленні здзейсняць маршы да месцаў правядзення вучэнняў і заняткаў.
    На усіх этапах СШТ за дзеяннямі навучэнцаў ажыццяўляюць кантроль прадстаўнікі Дзяржаўнага Сакратарыята Савета Бяспекі.
    У ходзе тактычных і тактыка-спецыяльных вучэнняў асабовы склад павысіць сваю зладжанасць і ўменні выконваць задачы па прызначэнню, камандзіры атрымаюць практыку па кіраванню падпарадкаванымі воінскімі часцямі ў розных умовах абставін.

Візіт дэлегацыі КНР у Рэспубліку Беларусь

    У перыяд з 27 па 29 ліпеня 2011 года адбудзецца візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Народна-вызваленчай арміі Кітая на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення па інспекцыі НВАК генерал-маёрам Ван Біншанем.
    У ходзе гэтага візіту плануецца абмеркаваць магчымыя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку па падрыхтоўцы ваенных кадраў у ваенных навучальных установах Рэспублікі Беларусь, наведаць установу адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь".
    Акрамя таго, спланавана культурная праграма, у якую ўваходзіць наведванне гісторыка-культурнага комплексу "Мірскі замак" і аглядная экскурсія па г. Мінску.

26 ліпеня 2011 года
Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь працягваецца сумесная штабная трэніроўка

    Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь працягваецца сумесная штабная трэніроўка. У ходзе першага дня Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі былі заслуханы службовыя асобы Міністэрства абароны і Генеральнага штаба аб парадку прымянення Узброеных Сіл у адпаведнасці са створанымі вучэбнымі абставінамі.
    26 ліпеня цэнтр баявой вучобы перамясціўся ў аб'яднанні Узброеных Сіл. Згодна з атрыманым распараджэннем, камандуючыя распачалі планаванне прымянення падпарадкаваных войскаў, арганізацыю кіравання, узаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння. Кантроль за дзеяннямі навучэнцаў ажыццяўляецца прадстаўнікамі Дзяржаўнага Сакратарыята Савета Бяспекі.
    У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі да СШТ прыцягнуты шэраг воінскіх часцей ВПС і войскаў СПА, сіл спецыяльных аперацый, Заходняга аператыўнага камандавання, ракетных войскаў і артылерыі.
    У ходзе тактычных і тактыка-спецыяльных вучэнняў штабам кіраўніцтва будзе ацэнена якасць кіраўніцкіх працэсаў, стан узроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, гатоўнасць дзяжурных сіл і сродкаў па СПА да дзеянняў па адбіццю раптоўных удараў сродкаў паветранага нападу. Атрыманыя вынікі лягуць у аснову практычных рэкамендацый па ўдасканаленню ўзроўню гатоўнасці Узброеных Сіл, дазволяць вызначыць асноўныя напрамкі падрыхтоўкі механізаваных, мабільных, зенітна-ракетных і іншых падраздзяленняў, парадку ўтрымання УВСТ, арганізацыі тэхнічнага і тылавога забеспячэння.

Шматнацыянальнае тактычнае вучэнне "Рэпід Трайдэнт - 2011"

    З 25 ліпеня па 5 жніўня 2011 года на базе Міжнароднага цэнтра міратворчасці і бяспекі Узброеных Сіл Украіны праводзіцца шматнацыянальнае тактычнае вучэнне "Рэпід Трайдэнт - 2011".
    У вучэнні прымаюць удзел падраздзяленні ад Узброеных Сіл Беларусі, Вялікабрытаніі, ЗША, Сербіі, Польшчы, Малдовы і Украіны.
    Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь на вучэнні прадстаўляе мабільны ўзвод 38-ай гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.
    У ходзе вучэння плануецца адпрацаваць пытанні ўзаемадзеяння каманднага саставу і падраздзяленняў у сумесных дзеяннях у час правядзення шматнацыянальнай міратворчай (антытэрарыстычнай) аперацыі.
    Вучэнне будзе праводзіцца ў дзве фазы: першая - паветрана-дэсантная падрыхтоўка шматнацыянальных падраздзяленняў, скачкі з парашутам з розных тыпаў лятальных апаратаў; другая фаза - шматнацыянальнае батальённае вучэнне па міратворчай тэматыцы.

25 ліпеня 2011 года
Кантрольная сумесная штабная трэніроўка з Міністэрствам абароны

    У перыяд з 25 па 31 ліпеня пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь праводзіцца кантрольная сумесная штабная трэніроўка з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.
    Мэтамі трэніроўкі з'яўляюцца павышэнне зладжанасці органаў ваеннага кіравання, удасканаленне навыкаў службовых асоб па кіраванню войскамі ў розных умовах абставін, іх умення ў арганізацыі і выкананні мерапрыемстваў пераводу з мірнага на ваенны час.
    Асаблівая ўвага надаецца ўзаемадзеянню з органамі дзяржаўнага кіравання, унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, дзяржаўнай бяспекі, пагранічнай службы.
    Гэтае мерапрыемства праводзіцца ў адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па ацэнцы гатоўнасці Узброеных Сіл да выканання задач па прызначэнню.
    Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь уручыў адпаведнае распараджэнне начальніку Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першаму намесніку Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

22 ліпеня 2011 года
У Беларусі створаны ваенна-навуковыя школы

    22 ліпеня 2011 года пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Пятра Ціханоўскага адбылося пасяджэнне Ваенна-навуковага савета Узброеных Сіл. У ходзе пасяджэння было прынята рашэнне аб стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь дзвюх ваенна-навуковых школ. Першая з іх будзе створана на базе дзяржаўнай установы "Навукова-даследчы інстытут Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" пад кіраўніцтвам доктара тэхнічных навук, прафесара Сяргея Савенкі. Гэта школа будзе распрацоўваць праблемы тэорыі і практыкі абгрунтавання напрамкаў развіцця ўзбраення. Другая школа "Сучасныя метады і сродкі матэматычнага мадэліравання ваенных дзеянняў і ваенна-тэхнічных сістэм" будзе функцыянаваць на базе ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" пад кіраўніцтвам доктара тэхнічных навук, прафесара Васіля Булойчыка.
    Упершыню пытанне аб неабходнасці стварэння ваенна-навуковых школ было ўзнята ў 2007 годзе ў ходзе падрыхтоўкі праекта Канцэпцыі будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл да 2020 года.
    На сённяшні дзень ва Узброеных Сілах створаны сур'ёзны зачын у навуковых даследаваннях, навуковы патэнцыял ваенных вучоных складае
    26 доктараў навук, 328 кандыдатаў навук, 2 чалавекі навучаюцца ў дактарантурах, 102 - у ад'юнктурах і аспірантурах. У гэтым годзе паступілі ў дактарантуру - 1, а ў ад'юнктуры і аспірантуры - 53 чалавекі.
    Мэтай стварэння ваенна-навуковых школ з'яўляецца атрыманне новых навуковых ведаў і падрыхтоўка навыковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па прыярытэтных напрамках будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл.
    Ваенна-навуковая школа фарміруецца як творчы калектыў ваенных даследчыкаў, якія распрацоўваюць пад кіраўніцтвам лідэра агульны навуковы напрамак (навуковую праграму) і ажыццяўляюць падрыхтоўку навуковых і навукова-педагагічных работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па выбраным напрамку.
    Прадугледжваецца, што канцэнтрацыя ваеннай думкі ў гэтым калектыве павінна прывесці да павышэння якасці навуковай дзейнасці, у тым ліку і ўзроўню падрыхтоўкі навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі, што ў канчатковым выніку будзе садзейнічаць развіццю нацыянальнай ваеннай навукі.
    Асноўнымі задачамі, рашэнне якіх ускладваецца на ваенна-навуковыя школы, з'яўляюцца:
    удзел у стварэнні цэласнай сістэмы ведаў у галіне ваеннай навукі, якая забяспечвае навуковасць актуальных задач па будаўніцтву і развіццю ваеннай арганізацыі дзяржавы;
    распрацоўка прыярытэтных накірункаў удасканалення і развіцця ўзбраення, ваеннай і спецыяльный тэхнікі, іх баявога выкарыстання па накірунках дзейнасці членаў ваенна-навуковых школ;
    развіццё тэарытычнай і навукова-даследчай базы, прыцягненне таленавітай моладзі да работы ў ваенна-навуковых школах;
    падрыхтоўка навуковых супрацоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі па накірунках дзейнасці, аказанне высокакваліфікаванай дапамогі ў падрыхтоўцы спецыялістаў і ваенных вучоных, у тым ліку і іншых дзяржаў;
    садзейнічанне прафесійнаму развіццю прафесарска-выкладчыцкага саставу і навуковых работнікаў, асваенне імі метадалогіі навуковых даследванняў;
    вядзенне вынаходніцкай работы па стварэнню перспектыўных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі;
    выкананне навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ з мэтай інтэграцыі навуковай дзейнасці і матэрыяльна-тэхнічнага развіцця ваенна-навуковых школ;
    узаемадзеянне са службовымі асобамі структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл і Узброеных Сіл па рэалізацыі і ўкараненню вынікаў даследванняў у дзейнасць войскаў;
    партнёрства з навуковымі школамі вышэйшых навучальных устаноў, навуковых арганізацый Рэспублікі Беларусь і іншых краін;
    развіццё навуковага супрацоўніцтва і ўдзел у рабоце ведамасных, рэспубліканскіх і міжнародных навуковых семінараў, канферэнцый і выстаў.
    Сённяшнее рашэнне адлюстроўвае той факт, што ва Узброеных Сілах існуюць неабходная база і неабходны

Чарговы выпуск на ваенным факульцеце Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіацыйнага каледжа

    24 ліпеня 2011 года адбудзецца чарговы выпуск афіцэраў, прапаршчыкаў і афіцэраў запасу ваеннага факультэта Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа. У гэтым годзе дыпломы аб заканчэнні ваеннага факультэта атрымаюць 80 чалавек.
    Ва ўрачыстай цырымоніі возьмуць удзел прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, грамадзянскіх арганізацый, а таксама родныя і блізкія выпускнікоў.
    З мэтай задавальнення патрэбнасці прадпрыемстваў грамадзянскай авіяцыі ў авіяцыйных спецыялістах прыказам Міністра грамадзянскай авіяцыі СССР ад 9 жніўня 1974 года № 154 было прынята рашэнне аб стварэнні з 1 кастрычніка 1974 года Мінскага авіяцыйнага тэхнічнага вучылішча грамадзянскай авіяцыі (МАТВ ГА).
    З 1975 года ў навучальны план была ўведзена ваенная падрыхтоўка.
    Для навучання курсантаў вучылішча па праграмах афіцэраў запасу прыказам Міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР ад 5 жніўня 1975 года № 123 пры МАТВ ГА быў ўтвораны ваенны цыкл.
    З мэтай падрыхтоўкі авіяцыйных спецыялістаў з павышаным узроўнем кваліфікацыі для абслугоўвання новай авіяцыйнай тэхнікі ў грамадзянскай авіяцыі на базе Мінскага авіяцыйна-тэхнічнага вучылішча грамадзянскай авіяцыі ў 1991 годзе быў утвораны Мінскі авіяцыйны тэхнічны каледж грамадзянскай авіяцыі (МАТК ГА).
    7 лютага 1992 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 64 каледж быў прыняты ў рэспубліканскую ўласнасць і перададзены Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь. У тым жа годзе МАТК ГА быў пераўтвораны ў МДВАК - Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж.
    З верасня 1992 года, адначасова з падрыхтоўкай у каледжы спецыялістаў па эксплуатацыі паветраных судоў і авіяцыйных рухавікоў, ваенны цыкл распачаў падрыхтоўку афіцэраў запасу па ваенна-ўліковай спецыяльнасці "Эксплуатацыя і рамонт самалётаў і авіяцыйных рухавікоў".
    Прыказам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь і Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 274/247 ад 3 жніўня 1993 года ваенны цыкл быў пераўтвораны ў ваенную кафедру.
    У 2007 годдзе ваенная кафедра была рэарганізавана ў ваенны факультэт.
    На сённяшні дзень ваенны факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку:
    кадравых афіцэраў (па 5 спецыяльнасцях і накірунках спецыяльнасці);
    афіцэраў запасу (па 12 ваенна-ўліковых спецыяльнасцях);
    малодшых камандзіраў (па 9 ваенна-ўліковых спецыяльнасцях);
    ваеннаслужачых па ваенна-ўліковых спецыяльнасцях прапаршчыкаў для ВПС і войскаў СПА (па 15 ваенна-ўліковых спецыяльнасцях).
    Арганізацыйна-штатная структура факультэта ўключае 4 кафедры (тактыкі і агульнаваенных дысцыплін, паветраных судоў і авіяцыйнага абсталявання, беспілотных авіяцыйных комплексаў і баявога кіравання, сродкаў наземнага забеспячэння палётаў), навукова-даследчую лабараторыю, вучэбную авіяцыйна-тэхнічную базу, вучэбна-метадычную частку і арганізацыйна-страявы аддзел.
    За час існавання ваеннага факультэта адбылося два выпускі кадравых афіцэраў па вышэйшаму ўзроўню адукацыі і пяць па ўзроўню сярэдняга спецыяльнага.
    За гады сваёй працы (з 1993 года) кафедра і факультэт выпусцілі ні адну тысячу авіяцыйных спецыялістаў.
    Усяго ж ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь служаць больш за 400 выпускнікоў факультэта. Больш за 30 афіцэраў запасу з ліку выпускнікоў факультэта штогод прызываюцца ва Узброеныя Сілы, что сведчыць аб высокім узроўні іх падрыхтоўкі і запатрабаванасці ў часцях і злучэннях ВПС і войскаў СПА.

Завяршылася інспекцыя адной з воінскіх часцей узброеных сіл Чэшскай Рэспублікі

    22 ліпеня інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь завяршыла правядзенне інспекцыі адной з воінскіх часцей узброеных сіл Чэшскай Рэспублікі.
    У ходзе інспекцыі, якая праводзілася ў рамках Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, была праверана адпаведнасць наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца Дагаворам, іх заяўленай колькасці.
    У складзе інспекцыйнай групы Рэспублікі Беларусь у правядзенні інспекцыі прынялі ўдзел па адным прадстаўніку ад узброеных сіл Казахстана і Украіны.

Польскія спецыялісты правядуць інспекцыю вызначанага раёна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

    З 25 па 28 ліпеня ў рамках Рэгіянальнай дамоўленасці аб наборы дадатковых да Венскага дакумента 1999 года мераў па умацаванні даверу і бяспекі, прынятых Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча, інспекцыйная група Польшчы пад кіраўніцтвам маёра Каміля Худзецкага правядзе інспекцыю вызначанага раёна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
    Мэта інспекцыі - пацвярджэнне адсутнасці ў вызначаным раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню паводле палажэнняў Венскага дакумента 1999 года.

21 ліпеня 2011 года
Першае беларускае золата

    На V Сусветных ваенных гульнях, якія адбываюцца з 16 па 24 ліпеня ў Рыо-дэ-Жанейра, армейская спартсменка малодшы сяржант кантрактнай службы Марына Арзамасава ў бегу на 800 метраў з вынікам 2 мінуты 1,39 сякунды паднялася на вышэйшую ступень п'едэсталу.

20 ліпеня 2011 года
Сумесная беларуска-кітайская антытэрарыстычная трэніроўка "Імклівы арол - 2011"

    У перыяд з 5 па 16 ліпеня 2011 года на 230 агульнавайсковым палігоне прайшла сумесная беларуска-кітайская антытэрарыстычная трэніроўка "Імклівы арол - 2011".
    У трэніроўцы прымалі ўдзел ваеннаслужачыя 382 гвардзейскага асобнага мабільнага батальёна 38 гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл і спецыяльнай аператыўнай роты паветрана-дэсантных войскаў Народна-вызваленчай арміі Кітая.
    У ходзе трэніроўкі адпрацаваны пытанні сумесных дзеянняў мабільнай роты і падраздзялення Народна-вызваленчай арміі Кітая пры выкананні пастаўленых задач.
    Правядзенне трэніроўкі дазволіла ваеннаслужачым дзвюх краін абмяняцца вопытам у выкананні задач падрыхтоўкі асабовага складу, фарміраванні высокіх баявых якасцей і забеспячэння маральна-псіхалагічнай сумяшчальнасці пры выкананні задач у складзе ротнай тактычнай групы.
    У перыяд знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь кітайскім ваеннаслужачым была дадзена магчымасць азнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай, звычаямі і традыцыямі беларускага народа.
    У рамках візіту адбылося наведванне мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", Мірскага замка і Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра. Таксама перад уздельнікамі трэніроўкі выступіла канцэртная брыгада ўзорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

18 ліпеня 2011 года
Ваеннымі камісарыятамі краіны завяршаецца выкананне мерапрыемстваў прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу

    Беларусь ваеннымі камісарыятамі краіны завяршаецца выкананне мерапрыемстваў прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу.
    На сённяшні дзень прызыўнымі камісіямі ў адносінах прызыўнікоў было прынята больш за 50 000 рашэнняў. Было прадстаўлена больш за 30 000 адтэрміновак, большую частку з якіх складаюць адтэрміноўкі для працягу адукацыі - больш за 40%. Адтэрміноўкі ад прызыву па стану здароўя атрымалі 10% прызыўнікоў.
    19 ліпеня пачнецца адпраўка прызваных грамадзян у воінскія часці. У гэты дзень з абласных зборных пунктаў рэспублікі ў войскі будзе адпраўлена каля 1100 прызыўнікоў.
    У сувязі са змяненнем тэрмінаў прызыву на тэрміновую ваенную службу з 19 па 26 ліпеня ва ўнутраныя войскі МУС, органы дзяржаўнай бяспекі і пагранічнай службы, а таксама асобныя падраздзяленні Узброеных Сіл плануецца накіраваць каля 3 тысяч чалавек.
    Цырымонія прыняцця Ваеннай прысягі ў новага папаўнення, якое прыбудзе ва Узброеныя Сілы, адбудзецца 13 жніўня 2011 года.
    Наступная адпраўка грамадзян для праходжання тэрміновай ваеннай службы і службы ў рэзерве ва Узброеных Сілах адбудзецца ў лістападзе 2011 года. У гэты перыяд у злучэнні і часці беларускай арміі плануецца накіраваць каля 12 000 чалавек.

15 ліпеня 2011 года
V Сусветныя ваенна-спартыўныя гульні

    З 16 па 24 ліпеня ў Рыо-дэ-Жанейра (Бразілія) пад эгідай Міжнароднага савета ваеннага спорту (СІЗМ) адбудуцца V Сусветныя ваенна-спартыўныя гульні.
    У праграме гульняў спаборніцтва ў 20 відах спорту, у тым ліку ў 14 алімпійскіх і 6 ваенна-прыкладных.
    12 ваенных спартсменаў, якія ўвайшлі ў склад каманды Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, на V Сусветных ваенна-спартыўных гульнях будуць спаборнічаць у 2 відах спорту: па лёгкай атлетыцы і таэквандо.
    За час знаходжання ў СІЗМ (з 1993 году) каманда беларускіх армейцаў нязменна дэманструе высокія вынікі, якія дазваляюць уваходзіць у дзесятку лепшых каманд свету.
    Усяго ў спаборніцтвах возьмуць удзел спартыўныя дэлегацыі з болей чым 100 краін свету.

Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе інспекцыю адной з воінскіх часцей узброеных сіл Чэшскай Рэспублікі

    У перыяд з 18 па 22 ліпеня ў рамках Дагавору аб звычайных узброеных сілах у Еўропе інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе інспекцыю адной з воінскіх часцей узброеных сіл Чэшскай Рэспублікі (на выбар інспектараў).
    Падчас інспекцыі будзе праверана адпаведнасць наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі, што абмяжоўваюцца Дагаворам, іх заяўленай колькасці.
    У складзе інспекцыйнай групы Рэспублікі Беларусь у правядзенні інспекцыі возьмуць удзел па аднаму прадстаўніку узброеных сіл Рэспублікі Казахстан і Украіны.

13 ліпеня 2011 года
70-годдзе з дня ўтварэння 30-й Чырванасцяжнай асобнай чыгуначнай брыгады

    14 ліпеня 30-я Чырванасцяжная асобная чыгуначная брыгада, якая была сфарміравана ў ліпені 1941 года ў горадзе Мічурынску Тамбоўскай вобласці, будзе адзначаць 70 гадоў з дня свайго ўтварэння.
    Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў перыяд з 1941 па 1944 гады асабовы састаў брыгады выконваў баявыя задачы па прыкрыццю і аднаўленню чыгункі агульнай працягласцю каля 900 кіламетраў. Усяго, падчас наступальных аперацый Савецкіх войскаў Паўночна-заходняга, Прыбалтыйскага, Ленінградскага франтоў, воінамі-чыгуначнікамі было адноўлена 1225 км чыгункі, каля 200 мастоў, пабудавана каля 230 км новый чыгункі, болей за 270 штучных збудаванняў. Для забеспячэння дзейнасці войскаў па чыгунцы было перавезена болей за 1 350 000 тон грузаў.
    З красавіка 1944 па 1950 гады брыгада брала ўдзел у аднаўленні разбуранай чыгуначнай гаспадаркі Данбаса. У сакавіку 1965 года злучэнне было накіравана на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Яго новым месцам дыслакацыі стаў Мінск.
    30-я асобная чыгуначная брыгада была ўзнагароджана Ордэнам Чырвонага Сцяга ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 красавіка 1975 года за заслугі ў забеспячэнні дзейнасці Савецкай Арміі супраць нямецка-фашыскіх захопнікаў, поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы і ў сувязі з 30-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
    У азнаменаванне 50-годдзя вялікай Перамогі ў 1995 годзе на станцыі Пскоў была ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар ваеннаслужачых 30-й асобнай чыгуначнай брыгады.
    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №760 ад 18 снежня 1992 года на базе Чырванасцяжнай брыгады былі ўтвораны чыгуначныя войскі Рэспублікі Беларусь, зараз - транспартныя войскі.
    З мая 1993 упраўленне брыгады было перадыслацыравана ў горад Жодзіна, дзе зараз і знаходзіцца.
    За вялікі ўклад ва ўмацаванне абароназдольнасці і патрыятычнае выхаванне моладзі 14 ліпеня 2001 года асабовы састаў 30-й Чырванасцяжнай асобнай чыгуначнай брыгады быў узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
    24 лістапада 2005 года брыгадзе быў ўрачыста ўручаны новы Баявы Сцяг і Грамата Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
    Усяго воінамі чыгуначнай брыгады ў Рэспубліцы Беларусь было ўведзена ў строй болей за 150 км новай, 320 км другой і 500 км пад'яздной чыгункі, усталявана 700 камплектаў стрэлачных пераводаў, пабудавана 2 сярэдніх і 6 малых мастоў, 15 пуцеправодаў, 40 аб'ектаў транспартнага прызначэння.

Юбілей 8-й радыётэхнічнай брыгады

    Сёння асабовы састаў 8-й радыётэхнічнай брыгады Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны адзначае 70-годдзе з дня ўтварэння злучэння.
    Фарміраванне 71-га асобнага батальёна паветранага назірання, апавяшчэння і сувязі (ПНАС), правапераемніцай якога з'яўляецца брыгада, пачалося 14 ліпеня 1941 года ў горадзе Сталіна Украінскай ССР. 1 жніўня 1941 года батальён увайшоў у падпарадкаванне Зоны СПА Харкаўскай ваеннай акругі.
    У гады Вялікай Айчыннай вайны батальён гераічна змагаўся на ўкраінскай зямлі, пад Сталінградам і Масквой, браў удзел у вызваленні Беларусі. За баявыя заслугі 597 ваеннаслужачых часці былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі.
    У 1952 годзе на базе батальёна быў сфарміраваны 21-ы полк ПНАС, а ў 1962 годзе на базе полка і 39-га асобнага радыётэхнічнага батальёна - 8-я радыётэхнічная брыгада СПА.
    У 1998 годзе за дасягнутыя поспехі ў баявой падрыхтоўцы, навучанне і выхаванне асабовага саставу, узорнае нясенне баявога дзяжурства, забеспячэнне належнай аховы паветраных межаў Рэспублікі Беларусь брыгада была ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
    У 2002 годзе 8-я радыётэхнічная брыгада ўвайшла ў склад войскаў Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА.
    Зараз падраздзяленні брыгады нясуць баявое дзяжурства, выконваюць баявую задачу па ахове паветранай прасторы ў пяці абласцях Рэспублікі Беларусь.
    Асабовы састаў 8-й радыётэхнічнай брыгады ўдзельнічае ва ўсіх буйнамаштабных вучэннях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама тактычных вучэннях з баявымі стрэльбамі на палігоне Расійскай Федэрацыі "Ашулук".

