dummy.gif
top.gif
dummy.gif
dummy.gif dummy.gif
dummy.gif
question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif

Генерал-маёр
БАЛІГАТАЎ Аляксандр Васільевіч
Намеснік Міністра абароны па тылу - начальнік тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь


    Аляксандр Васільевіч Балігатаў нарадзіўся 9 ліпеня 1954 года ў пасёлку Усошнае Чэчэрскага раёна Гомельскай вобласці.
    У 1975 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу. Службу праходзіў на пасадах начальніка харчовага забеспячэння батальёна, намесніка камандзіра па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню.
    У 1985 годзе з адзнакай і залатым медалём скончыў Ваенную акадэмію тылу і транспарту. Праходзіў службу ў Групе савецкіх войскаў у Германіі на пасадах намесніка камандзіра па тылу - начальніка тылу танкавага палка, намесніка камандзіра брыгады па тылу - начальніка тылу артылерыйскай брыгады.
    У 1990-1992 гадах служыў у Кіеўскай ваеннай акрузе на пасадзе намесніка камандзіра брыгады па тылу - начальніка тылу радыётэхнічнай брыгады.
    Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь займаў пасады намесніка камандзіра брыгады па тылу - начальніка тылу 306-й артылерыйскай брыгады, намесніка начальніка цэнтра па тылу - начальніка тылу 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра, намесніка камандуючага войскамі СПА па тылу - начальніка тылу войскаў СПА, намесніка камандуючага па тылу - начальніка упраўлення тылу ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 2006 года назначаны намеснікам Міністра абароны па тылу - начальнікам тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

 

dummy.gif


© Мiнiстэрства абароны РБ
Распрацавана
"Адкрыты Кантакт"

rating.cgi?id=10011461
dummy.gif question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif dummy.gif  
dummy.gif dummy.gif