dummy.gif
top.gif
dummy.gif
dummy.gif dummy.gif
dummy.gif
question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif

Генерал-маёр
АЗАРОНАК Ігар Паўлавіч
Камандуючы Ваенна-паветранымi сiламi i войскамi супрацьпаветранай абароны Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь


    Ігар Паўлавіч Азаронак нарадзіўся 21 красавіка 1962 года ў горадзе Чэлябінску.
    У 1983 годзе з адзнакай скончыў Стаўрапольскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў і штурманаў. Службу праходзіў на пасадах афіцэра (па баявому кіраванню) каманднага пункта палка, намесніка начальніка штаба палка.
    У 1992 годзе з адзнакай скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю.А. Гагарына. Службу праходзіў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на пасадах начальніка штаба - намесніка камандзіра авіяцыйнай базы, начальніка аддзялення аператыўнага аддзела штаба ВПС, намесніка начальніка аператыўнага аддзела штаба ВПС.
    У 2000 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнаго штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі і быў назначаны на пасаду начальніка аператыўнага аддзела - намесніка начальніка штаба ВПС Рэспублікі Беларусь. Далей праходзіў службу на пасадах намесніка начальніка 2-га ўпраўлення Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба УС РБ, намесніка начальніка галоўнага штаба - начальніка аператыўнага упраўлення галоўнага штаба ВПС і войскаў СПА. У 2003 годзе начначаны камандуючым войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 2006 года назначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

 

dummy.gif


© Мiнiстэрства абароны РБ
Распрацавана
"Адкрыты Кантакт"

rating.cgi?id=10011461
dummy.gif question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif dummy.gif  
dummy.gif dummy.gif