8 ліпеня 2011 года
Назіральны палёт над тэрыторыяй Латвійскай Рэспублікі

    З 11 па 15 ліпеня 2011 года ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора па адкрытым небе прадстаўнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь возьме ўдзел у правядзенні назіральнага палёту групы дзяржаў-удзельніц Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя над тэрыторыяй Латвійскай Рэспублікі на расійскім самалёце назірання Ан-30Б. Мэтай назіральнага палёту з'яўляецца ажыццяўленне кантролю ваеннай дзейнасці на тэрыторыі назіраемай дзяржавы.

7 ліпеня 2011 года
Зборы з ваеннаслужачымі, якія праходзяць ваенную службу ў рэзерве

    На базе 19 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, 7 інжынернага палка і 814 цэнтра тэхнічнага забеспячэння (тэрытарыяльнага) Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання адбываюцца зборы з ваеннаслужачымі, якія праходзяць ваенную службу ў рэзерве.
    Асноўнай мэтай гэтых збораў з'яўляецца абучэнне рэзервістаў у аб'ёме функцыянальных абавязкаў, вызначаных ваенна-уліковай спецыяльнасцю для выканання задач па прызначэнню.
    Згодна з планам збораў чатыры зводныя роты рэзервістаў у колькасці 187 чалавек пройдуць навучанне па 10 спецыяльнасцях.
    На заключным этапе збораў, пасля вывучэння вучэбных праграм, ваеннаслужачыя здадуць кваліфікацыйныя залікі і экзамены па прадметах навучання.

6 ліпеня 2011 года
Візіт у Рэспубліку Беларусь кітайскай ваеннай дэлегацыі

    У адпаведнасці з планам міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва з 6 па 9 ліпеня адбудзецца візіт у Рэспубліку Беларусь кітайскай ваеннай дэлегацыі, якую ўзначальвае Камісар Нанкінскай ваеннай акругі генерал-палкоўнік Чэнь Гуалін.
    З кітайскай дэлегацыяй сустрэнецца начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Пётр Ціханоўскі. Падчас сустрэчы бакі абмяркуюць пытанні далейшага развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

Экзамены ў школе прапаршчыкаў

    З 4 ліпеня 2011 года ў 114-й гвардзейскай школе па падрыхтоўцы прапаршчыкаў і спецыялістаў прадуктовай службы 72 гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў пачаліся выпускныя экзамены.
    Прыём экзаменаў ажыццяўляецца па тактыка-спецыяльнай, тэхнічнай, спецыяльнай, фізічнай, ідэалагічнай падрыхтоўцы і іншым прадметам навучання.
    Экзамены прымае камісія пад старшынствам наместніка камандуючага - начальніка аддзела баявой падрыхтоўкі камандавання Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.

Звальненне ў запас

    З 4 ліпеня ў злучэннях і воінскіх часцях Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў па звальненню ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву.
    Праводзіны ваеннаслужачых адбываюцца ва ўрачыстых абставінах з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, бацькоў і сваякоў салдат.
    Большасць ваеннаслужачых, якія звальняюцца ў запас, атрымалі падзякі і падзячныя пісьма на радзіму, ганаровыя граматы "За ўзорнае выкананне воінскага абавязку, ініцыятыву і старанне, якія былі праяўлены падчас праходжання службы".
    Асаблівым гонарам быў удастоены асабовы састаў, які ўзяў удзел у парадзе войскаў Мінскага гарнізона ва ўзнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстых абставінах ваеннаслужачым былі ўручаны падзячныя пісьма ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама аб'яўлена падзяка ад Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

5 ліпеня 2011 года
Пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

    6 ліпеня 2011 года ў Сочы адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
    Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні будзе прадстаўляць наместнік Міністра абароны па кадрах і падрыхтоўцы войскаў генерал-маёр Міхаіл Пузікаў.
    Падчас пасяджэння плануецца абмеркаваць пытанні далейшага развіцця ваеннага супрацоўніцтва, у прыватнасці, рэалізацыі Канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў да 2015 года.

Перапахаванне астанкаў савецкіх воінаў на тэрыторыі Рэспублікі Польшчы

    З 5 па 8 ліпеня 2011 на тэрыторыі Рэспублікі Польшчы рабочая група спецыялістаў 52 асобага спецыялізаванага батальёна правядзе эксгумацыю астанкаў 15 савецкіх ваеннаслужачых, якія былі знойдзены на тэрыторыі Падляскага ваяводства падчас зандзіравання мясцовасці ў 2010 годзе.
    Перапахаванне знойдзеных астанкаў адбудзецца ва ўрачыстых абставінах 10 ліпеня 2011 года на ваенных магілках горада Хайнуўка.
    Удзел у цырымоніі перапахавання, якая адбудзецца з усімі воінскімі ўшанаваннямі, возьмуць прадстаўнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, мясцовых органаў улады, Савета аховы барацьбы і пакутніцтва Рэспублікі Беларусь, мясцовыя жыхары.
    Упершыню перапахаванне астанкаў савецкіх воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1941 года, адбылося ў Хайнуўке ў чэрвені 2009 года.

Збор з кандыдатамі для праходжання ваеннай службы па кантракту

    На базе 814 цэнтра тэхнічнага забеспячэння (тэрытарыяльнага) адбыўся цэнтралізаваны збор з кандыдатамі для праходжання ваеннай службы па кантракту з ліку салдатаў і сяржантаў тэрміновай ваеннай службы злучэнняў і воінскіх часцей Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.
    Мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўляецца ўдасканаленне сістэмы адбору кандыдатаў для праходжання ваеннай службы па кантракту.
    Падчас збора было праведзена комплекснае тэсціраванне ваеннаслужачых - кандыдатаў адносна ведання службовых абавязкаў і патрабаванняў прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Таксама быў вызначаны ўзровень іх фізічнай падрыхтаванасці, тэрытычных ведаў і практычных навыкаў па прадметах баявой падрыхтоўкі, тэарытычнай і метадычнай падрыхтоўкі.

4 ліпеня 2011 года
Ваеннаслужачыя роты ганаровай варты возьмуць удзел у парадзе ў Венесуэле

    Прадстаўнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прымуць удзел у ваенным парадзе ў азнаменаванне 200-годдзя падпісання Акта аб Незалежнасці Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.
    Гонар прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на ваенным парадзе быў аддадзены ваеннаслужачым роты ганаровай варты.
    Парад адбудзецца ў сталіцы г. Каракасе 5 ліпеня 2011 года.

Рабочая сустрэча экспертаў міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Украіны

    З 4 па 6 чэрвеня ў г. Кіеве (Украіна) адбудзецца рабочая сустрэча экспертаў міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Украіны па ацэнцы выканання Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб дадатковых мерах даверу і бяспекі, у якой прымуць удзел два прадстаўніка Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Падчас рабочай сустрэчы плануецца правесці ацэнку выканання Пагаднення і выпрацаваць рэкамендацыі па далейшаму ўдасканаленню яго палажэнняў.

2 ліпеня 2011 года
Прысваенне новых воінскіх званняў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў шэраг указаў аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў, а таксама класных чыноў.
    Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Васілю Гарбаценку, Сяргею Купрыку, Сяргею Бахчавану і Аляксандру Пашукевічу.

30 чэрвеня 2011 года
У брацкім страю

    30 чэрвеня для ўдзелу ў парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адбудзецца 3 ліпеня 2011 года ў г.Мінск, прыбыў парадны разлік 104-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога Чырванасцяжнага палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнігаўскай Чырванасцяжнай дывізіі ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі.
    76-й гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія, якая была сфарміравана ў 1939г., з’яўляецца адным са старэйшых злучэнняў Паветрана-дэсантных войскаў узброеных сіл Расійскай Федэрацыі і мае славутую гісторыю. Найярчэйшай старонкай ў летапісу баявога шляху злучэння з’яўляецца ўдзел у вызваленні Беларусі ў складзе 1-га, а потым 2-га Беларускіх франтоў.
Заняткі ў органах ваеннага кіравання

    У органах ваеннага кіравання Узброеных Сіл адбыліся вучэбныя заняткі па прафесійна-службовай падрыхтоўцы. Асобую ўвагу ўдзельнікі заняткаў ўдзялілі вывучэнню прыёмаў і спосабаў вядзення ваенных дзеянняў у інтарэсах максімальнага выкарыстання магчымасцей падпарадкаваных войскаў (сіл), развіццю навыкаў службовых асоб у выкарыстанні геаінфармацыйных сістэм, сродкаў аўтаматызацыі і разліковых праграм падчас правядзення аператыўна-тактычных разлікаў, а таксама абмеркавалі шляхі ўстранення прычын недахопаў, што былі выяўлены па выніках падрыхтоўкі за год.
    У рамках аказання метадычнай дапамогі ў навучанні службовых асоб Заходняга аператыўнага камандавання і ажыцяўлення кантролю за ходам правядзення заняткаў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Петр Ціханоўскі наведаў Гродненскі гарнізон.
    Падчас работы начальнік Генеральнага штаба заслухаў службовых асоб Заходняга аператыўнага камандавання, выступіў перад ваеннаслучажымі па найважнейшым пытанням, што вырашаюцца ў працэсе будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, а таксама задачам, што будуць вырашаны ў бягучым годзе.

27 чэрвеня 2011 года
Абарона Айчыны - абавязак кожнага

    У сучасны момант у Рэспубліцы Беларусь праводзяцца планавыя мерапрыемствы па арганізацыі прызыву на тэрміновую ваенную службу ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні.
    Абарона Рэспублікі Беларусь - свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна Беларусі. Пераважная большасць грамадзян, якія падлягаюць прызыву, разумеюць важнасць і адказнасць дадзеных мерапрыемстваў і гатовы выконваць свой канстытуцыйны абавязак.
    Разам з тым, сярод затрыманых асоб, якія незаконна прымалі ўдзел у акцыях грамадзянскага непадпарадкавання 22 чэрвеня бягучага года (так званай "рэвалюцыі праз сацыяльную сетку"), больш за палову - маладыя людзі, якія ўхіляліся ад прызыву на тэрміновую ваенную службу.
    Гэтыя звесткі, атрыманныя ад МУС, у сучасны момант перададзены ў ваенныя камісарыяты для прыняцця рашэння адносна прызыву гэтых асоб на тэрміновую ваенную службу альбо прыцягнення іх да адміністрацыйнай (крымінальнай) адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    Ваеннае ведамства і надалей будзе цікавіцца ўдзельнікамі такіх акцый, каб дапамагчы маладым людзям, "якія сумняваюцца", выканаць свой канстытуцыйны абавязак, а ў дзяржаве забяспечыць законнасць і правапарадак.

Генеральныя трэніроўкі парада войскаў

    27 і 30 чэрвеня ў г. Мінску адбудуцца трэніроўкі парада.
    Парад войскаў Мінскага гарнізона адбудзецца 3 ліпеня 2011 года ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
    У ваенным парадзе прымуць удзел каля 3000 ваеннаслужачых і болей за 130 адзінак баявой тэхнікі. Сярод удзельнікаў парада выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, ваеннаслужачыя 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, 85-й і 86-й брыгад сувязі, 38-й і 103-й асобных мабільных брыгад, транспартных войскаў, зводнай роты ганаровай варты, а таксама зводны аркестр Узброеных Сіл.
    Перад трыбунамі для гледачоў пройдзе тэхніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны, асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    У небе над Мінскам жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць асноўныя тыпы авіяцыйнай тэхнікі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
    Асабовы склад зводнай роты ганаровай варты выступіць перад жыхарамі і гасцямі сталіцы з плац-парадам.
    У парадзе таксама прымуць удзел ваеннаслужачыя і тэхніка Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі: парадны разлік ад 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнігаўскай Чырванасцяжнай дывізіі, зенітны ракетна-пушачны комплекс "Панцыр - С1".
    У сувязі з правядзеннем трэніровак ваеннага парада 27 і 30 чэрвеня згодна паведамленню ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама з 23.00 да 3.00 гадзін будзе зачынены рух усіх відаў транспарта ў г. Мінску на праспекце Незалежнасці ад МКАД да вуліцы Сурганава; на вуліцы Сурганава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Багдановіча; на вуліцы Куйбышава ад вуліцы Сурганава да праспекта Машэрава; на праспекце Машэрава ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Ціміразева; на вуліцы Ціміразева ад праспекта Машэрава да вуліцы Арлоўскай.
    Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям у зазначаны час выключаць са сваіх маршрутаў названыя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі.

27 чэрвеня 2011 года
Генеральныя трэніроўкі парада войскаў

    27 і 30 чэрвеня ў г. Мінску адбудуцца трэніроўкі парада.
    Парад войскаў Мінскага гарнізона адбудзецца 3 ліпеня 2011 года ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
    У ваенным парадзе прымуць удзел каля 3000 ваеннаслужачых і болей за 130 адзінак баявой тэхнікі. Сярод удзельнікаў парада выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, ваеннаслужачыя 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, 85-й і 86-й брыгад сувязі, 38-й і 103-й асобных мабільных брыгад, транспартных войскаў, зводнай роты ганаровай варты, а таксама зводны аркестр Узброеных Сіл.
    Перад трыбунамі для гледачоў пройдзе тэхніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны, асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    У небе над Мінскам жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць асноўныя тыпы авіяцыйнай тэхнікі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
    Асабовы склад зводнай роты ганаровай варты выступіць перад жыхарамі і гасцямі сталіцы з плац-парадам.
    У парадзе таксама прымуць удзел ваеннаслужачыя і тэхніка Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі: парадны разлік ад 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнігаўскай Чырванасцяжнай дывізіі, зенітны ракетна-пушачны комплекс "Панцыр - С1".
    У сувязі з правядзеннем трэніровак ваеннага парада 27 і 30 чэрвеня згодна паведамленню ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама з 23.00 да 3.00 гадзін будзе зачынены рух усіх відаў транспарта ў г. Мінску на праспекце Незалежнасці ад МКАД да вуліцы Сурганава; на вуліцы Сурганава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Багдановіча; на вуліцы Куйбышава ад вуліцы Сурганава да праспекта Машэрава; на праспекце Машэрава ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Ціміразева; на вуліцы Ціміразева ад праспекта Машэрава да вуліцы Арлоўскай.
    Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям у зазначаны час выключаць са сваіх маршрутаў названыя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі.

25 чэрвеня 2011 года
Паведамленне прэс-службы

    23 чэрвеня падчас выканання работ па абслугоўванню тэхнікі ў адной з воінскіх часцей Мінскага гарнізона страціў прытомнасць і быў аператыўна дастаўлены ў найбліжэйшую лячэбную ўстанову ваеннаслужачы трэццяга перыяду тэрміновай ваеннай службы. Медыцынскія спецыялісты правялі поўны комплекс рэанімацыйных мерапрыемстваў, але ўратаваць жыццё ваеннаслужачага не ўдалося.
    Беларуская ваенная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па дадзенаму факту.
    Камандаванне воінскай часці выказала спачуванні родным і блізкім памерлага і аказала дапамогу ў арганізацыі пахавання.

24 чэрвеня 2011 года
Інспекцыйная група Французскай Рэспублікі правяла наведванне па ацэнцы і інспекцыі аб'яўленых месцаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

    З 20 па 24 чэрвеня ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 1999 года (далей - ВД-99) і Дагавору аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (далей ДЗУСЕ) інспекцыйная група Французскай Рэспублікі правяла наведванне па ацэнцы і інспекцыі аб'яўленых месцаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Падчас наведвання па ацэнцы была пацверждана адпаведнасць прадстаўленай Рэспублікай Беларусь дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках ВД-99 інфармацыі адносна асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі 38 гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады. Падчас правядзення інспецый былі правераны 116 гвардзейская штурмавая авіяцыйная база і 72 гвардзейскі аб'яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў, якія з'яўляюцца аб'ектамі кантролю згодна палажэнням ДЗУСЕ. Інспекцыйная група пацвердзіла адпаведнасць наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў інспектуемых воінскіх часцях, што абмяжоўваюцца Дагаворам, заяўленай колькасці. У склад інспекцыйнай групы, акрамя васьмі ваенных інспектараў Францыі, прымаў удзел інспектар з Германіі.

Інспецыйная група Рэспублікі Беларусь правяла наведванне па ацэнцы і інспекцыі аб'яўленых месцаў на тэрыторыі Французскай Рэспублікі

    З 20 па 24 чэрвеня інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь у рамках ДЗУСЕ і ВД-99 правяла наведванне па ацэнцы і інспекцыі аб'яўленых месцаў на тэрыторыі Французскай Рэспублікі. Падчас наведвання па ацэнцы была пацверждана адпаведнасць прадстаўленай Французскай Рэспублікай дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках ВД-99 інфармацыі адносна асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі адной з воінскіх часцей французскіх узброеных сіл. Падчас інспекцый дзвюх воінскіх часцей узброеных сіл Францыі, якія з'яўляюцца аб'ектамі кантролю згодна палажэнням ДЗУСЕ, інспекцыйнай групай Рэспублікі Беларусь была пацверджана адпаведнасць наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі, што абмяжоўваюцца Дагаворам, на інспектуемых аб'ектах кантролю заяўленай колькасці.

Прадстаўнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у назіранні за вучэннямі "Амбер Хоуп-2011"

    21 і 22 чэрвеня 2011 года ў адпаведнасці з ВД-99 два прадстаўніка Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прынялі ўдел у назіранні за актыўнай фазай ваенных вучэнняў краін-членаў НАТА "Амбер Хоуп-2011", што праводзяцца на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі. Для назірання за ваеннымі вучэннямі былі запрошаны па два прадстаўніка ад кожный дзяржавы-удзельніцы АБСЕ згодна палажэнням ВД-99.

Інспекцыйная група Італьянскай Рэспублікі правяла інспекцыі аб'яўленага месца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

    3 21 па 24 чэрвеня ў адпаведнасці з палажэннямі ДЗУСЕ інспекцыйная група Італьянскай Рэспублікі правяла інспекцыю аб'яўленага месца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Падчас інспекцыі была праверана 231 артылерыйская брыгада, якая з'яўляецца аб'ектам кантролю згодна палажэнням ДЗУСЕ. Інспекцыйная група пацвердзіла адпаведнасць наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў інспектуемых воінскіх часцях, што абмяжоўваюцца Дагаворам, заяўленай колькасці. У складзе інспекцыйнай групы, акрамя шасці ваенных інспектараў Італіі, прынялі ўдзел па адным інспектары з Германіі, Нідэрландаў і ЗША.

21 чэрвеня 2011 года
Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Італьянскай Рэспублікі

    У перыяд з 21 па 24 чэрвеня ў адпаведнасці з палажэннямі ДЗУСЕ Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Італьянскай Рэспублікі. Падчас інспекцыі будзе праверана адна з воінскіх часцей (на выбар інспектараў) Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якая з'яўляецца аб'ектам кантролю згодна палажэнням ДЗУСЕ. Мэтай інспекцыі з'яўляецца праверка адпаведнасці наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі, што абмяжоўваюцца Дагаворам, заяўленай колькасці. У складзе інспекцыйнай групы, акрамя шасці ваенных інспектараў Італіі, прымуць удзел па адным інспектары з Германіі, Нідэрландаў і ЗША.

Патрыятычная акцыя дэлегацыі Расійскай Федэрацыі

    У перыяд з 20 па 23 чэрвеня ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, адбываецца патрыятычная акцыя дэлегацыі Расійскай Федэрацыі, прысвечаная 70-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У акцыі прымаюць удзел каля 50 чалавек, прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацый Расіі.
    Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да Кургану Славы, абеліску на плошчы Перамогі ў г. Мінске, наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь". Таксама плануецца іх удзел у мерапрыемствах у г. Брэсце, прысвечаных пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Міжнародная гуманітарная сустрэча "Памятае мір уратаваны"

    У перыяд з 21 по 23 чэрвеня ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, адбудзецца міжнародная гуманітарная сустрэча "Памятае мір уратаваны". У міжнароднай сустрэчы прымаюць удзел ветэраны вайны з Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, Літоўскай і Латвійскай Рэспублік, Украіны і Рэспублікі Польшча. Рэспубліка Беларусь прадстаўлена на сустрэчы дэлегацыямі усіх абласцей і г. Мінска.
    На працягу трох дзён ветэраны азнаёмяцца з гістарычнымі і культурнымі славутасцямі г. Брэста, наведаюць мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць - герой", дзяржаўны нацыянальны парк "Белавежская пушча", прымуць удзел у мерапрыемствах у горадзе над Бугам, прысвечаных пачатку вайны.

Канцэртны тур Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл

    З 25 па 28 чэрвеня ў рамках тура "Ніхто не забыты, нішто не забыта" артысты Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь выступяць перад жыхарамі Магілёўскай вобласці.
    25, 26 чэрвеня ваенныя артысты дадуць канцэрты ў г. Горкі, а 28 чэрвеня ў г.п. Круглае Магілёўскай вобласці. Выступленні прысвечаны дням вызвалення гэтых населеных пунктаў ад нямецка-фашыскіх захопнікаў.
    22 чэрвеня Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прыме ўдзел у канцэрце-рэквіеме "І боллю памяць, і стонам цішыня …" у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць - герой", прысвечанам 70-годдзю з пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
    У выкананні салістаў ансамбля заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Леаніда Некрашэвіча і Сяргея Кілессо прагучыць прэм'ера песні "Абаронцам Брэсцкай крэпасці" кампазітара Е.Атрашкевіча на вершы Л.Войнавай.

17 чэрвеня 2011 года
Пасяджэнне Сумеснай кансультатыўнай групы

    З 14 па 16 чэрвеня ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў г. Маскве адбылося пасяджэнне Сумеснай кансультатыўнай групы па пытаннях кантролю над узбраеннямі. У ходзе пасяджэння былі ўзгоднены пазіцыі і сумесныя дзеянні бакоў па пытаннях выканання міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі. Беларускую дэлегацыю на перамовах узначальваў начальнік Нацыянальнага агенцтва па кантролю і інспекцыях - дэпартамента Міністэрства абароны палкоўнік Алег Горбач.

ВПС і СПА атрымалі беспілотныя лятальныя апараты

    24 мая 2011 года на ўзбраенне 927 цэнтра падрыхтоўкі і прымянення беспілотных лятальных комплексаў ВПС і войскаў СПА паступілі беспілотныя авіяцыйныя комплексы (БАК).
    Узоры БАК, якія паступілі на ўзбраенне, прызначаны для тэлевізійнага і інфрачырвонага назірання за падсцілаючай паверхняй і аб'ектамі на ёй у працэсе палёту беспілотнага лятальнага апарата удзень і ўначы.
    У цяперашні час праведзена тэхнічная прыёмка беспілотных лятальных комплексаў, асабовы склад цэнтра прыступіў да іх лётнай эксплуатацыі.
    Напярэдадні асабовы склад цэнтра атрымаў неабходную тэарэтычную і практычную падрыхтоўку па эксплуатацыі і прымяненню БАК на заводзе вырабляльніку.
    Цэнтр прызначаны для падрыхтоўкі і баявога прымянення БАК у інтарэсах Узброеных Сіл, правядзення даследаванняў у галіне тактыкі іх баявога прымянення, навучання спецыялістаў па прымяненню і эксплуатацыі БАК.

Інспекцыйная група Французскай Рэспублікі наведае Рэспубліку Беларусь

    З 20 па 24 чэрвеня ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавору аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (далей ДЗУСЕ) і ВД-99 Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Французскай Рэспублікі.
    Інспекцыйная група праверыць дзве воінскія часці (на выбар інспектараў), якія з’яўляюцца аб’ектамі кантролю згодна палажэнням ДЗУСЕ. Таксама адбудзецца наведванне па ацэнцы згодна палажэнням ДЗУСЕ 38 гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Мэтай інспекцыі з’яўляецца праверка адпаведнасці наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі, што абмяжоўваюцца Дагаворам, заяўленай колькасці.
    Падчас наведвання будзе ацэнена адпаведнасць прадстаўленай Рэспублікай Беларусь дзяржавам–удзельніцам АБСЕ ў рамках ВД-99 інфармацыі адносна асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай воінскай часці. У складзе інспекцыйнай групы, акрамя васьмі ваенных інспектараў Францыі, прыме удзел інспектар з Германіі.

Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе інспекцыі воінскіх часцей узброеных сіл Французскай Рэспублікі

    З 20 па 24 чэрвеня інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь у рамках ДЗУСЕ і ВД-99 правядзе інспекцыі дзвюх воінскіх часцей (на выбар інспектараў), якія з’яўляюцца аб’ектамі кантролю згодна палажэнням ДЗУСЕ. Таксама адбудзецца наведванне па ацэнцы згодна палажэнням ВД-99 адной з воінскіх часцей узброеных сіл Французскай Рэспублікі. Падчас інспекцый будзе праверана адпаведнасць наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі, што абмяжоўваюцца Дагаворам, на інспектуемых аб’ектах кантролю іх заяўленай колькасці. Мэтай наведвання з’яўляецца ацэнка адпаведнасці прадстаўленай Французскай Рэспублікай інфармацыі дзяржавам–удзельніцам АБСЕ ў рамках ВД-99 інфармацыі адносна асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай воінскай часці.

Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правяла інспекцыю вызначанага раёна і наведванне па ацэнцы адной з воінскіх часцей узброеных сіл Украіны

    З 14 па 16 чэрвеня ў адпаведнасці з палажэннямі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб дадатковых мерах даверу і бяспекі інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правяла інспекцыю вызначанага раёна і наведванне па ацэнцы адной з воінскіх часцей узброеных сіл Украіны. У ходзе названых верыфікацыйных мерапрыемстваў была пацверджана адсутнасць у вызначаным раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 1999 года (далей ВД-99), і пацверджана інфармацыя, прадстаўленая Украінай дзяржавам-удзельніцам АБСЕ у рамках ВД-99, у адносінах асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай воінскай часці.

Паведамленне прэс-службы

    16 чэрвеня ў адной з воінскіх часцей здзейсніў суіцыд ваеннаслужачы тэрміновай службы першага перыяду.
    Улічваючы, што падобныя факты - выключэнне з правілаў, носяць адзінкавы характар, у цяперашні час створана спецыяльная камісія Міністэрства абароны, якая вывучае абставіны таго, што адбылося, ажыццяўляе праверку парадку прызыву ваеннаслужачага на тэрміновую ваенную службу і праходжання яго службы непасрэдна ў воінскай часці, а таксама стан здароўя, у прыватнасці, прычыны знаходжання ваеннаслужачага на лячэнні ў ваенна-медыцынскай установе на працягу месяца.
    Беларускай ваеннай пракуратурай па гэтаму факту ўзбуджана крымінальная справа.
    Камандаваннем воінскай часці выказаны спачуванні родным і блізкім памерлага і будзе аказана дапамога ў арганізацыі пахавання.

16 чэрвеня 2011 года
Спаборніцтвы падраздзяленняў інжынерных войскаў

    16 чэрвеня на базе 2 інжынернай брыгады прайшлі спаборніцтвы сярод падраздзяленняў інжынерных войскаў узброеных сіл Беларусі, Казахстана, Украіны і Расіі па спецыяльнай падрыхтоўцы.
    Праграма спаборніцтваў уключала у сябе дзеянні аддзялення па разведцы раёна абсталявання маставога пераходу, зборцы механізаванага маста з камплекта ТММ, адрыўцы ўкрыцця для тэхнікі сродкамі механізацыі, маскіроўцы спецыяльнай тэхнікі табельным маскіровачным камплектам, а таксама пры загатоўцы і апрацоўцы элеменаў драўляных канструкцый.
    У ходзе мерапрыемства ваеннаслужачыя чатырох краін паказалі добрую падрыхтоўку і высокі прафесіяналізм.
    Спаборніцтвы сталі завяршальным этапам сумеснага збору падраздзяленняў інжынерных войскаў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц СНД, які праходзіць на базе 2 інжынернай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    У першыя дні збору ваеннаслужачыя абмяняліся практычным вопытам выканання задач інжынернага забеспячэння, прайшлі тэсціраванне па тактыка-спецыяльнай і спецыяльнай падрыхтоўцы, прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах па валейболе, футболе, азнаёміліся з гістарычнымі і памятнымі месцамі г. Мінска.
    Штогадовае правядзенне сумесных збораў падраздзяленняў інжынерных войскаў з'яўляецца адной з форм супрацоўніцтва ўзброеных сіл дзяржаў-удзельніц СНД.

15 чэрвеня 2011 года
Пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта па пытаннях інжынернага забеспячэння

    15 чэрвеня 2011 года ў Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта па пытаннях інжынернага забеспячэння пры Савеце міністраў абароны дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
    У рабоце Камітэта прынялі ўдзел прадстаўнікі інжынерных войскаў (службаў) міністэрстваў абароны Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан і Украіны, а таксама прадстаўнік Сакратарыята Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц СНД.
    Удзельнікі пасяджэння разгледзелі актуальныя пытанні па далейшаму паглыбленню ваеннага супрацоўніцтва ў галіне інжынернага забеспячэння ўзброеных сіл дзяржаў-удзельніц СНД, падвялі вынікі сумеснага збору падраздзяленняў інжынерных войскаў узброеных сіл дзяржаў Садружнасці ў 2010 годзе, прынялі рашэнне аб правядзенні чарговага збору падраздзяленняў інжынерных войскаў у 2012 годзе ва Украіне.
    Старшынёй Каардынацыйнага камітэта па пытаннях інжынернага забеспячэння пры Савеце міністраў абароны дзяржаў-удзельніц СНД у планавым парадку выбраны начальнік інжынерных войскаў Узброеных Сіл - начальнік упраўлення інжынерных войскаў Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь палкоўнік Воінаў Алег Леанідавіч.

13 чэрвеня 2011 года
Камандна-штабное вучэнне з 302 зенітнай ракетнай брыгадай

    У перыяд з 7 па 23 чэрвеня 2011 года праводзіцца камандна-штабное вучэнне з 302 зенітнай ракетнай брыгадай Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання.
    Мэта вучэння - праверка ўзроўню падрыхтоўкі штабоў у ходзе выканання вучэбна-баявых задач, здольнасці камандзіраў падраздзяленняў прымаць самастойныя рашэнні і дзейнічаць у розных умовах абставін.
    У ходзе вучэння плануецца адпрацаваць мерапрыемствы пераводу брыгады ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці і падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнню.
    Да правядзення вучэння ў брыгаду прыцягваецца каля 150 ваеннаабавязаных прызваных з запасу. У цяперашні час ажыццяўляецца зняцце ўзбраення, ваеннай тэхнікі з захавання і падрыхтоўка яе да баявога прымянення.

Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе інспекцыю вызначанага раёна і наведванне па ацэнцы адной з воінскіх часцей узброеных сіл Украіны

    З 14 па 16 чэрвеня ў адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб дадатковых мерах даверу і бяспекі інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе інспекцыю вызначанага раёна і наведванне па ацэнцы адной з воінскіх часцей узброеных сіл Украіны.
    Мэта інспекцыі - пацвярджэнне адсутнасці ў вызначаным раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню паводле палажэнняў Венскага дакумента 1999 года.
    У ходзе наведвання будзе ацэнена дакладнасць інфармацыі, прадстаўленай Украінай дзяржавам-членам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 1999 года ў адносінах асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай воінскай часці.

10 чэрвеня 2011 года
Абмяркуюць актуальныя пытанні і абмяняюцца вопытам

    У перыяд з 11 па 17 чэрвеня 2011 года на базе 2 інжынернай брыгады пройдзе чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта па пытаннях інжынернага забеспячэння і 9-ы сумесны збор падраздзяленняў інжынерных войскаў.
    15 чэрвеня начальнікі інжынерных войскаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Таджыкістана, Украіны і Расіі абмяркуюць План мерапрыемстваў па рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння інжынерных войскаў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц СНД, праект Пагаднення аб узаемадзеянні інжынерных войскаў пры правядзенні гуманітарнага размініравання, асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў галіне мадэрнізацыі і рамонту сродкаў інжынернага ўзбраення і шэраг іншых пытанняў.
    У зборы падраздзяленняў інжынерных войскаў прымуць удзел ваеннаслужачыя Беларусі, Казахстана, Украіны і Расіі. У ходзе мерапрыемства пройдуць заняткі, а затым спаборніцтвы па спецыяльнай падрыхтоўцы, якая ўключае ў сябе дзеянні аддзялення па разведцы раёна абсталявання маставога пераходу, зборцы механізаванага маста з камплекта ТММ, адрыўцы ўкрыцця для тэхнікі сродкамі механізацыі, маскіроўцы спецыяльнай тэхнікі табельным маскіровачным камплектам, а таксама пры загатоўцы і апрацоўцы элементаў драўляных канструкцый.
    Ваеннаслужачыя пройдуць тэсціраванне па тактыка-спецыяльнай і спецыяльнай падрыхтоўцы ў камп'ютэрным класе, выканаюць вучэбныя стрэльбы на трэнажоры ў ціры 2 інжынернай брыгады, прымуць удзел у спартыўных спаборніцтвах па валейболе, футболе, у сілавой эстафеце і перацягванні каната.
    Правядзенне штогадовых пасяджэнняў Каардынацыйнага камітэта па пытаннях інжынернага забеспячэння, створанага пры савеце міністраў абароны дзяржаў-удзельніц СНД у 2009 годзе, дае магчымасць начальнікам інжынерных войскаў шасці дзяржаў рэгулярна абменьвацца вопытам арганізацыі інжынернага забеспячэння войскаў, абмяркоўваць пытанні развіцця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне прымянення сродкаў інжынернага ўзбраення, падрыхтоўкі кадраў для інжынерных войскаў і ўдасканалення іх прафесійнага майстэрства.
    Штогадовае правядзенне сумесных збораў падраздзяленняў інжынерных войскаў узброеных сіл таксама з'яўляецца адной з форм супрацоўніцтва.
    Удзельнікі збораў абменьваюцца практычным вопытам выканання задач інжынернага забеспячэння, спаборнічаюць у выкананні нарматываў па інжынернай разведцы, размініраванню, фартыфікацыі, маскіроўцы, фарсіраванню водных перашкод і ўдзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах па ваенна-прыкладных відах спорту.

9 чэрвеня 2011 года
Ваенна-навуковая канферэнцыя

    8 чэрвеня ў камандаванні Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны пад кіраўніцтвам камандуючага ВПС і войскамі СПА генерал-маёра Сяргея Лемяшэўскага адбылася II ваенна-навуковая канферэнцыя на тэму: "Павышэнне жывучасці групоўкі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны ў свеце сучасных падыходаў да прымянення сродкаў паветранага нападу і арганізацыі супрацьпаветранай абароны".
    У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, камандавання ВПС і войскаў СПА, аператыўна-тактычных камандаванняў, злучэнняў і воінскіх часцей ВПС і войскаў СПА, дзяржаўнай установы "Навукова-даследчы інстытут Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь", установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь".
    У ходзе канферэнцыі абмеркаваны шляхі павышэння сістэмы кіравання ВПС і войскаў СПА і эфектыўнасці прымянення сіл і сродкаў вайсковай супрацьпаветранай абароны ва ўмовах выкарыстання супрацьлеглым бокам беспілотных лятальных апаратаў, верталётаў агнявой падтрымкі, сіл спецыяльных аперацый.
    Па выніках канферэнцыі былі выпрацаваны і рэкамендаваны да практычнага выкарыстання найбольш сучасныя і адэкватныя характару развіцця сучаных сродкаў паветранага нападу напрамкі дзейнасці кіруючага саставу камандавання, камандзіраў злучэнняў і часцей ВПС і войскаў СПА па ўдасканаленню баявой падрыхтоўкі войскаў, падтрыманню боегатоўнасці ўзбраення і тэхнікі, баявому прымяненню злучэнняў і воінскіх часцей ВПС і войскаў СПА.

8 чэрвеня 2011 года
Сумесная трэніроўка дзяжурных сіл

    8 мая 2011 года ў адпаведнасці з планам сумесных мерапрыемстваў пачалася сумесная трэніроўка дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны.
    У ходзе правядзення трэніроўкі адпрацаваны пытанні кіравання дзяжурнымі сіламі па супрацьпаветранай абароне Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны.
    Асноўнымі мэтамі трэніроўкі з'яўляюцца ўдасканаленне арганізацыі ўзаемадзеяння дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны пры выкананні імі задач баявога дзяжурства, павышэнне навыкаў разлікаў камандных пунктаў па кіраванню дзеяннямі дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне.
    Да трэніроўкі прыцягваюцца органы кіравання і дзяжурныя сілы па супрацьпаветранай абароне дзвюх дзяржаў, разлікі зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў, а таксама экіпажы паветраных судоў Беларусі і Украіны. У ходзе трэніроўкі прадугледжана перасячэнне дзяржаўных межаў Рэспублікі Беларусь і Украіны ў паветранай прасторы.

Інспекцыйная група Іспаніі правярае адну з воінскіх часцей Узброеных Сіл

    З 7 па 10 чэрвеня ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе інспекцыйная група Каралеўства Іспаніі пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Карласа Квіяна праводзіць інспекцыю адной з воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, якая з'яўляецца аб'ектам кантролю.
    Мэта інспекцыі - праверка адпаведнасці наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца Дагаворам, іх заяўленай колькасці.
    У рабоце інспекцыйнай групы, акрамя шасці ваенных інспектараў Іспаніі, прымуць удзел па адным інспектары з Даніі, Канады і Нідэрландаў.

7 чэрвеня 2011 года
Пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы

    7 чэрвеня ў Мінску пад старшынствам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна прайшло пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
    На пасяджэнні міністры абароны абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі дзейнасці АДКБ, а таксама ход рэалізацыі рашэнняў, прынятых на сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў снежні 2010 г.
    У ходзе пленарнага пасяджэння былі разгледжаны пытанні арганізацыі ўзаемадзеяння начальнікаў генеральных (галоўных) штабаў, Камітэта начальнікаў штабаў і Аб'яднанага штаба ўзброеных сіл дзяржаў-членаў АДКБ, удасканалення дзейнасці Аб'яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Асаблівая ўвага была нададзена пытанню аснашчэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання сучаснымі і сумяшчальнымі ўзорамі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай.
    Былі разгледжаны праекты Палажэнняў аб базавай арганізацыі дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў галіне даследавання праблем ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і аб міждзяржаўнай сістэме каталагізацыі прадметаў забеспячэння ўзброеных сіл дзяржаў-членаў АДКБ, ваенна-эканамічнае супрацоўніцтва.
    Кіраўнікі ваенных ведамстваў дзяржаў-членаў АДКБ абмеркавалі таксама пытанне ўнясення змен у План сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы на 2011 год.
    Таксама былі разгледжаны пытанні, якія датычацца фарміравання Міратворчых сіл (МС) АДКБ і практычных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы МС АДКБ да прымянення па прызначэнню.

6 чэрвеня 2011 года
Пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы

    7 чэрвеня ў Мінску пройдзе пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
    У пасяджэнні прымуць удзел кіраўнікі ваенных ведамстваў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.
    Міністры абароны абмяркуюць прыярытэтныя напрамкі дзейнасці АДКБ, а таксама ход рэалізацыі рашэнняў, прынятых на сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў снежні 2010 г.

2 чэрвеня 2011 года
Візіт кітайскіх ваенных у Рэспубліку Беларусь

    Учора з візітам у Рэспубліку Беларусь прыбыла кітайская ваенная дэлегацыя на чале з Камісарам Галоўнага ўпраўлення ваеннай падрыхтоўкі і родаў войскаў Генеральнага штаба Народна-вызваленчай арміі Кітая генерал-маёрам Хэ Цзянбо.
    У рамках візіту з кітайскай дэлегацыяй сустрэнецца намеснік Міністра абароны па кадрах і падрыхтоўцы войскаў - начальнік галоўнага ўпраўленя кадраў Міністэрства абароны генерал-маёр Міхаіл Пузікаў.
    Члены дэлегацыі наведаюць Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйны візіт працягваецца

    Працягваецца афіцыйны візіт начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Пятра Ціханоўскага ў Кітайскую Народную Рэспубліку.
    Беларуская дэлегацыя ўсклала вянкі да Помніка народным героям і наведала адно з воінскіх злучэнняў Пекінскага гарнізона. Таксама праведзены пратакольная сустрэча з намеснікам Старшыні Цэнтральнага Ваеннага Савета КНР, членам Палітбюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая генерал-палкоўнікам Го Басюнам і афіцыйная сустрэча, перамовы з начальнікам Генеральнага штаба НВАК генерал-палкоўнікам Чэнь Біндэ.
    Ваеннае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем развіваецца з асаблівым дынамізмам. Сустрэчы кіраўнікоў ваенных ведамстваў нашых краін сталі ўжо традыцыяй.
    Толькі за апошнія тры гады паміж Рэспублікай Беларусь і КНР адбыўся абмен 7 ваеннымі дэлегацыямі на высокім узроўні.
    На планавай аснове праводзіцца навучанне прадстаўнікоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і НВАК у ваенных навучальных установах абедзвюх краін.
    З 2000 года ва ўстанове адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" прайшлі навучанне 152 кітайскіх ваеннаслужачых, а ў навучальных установах НВАК з 2000 года прайшлі навучанне 43 ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

1 чэрвеня 2011 года
Дзейнасць у галіне кантролю над узбраеннямі

    З 29 мая па 4 чэрвеня ў рамках Венскага дакумента 1999 года інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь праводзіць інспекцыі вызначаных раёнаў на тэрыторыях Латвіі і Літвы.
    Мэтай інспекцый з'яўляецца праверка адсутнасці ў вызначаных раёнах ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню паводле палажэнняў Венскага дакумента 1999 года.
    З 30 мая па 3 чэрвеня ў рамках Дагавора па адкрытым небе праводзіцца назіральны палёт місіі Рэспублікі Польшча над тэрыторыяй групы дзяржаў-удзельніц Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя на ўкраінскім самалёце назірання Ан-ЗОБ.
    Мэта назіральнага палёту - кантроль ваеннай дзейнасці на тэрыторыях назіраемых дзяржаў.
    З 31 мая па 3 чэрвеня ў рамках Венскага дакумента 1999 года інспекцыйная група Злучаных Штатаў Амерыкі праводзіць інспекцыю вызначанага раёна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
    Мэтай інспекцыі з'яўляецца пацвярджэнне адсутнасці ў вызначаным раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню.

У рамках супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў ваеннай сферы

    1 чэрвеня пачаўся афіцыйны візіт дэлегацыі ваеннага ведамства Беларусі на чале з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першым намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёрам Пятром Ціханоўскім у Кітайскую Народную Рэспубліку.
    Праграмай візіту прадугледжаны шэраг сустрэч з камандаваннем Народна-вызваленчай арміі Кітая (НВАК). У прыватнасці, беларускую дэлегацыю прыме начальнік Генеральнага штаба НВАК генерал-палкоўнік Чэнь Біндэ. Кіраўнікі генеральных штабаў абмяркуюць існуючыя і перспектыўныя напрамкі ваеннага супрацоўніцтва.
    Ваенны складальнік беларуска-кітайскага супрацоўніцтва атрымаў імпульс да актыўнага развіцця пасля падпісання ў 2005 годзе кіраўнікамі дзвюх дзяржаў Сумеснай дэкларацыі, у якой адносіны Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі атрымалі статус стратэгічнага партнёрства.

Візіт у Рэспубліку Беларусь кітайскай ваеннай дэлегацыі

    У адпаведнасці з Планам асноўных мерапрыемстваў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва ў 2011 годзе з 30 мая па 3 чэрвеня праходзіць візіт у Рэспубліку Беларусь кітайскай ваеннай дэлегацыі на чале з начальнікам Канцылярыі па замежных справах міністэрства абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-маёрам Цзянь Ліхуа.
    У ходзе візіту прайшлі перамовы па пытаннях развіцця супрацоўніцтва паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін. Акрамя таго, дэлегацыя Народна-вызваленчай арміі Кітая наведала 2 інжынерную брыгаду Узброеных Сіл нашай краіны, дзе азнаёмілася з яе структурай, задачамі, арганізацыяй падрыхтоўкі ваеннаслужачых.

31 мая 2011 года
Няшчасны выпадак на палігоне

    30 мая 2011 года на адным з ваенных палігонаў у выніку электрычнага разраду ад высакавольтнай лініі электраперадач афіцэр атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
    Прычыны няшчаснага выпадку высвятляюцца камісіяй Міністэрства абароны і следчай групай Беларускай ваеннай пракуратуры.
    Ваеннае ведамства выказвае спачуванне родным і блізкім ваеннаслужачага і акажа ім адпаведную дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам.

26 мая 2011 года
Вучэнні ў 116 гвардзейскай ШАБ

    З 25 па 27 мая ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА ў 2011 годзе ў 116 гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базе праходзіць камандна-штабное вучэнне.
    У ходзе вучэння адпрацоўваюцца пытанні выканання авіябазай задач па прызначэнню.
    На тактычным фоне гэтага КШВ 26 мая лётчыкі базы правялі палёты на штурмавіках Су-25 з баявым прымяненнем на 210 авіяцыйным палігоне. Акрамя таго, выконваючы пастаўленую задачу, пара штурмавікоў зрабіла пасадку на аўтамабільны ўчастак дарогі.

Збор са службовымі асобамі навігацыйна-тапаграфічнай службы Узброеных Сіл

    26-27 мая на базе 31 навігацыйна-тапаграфічнага цэнтра праходзіць збор са службовымі асобамі навігацыйна-тапаграфічнай службы Узброеных Сіл.
    У першы дзень мерапрыемства перад сабраўшыміся выступіў кіраўнік збору - начальнік навігацыйна-тапаграфічнай службы Узброеных Сіл - начальнік навігацыйна-тапаграфічнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Дзмітрый Лук'яненка.
    У ходзе мерапрыемства пройдзе шэраг метадычных заняткаў, у тым ліку па забеспячэнню Узброеных Сіл сродкамі тапагеадэзічнай інфармацыі, а таксама паказны занятак па арганізацыі ўліку, захавання, эксплуатацыі і рамонту сродкаў тапагеадэзічнага забеспячэння і навігацыі ў навігацыйна-тапаграфічнай часці.

25 мая 2011 года
Падрыхтоўка да парада працягваецца

    У азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня 2011 года адбудзецца парад войскаў Мінскага гарнізона.
    Плануецца, што ў парадзе па традыцыі прымуць удзел выхаванцы Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, ваеннаслужачыя 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, 85-й і 86-й брыгад сувязі, 38-й і 103-й асобных мабільных брыгад, транспартных войскаў, зводнай роты ганаровай варты, а таксама зводны аркестр Узброеных Сіл.
    Перад трыбунамі гледачоў пройдзе тэхніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны, асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    У небе над Мінскам жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць авіяцыйную тэхніку Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
    З 17 мая, у рамках другога этапа падрыхтоўкі, у Мінскім гарнізоне праходзяць трэніроўкі пешых парадных разлікаў.
    Генеральныя трэніроўкі плануецца правесці 28 і 30 чэрвеня.

23 мая 2011 года
Аператыўна-тактычны і метадычны збор каманднага саставу злучэнняў і воінскіх часцей ВПС і войскаў СПА

    З 23 па 27 мая на базе ўпраўлення Заходняга АТК, шэрага злучэнняў і воінскіх часцей ЗАТК, 116 гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы, 2060 базы захавання і рамонту пад кіраўніцтвам камандуючага ВПС і войскаў СПА генерал-маёра Сяргея Лемяшэўскага праходзіць аператыўна-тактычны і метадычны збор каманднага саставу злучэнняў і воінскіх часцей віду Узброеных Сіл.
    Вучэбнымі мэтамі збору з'яўляюцца: павышэнне ўзроўню прафесійна-службовай падрыхтоўкі афіцэраў аператыўна-тактычнага і тактычнага звёнаў кіравання ВПС і войскаў СПА, удасканаленне іх тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў у выкананні функцыянальных абавязкаў па кіраванню падпарадкаванымі злучэннямі і воінскімі часцямі.
    На лекцыях, групавых і паказных занятках удзельнікі збору вывучаць пытанні арганізацыі баявога дзяжурства, формы і спосабы прымянення авіяцыі, зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў, забеспячэння бяспекі інфармацыі.
    Асаблівасцю збору стане яго практычная накіраванасць. У ходзе паказных заняткаў камандны састаў злучэнняў і воінскіх часцей азнаёміцца з арганізацыяй баявога дзяжурства, унутранай службы, парадкам захавання зброі і боепрыпасаў, методыкай правядзення заняткаў па баявой падрыхтоўцы.
    Найбольш насычанай мерапрыемствамі стане другая частка збораў, у ходзе якой у шэрагу воінскіх часцей будуць праведзены паказныя тактычныя, камандна-штабныя і тактыка-спецыяльныя вучэнні.

