dummy.gif
top.gif
dummy.gif
dummy.gif dummy.gif
dummy.gif
question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif

Генерал-маёр
ДЫРМАН Іван Васільевіч
Намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь па ўзбраенню -
начальнік узбраення Узброеных Сіл


    Іван Васільевіч Дырман нарадзіўся 8 красавіка 1951 года ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці.
    У 1971 годзе з адзнакай скончыў трохгадовы курс па праграме сярэдняга танка-тэхнічнага вучылішча пры Кіеўскім вышэйшым танкавым вучылішчы. Службу праходзіў у Беларускай ваеннай акрузе на пасадзе намесніка камандзіра танкавай роты па тэхнічнай частцы.
    У 1973-1977 гадах вучыўся на інжэнерным факультэце Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў імя Р.Я. Маліноўскага, па заканчэнні якога напраўлены для прахаджэння службы ў Далёкаўсходнюю ваенную акругу. Праходзіў службу намеснікам камандзіра па тэхнічнай частцы мотастралковага палка, намеснікам камандзіра па ўзбраенню - начальнікам тэхнічнай службы мотастралковага палка.
    З жніўня 1982 года - слухач факультэта кіруючага інжэнернага склада Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў. Далей праходзіў службу намеснікам камандзіра па ўзбраенню - начальнікам тэхнічнай часці запасной танкавай дывізіі, начальнікам бранятанкавай службы упраўлення ўзбраення агульнавайсковай арміі, намеснікам камандзіра па ўзбраенню - начальнікам узбраення армейскага корпуса Забайкальскай ваеннай акругі, начальнікам бранятанкавай службы упраўлення ўзбраення агульнавайсковай арміі БВА, Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, намеснікам камандуючага арміяй па ўзбраенню - начальнікам узбраення танкавай арміі, намеснікам камандзіра па ўзбраенню - начальнікам узбраення армейскага корпуса, начальнікам штаба ўзбраення - першым намеснікам начальніка ўзбраення Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 19 лютага 2004 года назначаны намеснікам Міністра абароны па ўзбраенню - начальнікам узбраення Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

 

dummy.gif


© Мiнiстэрства абароны РБ
Распрацавана
"Адкрыты Кантакт"

rating.cgi?id=10011461
dummy.gif question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif dummy.gif  
dummy.gif dummy.gif