| Удзел
беларусаў у лакальных войнах і ўзброеных канфліктах |
Гаворачы аб пасляваенным станаўленні і развіцці БВА, нельга
не зга-даць аб тым, што ў 1945 годзе вайна скончылася зусім
не для ўсіх слу-жыўшых у арміі афіцэраў. Многія з іх у якасці
ваенных саветнікаў і спецы-ялістаў выконвалі інтэрнацыянальны
абавязак за межамі СССР, аказвалі да-памогу ў фарміраванні ўзброеных
сіл замежных дзяржаў, падрыхтоўцы ваен-ных кадраў, абучэнні
войскаў, асваенні савецкага ўзбраення і ваеннай тэхнікі, а часам
і ў арганізацыі і вядзенні баявых дзеянняў.
Нямала ваеннаслужачых, ураджэнцаў Беларусі або служыўшых
у БВА, яшчэ ў даваенныя гады бралі ўдзел у нацыянальна-рэвалюцыйнай
вайне ў Іспаніі (1936-1939 гг.), СССР адправіў у гэту краіну
каля трох тысяч дабраахвотнікаў, 59 з іх былі ўдастоены звання
Героя Савецкага Саюза. Беларусаў сярод іх было чацвёра: танкіст
Фёдар Каўроў з вёскі Пасудзьева Дубровенскага раёна Віцебскай
вобласці, Георгій Склязнёў з Гомеля, Павел Кузняцоў з вёскі
Старынцы Віцебскага раёна і лётчык Сяргей Грыцавец з вёскі Бараўцы
Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Няма магчымасці назваць паіменна ўсіх тых, хто да
пачатку Вялікай Айчыннай вайны і адразу пасля яе заканчэння
ўдзельнічаў у нацыянальна-вызваленчай барацьбе Кітая супраць
японскіх захопнікаў (прыгадаем толькі ў дужках аб тым, што ў
1938 годзе звання Героя Савецкага Саюза за ўдзел у гэ-тай барацьбе
быў удастоены ўраджэнец Брэста, лётчык Аляксей Тарасавіч Благавешчанскі),
хто выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Карэйскай На-родна-Дэмакратычнай
Рэспубліцы, у В'етнаме, Інданэзіі, Егіпце, на Кубе, у Сірыі,
Анголе, Эфіопіі…
На працягу доўгіх дзесяці гадоў (1979-1989 гг.)
удзельнічалі савецкія воіны, у тым ліку з Беларусі, у гераічнай
вайне ў Афганістане. З ліку ваенна-служачых БВА, накіраваных
у гэту краіну, загінула каля 800 чалавек, было кантужана і ранена
звыш 1500, стала інвалідамі каля 900.
|
|