Інспекцыйная група Каралеўства Швецыі правядзе інспекцыю вызначанага раёна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

    З 24 па 27 мая 2011 года ў рамках Венскага дакумента 1999 года інспекцыйная група Каралеўства Швецыі пад кіраўніцтвам палкоўніка Фрэдрыка Сталберга правядзе інспекцыю вызначанага раёна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
    Мэтай інспекцыі з'яўляецца пацвярджэнне адсутнасці ў вызначаным раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню паводле палажэнняў Венскага дакумента 1999 года.
    У складзе інспекцыйнай групы, акрамя трох ваенных інспектараў Швецыі, прыме ўдзел інспектар з Фінляндыі.

Прадстаўнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прымуць удзел у наведваннях авіябазы і ваеннага аб'екта ўзброеных сіл Славацкай Рэспублікі

    З 24 па 27 мая 2011 года ў рамках Венскага дакумента 1999 года прадстаўнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прымуць удзел у наведваннях авіябазы і ваеннага аб'екта ўзброеных сіл Славацкай Рэспублікі, якія арганізоўваюцца для прадстаўнікоў дзяржаў-удзельніц АБСЕ.

20 мая 2011 года
15 гадоў з дня здзяйснення подзвігу

    23 мая 2011 года каля помніка першаму Герою Беларусі Уладзіміру Карвату ў в. Арабаўшчына Баранавіцкага раёна пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя 15-годдзю з дня здзяйснення подзвігу.
    У мітынгу-рэквіеме прымуць удзел прадстаўнікі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА, 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы, навучальных устаноў горада Баранавічы і раёна, мясцовых органаў улады, грамадскасці, а таксама вучні школы №8 г. Брэста, дзе вучыўся Уладзімір Карват.
    Найбольш дастойныя вучні сярэдняй школы № 8 г. Брэста будуць прыняты ў рады піянерскай арганізацыі Рэспублікі Беларусь.
    Удзельнікі мерапрыемства наведаюць месца падзення самалёта і ўшануюць памяць Уладзіміра Карвата мінутай маўчання.
    У 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе школьнікі наведаюць музей імя Карвата. У гэты ж дзень ваеннаслужачыя авіябазы прымуць удзел ва ўроках мужнасці ў навучальных установах г. Баранавічы.

Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Каралеўства Нарвегіі

    У перыяд з 23 па 26 мая 2011 года ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе Рэспубліку Беларусь наведае інспекцыйная група Каралеўства Нарвегіі пад кіраўніцтвам маёра Андэрса Далаакера.
    У ходзе інспекцыі будзе праверана адна з воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (на выбар інспектараў), якая з'яўляецца аб'ектам кантролю паводле палажэнняў ДЗУСЕ.
    Мэта інспекцыі - праверка адпаведнасці наяўнасці ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца Дагаворам, іх заяўленай колькасці.
    У склад інспекцыйнай групы, акрамя пяці ваенных інспектараў Нарвегіі, увайдуць па адным інспектары з Канады, Нідэрландаў, ЗША і Чэхіі.

18 мая 2011 года
Сустрэча з ваенна-шэфскай камісіяй

    18 мая 2011 года ў Цэнтральным Доме афіцэраў адбылася сустрэча Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна з прэзідыумам Рэспубліканскай камісіі па шэфстве працаўнікоў культуры і мастацтва над асабовым складам Узброеных Сіл, кіраўнікамі тэатраў, музеяў, розных творчых саюзаў, дзеячамі культуры і мастацтва.
    Кіраўнік ваеннага ведамства выступіў перад удзельнікамі па актульных пытаннях развіцця ў грамадстве патрыятызму, выхавання ў грамадзян краіны пачуцця адказнасці за абарону Айчыны як найважнейшых фактараў забеспячэння бяспекі краіны ў сучасных умовах.
     У рамках мерапрыемства адбыўся "круглы стол", падчас якога былі абмеркаваны перспектыўныя накірункі ўдасканалення формаў і метадаў работы творчай інтэлігенцыі ў гарнізонах, воінскіх часцях і злучэннях Узброеных Сіл па фарміраванню ў ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў высокага маральнага духу, патрыятызму і гатоўнасці да абароны Айчыны.

17 мая 2011 года
Кансультацыі з прадстаўнікамі штаб-кватэры НАТА

    У рамках удзелу Рэспублікі Беларусь у Працэсе планавання і ацэнкі сіл праграмы НАТА "Партнёрства дзеля міру" і ў адпаведнасці з Індывідуальнай праграмай партнёрства Рэспублікі Беларусь і НАТА на 2010 - 2011 гады ў перыяд з 16 па 18 мая 2011 года праходзіць візіт у нашу краіну дэлегацыі штаб-кватэры НАТА.
    Мэта візіту - абмеркаванне праекта Ацэначнага дакумента ПАРП і правядзенне кансультацый па пытаннях рэалізацыі Мэт партнёрства.
    Дэлегацыя штаб-кватэры НАТА на чале з начальнікам упраўлення планавання сіл дэпартамента абароннай палітыкі і планавання Міжнароднага сакратарыята НАТА Фрэнкам Боландам, а таксама ваенныя аташэ дзяржаў-членаў НАТА - Германіі, Літвы, Польшчы, Францыі, акрэдытаваныя пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь, і прадстаўнікі ваеннага ведамства Беларусі абмяркуюць праект Ацэначнага дакумента ПАРП-2011, вынікі і планы рэалізацыі нашай краінай Мэт партнёрства-2010.

Працягваецца падрыхтоўка да парада войскаў Мінскага гарнізона

    Працягваецца падрыхтоўка да парада войскаў Мінскага гарнізона ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
    У ходзе першага этапа падрыхтоўкі трэніроўкі прайшлі ў пунктах пастаяннай дыслакацыі.
    З 17 мая, у рамках другога этапа падрыхтоўкі, пачаліся трэніроўкі пешых парадных разлікаў у Мінскім гарнізоне ў месцах размяшчэння парадных разлікаў і на страявым пляцы Ваеннай камендатуры.
    Генеральныя "рэпетыцыі" парада пройдуць 28 і 30 чэрвеня па праспекце Машэрава каля абеліска "Мінск - горад-герой".

16 мая 2011 года
Верыфікацыйныя мерапрыемствы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь правядзе інспекцыйная група Украіны

    З 17 па 20 мая ў рамках Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб дадатковых мерах даверу і бяспекі інспекцыйная група Украіны правядзе інспекцыю вызначанага раёна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і наведванне па ацэнцы адной з часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    Мэтамі правядзення названых верыфікацыйных мерапрыемстваў з'яўляюцца пацвярджэнне адсутнасці ў вызначаным раёне буйной ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню паводле палажэнняў Венскага дакумента 1999 года, а таксама ацэнка інфармацыі, прадстаўленай Рэспублікай Беларусь дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў адносінах асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай часці.

14 мая 2011 года
Інспекцыі вызначаных раёнаў на тэрыторыях Балгарыі і Румыніі

    З 16 па 18 мая 2011 года ў рамках Венскага дакумента 1999 года плануецца правядзенне Рэспублікай Беларусь інспекцый вызначаных раёнаў на тэрыторыях Рэспублікі Балгарыя і Румыніі.
    Мэта інспекцый - пацвярджэнне адсутнасці ў вызначаных раёнах ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 1999 года.
    У склад інспекцыйных груп Рэспублікі Беларусь увайдуць таксама інспектары Расійскай Федэрацыі.
    Інспектары Рэспублікі Беларусь у сваю чаргу прымуць удзел у інспекцыях вызначаных раёнаў у рамках Венскага дакумента 1999 года на тэрыторыях Балгарыі і Румыніі ў складзе інспекцыйных груп Расійскай Федэрацыі.

13 мая 2011 года
Змяненне тэрмінаў праходжання тэрміновай ваеннай службы не плануецца

    У адрас Міністэрства абароны паступілі звароты ў сувязі з быццам бы плануемым павелічэннем тэрмінаў праходжання тэрміновай ваеннай службы.
    Прэс-служба Міністэрства абароны заяўляе, што змяненняў тэрмінаў праходжання тэрміновай ваеннай службы не плануецца.
    Усе ваеннаслужачыя, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы, будуць звольнены ў запас своечасова, ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны.
    У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб воінскім абавязку і воінскай службе" для грамадзян, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу па прызыве, устаноўлены наступныя тэрміны ваеннай службы:
    тых, хто не мае вышэйшай адукацыі - 18 месяцаў;
    тых, хто мае вышэйшую адукацыю - 12 месяцаў;
    тых, хто прайшоў навучанне на ваенных кафедрах або факультэтах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў, здаў устаноўленыя праграмамі падрыхтоўкі экзамены - 6 месяцаў.

12 мая 2011 года
Рабочы візіт начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі

    Сёння ў Рэспубліку Беларусь з рабочым візітам прыбыў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі - першы намеснік Міністра абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі Мікалай Макараў.
    Генерал арміі Мікалай Макараў наведаў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, дзе выступіў перад кіруючым саставам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, прафесарска-выкладчыцкім саставам і слухачамі ваеннай ВНУ з лекцыяй, у якой падрабязна асвятліў мэты, задачы, напрамкі і вынікі рэфармавання расійскай арміі, а таксама шэраг пытанняў, звязаных з перспектыўнымі формамі і спосабамі прымянення Узброеных Сіл.

10 мая 2011 года
Афіцэрскае трохбор'е

    5 і 6 мая 2011 года на базе Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл прайшлі спаборніцтвы структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны і Генеральнага штаба, а таксама ўпраўленняў і арганізацый Узброеных Сіл па афіцэрскім трохбор'і.
    У праграме першага дня спаборніцтваў - выкананне практыкаванняў ПМ-1а і бег на 1 кіламетр. У другі дзень - плаванне на 100 метраў вольным стылем.
    У першай групе першае месца заваявала каманда галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба. Каманда навуковага даследчага інстытута Узброеных Сіл стала другой. Трэцяе месца - у каманды галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны.
    У другой групе першае месца заваявала каманда Ваеннага інфармацыйнага агенцтва "Ваяр". Зборная каманда ўпраўлення прававога забеспячэння Міністэрства абароны і ўпраўлення службы войскаў і забеспячэння бяспекі ваеннай службы Узброеных Сіл стала другой. На трэцім месцы - зборная каманда каманды ваенна-навуковага і навукова-тэхнічнага камітэтаў Узброеных Сіл і ўпраўлення справамі Міністра абароны.

7 мая 2011 года
Новае назначэнне

    Па паведамленню прэс-службы Кіраўніка дзяржавы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў генерал-маёра Сяргея Лемяшэўскага камандуючым ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі, вызваліўшы яго ад пасады начальніка Галоўнага штаба - першага намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі. Указ аб гэтым Прэзідэнт падпісаў 6 мая.

5 мая 2011 года
Адкрыццё новага будынка ваенкамата

    5 мая адбылося адкрыццё новага будынка Цэнтральнага раённага ваеннага камісарыята г. Мінска па вул. Чарвякова 10а.
    У цырымоніі прынялі ўдзел: выконваючы абавязкі начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь Ігар Лаўрыненка, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Зноў у ліку лепшых

    Прадстаўнікі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у чарговы раз паспяхова выступілі на XI Маскоўскім міжнародным фестывалі армейскай песні "Віват, Перамога!".
    Рашэннем журы фестывалю на чале з заслужаным артыстам Расіі Барысам Галкіным 1-е месца ў намінацыі "Выканаўцы песень прафесійных аўтараў" заваявала радыётэлеграфіст 6-й асобнай механізаванай брыгады гвардыі малодшы сяржант Наталля Квашніна з песнямі "Не пытай, дружа, якой была вайна" і "Ваеннае танга".
    Два другіх месцы ў намінацыі "Аўтары-выканаўцы" занялі Вольга Алексіна з песнямі "Магіла невядомага салдата" і "Дачакаюся", а таксама супрацоўнік тэлекампаніі "ВаенТБ" падпалкоўнік запасу Мікалай Анісімаў з песнямі "Вайна-вайнушка" і "Мі-8".
    Спецыяльнага дыплома "За высокае выканальніцкае майстэрства" удастоены артыст духавога аркестра 56 асобнага палка сувязі ВПС і войскаў СПА Глеб Жабко з песнямі "Белыя росы" і "Балада аб фотакартцы".

29 красавіка 2011 года
Назіральны палёт місіі Канады

    З 3 па 7 мая 2011 года ў рамках Дагавора па адкрытым небе плануецца правядзенне назіральнага палёту місіі Канады над тэрыторыяй групы дзяржаў-удзельніц Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя на самалёце назірання С-130Н у мэтах кантролю ваеннай дзейнасці на тэрыторыях назіраемых дзяржаў.

Ваенныя чыгуначнікі навялі наплаўны аўтадарожны мост праз раку Заходняя Дзвіна

    У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі транспартных войскаў у 2011 годзе ў перыяд з 19 па 28 красавіка 2011 года было праведзена тактыка-спецыяльнае вучэнне па аднаўленню маста праз водную перашкоду. Задачы вучэння выкананы. Наведзены аўтадарожны мост праз раку Заходняя Дзвіна ў горадзе Бешанковічы даўжынёй 183 метры і шырынёй праезнай часткі 4 метры.
    Навядзенне наплаўнога аўтадарожнага маста праз раку Заходняя Дзвіна праведзена ваеннымі чыгуначнікамі маставой роты 77 асобнага Чырвонасцяжнага маставога чыгуначнага батальёна.
    Правядзенне такіх вучэнняў з практычнай адпрацоўкай пытанняў навядзення наплаўных мастоў дазваляе афіцэрам, прапаршчыкам, сяржантам і салдатам павышаць палявую вывучку, набываць неабходныя навыкі і прафесіяналізм.
    Узведзены мост дазволіць скараціць аб'язныя шляхі для сельгастэхнікі і аўтамабіляў на 120 кіламетраў і зэканоміць мільёны рублёў прамысловым і сельскагаспадарчым прадпрыемствам Віцебшчыны.
    Ва ўрачыстым адкрыцці маста, якое адбылося сёння ў гарадскім пасёлку Бешанковічы, прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента транспартных войскаў Міністэрства абароны, мясцовых органаў улады і грамадскасці.
    У цяперашні час злучэнні і часці транспартных войскаў Рэспублікі Беларусь выконваюць навучальна-практычныя задачы на 10 аб'ектах народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Найбольш значнымі з іх з'яўляюцца будаўніцтва наплаўных і часовых мастоў, рамонт пад'язных чыгуначных шляхоў да торфапрадпрыемстваў краіны.
    У сакавіку гэтага года быў пабудаваны часовы мост на рацэ Туча ў Клецкім раёне агульнай працягласцю 45 метраў.
    У маі месяцы падраздзяленні войскаў прыступяць да навядзення наплаўнога маста праз раку Сведзь у Рэчыцкім раёне даўжынёй 40 метраў і будаўніцтва аўтадарожнага маста даўжынёй больш за 60 метраў.
    Плануецца таксама, што ў гэтым годзе падраздзяленні войскаў навядуць пешаходны мост праз раку Нёман у Гродна даўжынёй 90 метраў і аўтадарожны мост даўжынёй больш за 80 метраў у горадзе Добрушы.

27 красавіка 2011 года
Збор службовых асоб юрыдычнай службы Узброеных Сіл

    28 красавіка ў Цэнтральным Доме афіцэраў пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення прававога забеспячэння Міністэрства абароны палкоўніка Эрыка Чыслова пройдзе збор са службовымі асобамі юрыдычнай службы Узброеных Сіл.
    У ходзе мерапрыемства будуць абмеркаваны розныя пытанні прававога забеспячэння дзейнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці парадак заключэння працоўных дагавораў, кантрактаў, патрабаванні да ажыццяўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы, актуальныя пытанні прымянення жыллёвага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
    Аб новых магчымасцях эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь удзельнікам збору раскажа прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

У цэнтры ўвагі - ахова працы

    29 красавіка ў Цэнтральным Доме афіцэраў пад кіраўніцтвам выконваючага абавязкі начальніка галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл палкоўніка Сяргея Багданава пройдзе вучэбна-метадычны збор са спецыялістамі службы аховы працы Узброеных Сіл.
    У мерапрыемстве прымуць удзел спецыялісты ўпраўлення аховы працы галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл, камандаванняў відаў Узброеных Сіл, аператыўных, аператыўна-тактычных камандаванняў, структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба, Узброеных Сіл, Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны, Ваеннай камендатуры Узброеных Сіл, злучэнняў, воінскіх часцей і арганізацый Узброеных Сіл Мінскага, Каласоўскага, Пухавіцкага і Барысаўскага гарнізонаў, Ваеннай акадэміі, Мінскага сувораўскага вучылішча, ваенных камісарыятаў Мінска і Мінскай вобласці.
    У ходзе збору будуць падведзены вынікі работы па ахове працы ва Узброеных Сілах у 2010 годзе і першым квартале 2011 года і вызначаны задачы па рэалізацыі мерапрыемстваў Мэтавай праграмы па паляпшэнню ўмоў аховы працы ва Узброеных Сілах на 2011 - 2015 гады і якаснаму функцыянаванню сістэмы кіравання аховы працы.

Першы этап 19 асабова-каманднага чэмпіянату Узброеных Сіл па пажарна-выратавальным спорце

    28 і 29 красавіка на базе 214 спецыяльнага цэнтра (выжывання лётнага саставу) ВПС і войскаў СПА пройдзе першы этап 19 асабова-каманднага чэмпіянату Узброеных Сіл па пажарна-выратавальным спорце сярод службаў і падраздзяленняў супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ.
    Усяго ў першым этапе чэмпіянату прыме ўдзел 11 зборных каманд - ВПС і войскаў СПА, Сухапутных войскаў, сіл спецыяльных аперацый, аўтамабільнага ўпраўлення, упраўленняў ракетна-артылерыйскага ўзбраення, гаручага і змазачных матэрыялаў Міністэрства абароны, інжынерных войскаў, радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны і экалогіі Генеральнага штаба Узброеных Сіл, а таксама 2 каманды супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ.
    Удзельнікам спаборніцтваў давядзецца пераадолець 100-метровую паласу з перашкодамі, прыняць удзел у дваябор'і і пад'ёме па штурмавой лесвіцы на 4-ы паверх вучэбнай вежы.

26 красавіка 2011 года
Прадстаўнікі ваенных пракуратур Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні забеспячэння бяспечных умоў праходжання ваеннай службы

    26 красавіка 2011 г. у адпаведнасці з планам сумесных мерапрыемстваў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі ў г. Мінску прайшоў навукова-практычны семінар па пытаннях ажыццяўлення пракурорскага нагляду за выкананнем у войсках і воінскіх фарміраваннях заканадаўства па забеспячэнню бяспечных умоў ваеннай службы і прадухіленню воінскіх злачынстваў.
    У рабоце семінара з беларускага боку прынялі ўдзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа Віктар Конан, Беларускі ваенны пракурор генерал-маёр юстыцыі Аляксандр Драніца, намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь - старшыня Ваеннай калегіі генерал-маёр юстыцыі Аляксандр Канюк, прадстаўнікі Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Галоўнага ўпраўленняя камандуючага ўнутранымі войскамі МУС.
    З расійскага боку ў яго рабоце ўдзельнічала дэлегацыя Галоўнай ваеннай пракуратуры Расійскай Федэрацыі на чале з першым намеснікам Галоўнага ваеннага пракурора генерал-лейтэнантам юстыцыі Андрэем Нікулішчыным.
    Як было адзначана на семінары, прыярытэтным напрамкам у рабоце ваенных пракуратур з'яўляецца забеспячэнне сродкамі пракурорскага нагладу бяспечных умоў ваеннай службы.
    Актыўны ўдзел у семінары прынялі прадстаўнікі Міністэрства абароны, якія расказалі аб рабоце органаў ваеннага кіравання, камандавання воінскіх часцей і злучэнняў па прафілактыцы негатыўных з'яў у армейскім асяроддзі.
    У ходзе абмену думкамі вырашана працягнуць цеснае ўзаемадзеянне органаў ваенных пракуратур Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па прадухіленню правапарушэнняў у войсках, у тым ліку і пры правядзенні сумесных вучэнняў.

Памяці загінуўшых і памерлых ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС

    26 красавіка ў г. Мінску адбыўся мітынг і цырымонія ўскладання кветак да мемарыяльнай дошкі Герою Расійскай Федэрацыі палкоўніку Вадалажскаму В.А.
    Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых і памерлых ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС мінутай маўчання.
    У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных сіл, Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, ваенных навучальных устаноў, грамадскасці г. Мінска.
    Палкоўнік Вадалажскі Васіль Аляксандравіч у ліпені 1986 года прыбыў у Чарнобыль кіраўніком зводнай аператыўнай групы верталётчыкаў. Асабіста абучыў 33 экіпажы правілам скідвання блакіруючых матэрыялаў на кіпячы рэактар. На верталёце Мі-6 ажыццявіў 120 вылетаў, скінуўшы на рэактар каля 300 тон спецыяльных сумесяў.

XII Міжнародны фестываль армейскай песні "Віват, Перамога!"

    З 28 красавіка па 2 мая 2011 года ў г. Маскве адбудзецца XII Міжнародны фестываль армейскай песні "Віват, Перамога!", прысвечаны 66-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
    У фестывалі прымуць удзел самадзейныя творчыя калектывы і выканаўцы ўзброеных сіл дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
    Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь на фестывалі прадставяць уладальнікі Гран-пры тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "ЗВЯЗДА": Глеб Жабко (56 асобны полк сувязі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны) і малодшы сяржант Наталля Квашніна (6 асобная гвардзейская механізаваная брыгада Заходняга аператыўнага камандавання), а таксама лаўрэаты фестывалю - аўтары-выканаўцы Вольга Алексіна (2780 база гаручага) і падпалкоўнік запасу Мікалай Анісімаў (дзяржаўная ўстанова "Тэлекампанія "ВаенТБ").
    Маскоўскі фестываль дазволіць паказаць аб'яднальную сілу культуры, адзінства і разнастайнасць нацыянальнага мастацтва народаў краін-удзельніц СНД, умацаваць культурныя і творчыя сувязі паміж краінамі, прапагандаваць армейскую творчасць на міжнароднай арэне.

Візіт Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ва Украіну

    Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін на чале дэлегацыі ваеннага ведамства Беларусі прыбыў з афіцыйным візітам ва Украіну.
    У ходзе візіту плануецца правядзенне двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам Міністэрства абароны Украіны, у рамках якіх будуць разгледжаны пытанні далейшага развіцця ваеннага супрацоўніцтва.
    Праграмай візіту таксама прадугледжана наведванне ваенна-навучальных устаноў і воінскіх часцей Узброеных Сіл Украіны.

25 красавіка 2011 года
Прадстаўнік Узброеных Сіл Беларусі прыме ўдзел у інспекцыях вызначаных раёнаў на тэрыторыях Германіі і Італіі

    У рамках Венскага дакумента 1999 года ў перыяд з 25 па 30 красавіка 2011 года прадстаўнік Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у складзе інспекцыйнай групы Казахстана прыме ўдзел у правядзенні інспекцый вызначаных раёнаў на тэрыторыях Германіі і Італіі.
    Мэтай інспекцый з'яўляецца пацвярджэнне адсутнасці ў вызначаных раёнах ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 1999 года.

21 красавіка 2011 года
МСВВ праводзіць прыём кандыдатаў на паступленне

    Установа адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча" праводзіць прыём дакументаў кандыдатаў на паступленне.
    Прыёмная камісія будзе ажыццяўляць сваю работу з 4 мая па 6 мая і з 10 мая па 1 чэрвеня 2011 года.
    Час работы камісіі:
    Пн - Пт: 9.00-17.00; абедзенны перапынак: 13.00-14.00
    Сб - Нядз: 9.00-13.00.
    Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 29 (праезд ад станцыі метро "Няміга" да прыпынку "Оперны тэатр" тралейбусамі №№ 12, 29, 40, 46, 53, аўтобусамі №№ 24, 38, 57, 91).
    Тэлефон для даведак: 297-29-00.

