|

Генерал-лейтэнант
ЖАДОБІН Юрый Віктаравіч
Мiнiстр абароны Рэспублiкi Беларусь
Юрый Віктаравіч Жадобін нарадзіўся 14 лістапада 1954 года ў Днепрапятроўску.
Ва Узброеных Сілах з 1972 года. У 1976 годзе скончыў Казанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1985 годзе - камандны факультэт Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў імя Р.Я. Маліноўскага.
З 1976 па 1990 год Юрый Жадобін прайшоў усе службовыя ступені ад камандзіра ўзвода да камандзіра палка.
У 1990-1999 гадах служыў на камандных пасадах у сістэме грамадзянскай абароны Беларусі, ва ўнутраных войсках МУС.
З 1999 года займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў - камандуючага ўнутранымі войскамі.
З верасня 2003 года - начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У ліпені 2007 года назначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.
З 2008 года займаў пасаду дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 29 снежня 2010 года назначаны Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь.
|