dummy.gif
top.gif
dummy.gif
dummy.gif dummy.gif
dummy.gif
question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif

Генерал-маёр
ЛЕМЯШЭЎСКІ Сяргей Леанідавіч
Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь


    Сяргей Леанідавіч Лемяшэўскі нарадзіўся 27 кастрычніка 1962 года ў горадзе Карталы Чэлябінскай вобласці.
    У 1984 годзе з адзнакай скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча СПА.
    Службу праходзіў на пасадах начальніка разліку радыётэхнічнай батарэі, намесніка камандзіра радыётэхнічнай батарэі - афіцэра навядзення зенітнага ракетнага дывізіёна, намесніка камандзіра зенітнага ракетнага дывізіёна па ўзбраенню - камандзіра радыётэхнічнай батарэі, памочніка вядучага інжынера ваеннага прадстаўніцтва, начальніка штаба - намесніка камандзіра зенітнага ракетнага дывізіёна, камандзіра зенітнага ракетнага дывізіёна.
    У 1996 годзе скончыў Ваенную камандную акадэмію СПА імя Маршала Савецкага Саюза Г.К. Жукава з адзнакай і залатым медалём.
    У далейшым праходзіў ваенную службу на пасадах начальніка штаба - намесніка камандзіра гвардзейскага зенітнага ракетнага палка войскаў СПА, намесніка камандзіра і камандзірам зенітнай ракетнай брыгады, начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    У 2005 годзе з адзнакай скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
    Ваенную службу ў далейшым праходзіў на пасадах начальніка штаба - першага намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальніка Галоўнага штаба - першага намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА.
    Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2011 года № 180 назначаны камандуючым ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

 

dummy.gif


© Мiнiстэрства абароны РБ
Распрацавана
"Адкрыты Кантакт"

rating.cgi?id=10011461
dummy.gif question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif dummy.gif  
dummy.gif dummy.gif