20 красавіка 2011 года
Візіт у Рэспубліку Беларусь Міністра абароны Расійскай Федэрацыі Анатоля Сердзюкова

    У адпаведнасці з планам ваеннага супрацоўніцтва міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі 20 красавіка ў нашу краіну з працоўным візітам прыбыў Міністр абароны Расійскай Федэрацыі Анатоль Сердзюкоў.
    У ходзе візіту ў фармаце "адзін на адзін" з расійскім калегам сустрэўся Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.
    Кіраўнікі ваенных ведамстваў дзвюх краін прынялі ўдзел ў чарговым пасяджэнні сумеснай Калегіі міністэрстваў

Трохбаковая сустрэча міністраў абароны Беларусі, Расіі і Украіны

    20 красавіка 2011 года адбылося пасяджэнне сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
    Пасля яе завяршэння прайшла трохбаковая сустрэча кіраўнікоў ваенных ведамстваў Беларусі, Расіі і Украіны, у ходзе якой былі абмеркаваны пытанні далейшага развіцця ваеннага супрацоўніцтва трох краін.
    У інтэрв'ю прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі Міністр абароны Украіны Міхаіл Ежаль сказаў, што ў ходзе сустрэчы абмяркоўвалася пытанне ўдзелу падраздзяленняў узброеных сіл Украіны ў сумесным аператыўным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі, якое пройдзе ў верасні месяцы на палігонах Расійскай Федэрацыі.

18 красавіка 2011 года
Выкананне Рэспублікай Беларусь абавязацельстваў у галіне кантролю над узбраеннямі

    Сёння ў адпаведнасці з Венскім дакументам 1999 года перамоў па мерах умацавання даверу і бяспекі ў Рэспубліку Беларусь прыбылі каля 50 прадстаўнікоў дзяржаў-удзельніц АБСЕ з 27 краін свету (Бельгіі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, Даніі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Канады, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Нідэрландаў, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі, Эстоніі).
    18 красавіка перад удзельнікамі мерапрыемства з брыфінгамі выступяць прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
    20 і 21 красавіка прадстаўнікі дзяржаў-удзельніц АБСЕ наведаюць ваенныя аб'екты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - 61 знішчальную авіяцыйную базу і 11 асобную механізаваную брыгаду.
    Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства будуць прадстаўлены брыфінгі аб задачах і бягучай дзейнасці наведваемых воінскіх часцей, магчымасць азнаёміцца з жыццядзейнасцю ў месцах пастаяннай дыслакацыі, асноўнымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, сустрэцца з камандаваннем і асабовым складам.

20 красавіка 2011 года адбудзецца працоўны візіт у Рэспубліку Беларусь Міністра абароны Расійскай Федэрацыі Анатоля Сердзюкова

    У адпаведнасці з планам двухбаковага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі 20 красавіка 2011 г. у Рэспубліку Беларусь з працоўным візітам прыбудзе Міністр абароны Расійкай Федэрацыі Анатоль Сердзюкоў.
    У ходзе візіту з расійскім калегам сустрэнецца Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.
    Кіраўнікі ваенных ведамстваў дзвюх краін прымуць удзел у пасяджэнні сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі, у ходзе якога плануецца разгледзець пытаніі далейшага развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў ваенный сферы.

ЗВАРОТ асабовага складу 38 асобнай гвардзейскай Венскай Чырвонасцяжнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл

    Паважаныя таварышы!
    Воіны Узброеных Сіл, як і ўвесь беларускі народ, глыбока ўсхваляваны трагедыяй - тэрарыстычным актам у мінскім метрапалітэне на станцыі "Кастрычніцкая".
    У выніку гэтага крывавага злачынства загінулі 13 чалавек, дзесяткі атрымалі раненні і траўмы рознай ступені цяжкасці.
    Здзейсненае злачынства з'явілася сур'ёзным выклікам нашаму народу, праверкай на трываласць згуртаванасці нацыі, якую беларускія людзі вытрымалі з гонарам.
    Узброеныя Сілы, з'яўляючыся неад'емнай часткай народа, не могуць застацца абыякавымі да гора суайчыннікаў.
    Воіны-гвардзейцы звяртаюцца да ўсіх ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу Узброеных Сіл падтрымаць рашэнне агульнага сходу асабовага складу злучэння і ў добраахвотным парадку пералічыць для аказання дапамогі пацярпеўшым пры ўзрыве і іх сем'ям гашовыя сродкі ў памеры аднадзённага заробку.
    Ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал 38 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл
    Зварот прыняты на агульным сходзе ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу 38 асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл 18 красавіка 2011 года.

Паветрана-агнявая канферэнцыя

    Беларуская ваенная дэлегацыя на чале з намеснікам камандуючага ВПС і войскамі СПА генерал-маёрам Уладзімірам Баштаненка прыме ўдзел у паветрана-агнявой канферэнцыі ВПС Расіі, якая пачне працу 18 красавіка на расійскім палігоне "Ашулук" у Астраханскай вобласці.
    Асноўная тэма канферэнцыі "Удасканаленне методыкі тактычнай, спецыяльнай (лётнай) падрыхтоўкі спецыялістаў і баявых разлікаў воінскіх часцей, радоў войскаў і авіяцыі ВПС у ходзе тактычных (лётна-тактычных) вучэнняў".
    На працягу пяці дзён удзельнікі канферэнцыі абмяняюцца вопытам арганізацыі баявой падрыхтоўкі ў ВПС і войсках СПА, разгледзяць перспектыўныя пытанні ўдасканалення якасці падрыхтоўкі спецыялістаў зенітных ракетных, авіяцыйных і радыётэхнічных злучэнняў і воінскіх часцей, удакладняць парадак арганізацыі і правядзення тактычных вучэнняў з баявой стральбой на палігонах Расійскай Федэрацыі.

15 красавіка 2011 года
Асабовы склад Узброеных Сіл прыме ўдзел у рэспубліканскім суботніку

    16 красавіка ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал Узброеных Сіл прымуць удзел у рэспубліканскім суботніку.
    У мэтах каардынацыі дзейнасці структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, камандаванняў відаў Узброеных Сіл, упраўленняў аператыўных (аператыўна-тактычных) камандаванняў, злучэнняў і воінскіх часцей, арганізацый Міністэрства абароны, ваенных камісарыятаў створаны рабочыя групы па падрыхтоўцы і правядзенню суботніка.
    Намаганні воінскіх калектываў будуць накіраваны на навядзенне парадку на замацаваных за воінскімі часцямі мемарыялах і помніках, месцах баявой і воінскай славы, воінскіх захаваннях, а таксама добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан тэрыторый воінскіх часцей. Асабовы склад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прыме ўдзел у выкананні работ па добраўпарадкаванні гістарычна-культурнага комплексу "Лінія Сталіна".
    Заробленыя і сабраныя ў добраахвотным парадку грашовыя сродкі плануецца накіраваць на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне дзяцей, якія пражываюць або навучаюцца ва ўстановах адукацыі на тэрыторыі радыёактыўнага забруджвання, інвалідаў з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, а таксама на будаўніцтва новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны ў г. Мінску.

13 красавіка 2011 года
Пасяджэнне Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц СНД

    13 красавіка ў Душанбэ прайшло пасяджэнне Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У мерапрыемстве прыняў удзел начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.
    У ходзе пасяджэння падведзены прамежкавыя вынікі рэалізацыі Канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва краін СНД да 2015 года, у прыватнасці, прааналізаваны ход выканання мерапрыемстваў шматбаковага супрацоўніцтва ў ваенна-палітычнай, ваеннай, ваенна-тэхнічнай, ваенна-навуковай, сацыяльна-прававой і гуманітарнай галінах, а таксама абмеркаваны пытанні ўдзелу ў міратворчай дзейнасці.
    У адпаведнасці з парадкам пасяджэння КНШ СНД былі разгледжаны пытанні пабудовы адзінай інфармацыйнай прасторы ў інтарэсах міністэрстваў абароны дзяржаў-удзельніц Садружнасці, стану бяспекі палётаў ва ўзброеных сілах, удакладнены План мерапрыемстваў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў на 2012 год.
    У сувязі з тэрактам у мінскім метрапалітэне асаблівая ўвага нададзена пошуку сумесных шляхоў супрацьдзеяння тэрарызму.
    Прапановы па павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння ў названых галінах, выказаныя ў ходзе пасяджэння КНШ СНД, будуць унесены на разгляд чарговага пасяджэння Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц СНД, а таксама ўключаны ў праект рашэння Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц СНД "Аб рэалізацыі Канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД да 2015 года".
    У гэты ж дзень у асобным фармаце праведзена рабочая нарада начальнікаў генеральных штабоў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, на якім абмяркоўваліся новыя падыходы да функцыянаванння ваеннага складальніка Арганізацыі. У прыватнасці, разглядаліся прапановы па стварэнню Ваеннага камітэта АДКБ як дапаможнага органа Савета міністраў абароны Арганізацыі, а таксама па аптымізацыі сістэмы кіравання сіламі і сродкамі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі.
    З дакладам па гэтых пытаннях выступіў начальнік Аб'яднага штаба АДКБ генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.

12 красавіка 2011 года
Заняткі пачаліся з мінуты маўчання

    Асабовы склад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь выказвае спачуванні блізкім загінуўшых і пацярпеўшых 11 красавіка ў выніку тэрарыстычнага акта ў Мінскім метрапалітэне. У сувязі з тэрактам сёння, 12 красавіка, заняткі ва ўсіх злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл пачаліся з мінуты маўчання.
    Верым, што заказчыкі і выканаўцы злачынства будуць устаноўлены і асуджаны.

11 красавіка 2011 года
Пасяджэнне Каардынацыйнага савета афіцэрскіх сходаў

    7 красавіка 2011 года ў Цэнтральным Доме афіцэраў прайшло чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага савета афіцэрскіх сходаў Узброеных Сіл.
    У ліку іншых удзельнікі мерапрыемства разгледзелі пытанне арганізацыі работы афіцэрскіх сходаў па забеспячэнню пераемнасці афіцэрскіх традыцый і арганізацыі ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі.
    У рамках пасяджэння прайшоў вучэбна-метадычны занятак, удзельнікі якога азнаёміліся з вопытам работы каардынацыйнага савета і саветаў афіцэрскіх сходаў ВПС і войскаў СПА па арганізацыі работы музеяў воінскіх часцей у мэтах ваенна-партыятычнага выхавання моладзі.

Інспекцыі завяршыліся

    8 красавіка завяршыліся інспекцыі заяўленых месцаў, праведзеныя ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе інспекцыйнымі групамі Германіі і Польшчы.
    Нямецкай інспекцыйнай групай пад кіраўніцтвам палкоўніка Отта Гібнера было праверана абазначанае месца пастаяннага складскога захавання, размешчанага на тэрыторыі 969 базы рэзерву танкаў. У сваю чаргу, польская група пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Яраслава Піаркоўскага праінспектавала 977 артылерыйскую базу ўзбраення.
    Інспекцыйныя групы пацвердзілі адпаведнасць наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца Дагаворам, іх заяўленай колькасці.

6 красавіка 2011 года
Паведамленне прэс-службы

    У сувязі з размяшчэннем у газеце "Комсомольская правда" і шэрагу апазіцыйных рэсурсаў інфармацыі па пытаннях быццам бы прысутнасці беларускіх ваеннаслужачых у Лівіі, Міністэрства абароны заяўляе, што гэта інфармацыя мае правакацыйны характар і не адпавядае рэчаіснасці.
    У Лівіі знаходзіцца адзін ваеннаслужачы - ваенны аташэ ў складзе пасольства Рэспублікі Беларусь.

4 красавіка 2011 года
Чэмпіянат Узброеных Сіл па гіравым спорце

    З 29 сакавіка па 1 красавіка 2011 года на базе 72 аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў прайшоў чэмпіянат Узброеных Сіл па гіравым спорце.
    У спаборніцтвах прынялі ўдзел 9 каманд: зборная ваенных факультэтаў грамадзянскіх вышэйшых навучальных устаноў, Паўночна-Заходняга і Заходняга аператыўна-тактычных камандаванняў ВПС і войскаў СПА, Паўночна-Заходняга і Заходняга аператыўных камандаванняў Сухапутных войскаў, сіл спецыяльных аперацый, транспартных войскаў, часцей цэнтральнага падпарадкавання, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
    Спаборніцтвы праходзілі ў асабовым і камандным заліках у чатырох вагавых катэгорыях: да 65 кг, да 75 кг, да 80 кг, звыш 80 кг.
    Першае месца заваявала каманда сіл спецыяльных аперацый. Зборная каманда ваенных факультэтаў стала другой. Трэцяе месца - у каманды Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Чэмпіянат Узброеных Сіл па валейболе

    З 21 сакавіка па 1 красавіка 2011 года прайшоў чэмпіянат структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба і Узброеных Сіл па валейболе. Спаборніцтвы прайшлі ў 2 падгрупах у 3 этапы.
    У групе "А" першае месца заваявала каманда галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл, другое - Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны, трэцяе - галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
    У групе "В" лепшай стала каманда ваенна-навуковага камітэта Узброеных Сіл, другое месца заваявала галоўнае фінансава-эканамічнае ўпраўленне Міністэрства абароны, трэцяе - каманда ўпраўлення службы войскаў і бяспекі ваеннай службы Узброеных Сіл.

Армейскія медалі ў скарбонцы беларускай зборнай

    На Чэмпіянаце Еўропы па барацьбе, які праходзіў з 28 сакавіка па 3 красавіка 2011 года ў Дортмундзе (Германія), зборная каманда Беларусі, у складзе якой выступалі 4 армейскія спартсмены, ў спаборніцтвах па вольнай барацьбе заваявала сярэбраны і 2 бронзавых медалі.
    Бронзу ў вагавой катэгорыі да 55 кг нашай камандзе прынёс армеец Уладзіслаў Андрэеў. Яшчэ 2 армейскія спартсмены - Алі Шабанаў у вагавой катэгорыі да 66 кг і Іван Янкоўскі ў вагавой катэгорыі да 96 кг сталі чацвёртымі. Сярод жанчын трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 67 кг заняла старшына кантрактнай службы Анна Савеня.

Інспекцыі аб'яўленых месцаў правядуць інспекцыйныя групы ФРГ і Польшчы

    У адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) з 5 па 8 красавіка для правядзення інспекцый аб'яўленых месцаў Рэспубліку Беларусь наведаюць інспекцыйныя групы Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Рэспублікі Польшча.
    У ходзе інспекцый кожная група праверыць адну з воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (на выбар замежных спецыялістаў), якія з'яўляюцца аб'ектамі кантролю паводле палажэнняў ДЗУСЕ.
    Мэта інспекцый - праверка адпаведнасці наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца Дагаворам, іх заяўленай колькасці. У складзе нямецкай інспекцыйнай групы, акрамя сямі ваенных інспектараў з Германіі, прымуць удзел па адным інспектары з Венгрыі і Нарвегіі. У склад польскай інспекцыйнай групы ўвайдуць пяць ваенных інспектараў з Польшчы і па адным інспектары з Венгрыі, Славакіі, ЗША і Францыі.

1 красавіка 2011 года
Працоўная сустрэча

    З 4 па 6 красавіка ў Мінску адбудзецца працоўная сустрэча прадстаўнікоў Нацыянальнага агенцтва па кантролю і інспекцыях - дэпартамента Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на чале з яго начальнікам палкоўнікам Алегам Горбачам з дэлегацыяй літоўскіх спецыялістаў на чале з начальнікам Аддзела па кантролю над узбраеннямі Узброеных Сіл Літоўскай Рэспублікі падпалкоўнікам Раймондасам Іванаўскасам.
    У ходзе сустрэчы бакі плануюць абмеркаваць пытанні выканання Дамоўленасці паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай аб дадатковых мерах даверу і бяспекі.

Назіральны палёт місіі Італіі і ЗША

    З 4 па 9 красавіка ў рамках Дагавора па адкрытым небе плануецца правядзенне назіральнага палёту місіі Італіі і ЗША над тэрыторыяй групы дзяржаў-удзельніц Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя на італьянскім самалёце назірання С-130J у мэтах кантролю ваеннай дзейнасці на тэрыторыях назіраемых дзяржаў.

На варце паветраных рубяжоў

    1 красавіка сваё гадавое свята адзначае Заходняе аператыўна-тактычнае камандаванне ВПС і войскаў СПА.
    Заходняе аператыўна-тактычнае камандаванне ВПС і войскаў СПА было створана ў красавіку 2002 года на падставе Дырэктывы Міністра абароны Рэспублікі Беларусь. З 2002 года злучэнні і воінскія часці Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА выконваюць задачы па ахове паветраных рубяжоў Рэспублікі Беларусь.
    Толькі ў мінулым годзе падраздзяленнямі радыётэхнічных войскаў камандавання знойдзена і праведзена каля 90 тысяч паветраных судоў, штодзённа суправаджаецца больш за 250 паветраных судоў.
    Вялікі практычны вопыт набылі зенітныя ракетныя злучэнні, 8-я радыётэхнічная брыгада 161-я знішчальная авіяцыйная база Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ў ходзе правядзення рэгулярных комплексных вучэнняў на палігоне "Ашулук" Расійскай Федэрацыі.
    Па выніках 2009 года Заходняе аператыўна-тактычнае камандаванне ВПС і войскаў СПА названа лепшым аператыўна-тактычным камандаваннем.

31 сакавіка 2011 года
"Прамая" лінія з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь

    31 сакавіка 2011 года прайшла "прамая" тэлефонная лінія з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Юрыем Жадобіным.
    На працягу гадзіны кіраўнік ваеннага ведамства адказаў на 19 пытанняў, звязаных з далейшым развіццём Узброеных Сіл, сацыяльнай абаронай ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў, ветэранаў, прызывам грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.
    Адказы Міністра абароны на найбольш актуальныя пытанні будуць размешчаны на сайце Міністэрства абароны і апублікаваны ў бліжэйшых нумарах "Белорусской военной газеты "Во славу Родины".

Пятая навукова-практычная канферэнцыя органаў ідэалагічнай работы Узброеных Сіл

    31 сакавіка на базе ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" прайшла Пятая навукова-практычная канферэнцыя органаў ідэалагічнай работы Узброеных Сіл.
    У ходзе правядзення канферэнцыі разгледжаны актуальныя праблемы тэорыі і практыкі ідэалагічнай работы ва Узброеных Сілах, выпрацаваны адзіныя падыходы па рэалізацыі органамі ідэалагічнай работы Узброеных Сіл Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
    У канферэнцыі прынялі ўдзел афіцэры органаў ідэалагічнай работы Узброеных Сіл, службовыя асобы ідэалагічных апаратаў дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
    У ходзе правядзення канферэнцыі будуць арганізаваны заняткі па секцыях, на якіях яе ўдзельнікі разгледзяць пытанні ўмацавання ў грамадстве пачуцця патрыятызму і гатоўнасці да абароны нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, навукова-даследчай работы слухачоў і курсантаў ваенных навучальных устаноў (спецыяльнасцяў ідэалагічнага профілю) і дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага саставу па растлумачэнню і папулярызацыі асноўных палажэнняў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

30 сакавіка 2011 года
Брыфінг для ваенных аташэ

    29 сакавіка 2011 года ў "Прэс-цэнтры Узброеных Сіл" дзяржаўнай установы "Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь "Ваяр" адбыўся брыфінг выконваючага абавязкі камандуючага ВПС і войскамі СПА генерал-маёра Лемяшэўскага С.Л. для замежных ваенных аташэ, акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь.
    У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 9 замежных дзяржаў.
    У ходзе брыфінгу генерал-маёр Лемяшэўскі С. Л. выступіў з дакладам, у якім асвятліў усе бакі і адказаў на шматлікія пытанні ваенных дыпламатаў.
    Пасля брыфінгу замежныя ваенныя аташэ наведалі прадпрыемства ААТ "Амкадор".
    У час наведвання замежным гасцям прадставілі новыя мадэлі сямейства машын "Амкадор" і прадэманстравалі іх магчымасці, пазнаёмілі з цэхамі і ўчасткамі завода, а таксама правялі брыфінг, на якім расказалі аб гісторыі завода і перспектывах яго развіцця.

29 сакавіка 2011 года
Міжнародная ваенна-навуковая канферэнцыя

    30 і 31 сакавіка 2011 года ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь пройдзе міжнародная ваенна-навуковая канферэнцыя "Актуальныя аспекты інавацыйнага развіцця ўзброеных сіл з улікам характару войнаў будучыні.
    Плануецца, што ў форуме прымуць удзел Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь, яго намеснікі, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл, камандаванняў відаў Узброеных Сіл, сіл спецыяльных аперацый, аператыўных і аператыўна-тактычных камандаванняў, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, навукова-даследчых устаноў, ваенных факультэтаў і кафедр вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, ваенных адукацыйных устаноў Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Украіны.
    Асноўная мэта канферэнцыі - вызначэнне адзіных падыходаў да вырашэння пытанняў інавацыйнага развіцця ўзброеных сіл.

Перавод узбраення і ваеннай тэхнікі на летні перыяд экслуатацыі

    У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у воінскіх часцях і злучэннях, ваенных навучальных установах і арганізацыях пачаўся перавод тэхнікі і ўзбраення на летні перыяд эксплуатацыі.
    Правядзенне пераводу спланавана ў два этапы: першы працягнецца з 28 сакавіка па 9 красавіка, другі - з 11 па 29 красавіка.
    Акрамя тэхнічнага складальніка спланаваны мерапрыемствы па добраўпарадкаванню паркавых тэрыторый, рамонту сховішчаў, паркавых памяшканняў і вытворчага абсталявання, асаблівая ўвага будзе нададзена мерам бяспекі пры працы на тэхніцы і карыстаніі тэхнічнымі рэчывамі.

Аб правядзенні творчага конкурсу для дзяцей і падлеткаў

    З 25 сакавіка па 25 красавіка 2011 года Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь "Ваяр" праводзіць творчы конкурс для дзяцей і падлеткаў "Мы абараняем мір!" Удзельнікамі яго могуць стаць дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў, незалежна ад грамадзянства і краіны пражывання.
    Журы будзе адбіраць работы ўдзельнікаў у дзвюх узроставых групах (ад 6 да 10 и ад 11 да 18 гадоў) у некалькіх намінацыях. Першая - літаратурны жанр "Ліст салдату", другая - выяўленчы жанр (жывапіс, графіка) "Дзіцячы рысунак аб арміі" і трэцяя - выяўленчы жанр (фатаграфія) "Фатаграфія аб арміі".
    Усе работы прадстаўляюцца ў агенцтва "Ваяр" па пошце на працягу ўсяго перыяду правядзення конкурсу з моманту яго абвяшчэння па адрасе: 220029, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 29, агенцтва "Ваяр" з паметкай "Конкурс "Мы абараняем мір!" і па электроннай пошце на e-mail: kinder@mod.mil.by.
    Пры афармленні работы неабходна вызначыць яе назву, прозвішча і імя аўтара, яго ўзрост, паштовы адрас і нумар кантактнага тэлефона. Працы, якія высылаюцца на конкурс у намінацыі "Ліст салдату", прымаюцца на беларускай, рускай і англійскай мовах.
    Пераможцам конкурсу, вынікі якога будуць падведзены 6 мая 2011 года, будзе прысвоена званне "Лаўрэат конкурсу на прыз дзяржаўнай установы "Ваеннае інфармацыйнае агенцтва "Ваяр" за лепшую дзіцячую работу аб арміі", уручаны дыплом лаўрэата і каштоўныя падарункі ад ваеннага інфармацыйнага агенцтва "Ваяр".
    Больш поўную інфармацыю аб умовах правядзення конкурсу можна атрымаць тут.

Прамая тэлефонная лінія з Міністрам абароны

     31 сакавіка 2011 г. Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Жадобін Юрый Віктаравіч праводзіць "прамую тэлефонную лінію" з насельніцтвам. Задаць пытанне Міністру абароны можна з 14.00 да 15.00 31 сакавіка па тэлефоне (8-017) 297-29-20.

28 сакавіка 2011 года
Дзень адчыненых дзвярэй

    30 сакавіка ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.
    Начатак мерапрыемстваў у 15.00.
    У праграме дня адчыненых дзвярэй: -
    сустрэча з камандаваннем факультэта і кафедр; -
    азнаямленне з элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы ваеннага факультэта і ўмовамі жыцця і быту курсантаў; -
    растлумачэнне парадку прыёму на ваенны факультэт у 2011 годзе.
    Усіх жадаючых чакаем па адрасе: г. Гродна, м-н Фолюш, 15/219 (праезд аўтобусамі № 3, 23, тралейбусамі № 1, 4, 10 да прыпынку "Фолюш").
    Даведкі па тэлефонах:
    (80152) 53-06-27,
    (80152) 53-05-60.

25 сакавіка 2011 года
Назіральны палёт місіі Рэспублікі Польшча

    З 28 па 30 сакавіка 2011 года ў рамках Дагавора па адкрытым небе плануецца правядзенне назіральнага палёту міссіі Рэспублікі Польшча над тэрыторыяй групы дзяржаў-удзельніц Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя на ўкраінскім самалёце назірання АН-30Б у мэтах кантролю ваеннай дзейнасці на тэрыторыях назіраемых дзяржаў.

Зборы псіхолагаў

    У камандаваніі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны прайшоў метадычны збор афіцэраў сацыяльна-псіхалагічнай службы.
    У ходзе збору афіцэры павысілі сваю метадычную і прафесійную падрыхтоўку, вывучылі перадавыя методыкі аказання псіхалагічнай дапамогі і кансультавання ваеннаслужачых. Асаблівасцю збораў стала шырокае выкарыстанне інтэрактыўных форм навучання.
    Вайсковыя псіхолагі прынялі ўдзел у правядзенні круглых сталоў, сацыяльна-псіхалагічнага трэнінгу, практычных заняткаў і размоў.
    Вялікі інтарэс у удзельнікаў збораў выклікалі заняткі, праведзеныя запрошанымі спецыялістамі ў галіне псіхатэрапіі і псіхакарэкцыі.
    На практычных занятках пры актыўным удзеле саміх удзельнікаў збору былі разгледжаны асобныя тэарэтычныя палажэнні псіхалагічнай навукі, цесна звязаныя з практычнай дзейнасцю вайсковых псіхолагаў.

23 сакавіка 2011 года
Прамая тэлефонная лінія з Міністрам абароны
31 сакавіка 2011 г. Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Жадобін Юрый Віктаравіч праводзіць "прамую тэлефонную лінію" з насельніцтвам. Задаць пытанне Міністру абароны можна з 14.00 да 15.00 31 сакавіка па тэлефоне (8-017) 297-29-20.

У пажарнікаў зборы
23 сакавіка на базе 116 гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы праходзіць вучэбны збор з тэхнікамі ваенных каманд супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ, начальнікамі пажарных разлікаў. Мэтай гэтага збору з'яўляецца павышэнне зладжанасці супрацьпажарных падраздзяленняў і няштатных пажарных каманд у ходзе выканання задач па прызначэнню, а таксама вывучэнне і ацэнка якасці выканання службовымі асобамі пажарных службаў сваіх функцыянальных абавязкаў. У ходзе правядзення збору ў рамках пажарна-тактычнага вучэння "Тушэнне пажараў на паветраных судах" будуць адпрацаваны практычныя дзеянні па лакалізацыі і тушэнню пажару на паветраным судне.

22 сакавіка 2011 года
Афіцыйны візіт дэлегацыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам

    У Ханоі (Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам) з афіцыйным візітам знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, якую ўначальвае памочнік міністра абароны Рэспублікі Беларусь па ідэалагічнай працы ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны генерал-маёр Аляксандр Гура.
    Адбыліся сустрэчы з міністрам нацыянальнай абароны Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам генералам арміі Фунг Куанг Тханем і начальнікам Галоўнага палітычнага ўпраўлення В'етнамскай народнай арміі генерал-лейтэнантам Нго Суан Лікам. Падчас сустрэч былі абмеркаваны пытанні міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва.

Паказное вучэнне

    У перыяд з 21 па 23 сакавіка 2011 года на базе 115-га зенітнага ракетнага палка пад кіраўніцтвам начальніка зенітных ракетных войскаў – начальніка ўпраўлення камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны палкоўніка Ігара Быстрага праходзіць паказное вучэнне.
    У ходзе вучэння, камандзіры воінскіх часцей і іх намеснікі, камандзіры зенітных ракетных падраздзяленняў вывучаць пытанні практычнага выканання мерапрыемстваў пераводу злучэнняў і воінскіх часцей з мірнага на ваенны час, правядзення баявога зладжвання падраздзяленняў і выканання задач па прызначэнню.

21 сакавіка 2011 года
Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя

    24-25 сакавіка 2011 года ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбудзецца Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя "Фарміраванне моўнай кампетэнцыі ў працэсе прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў: традыцыі, навацыі, вопыт укаранення сучасных тэхналогій навучання".
    Ініцыятарам правядзення і арганізатарам канферэнцыі з'явілася кафедра рускай мовы і культуры слова Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
    Да ўдзелу ў форуме падалі заяўкі выкладчыкі са 124 ВНУ Рэспублікі Беларусь, навучальных устаноў Расійскай Федэрацыі, а таксама замежныя магістранты і аспіранты, якія навучаюцца ў Беларусі. Разам - больш за 160 чалавек.
    Па рэгламенту работы канферэнцыі мяркуецца правядзенне пленарнага пасяджэння, арганізацыя работы па 8 секцыях, дэманстрацыя электронных прадуктаў па рускай мове як замежнай.
    Зборнік матэрыялаў канферэнцыі будзе выдадзены ў чэрвені 2011.

Абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да сумеснага аператыўнага вучэння

    У рамках падрыхтоўкі да сумеснага аператыўнага вучэння 19 сакавіка ў Маскве прайшла працоўная сустрэча начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Пятра Ціханоўскага і начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі - першага намесніка Міністра абароны Расійскай Федэрацыі генерала арміі Мікалая Макарава.
    Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі шэраг пытанняў, звязаных з арганізацыяй надыходзячага вучэння, парадкам узаемадзеяння па лініі генеральных штабоў, з Заходняй ваеннай акругай, удакладнілі тэрміны правядзення практычных мерапрыемстваў падрыхтоўкі да САВ.
    Вучэнне разглядаецца як падагульняючае мерапрыемства падрыхтоўкі рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, накіравана на асваенне войскамі спосабаў вядзення баявых дзеянняў, ацэнку эфектыўнасці створанай Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расіі. Яго правядзенне з'яўляецца важным этапам на шляху стварэння адзінай абароннай прасторы Саюзнай дзяржавы, а таксама далейшага развіцця механізмаў узаемадзеяння ў рамках АДКБ.

18 сакавіка 2011 года
Беларускія ваенныя інспектары правядуць інспекцыі вызначаных раёнаў у Бельгіі і Германіі

    З 21 па 24 сакавіка 2011 года ў рамках Веснкага дакумента 1999 года плануецца правядзенне Рэспублікай Беларусь інспекцый вызначаных раёнаў на тэрыторыях Каралеўства Данія і Федэратыўнай Рэспублікі Германія.
    Мэтай інспекцый з'яўляецца пацвярджэнне адсутнасці ў вызначаных раёнах ваеннай дзейнасці, якая падлягае паяпрэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 1999 года.
    У склад інспекцыйных груп Рэспублікі Беларусь уключаны інспектары Расійскай Федэрацыі. У сваю чаргу, беларускія ваенныя спецыялісты прымуць удзел у інспекцыях вызначаных раёнаў на тэрыторыях Даніі і Германіі ў складзе інспекцыйных груп Расійскай Федэрацыі.

16 сакавіка 2011 года
Памяці Дзмітрыя Гвішыяні прысвячаецца

    З 18 па 20 сакавіка 2011 года ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь пройдзе рэспубліканскі турнір па вушу на кубак Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, прысвечаны памяці курсанта Дзмітрыя Гвішыяні.
    Арганізатары турніру - Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь і Беларуская федэрацыя вушу. Плануецца, што ў гэтым годзе ў спаборніцтвах прымуць удзел каля 20 каманд.
    Турнір праводзіцца ў Ваеннай акадэміі штогод, пачынаючы з 2003 года, а ў 2010 годзе спаборніцтва набыло статус рэспубліканскага.
    Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №653 ад 9 лістапада 1999 года за выключную адвагу і асабістую храбрасць, праяўленыя пры выратаванні людзей ад пажару ў пасажырскім поездзе, курсант агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Дзмітрый Гвішыяні ўзнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць" пасмяротна.

15 сакавіка 2011 года
Заняткі па баявой гатоўнасці

    З 14 сакавіка ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс паслядоўных заняткаў па баявой гатоўнасці з усімі катэгорыямі ваеннаслужачых, падраздзяленнямі, воінскімі часцямі і органамі ваеннага кіравання рознага ўзроўню. Асноўнай мэтай заняткаў з'яўляецца падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці на ўзроўні, які забяспечвае сваечасовы перавод з мірнага на ваенны час і выкананне задач па прызначэнню.
    Падчас заняткаў павышаецца зладжанасць штабоў, удасканальваюцца навыкі камандуючых і камандзіраў па кіраванню падпарадкаванымі воінскімі часцямі ў розных умовах абставін, уменні службовых асоб па арганізацыі і выкананні мерапрыемстваў пераводу з мірнага на ваенны час, прывядзення падпарадкаваных воінскіх часцей і падраздзяленняў у вышэйшыя ступені баевой гатоўнасці. Асаблівая ўвага надаецца ўзаемадзеянню з камплектуючымі камісарыятамі, органамі дзяржаўнага кіравання, унутраных спраў, па надзвычайных сітуаціях, дзяржаўнай бяспекі, пагранічнай службы. На тактыка-страявых занятках па баявой гатоўнасці асабовы склад адпрацоўвае дзеянні па трывозе ў казармах, на складах, у парках баявых машын у адпаведнасці з баявым разлікам.
    Падобныя мерапрыемствы праводзяцца пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь на рэгулярнай аснове ў адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл на вучэбны год.

14 сакавіка 2011 года
Дзень адчыненых дзвярэй

    19 сакавіка ва ўстанове адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй.
    Усіх жадаючых пазнаёміцца з вядучай ваеннай вучэбнай установай краіны запрашаем наведаць Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, якая знаходзіцца на 9-м км Маскоўскай шашы (праезд аўтобусамі № 15, 99, 263, 269, 271 ад станцыі мятро "Уручча" да прыпынку "9-ы кіламетр").
    Пачатак мерапрыемства - у 10.00 у клубе "Ракетчык".
    У праграме дня адчыненных дзвярэй:
    - сустрэча з камандаваннем Ваеннай акадэміі;
    - знаёмства з жыццём і бытам курсантаў, элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы факультэтаў;
    - дэманстрацыя ваеннай тэхнікі і ўзбраення;
    - растлумачэнне асаблівасцей прыёму ў акадэміі ў 2011 годзе.
    
***

    19 сакавіка ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж" праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.
    Час правядзення мерапрыемства - з 10.00 да 14.00
    У праграме дня адчыненых дзвярэй:
    - сустрэча з кіраўніцтвам каледжа і ваеннага факультэта;
    - знаёмства з жыццём і бытам курсантаў, элементамі вучэбна-матэрыяльнай базы каледжа і факультэта;
    - дэманстрацыя ваеннай тэхнікі і ўзбраення;
    - растлумачэнне асаблівасцей прыёму на ваенны факультэт у 2011 годзе.
    Усіх жадаючых пазнаёміцца з ваенным факультэтам чакаем па адрасе: г.Мінск, вул. Убарэвіча, 77 (праезд аўтобусамі № 16, 21 ад станцыі метро "Аўтазаводская" да прыпынку "10-я бальніца").

12 сакавіка 2011 года
Пасяджэнне Сумеснай кансультатыўнай групы

    14 і 15 сакавіка 2011 года ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва паміж міністэрствамі абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў Мінску адбудзецца пасяджэнне Сумеснай кансультатыўнай групы па пытаннях кантролю над узбраеннямі.
    Расійскую дэлегацыю на перамовах узначаліць старшыня Нацыянальнага цэнтра па памяншэнню ядзернай небяспекі Расійскай Федэрацыі палкоўнік Руслан Шышын.
    Падчас пасяджэння будуць узгоднены пазіцыі і сумесныя дзеянні бакоў па пытаннях выканання міжнародных дагавароў у галіне кантролю над узбраеннямі.

10 сакавіка 2011 года
Вучэбна-метадычны збор

    Сёння ў Нацыянальным агенцтве па кантролю і інспекцыях - дэпартаменце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь пачнецца вучэбна-метадычны збор з афіцэрамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, адказнымі за рэалізацыю Дагавора па адкрытым небе.
    У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба, кіраўніцтва Узброеных Сіл па выкарыстанню паветранай прасторы, а таксама камандавання ПВС і войскаў СПА.
    Асноўная мэта збору - удасканаленне тэарэтычных ведаў афіцэраў у рамках Дагавора і вывучэнне патрабаванняў кіруюўчых дакументаў па яго рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
    Падчас збору плануецца падвесці вынікі ўдзелу Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі Дагавора па адкрытым небе ў 2010 годзе ў рамках групы дзяржаў-удзельніц Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя, а таксама вызначыць задачы на 2011 год.
    Ад расійскага боку ў зборы прымуць удзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра по памяншэнню ядзернай небяспекі Расійскай Федэрацыі.

Дзень адчыненых дзвярэй

    12 сакавіка ў 11 гадзін і 18 сакавіка ў 15 гадзін ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі" праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.
    Запрашаюцца навучэнцы сярэдніх школ, ліцэяў, а таксама сярэдніх спецыяльных устаноў.
    Наведвальнікі атрымаюць магчымасць сустрэцца з камандаваннем факультэта і кафедр, азнаёміцца з навучальна-матэрыяльнай базай і парадкам прыёму на ваенны факультэт у 2011 годзе.
    Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. П. Броўкі, 10 (праезд аўтобусам № 100 да прыпынку "Вул. П. Броўкі" або метро да станцыі "Акадэмія навук").
    Даведкі па тэлефонах: 293 80 31, 293-23-52.
    Сардэчна запрашаем на ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі"!

Міжнародная выстава сабак

    6-7 сакавіка ў спартыўным цэнтры "Дынама" г.Мінска адбылася міжнародная выстава сабак усіх парод, у якой прымалі ўдзел і сабакі - гадаванцы кіналагічнага цэнтра Узброеных Сіл. Мэтай правядзення выставы з'яўлялася вызначэнне лепшых прадстаўнікоў сабак усіх парод.
    У выставе прымалі ўдзел каманды Расійскай Федэрацыі, Польшчы, Латвіі, Фінляндыі, Украіны і іншых краін.
    Па выніках выставы каманда кіналагічнага цэнтра Узброеных Сіл узнагароджана кубкам "Лепшаму ведамаснаму гадавальніку Рэспублікі Беларусь".

9 сакавіка 2011 года
Вучэбна-метадычны збор

    10 і 11 сакавіка 2011 года ў Нацыянальным агенцтве па кантролю і інспекцыях - дэпартаменце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь адбудзецца вучэбна-метадычны збор з афіцэрамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, адказнымі за рэалізацыю Дагавора па адкрытым небе.
    Падчас збору плануецца падвесці вынікі ўдзелу Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі Дагавора па адкрытым небе ў 2010 годзе ў рамках групы дзяржаў-удзельніц Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя, а таксама вызначыць задачы на 2011 год.

4 сакавіка 2011 года
Штогадовая нарада па ацэнцы выканання Венскага дакумента

    1 і 2 сакавіка 2011 года ў Вене (Аўстрыйская Рэспубліка) адбылася 21-я Штогадовая нарада па ацэнцы выканання Венскага дакумента 1999 года перамоў па мерах даверу і бяспекі. У якасці асноўных на нарадзе былі разгледжаны практычныя пытанні рэалізацыі дзяржавамі - удзельніцамі АБСЕ названага дакумента і перспектывы абнаўлення яго палажэнняў. Дэлегацыю Рэспублікі Беларусь узначальваў начальнік Нацыянальнага агенцтва па кантролю і інспекцыях - дэпартамента Міністэрства абароны палкоўнік Алег Горбач.
    Дзякуючы цеснаму і плённаму супрацоўніцтву з Расійскай Федэрацыяй уніфікавана нарматыўная прававая база, якая дазваляе своечасова і якасна выконваць воінскія міждзяржаўныя перавозкі злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у тым ліку для выканання вучэбных стрэльбаў на палігоне "Ашулук".

3 сакавіка 2011 года
Збор вадалазных падраздзяленняў інжынерных войскаў

    У перыяд з 28 лютага па 4 сакавіка на базе 188-й інжынернай брыгады адбываецца збор вадалазных падраздзяленняў інжынерных войскаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У зборы прымаюць удзел ваеннаслужачыя вадалазных падраздзяленняў, начальнікі інжынерных і медыцынскіх службаў злучэнняў і воінскіх часцей інжынерных войскаў.
    Асноўныя мэты збору - падтрыманне і ўдасканаленне прафесійных навыкаў ваеннаслужачых вадалазных падраздзяленняў і фарміраванне ў іх неабходных маральна-псіхалагічных якасцей, абучэнне начальнікаў медыцынскіх службаў (адказных асобаў па медыцынскаму забеспячэнню вадалазных спускаў) спецыяльным медыцынскім мерапрыемствам і азнаямленне з умовамі вадалазнай працы.
    Падчас практычных заняткаў ваеннаслужачыя вадалазных падраздзяленняў, сярод якіх ёсць і ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы, атрымаюць навыкі выканання інжынерна-тэхнічных задач пад вадой ва ўмовах зімы ў розных тыпах вадалазнага рыштунку, такіх як пошук і астропка затанулых прадметаў, збэльчванне і разбэльчванне фланцавых спалучэнняў, распілоўка металу пад вадой.
    Напрыканцы збору адбудуцца іспыты на прысваенне (пацвярджэнне) класнай кваліфікацыі ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку прысваення класнай кваліфікацыі ваеннаслужачым Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Збор кіруючага саставу фінансавай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

    3 сакавіка 2011 года пад кіраўніцтвам памочніка Міністра абароны па пытаннях ваеннай эканомікі і фінансах - начальніка галоўнага фінансава-эканамічнага ўпраўлення генерал-маёра Пятра Галезніка пройдзе збор кіруючага саставу фінансавай службы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    У ходзе збору падведзены вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці Узброеных Сіл у 2010 годзе і ўдакладнены задачы па фінансаваму забеспячэнню мерапрыместваў, якія праводзяцца ў 2011 годзе.
    Да ўдзельнікаў збору даведзены асаблівасці арганізацыі дзейнасці воінскіх часцей па рэалізацыі рэсурсаў Узброеных Сіл, якія вызваляюцца, і абмеркаваны пытанні, звязаныя з фінансава-гаспадарчай дзейнасцю.

2 сакавіка 2011 года
Збор з начальнікамі інжынернай службы ўпраўленняў АТК, злучэнняў і воінскіх часцей ВПС і войскаў СПА

    1 і 2 сакавіка 2011 года на базе 83 інжынернага палка праводзіцца збор з начальнікамі інжынерных службаў упраўленняў аператыўна-тактычных камандаванняў, злучэнняў і воінскіх часцей Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
    Асноўная мэта збору - удасканаленне ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі афіцэраў інжынернай службы злучэнняў і воінскіх часцей ВПС і войскаў СПА.
    Падчас збору прааналізавана праца службовых асоб злучэнняў і воінскіх часцей па выкананню задач, ускладзеных на інжынерную службу у ходзе штодзённай дзейнасці, вызначаны задачы і шляхі павышэння эффектыўнасці мерапрыемстваў, якія праводзяцца.
    На практычных і групавых занятках вывучаны сучасныя формы і спосабы дзеянняў інжынерных падраздяленняў пры выкананні задач па прызначэнню злучэннямі і воінскімі часцямі ВПС і войскаў СПА. Да удзельнікаў збору даведзены асноўныя патрабаванні да парадку правядзення мерапрыемстваў інжынернага забеспячэння, а таксама асаблівасці іх выканання ў авіяцыйных, зенітных, ракетных і радыётэхнічных часцях.

1 сакавіка 2011 года
Дзень адчыненых дзвярэй

    12 сакавіка 2011 года ўстанова адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча" праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.
    Пачатак правядзення мерапрыемстваў у 10.00.
    У праграме дня адчыненых дзвярэй:
    - сустрэча з камандаваннем вучылішча;
    - азнаямленне з умовамі жыцця і быту сувораўцаў, элементамі навучальна-матэрыяльнай базы;
    - растлумачэнне асаблівасцей паступлення ва ўстанову адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча" ў 2011 годзе.
    Усіх жадаючых азнаёміцца з установай адукацыі "Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча" чакаем па адрасе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 29 (праезд ад станцыі мятро "Няміга" да прыпынку "Оперны тэатр" тралейбусамі №№ 12, 29, 40, 46, 53, аўтобусамі №№ 24, 38, 57, 91).
    Тэлефон для даведак: 297-29-00.

Збор кіруючага саставу медыцынскай службы Узброеных Сіл

    1 сакавіка 2011 года пачаўся збор з кіруючым саставам медыцынскай службы Узроеных Сіл.
    Мэтай збору з'яўляецца ўдасканаленне ведаў афіцэраў медыцынскай службы Узроеных Сіл ў 2011 годзе і ўдасканаленне сістэмы медыцынскага забеспячэння ваеннаслужачых у сучасных умовах.
    На працягу двух дзён будуць разгледжаны пытанні арганізацыі забеспячэння Узброеных Сіл медыцынскай тэхнікай і маёмасцю, правядзення ваенна-медыцынскай экспертызы. Падчас збору будуць падведзены вынікі выканання дзяржаўных праграм у галіне ваеннай медыцыны ў 2010 годзе і вызначаны задачы на 2011 год.
    Да ўдзельнікаў збору будуць даведзены асноўныя напрамкі ўдасканалення ведаў афіцэраў медыцынскай службы па пытаннях прафілактыцы захворванняў, санітарнага нагляду і медыцынскага забеспячэння, баявой і спецыяльнай падрыхтоўкі, а таксама патрабаванні нарматыўна-прававой базы ў арганізацыі лячэбна-дыягнастычнай работы ва Узброеных Сілах.

Інспекцыйная група Партугальскай Рэспублікі наведвае Рэспубліку Беларусь

    2 сакавіка 2011 года ў рамках Венскага дакумента 1999 года перамоў па мерах умацавання даверу і бяспекі інспекцыйная група Партугальскай Рэспублікі пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Карласа Дуартэ правядзе наведванне пад ацэнцы 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    Мэтай наведвання з'яўляецца ацэнка інфармацыі, прадстаўленай Рэспублікай Беларусь дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 1999 года ў адносінах асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі. У складзе інспекцыйнай групы, акрамя двух ваенных інспектараў Партугаліі, прыме ўдзел інспектар з Каралеўства Бельгія.

28 лютага 2011 года
Чэмпіянат Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках са стральбой з аўтамата

    1 і 2 сакавіка 2011 года на палігоне "Ласвіда" 103 мабільнай брыгады адбудзецца чэмпіянат Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках са стральбой з аўтамата.
    У лыжных гонках са стральбой з аўтамата прымуць удзел 9 каманд ад: установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь"; ваенных факультэтаў; сіл спецыяльных аперацый; аператыўных (аператыўна-тактычных) камандаванняў, дэпартамента транспартнага забеспячэння.
    У праграму спаборніцтваў уключаны:
    - гонка патрулёў на 10 км і лыжная гонка на 10 км са стральбой;
    - эстафетная гонка 4x5 км са стральбой.

"Мінская лыжня-2011"

    26 лютага ў АСК "Раўбічы" адбылося традыцыйнае зімовае свята "Мінская лыжня-2011". На дыстанцыю лыжнай эстафеты працягласцю 4х2,5 км выйшлі каманды рэспубліканскіх дзяржаўных органаў, міністэрстваў і ведамстваў.
    Першае месца ў эстафетнай гонцы заняла каманда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, другое месца - каманда Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, трэццяе - каманда Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у складзе: Шышло Сяргея Яўгенавіча, Крыно Сяргея Васільевіча, Віхравой Жаны Пятроўны і генерал-маёра Пузікава Міхаіла Васільевіча.
    "Мінская лыжня" з'яўляецца завяршальным этапам рэспубліканскага свята "Беларуская лыжня", якое праходзіла ў абласных гарадах у тры этапы.

24 лютага 2011 года
Прысвоены чарговыя воінскія званні

     Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка сваім Загадам ад 22 лютага прысвоіў чарговыя воінскія званні генерал-маёра палкоўнікам Белаконеву Алегу Аляксеевічу і Раўкову Андрэю Аляксеевічу. Палкоўніку юстыцыі Конюку Аляксандру Уладзіміравічу прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра юстыцыі.

22 лютага 2011 года
Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

    
    Дарагія суайчыннікі!
    
    Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!
    
    Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    
    Гэты дзень - даніна павагі ўсім, хто аддаў жыццё за Радзіму і хто сваім бяспрыкладным гераізмам адстаяў права нашага народа на свабоду і магчымасць быць гаспадаром на роднай зямлі, выбіраць свой лёс і вырашаць, як жыць. Свята дастойных наследнікаў пакалення пераможцаў, якія ахоўваюць мір і дабрабыт краіны ў сучасных умовах.
    
    Мы па праву ганарымся зробленым беларускім народам гістарычным выбарам, упэўнены ў сучасным і з аптымізмам глядзім у будучае.
    
    Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь сёння - гэта ўвасабленне высокага прафесіяналізму і выдатнай баявой вывучкі, надзейны шчыт Айчыны, гарант тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту.
    
    У гэты святочны дзень выказваю шчырую ўдзячнасць не толькі тым, хто прысвяціў жыццё вялікай справе служэння Айчыне, зрабіўшы яе сваёй прафесіяй, але і тым, хто мірнай і сумленнай працай умацоўвае нашу краіну, прымнажае яе нацыянальнае багацце.
    
    Жадаю вам шчасця, здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць роднай Беларусі!
    
    Аляксандр Лукашэнка
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

    23 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    У гэты дзень у месцах дыслакацыі злучэнняў і воінскіх часцей сумесна з мясцовымі органамі ўлады, грамадскімі арганізацыямі пройдут мітынгі, ускладанне вянкоў, літаратурныя і тэматычныя ранішнікі, а таксама спланаваны наведванні музеяў баявой славы.
    22 лютага ў Палацы Рэспубліцы адбудзецца ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Вызначылі перспектыўныя накірункі ваеннага супрацоўніцтва

    21 лютага 2011 г. у канферэнц-зале ўпраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны адбылася сустрэча начальніка ўпраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны палкоўніка Ігара Зароўкіна з новым памочнікам аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Каралеўства Нарвегіі ў Расійскай Федэрацыі маёрам Бойсам Гардэрам Лілерудам. У сустрэчы прымалі ўдзел: з беларускага боку – прадстаўнікі ўпраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны, з нарвежскагага боку – памочнік ваеннага аташэ старшы лейтэнант Хрысціян Твейт.
    У ходзе сустрэчы былі падведзены вынікі двухбаковых кантактаў у ваеннай галіне за апошнія гады і вызначаны перспектыўныя накірункі ваеннага супрацоўніцтва паміж абароннымі ведамствамі абедзьвюх краін.
    З улікам вопыту, назапашанага Нарвегіяй падчас удзелу ў аперацыях па падтрымцы міра пад эгідай ААН, адным з прыярытэтных напрамкаў двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва з’яўляецца наладжванне ўзаемадзеяння паміж ваеннаслужачымі абедзьвюх краін у галіне міратворчай дзейнасці.
    22 і 23 лютага нарвежскія ваенныя дыпламаты сумесна з ваеннымі аташэ, акрэдытаванымі пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь, прымуць удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечанных Дню абаронцаў Айчыны.

21 лютага 2011 года
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь азнаёміцца з ваенным гарадком Сосны

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь - Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі А. Лукашэнка прыбыў у населены пункт Сосны - распалажэнне 2-й інжынернай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Каля штаба брыгады яго сустрэў міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін, які паведаміў аб стане ва Узброеных Сілах і гатоўнасці прадставіць ваенны гарадок Галоўнакамандуючаму. Прэзідэнта сустракаў таксама старшыня Мінскага гарвыканкама М. Ладуцька. Кіраўнік дзяржавы скіраваў яго ўвагу на тое, што ўладкаванне ваенных гарадкоў, мэтазгоднасць іх размяшчэння - гэтыя праблемы павінны быць вырашаны ў бягучай пяцігодцы.
    Сёння Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь азнаёміцца з ваенным гарадком Сосны, у якім раскватаравана інжынерная брыгада, са створанай тут матэрыяльна-тэхнічнай базай. У 2010 годзе гэты гарадок быў прыведзены ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі - створана вучэбна-матэрыяльная база, якая дазваляе эфектыўна ажыццяўляць штодзённую дзейнасць войскаў і забяспечваць навучанне і падрыхтоўку асабовага склада брыгады, якаснае выкананне задач па прызначэнню.
    У ходзе наведвання Прэзідэнт краіны сустрэнецца з кіраўніцтвам Узброеных Сіл, асабовым складам.

18 лютага 2011 года
Ушанаванне пераможцаў

    18 лютага 2011 года ў Цэнтральным Доме афіцэраў адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства абароны і Міністэрства інфармацыі.
    У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін і наместнік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Слабадчук.
    У адпаведнасці з дзеючым палажэннем вынікі конкурсу падводзіліся ў чатырох асноўных групах: "друкаваныя сродкі масавай інфармацыі", "тэлебачанне", "радыё", "інфармацыйныя агенцтвы".
    Пераможцы конкурсу былі вызначаны рашэннем журы ў васямнаццаці творчых намінацыях, якія ахопліваюць увесь спектр інфармацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, усе жанры, формы і спосабы асвятлення ваенна-патрыятычнай тэматыцы ў сучасных умовах.
    Пры гэтым арганізацыйны камітэт і журы конкурсу адзначылі значнае павышэнне актыўнасці рэгіянальных сродкаў масавай камунікацыі. Сярод удзельнікаў творчага спаборніцтва яны склали больш за 70% і былі прадстаўлены ў асноўных конкурсных намінацыях.
    "Адзiнства", "Навiны Стародарожчыны", "Пухавiцкiя навiны", "Асіповіцкі край" - гэтыя выданні па праву прызнаны лепшымі ў розных намінацыях.
    Акрамя таго, шэраг рэгіянальных і цэнтральных рэспубліканскіх выданняў атрымалі граматы Міністэрства абароны і дыпломы Міністэрства інфармацыі за актыўны ўдзел у вырашэнні задач патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
    Традыцыйнымі з'яўляюцца перамогі журналістаў і калектываў цэнтральных рэспубліканскіх СМІ.
    Агульнапрызнаныя лідэры ў асвятленні тэмы абароны Айчыны і патрыятызма беларускага народа - Агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Другі нацыянальны тэлеканал, Сталічнае тэлебачанне, Беларускае тэлеграфнае агенцтва, газеты "Рэспубліка", "Народная газета", "Беларуская ніва", "Мінскі кур'ер".

17 лютага 2011 года
Сумесная штабная трэнироўка Узброеных Сіл

    У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у 2011 годзе пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага наместника Міністра абароны генерал-маёра Пятра Ціханоўскага праводзіцца сумесная штабная трэніроўка Узброеных Сіл.
    Трэніроўка нацэлена на павышэнне зладжаннасці органаў ваенага кіравання, адпрацоўку пытанняў арганізацыі выкарыстання войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння бяспеки Саюзнай дзяржавы, а таксама на планамерную і эфектыўную падрыхтоўку да сумесных аператыўных вучэнняў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
    СШТ дазволіць у значнай ступені ўзняць узровень узаемадзеяння паміж органамі ваеннага кіравання, а таксама адпрацаваць практычныя навыкі афіцэраў пры прыняцці рашэнняў, пастаноўцы задач, планаванні скарыстання падпарадкаваных войскаў (сіл) у складзе рэгіянальнай групоўкі войскаў.
    У ходзе сумеснай штабной трэніроўкі мадэліруюцца розныя варыянты развіцця як ваенна-палітычных, так и ваенна-стратэгічных абставін, даследуюцца найбольш складаныя пытанні выкарыстання груповак войскаў (сіл). Вынікі трэніроўкі будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы і правядзенні сумесных аператыўных вучэнняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

16 лютага 2011 года
Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь наведвае Эстонскую Рэспубліку

    З 15 па 17 лютага ў рамках Венскага дакумента 1999 года перамоў па мерах умацавання даверу і бяспекі інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь праводзіць наведванне па ацэнцы адной з воінскіх часцей узброеных сіл Эстонскай Рэспублікі.
    Мэтай наведвання з'яўляецца ацэнка інфармацыі, прадстаўленай Эстонскай Рэспублікай дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 1999 года ў адносінах асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай воінскай часці.

Інспекцыйная група Федэратыўнай Рэспублікі Германія наведвае Рэспубліку Беларусь

    З 15 па 18 лютага ў адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (далей - ДЗУСЕ) Рэспубліку Беларусь наведвае інспекцыйная група Федэратыўнай Рэспублікі Германія пад кіраўніцтвам палкоўніка Міхаэля Шута.
    У ходзе інспекцыі будзе праверана адна з воінскіх часцей Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (на выбар інспектараў), якая з'яўляецца аб'ектам кантролю паводле палажэнняў ДЗУСЕ. Мэтай інспекцыі з'яўляецца праверка адпаведнасці наяўнасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якія абмяжоўваюцца Дагаворам, іх заяўленай колькасці. У складзе інспекцыйнай групы, акрамя васьмі інспектараў ФРГ, прымае ўдзел інспектар з Італьянскай Рэспублікі.

10 лютага 2011 года
Паведамленне прэс-службы

    9 лютага пры правядзенні планавых заняткаў на адным з палігонаў, пры стральбе з аўтаматычнага гранатамёта АГС-17, пасля вылету з ствала на адлегласці каля 30 метраў ад рубяжа адкрыцця агню, адбыўся міжвольны разрыў гранатнага патрона, у выніку чаго паверхневыя траўмы лёгкай ступені, якія не выклікалі расстройства здароўя, атрымалі тры ваеннаслужачыя.
    Пацярпеўшым аказана медыцынская дапамога. У цяперашні час іх жыццю і здароўю нічога не пагражае. Адзін з ваеннаслужачых ужо знаходзіцца ў падраздзяленні, астатнія ў бліжэйшы час прыступяць да выканання службовых абавязкаў.
    Прычыны і абставіны таго, што адбылося, высвятляюцца камісіяй ваеннага ведамства і Беларускай ваеннай пракуратурай.

Працягваецца Спартакіяда структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны

    8 і 9 лютага ў рамках Спартакіяды структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны прайшлі спаборніцтвы па плаванню.
    Спаборніцтвы ўключалі асабовае першынства і эстафету 3х50 метраў.
    Па выніках спаборніцтваў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
    сярод каманд першай групы: першае месца - каманда Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл, другое месца - зборная каманда Галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны і ўпраўлення ваеннай адукацыі і падрыхтоўкі войскаў УС, трэцяе - каманда Галоўнай ваеннай інспекцыі.
    сярод каманд другой групы: першае месца - каманда ваенна-медыцынскага ўпраўлення МА і ветэрынарнай службы УС, другое - каманда ваенна-навуковага і навукова-тэхнічнага камітэтаў УС, упраўлення справамі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, трэцяе - каманда Нацыянальнага агенцтва па кантролю і інспекцыях - дэпартамента МА і ўпраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва МА.

8 лютага 2011 года
Візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа

    7 і 8 лютага адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК).
    Члены дэлегацыі сустрэліся са службовымі асобамі Міністэрства абароны ў мэтах абмеркавання мерапрыемстваў двухбаковага супрацоўніцтва, аналізу эфектыўнасці працы рускамоўнага семінара ў рамках курса па міжнародных правілах, якія рэгламентуюць вядзенне ваенных аперацый (SWIRMO).
    Па выніках візіту падпісаны План мерапрыемстваў супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Рэгіянальнай Дэлегацыяй МКЧК на 2011 год.

Прысяга на вернасць Радзіме

    12 лютага 2010 г. у злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прыняццю Ваеннай прысягі новым папаўненнем, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства абароны, мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, ветэраны, родныя і блізкія будучых абаронцаў Айчыны.
    У гэты дзень у злучэннях і воінскіх часцях беларускай арміі словы ўрачыстай клятвы на вернасць Радзіме скажуць каля 7 500 тысяч ваеннаслужачых.

Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь наведвае Польшчу

    З 8 па 10 лютага ў рамках Венскага дакумента 1999 года перамоў па мерах умацавання даверу і бяспекі інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе інспекцыю вызначанага раёна на тэрыторыі Рэспублікі Польшча. Мэтай інспекцыі з'яўляецца пацвярджэнне адсутнасці ў гэтым раёне ваеннай дзейнасці, якая падлягае папярэдняму паведамленню.

7 лютага 2011 года
Дзень адчыненых дзвярэй

    26 лютага ў 10.00 ваенны факультэт у Беларускім дзяржаўным універсітэце праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.
    Запрашаем навучэнцаў сярэдніх школ, ліцэяў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў (у адпаведнасці з парадкам прыёму на ваенны факультэт у 2011 годзе на ўсе спецыяльнасці навучання прымаюцца толькі асобы мужчынскага полу).
    У плане мерапрыемсва - сустрэча з кіраўніцтвам факультэта, азнаямленне з умовамі навучання і пражывання, а таксама з парадкам прыёму на ваенны факультэт.
    Адрас: г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 4 (праезд ад чыгуначнага вакзала трамваем да прыпынку "Стадыён "Дынама" або метро да станцыі "Першамайская").
    Кантактныя тэлефоны: 209 56 46, 209 52 94.
    ***
    27 лютага ў 10.00 на ваенна-медыцынскім факультэце ва ўстанове адукацыі "Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт" праводзіцца дзень адчыненых дзвярэй.
    Запрашаюцца навучэнцы сярэдніх школ, ліцэяў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
    Плануецца сустрэча з кіруючым складам факультэта, знаёмства з умовамі навучання на факультэце, наведванне анатамічнага музея, давядзенне парадку прыёму на ваенна-медыцынскі факультэт у 2011 годзе.
    Дзень адчыненых дзвярэй будзе праводзіцца па адрасе: г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 83, аўдыторыя № 6.
    Праезд ад станцыі метро "Інстытут культуры" аўтобусамі № 32, 103, 120 да прыпынку "Пасёлак Дружба", аўтобусамі № 81, 128 да прыпынку "Вуліца Голубева".
    Тэлефон для даведак 292 64 92.
    ***
    19 лютага на ваенна-транспартным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарта пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй. Наведвальнікі змогуць сустрэцца з камандаваннем факультэта і кафедр, азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай і правіламі паступлення.
    Мерапрыемствы пройдуць па адрасе: г. Гомель, вул. Кірава, 34, ваенна-транспартны факультэт, аўдыторыя 250. Пачатак у 10.00.
    Даведкі па тэлефонах: (0232) 77-46-78, (0232) 77-55-96.

3 лютага 2011 года
У інтарэсах сумеснай навуковай дзейнасці

    3 лютага адбылося сумеснае пасяджэнне калегіі Міністэрства абароны, калегіі Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта і Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У сумесным пасяджэнні прыняў удзел кіруючы састаў органаў кіравання і навуковых арганізацый Узброеных Сіл, Дзяржкамваенпрама і НАН Беларусі.
    У ходзе мерапрыемства былі падведзены вынікі сумеснай навукова-тэхнічнай дзейнасці Міністэрства абароны, Дзяржкамваенпрама і НАН Беларусі ў 2006-2010 гг., разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння на сярэднетэрміновую перспектыву.
    Па выніках пасяджэння былі зацверджаны асноўныя напрамкі сумесных даследаванняў і распрацовак на 2011-2015 гады, мерапрыемствы па павышэнню эфектыўнасці сумеснай навуковай дзейнасці ў галіне распрацоўкі прадукцыі і тэхналогій двайнога прымянення, развіцця тэорыі прымянення войскаў, распрацоўкі (мадэрнізацыі) узбраення і ваеннай тэхнікі, падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

2 лютага 2011 года
Дзень адчыненых дзвярэй на ваенна-транспартным факультэце ў БелДУТ

    19 лютага на ваенна-транспартным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарта пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй. Наведвальнікі змогуць сустрэцца з камандаваннем факультэта і кафедр, азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай і правіламі паступлення.
    Мерапрыемствы пройдуць па адрасу: г. Гомель, вул. Кірава, 34, ваенна-транспартны факультэт, аўдыторыя 250. Пачатак - у 10.00.
    Даведкі па тэлефонах: (0232) 77-46-78, (0232) 77-55-96.

1 лютага 2011 года
Завяршылася адпраўка новага папаўнення ў войскі

    31 студзеня завяршылася адпраўка ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу.
    У ходзе сёлетняй прызыўной кампаніі для праходжання тэрміновай ваеннай службы на пасадах салдат і сяржантаў прызвана каля дзесяці тысяч чалавек.
    Навабранцы пройдуць курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, а 12 лютага ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл пройдуць цырымоніі прыняцця Ваеннай прысягі.
    Мерапрыемствы прызыву ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2010 г. № 529 "Аб звальненіі ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку - снежні 2010 г. і студзені 2011 г.".
    Прызыўныя камісіі прайшлі больш за 66 тысяч юнакоў. Больш чым 42 тысячам прызыўнікоў дадзены адтэрміноўкі ад прызыву. З іх амаль 28 тысяч - для працягу адукацыі, што складае 65% ад агульнай колькасці дадзенных адтэрміновак.

31 студзеня 2011 года
Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь наведала Польшчу

    26 студзеня ў рамках Венскага дакумента 1999 года перамоў па мерах умацавання даверу і бяспекі інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правяла наведванне па ацэнцы адной з воінскіх часцей узброеных сіл Рэспублікі Польшча.
    У ходзе наведвання была праведзена ацэнка інфармацыі, прадстаўленай Рэспублікай Польшча дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 1999 года ў адносінах асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай часці.

27 студзеня 2011 года
Збор з вайсковымі псіхолагамі Узброеных Сіл

    28 студзеня на базе Печынскага гарнізоннага Дома афіцэраў пройдзе збор з вайсковымі псіхолагамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    Мерапрыемства накіравана на павышэнне здольнасці вайсковых псіхолагаў да арганізацыі і правядзення эфектыўнай псіхалагічнай работы з мэтай забеспячэння гатоўнасці асабовага складу злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл да выканання задач па прызначэнню ў любых умовах абставін, якія складваюцца.
    У ходзе збору яго ўдзельнікі падвядуць вынікі псіхалагічнай работы ва Узброеных Сілах у 2010 годзе, вызначаць прыярытэтныя напрамкі дзейнасці і выпрацуюць перспектыўныя падыходы да арганізацыі псіхалагічнай работы ў часцях і злучэннях Узброеных Сіл у 2011 годзе.

Збор з афіцэрамі, адказнымі за арганізацыю культурна-дасугавай работы

    28 студзеня на базе клуба 2-й інжынернай брыгады пройдзе збор з афіцэрамі па арганізацыі адпачынку - начальнікамі клубаў і бібліятэчнымі работнікамі злучэнняў, воінскіх часцей і арганізацый Узброеных Сіл.
    У ходзе збору будуць падведзены вынікі сацыякультурнай дзейнасці ва Узброеных Сілах у 2010 годзе, пастаўлены задачы на 2011 год. Вучэбна-метадычныя заняткі з афіцэрамі будуць накіраваны на удасканаленне ведаў і навыкаў службовых асоб па арганізацыі культурна-дасугавай работы з выкарыстаннем навейшых тэхналогій.

Завяршылася актыўная фаза тактычнага вучэння з дывізіёнам 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады

    25 і 26 студзеня на 174-м вучэбным палігоне Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны прайшла актыўная фаза вопытнага тактычнага вучэння з рэактыўным артылерыйскім дывізіёнам 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады.
    Тактычнае вучэнне з баявымі пускамі рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню "Смерч" праводзіцца з 20 студзеня ў мэтах падтрымання гатоўнасці падраздзяленняў 336-й рэабр да выканання задач па прызначэнню. У ходзе вучэння адпрацоўваюцца пытанні падрыхтоўкі і кіравання баявымі дзеннямі дывізіёна ў складзе разведвальнага ўдарнага комплексу ракетных войскаў, павышэння практычных навыкаў камандзіра і штаба дывізіёна ў кіраванні падпарадкаванымі падраздзяленнямі, удасканалення зладжвання дывізіёна і палявой вывучкі асабовага складу.
    У ходзе актыўнай фазы вучэння выконваліся і навукова-даследчыя задачы, у рамках якіх праведзена вопытнае выпрабаванне аўтаматызаванай сістэмы кіравання рэактыўнага артылерыйскага дывізіёна, распрацаванай беларускімі вучонымі.

Фінальны канцэрт 14-га телевізійнага фестывалю армейскай песні "Звязда"

    29 студзеня ў Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адбудзецца канцэрт фіналістаў 14-га тэлевізійнага фестывалю армейскай песні "Звязда".
    У фінальным канцэрце прымуць удзел пераможцы трох адборачных тураў фестывалю. У намінацыі "Выканаўцы песень прафесійных аўтараў" за перамогу будуць змагацца 24 канкурсанты, у намінацыі "Аўтары-выканаўцы" - 10, у намінацыі "Выканаўцы армейскай песні" - 8. У намінацыі "Вакальныя групы і ансамблі" прадстаўлены 10 творчых калектываў.
    Пачатак канцэрта ў 16.00.

25 студзеня 2011 года
Візіт прадстаўнікоў ваеннага ведамства Беларусі ў штаб-кватэру НАТА

    У адпаведнасці з Індывідуальнай праграмай партнёрства Рэспублікі Беларусь і НАТА на 2010-2011 гады 25 студзеня пачаўся візіт прадстаўнікоў ваеннага ведамства Беларусі ў штаб-кватэру НАТА. Дэлегацыю ўзначальвае начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Пётр Ціханоўскі.
    Беларускі бок прыме ўздел у пасяджэнні Ваеннага камітэта еўраатлантычнага партнёрства, у ходзе якога будзе абмяркоўвацца новая Стратэгічная канцэпцыя НАТА, вынікі лісабонскага саміту НАТА, а таксама шэраг пытанняў, звязаных з бягучай дзейнасцю альянсу і краін-партнёраў.
    Рэспубліка Беларусь далучылася да праграмы "Партнёрства дзеля міру" (ПДМ) у 1995 годзе. На сённяшні дзень ПДМ з'яўляецца неад'емнай часткай працэсу фарміравання еўрапейскай структуры бяспекі. Дынамічна развіваючыся з 1994 года, ПДМ ахоплівае 22 краіны-партнёра, мае гібкую структуру і ўключае ў сябе шэраг ініцыятыў супрацоўніцтва, якія дазваляюць адаптаваць яе да асаблівасцяў таго ці іншага рэгіёна ці краіны.
    Удзельнічаючы ў гэтай праграме, Рэспубліка Беларусь развівае канструктыўны дыялог па ўсіх актуальных праблемах бяспекі ў рамках Савета еўраатлантычнага партнёрства, што з'яўляецца важным напрамкам у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі краіны.

Візіт дэлегацыі ўзброеных сіл Туркменістана ў Рэспубліку Беларусь

    24 студзеня пачаўся візіт дэлегацыі ўзброеных сіл Туркменістана ў Рэспубліку Беларусь. Праграмай знаходжання прадугледжваецца правядзенне кансультацый па пытаннях ваеннага планавання і будаўніцтва, падрыхтоўкі кадраў для ўзброеных сіл, арганізацыі работы цэнтральных органаў ваеннага кіравання.
    У ходзе візіту туркменскі бок наведае структурныя падраздзяленні Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных Сіл, Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, Навукова-даследчы інстытут Узброеных Сіл і кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл.

Агляды гатоўнасці да пачатку новага навучальнага года ў органах ваеннага кіравання, злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл

    У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл у 2011 годзе ў перыяд з 24 па 28 студзеня ў органах ваеннага кіравання, злучэннях і воінскіх часцях праводзяцца агляды гатоўнасці да пачатку новага навучальнага года.
    Мэтай праверкі з'яўляецца вызначэнне якасці выканання мерапрыемстваў планаў падрыхтоўчага перыяду, адпаведнасці мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі спецыфіцы выконваемых задач, аказанне практычнай дапамогі службовым асобам па арганізаванаму і якаснаму пачатку навучальнага года.
    У ходзе правядзення аглядаў будзе праверана гатоўнасць вучэбна-матэрыяльнай базы, узбраення, ваеннай тэхнікі, запасаў матэрыяльных сродкаў, а таксама асабовага складу да планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы.
    Новы навучальны год ва Узброеных Сілах пачнецца 1 лютага і завяршыцца 31 кастрычніка.
    Асноўныя задачы падрыхтоўкі Узброеных Сіл вызначаны патрабаваннямі Міністра абароны Рэспублікі Беларусь і ўказаннямі начальніка Генеральнага штаба - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь. Гэта падтрыманне ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, усямернае павышэнне вывучкі і зладжанасці органаў кіравання і войскаў, эфектыўнасці ўзаемадзеяння з воінскімі фарміраваннямі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі пры выкананні сумесных мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі.

24 студзеня 2011 года
Збор каманднага саставу войскаў сувязі Узброеных Сіл

    20 і 21 студзеня на базе 86 брыгады сувязі (вузлавой) прайшоў збор каманднага саставу войскаў сувязі Узброеных Сіл.
    Службовыя асобы вывучылі метады эфектыўнага кіравання сістэмай і войскамі сувязі, абмеркавалі асноўныя напрамкі развіцця і будаўніцтва сістэмы сувязі Узброеных Сіл да 2015 года.
    У ходзе збору падведзены вынікі падрыхтоўкі войскаў сувязі Узброеных Сіл у 2010 годзе і ўдакладнены задачы па падрыхтоўцы войскаў, удасканаленню ідэалагічнай работы, а таксама забеспячэнню штодзённай дзейнасці злучэнняў, воінскіх часцей і падраздзяленняў сувязі ў 2011 годзе.

21 студзеня 2011 года
Аператыўна-тактычны збор каманднага саставу сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл

    З 18 па 19 студзеня 2011 года на базе 38 асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады прайшоў аператыўна-тактычны збор каманднага саставу сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.
    Мэта збору - давядзенне да кіруючага саставу камандавання, злучэнняў і воінскіх часцей асноўных напрамкаў будаўніцтва і развіцця сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, павышэнне ведаў афіцэраў у арганізацыі практычнага ўпраўлення падпарадкаванымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі.
    Пры правядзеніі збору асноўная ўвага нададзена пытанням павышэння баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, арганізацыі абслугоўвання і эксплуатацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, павышэння якасці службы войскаў і тылавога забеспячэння.
    У ходзе паказных заняткаў удзельнікі збору вывучылі парадак арганізацыі палявога выхаду воінскіх часцей і падраздзяленняў, выканання агнявых і тактычных задач, методыку правядзення заняткаў па псіхалагічнай падрыхтоўцы ваеннаслужачых.

Адбылося ўрачыстае адкрыццё скульптуры Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Дзмітрыя Карбышава

    20 студзеня на ваенна-тэхнічным факультэце ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбылося ўрачыстае адкрыццё скульптуры Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта інжынерных войскаў Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава.
    Мерапрыемства прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння праслаўленага военачальніка і 310-годдзя інжынерных войскаў. У ім прынялі удзел старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Ігнацій Місурагін, начальнік інжынерных войскаў Узброеных Сіл - начальнік упраўлення інжынерных войскаў Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Алег Воінаў, кіруючы склад, афіцэры і курсанты ваеннага факультэта ў БНТУ, ветэраны інжынерных войскаў.
    Генерал-лейтэнанту інжынерных войскаў Дзмітрыю Карбышаву належыць найбольш поўнае даследаванне і распрацоўка пытанняў прымянення разбурэнняў і загарод. Ён распрацаваў асновы тэорыі інжынернага забеспячэння аперацый і баявога прымянення інжынерных войскаў. Апублікаваў больш за 100 навуковых прац па ваенна-інжынерным майстэрстве і ваеннай гісторыі.
    У пачатку Вялікай Айчыннай вайны пры спробе выйсці з акружэння генерал-лейтэнант Карбышаў быў цяжка кантужаны і папаў у палон. У нямецкіх канцэнтрацыйных лагерах Замосце, Хамельбург, Флосенбург, Майданек, Асвенцым, Заксенхаўзэн быў адным з кіраўнікоў падполля. У ноч на 18 лютага 1945 года ў концлагеры Маўтхаўзэн (Аўстрыя) у ліку іншых зняволеных быў абліты вадой на марозе і загінуў.
    Указам Прэзідэнта Вярхоўнага Савета СССР ад 16 жніўня 1946 года Карбышаву Дзмітрыю Міхайлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна). Узнагароджаны ордэнам Леніна (пасмяротна), ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі.

Збор з афіцэрамі органаў службы войскаў

    19 і 20 студзеня на базе 2-й інжынернай брыгады прайшоў збор з афіцэрамі органаў службы войскаў злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл.
    Асноўнымі мэтамі збору сталі аналіз стану службы войскаў ва Узброеных Сілах у 2010 годзе, выпрацоўка адзіных падыходаў да выканання задач, пастаўленых на 2011 год, павышэнне ўзроўню метадычных і прафесійных ведаў службовых асоб.
    Удзельнікі вывучылі пытанні планавання, кіраўніцтва і кантролю службы войскаў, парадак выканання спецыяльных абавязкаў пры нясенні службы ў розных відах сутачнага нарада, азнаёміліся з парадкам правядзення агляду-конкурсу па арганізацыі службы войскаў ва Узброеных Сіалх у 2011-2012 гадах.

Збор з начальнікамі каманд (атрадаў) ваенізаванай аховы

    20 студзеня на тэрыторыі 3620-й артылерыйскай базы ўзбраення прайшоў збор з начальнікамі каманд (атрадаў) ваенізаванай аховы (ВАХ) злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл.
    Удзельнікі вывучылі асаблівасці арганізацыі каравульнай службы, выкарыстання тэхнічных сродкаў аховы і каравульных сабак.
    У ходзе збору былі падведзены вынікі працы каманд і атрадаў ВАХ у 2010 годзе, абмеркаваны актуальныя пытанні, якія датычацца павышэння эфектыўнасці службы войскаў і ахоўнай дзейнасці.

Пачалося тактычнае вучэнне з рэактыўным артылерыйскім дывізіёнам 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады

    20 студзеня пачаўся першы этап вопытнага тактычнага вучэння з рэактыўным артылерыйскім дывізіёнам 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады з баявымі пускамі ракет рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню "Смерч". У ходзе першага этапа ажжыццяўляецца перамяшчэнне асабовага саставу і тэхнікі ў раён правядзення вучэння.
    Тактычнае вучэнне з баявымі пускамі пройдзе з 20 па 26 студзеня на 174-м вучэбным палігоне Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны з мэтай падтрымання гатоўнасці падраздзяленняў 336-й абр да выканання задач па прызначэнню. Сярод асноўных задач - адпрацоўка пытанняў падрыхтоўкі і ўпраўлення баявымі дзеяннямі разведвальнага ўдарнага комплексу ракетных войскаў, павышэнне практычных навыкаў камандзіра і штаба дывізіёна ў кіраванні падпарадкаванымі падраздзяленнямі, удасканаленне зладжвання дывізіёна і палявой вывучкі асабовага складу.
    У ходзе вучэння плануецца адпрацаваць пытанні выканання маршу, перамяшчэння камбінаваным спосабам, нанясення агнявога паражэння ў розных умовах абставін, вядзення баявых дзеянняў ноччу, выканання мерапрыемстваў маскіроўкі, аховы і абароны элементаў баявога парадку.

20 студзеня 2011 года
Мабілізацыйны збор са службовымі асобамі тылу Узброеных Сіл

    19 студзеня на базе 2-й інжынернай брыгады адбыўся мабілізацыйны збор са службовымі асобамі тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    У ім прынялі ўдзел намеснікі начальнікаў структурных падраздзяленняў тылавога забеспячэння Міністэрства абароны і Узброеных Сіл, камандзіры, начальнікі штабоў злучэнняў, воінскіх часцей і арганізацый, падпарадкаваных начальнікам структурных падраздзяленняў тылавога забеспячэння Міністэрства абароны і Узброеных Сіл, афіцэры, адказныя за мабілізацыйную работу ў названых структурных падраздзяленнях, злучэннях, воінскіх часцях і арганізацыях, а таксама службовыя асобы Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны.
    У ходзе збору былі падведзены вынікі мабілізацыйнай падрыхтоўкі структурных падраздзяленняў тылавога забеспячэння Міністэрства абароны і Узброеных Сіл, падпарадкаваных ім воінскіх часцей і арганізацый у 2010 годзе, пастаўлены задачы на 2011 год.
    Службовыя асобы вывучылі методыку правядзення штабных (камандна-штабных) мабілізацыйных трэніровак (вучэнняў), патрабаванні па падрыхтоўцы базы адмабілізавання, парадак абсталявання пункта прыёму асабовага складу і арганізацыі яго працы, а таксама іншыя пытанні.

18 студзеня 2011 года
Вучэбна-метадычны збор з начальнікамі кадравых органаў Узброеных Сіл

    Сёння ў Цэнтральным доме афіцэраў адбыўся вучэбна-метадычны збор з начальнікамі кадравых агенцтваў органаў Узброеных Сіл.
    У рамках мерапрыемства падведзены вынікі працы па кадраваму забеспячэнню ў 2010 годзе, пастаўлены задачы на 2011 год.
    Удзельнікі збору абмеркавалі актуальныя пытанні камплектавання Узброеных Сіл, працы з афіцэрамі запасу, узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, заахвочванні ваеннаслужачых і прысваенні воінскіх званняў.

Вучэбна-метадычны збор з афіцэрамі, адказнымі за рэалізацыю міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі

    18 і 19 студзеня ў Нацыянальным агенцтве па кантролю і інспекцыях праходзіць вучэбна-метадычны збор з афіцэрамі відаў Узброеных Сіл, аператыўных (аператыўна-тактычных) камандаванняў, злучэнняў, воінскіх часцей і ўстаноў Міністэрства абароны, адказнымі за рэалізацыю міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі.
    Асноўныя мэты сбору - падвядзенне вынікаў працы па забеспячэнню замежнай інспекцыйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе, а таксама пастаноўка задач на 2011 год.

17 студзеня 2011 года
18 студзеня пачынаецца адпраўка новага папаўнення ў войскі

    З 18 па 31 студзеня будзе праводзіцца адпраўка ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу.
    У ходзе сёлетняй прызыўной кампаніі для праходжання тэрміновай ваеннай службы на пасадах салдат і сяржантаў плануецца прызваць каля дзесяці тысяч чалавек.
    18 студзеня ў ваенных камісарыятах краіны пройдуць урачыстыя провады новага папаўнення. У гэты дзень у злучэнні і воінскія часці будуць адпраўлены больш за 1200 прызыўнікоў.
    Напярэдадні службовыя асобы ваенных камісарыятаў, прадстаўнікі воінскіх часцей правялі ўсебаковае вывучэнне і адбор прызыўнікоў.
    Мерапрыемствы прызыву ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2010 г. № 529 "Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыву, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку - снежні 2010 г. і студзені 2011 г.".

14 студзеня 2011 года
У Маскве абмеркаваны пытанні дзейнасці Аб'яднанага штаба АДКБ у 2011 годзе

    12-13 студзеня адбыўся працоўны візіт начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Пятра Ціханоўскага ў г. Маскву.
    У адпаведнасці з рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, прынятым у снежні мінулага года, генерал-маёр Пётр Ціханоўскі назначаны начальнікам Аб'яднанага штаба АДКБ (АШ АДКБ). У ходзе візіту ён сустрэўся са службовымі асобамі АШ АДКБ для ўдакладнення задач на 2011 год.
    Зыходзячы з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Беларусі на перыяд старшынства ў АДКБ, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на снежаньскай сесіі Савета калектыўнай бяспекі, Аб'яднанаму штабу пад кіраўніцтвам генерал-маёра Пятра Ціханоўскага давядзецца выканаць мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання ваеннага складальніка Арганізацыі, у прыватнасці:
    арганізаваць распрацоўку канцэптуальных дакументаў па развіццю сістэмы калектыўнай бяспекі і прывесці План кааліцыйнага ваеннага будаўніцтва ў адпаведнасць сучасным умовам;
    завяршыць фарміраванне на пастаяннай аснове Міратворчых сіл АДКБ і пачать іх сумесную падрыхтоўку;
    павысіць узровень боегатоўнасці і аператыўнай сумяшчальнасці нацыянальных кантынгентаў у складзе КСАР за кошт якаснага правядзення ўсіх запланаваных сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, а таксама распрацоўкі і рэалізацыі мэтавай праграмы аснашчэння іх сучасным і сумяшчальным узбраеннем;
    удасканальваць нарматыўную прававую базу ў ваенна-тэхнічнай сферы і механізм аказання ваенна-тэхнічнай дапамогі дзяржавам-членам АДКБ, якія падвергліся агрэсіі, або пры яе пагрозе;
    прывесці структуру АШ АДКБ у адпаведнасць новым задачам, якія стаяць перад Арганізацыяй.
    Практычная рэалізацыя гэтых напрамкаў будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці развіцця ваеннага складальніка АДКБ і ўсёй Арганізацыі ў цэлым, а ў перспектыве - пашырэнню сферы ўплыву і павышэнню ролі АДКБ на міжнароднай арэне.

Кампетэнтна аб пытаннях міжнароданага ваеннага супрацоўніцтва

    13 студзеня ў прэс-цэнтры Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча студэнтаў інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Вільнюскага ўніверсітэта з прадстаўнікамі ваеннага ведамства нашай краіны і Універсітэта Дж. Хопкінса (ЗША).
    У ходзе сустрэчы афіцэры ўпраўлення міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны правялі брыфінг на тэму "Палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне абароны" і адказалі на пытанні замежных студэнтаў, якія датычацца стану і перспектыў супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі-членамі АДКБ і арганізацыяй Паўночнаатлантычнага дагавора.

13 студзеня 2011 года
Дзень адчыненых дзвярэй

    27 лютага ў 10.00 на ваенна-медыцынскім факультэце ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” праводзіцца дзень адчыненых дзвярэй.
    Запрашаюцца навучэнцы сярэдніх школ, ліцэяў, каледжаў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
    Плануецца сустрэча з кіруючым складам факультэта, знаёмства з умовамі навучання на факультэце, наведванне анатамічнага музея, давядзенне парадку прыёму на ваенна-медыцынскі факультэт у 2011 годзе.
    Дзень адчыненых дзвярэй будзе праводзіцца па адрасу: г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 83, аўдыторыя № 6.
    Праезд ад станцыі метро “Інстытут культуры” аўтобусамі № 32, 103, 120 да прыпынку “Пасёлак Дружба”, аўтобусамі № 81, 128 да прыпынку “Вуліца Голубева”.
    Тэлефон для даведак 292 64 92.

12 студзеня 2011 года
Збор са спецыялістамі па супрацьпажарнай абароне

    13 студзеня на базе 56-га асобнага палка сувязі ВПС і войскаў СПА адбудзецца вучэбна-метадычны збор з начальнікамі службаў супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ відаў Узброеных Сіл, аператыўных (аператыўна-тактычных) камандаванняў, Дэпартамента транспартнага забеспячэння, злучэнняў і воінскіх часцей, начальнікамі супрацьпажарных падраздзяленняў, інструктарамі па супрацьпажарнай прафілактыцы воінскіх часцей і ўстаноў Узброеных Сіл.
    Службовыя асобы азнаёмяцца з сучаснымі аспектамі арганізацыі супрацьпажарнай абароны і падтрымання ў гатоўнасці сіл і сродкаў, прыцягваемых для ўдзелу ў ліквідацыі пажараў і іншых надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, парадкам расследавання пажараў.
    У ходзе збору будзе прааналізаваны стан супрацьпажарнай абароны аб’ектаў Узброеных Сіл, падведзены вынікі дзейнасці па супрацьпажарнай абароне ў 2010 годзе, а таксама пастаўлены задачы і зацверджаны планы працы на 2011 навучальны год.

11 студзеня 2011 года
Інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе наведванне на ацэнцы адной з воінскіх часцей узброеных сіл ЗША

    З 12 па 14 студзеня ў рамках Венскага дакумента 1999 года перамоў па мерах умацавання даверу і бяспекі інспекцыйная група Рэспублікі Беларусь правядзе наведванне па ацэнцы адной з воінскіх часцей узброеных сіл ЗША, размешчанай на тэрыторыі Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Мэтай наведвання з’яўляецца ацэнка інфармацыі, прадстаўленай ЗША дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 1999 года ў дачыненні асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемай воінскай часці.
Працоўная сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Беларусі і Польшчы

    З 11 па 14 студзеня ў Варшаве адбудзецца працоўная сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча па ацэнцы выканання Дамоўленасці аб наборы дадатковых да Венскага дакумента 1999 года мераў па ўмацаванні даверу і бяспекі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць начальнік Нацыянальнага агенцтва па кантролю і інспекцыях – дэпартамента Міністэрства абароны палкоўнік Алег Горбач.

10 студзеня 2011 года
Збор па размініраванню

    12 студзеня на базе 2-й інжынернай брыгады пройдзе сбор па размініраванню з начальнікамі інжынерных службаў сіл спецыяльных аперацый, аператыўных камандаванняў, злучэнняў і воінскіх часцей, камандзірамі воінскіх часцей інжынерных войскаў, камандзірамі рухомых груп размініравання, службовымі асобамі ваенных камісарыятаў абласцей.
    У ходзе мерапрыемства службовыя асобы падвядуць вынікі выканання задач па ачыстцы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад выбухованебяспечных прадметаў (ВНП) у 2010 годзе, вызначаць асноўныя задачы на 2011 год.
    Удзельнікі збору вывучаць патрабаванні заканадаўчых актаў, якія рэгламентуюць парадак арганізацыі работ па ачыстцы мясцовасці ад ВНП, парадак вядзення адпаведнай дакументацыі, а таксама абмяняюцца практычным вопытам выканання задач па ачыстцы тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад ВНП.
    Па заканчэнні заняткаў камандзіры рухомых груп размініравання здадуць залікі на допуск да самастойнага выканання задач.

Падведзены вынікі ў Генеральным штабе Узброеных Сіл за 2010 год

    У Генеральным штабе Узброеных Сіл падведзены вынікі выканання задач падрыхтоўкі яго структурных падраздзяленняў, падпарадкаваных ім злучэнняў і воінскіх часцей, галоўных штабоў відаў Узброеных Сіл, сіл спецыяльных аперацый, аператыўных і аператыўна-тактычных камандаванняў у 2010 годзе.
    Станоўча ацэнена праца, праведзеная ў галіне ваеннага планавання і будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл. На працягу 2010 года распрацаваны новы пяцігадовы план будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл. Яго рэалізацыя будзе накіравана на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці органаў ваеннага кіравання па кіраўніцтву падпарадкаванымі войскамі, развіццё арганізацыйнага і тэхнічнага складальнікаў сістэмы кіравання, удасканаленне баявых сістэм і сістэм забеспячэння, аснашчэнне Узброеных Сіл новымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі.
    Паспяхова вырашаны задачы падтрымання на высокім узроўні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці. Вынікі планавых і раптоўных праверак шэрага органаў ваеннага кіравання, злучэнняў і воінскіх часцей паказалі эфектыўнасць створанай сістэмы кіравання пераводам з мірнага на ваеннны час.
    У поўным аб'ёме выкананы гадавыя мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрытоўкі.
    Сур'ёзным крокам у развіцці тэорыі і практыкі арганізацыі навучання Узброеных Сіл стала распрацаваная і зацверджаная задума іх падрыхтоўкі на 2011 - 2015 гады. Яе сутнасцю з'яўляецца ўдзел Узброеных Сіл у стратэгічным стрымліванні патэнцыяльнай агрэсіі і забеспячэнне іх гатоўнасці да выканання ўскладзеных задач па абароне незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы з улікам змен характару ўзброенай барацьбы.
    Комплексны падыход да ўдасканалення сістэмы навуковага забеспячэння пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, іх падрыхтоўкі і прымянення дазволіў у гэтым годзе завяршыць распрацоўку неабходнай нарматыўнай прававой базы, перш за ўсё ўставаў і настаўленняў, арганізаваць навукова-даследчую працу на новым якасным узроўні і дасягнуць пэўных вынікаў.
    2010 год стаў ключавым у вызначэнні далейшых напрамкаў ваеннага будаўніцтва і развіцця беларускай арміі на перыяд 2011-2015 гадоў. Органы ваеннага кіравання прыступілі да рашэння перспектыўных задач, вызначаных новай Канцэпцыяй будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь да 2020 года.

5 студзеня 2011 года
Штогадовы творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўнітцва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь

    Завяршаецца штогадовы творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і разівцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
    Для удзелу ў конкурсе прымаюцца матэрыялы, размешчаныя ў рэспубліканскім і рэгіянальным друку, а таксама тэле-, радыёматэрыялы, якія выйшлі ў эфір у перыяд з 1 лютага 2010 г. па 1 лютага 2011 г.
    Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ў Мінітэрства абароны да 1 лютага 2011 года па адрасу: 220034, Ф-2 г. Мінск - 34, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы з паметкай "Конкурс на лепшую публікацыю".
    Газетныя і часопісныя матэрыялы перасылаюцца ў выглядзе арыгіналаў або ксеракопій з зазначэннем даты апублікавання і назвы СМІ.
    Тэлевізійныя і радыёматэрыялы перасылаюцца на відэа- і аўдыёкасетах з прыкладаннем надрукаванага тэксту і эфірнай даведкі.
    Даведачная інфармацыя па тэлефонах: 8 (017) 297-28-47, 297-12-88, 297-15-36 або на электронны адрас: press@mod.mil.by
    Палажэнне аб конкурсе

Ваенныя лётчыкі здзейснілі першыя палёты ў новым годзе

    4 студзеня ў Ваенна-паветраных сілах і войсках супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь прайшлі першыя планавыя палёты ў 2011 годзе. Па традыцыі, першымі у неба падняліся найбольш вопытныя пілоты.
    У гэтым годзе беларускія лётчыкі павінны будуць выканаць нямала адказных задач, у чарговы раз пацвердзіць высокія прафесіяналізм і майстэрства. Адным з галоўных экзаменаў для ваенных авіятараў стане ўдзел у сумесным аператыўным вучэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
    У ходзе палётаў у 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА асноўная ўвага нададзена павышэнню майстэрства лётчыкаў у мэтах якаснага выканання задач баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне, праверцы тэхнікі пілатавання лётнага саставу ў складаных метэаўмовах.
    У 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базе, як і ў 2010 годзе, асноўны акцэнт зроблены на падрыхтоўку маладых лётчыкаў.

4 студзеня 2011 года
Падведзены вынікі фізічнай падрыхтоўкі ў 2010 годзе

    Ва Узброеных Сілах і транспартных войсках падведзены вынікі фізічнай падрыхтоўкі ў 2010 годзе.
    У мінулым годзе ва Узброеных Сілах і транспартных войсках быў праведзены комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на далейшае павышэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці і спартыўнага майстэрства ваеннаслужачых, прапаганду здаровага ладу жыцця. У 2010 годзе прайшлі планавыя праверкі якасці арганізацыі і правядзення фізічнай падрыхтоўкі ў воінскіх часцях, агляд на лепшую арганізацыю фізічнай падрыхтоўкі і спартыўна-масавай работы, Спартакіяда Узброеных Сіл.
    Па выніках праверак якасці арганізацыі і правядзення фізічнай падрыхтоўкі ў лепшы бок адзначаны воінскія часці сіл спецяльных аперацый і транспартных войскаў.
    У ходзе фінальнага этапа агляду спартыўна-масавай работы лепшыя вынікі паказалі ваеннаслужачыя 38-й асобнай мабільнай брыгады, ваеннага факультэта ў Гродненскім дзяржаўным універсітэце, факультэта супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
    У Спартакіядзе Узброеных Сіл прызавыя месцы занялі зборныя каманды сіл спецыяльных аперацый, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання.
    Паказчыкам эфектыўнасці арганізацыі і правядзення фізічнай падрыхтоўкі стала тэсціраванне ваеннаслужачых структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл, арганізацый Узброеных Сіл, камандаванняў відаў Узброеных Сіл, упраўленняў аператыўных і аператыўна-тактычных камандаванняў, ваенна-навучальных устаноў. Лепшыя вынікі паказалі ваеннаслужачыя Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны, галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл, ваеннага факультэта ў Гродненскім дзяржаўным універсітэце.
    Па выніках тэсціравання адзначаны рост узроўню фізічнай падрыхтаванасці асабовага складу. Фізічнае самаўдасканаленне ваеннаслужачых і прапаганда здаровага ладу жыцця дазволілі знізіць захворваемасць ва Узброеных Сілах на 2,5 %.

 

dummy.gif


© Мiнiстэрства абароны РБ
Распрацавана
"Адкрыты Кантакт"

rating.cgi?id=10011461
dummy.gif question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif dummy.gif  
dummy.gif dummy.gif