dummy.gif
top.gif
dummy.gif
dummy.gif dummy.gif
dummy.gif
question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif
Ваеначальнікі - нашы землякі

     Многія генералы-беларусы займалі высокія камандныя і штабныя пасады. За час вайны на пасадах камандуючых франтамі было сорак чалавек. К канцу вайны налічвалася дзесяць франтоў і адна Прыморская група войскаў. Двума франтамі ў розны час камандавалі нашы землякі генералы В.Д. Сака-лоўскі і Ф.І. Кузняцоў.
    На пасадах членаў ваенных саветаў франтоў ў час вайны знаходзіліся сорак генералаў, у тым ліку чатыры беларусы (Д.А. Гапановіч, І.А. Арлоў, Т.Ф. Штыкаў і Ф.П. Якаўлеў). На працягу ўсей вайны намеснікам начальніка Генеральнага штаба, а ў канцы вайны і яго начальнікам быў наш зямляк генерал арміі А.І. Антонаў.
    К канцу вайны з Германіяй у складзе Чырвонай Арміі мелася 67 агульнавайсковых армій. У розны час імі камандавалі 183 чалавекі, у тым ліку дзевятнаццать беларусаў і ураджэнцаў Беларусі.
    Найбольш вядомымі камандармамі з нашых землякоў сталі М.А. Антанюк, А.Г. Бацюня, А.І. Гасціловіч, П.П. Корзун, П.М. Казлоў, Ф.І. Кузняцоў, А.І. Лапацін, Ф.І. Перхаровіч, В.П. Свірыдаў, В.А. Юшкевіч, С.І. Чарняк, М.С. Філіпоўскі.
    Танкавых армій было шэсць. Адной з іх, 5-й, камандаваў беларус генерал А.І. Лізюкоў. Васемнаццаццю паветранымі арміямі ў гады вайны камандавалі 25 чалавек, у тым ліку два генералы - беларусы: В.Н. Бібікаў і С.А. Красоўскі.
    За гады вайны звыш дваццаці беларусаў і выхадцаў з Беларусі былі начальнікамі штабоў армій, а шэсць - начальнікамі штабоў франтоў. Гэта генералы А.І. Антонаў, Л.С. Бярэзінскі, В.Р. Вашкевіч, В.С. Галушкевіч, Б.А. Пігарэвіч, А.А. Кацнельсон.
    На пасадах камандуючых эскадрамі караблёў у гады вайны было сем чалавек. Двума эскадрамі камандавалі беларусы віцэ-адмірал В.П. Дрозд і контр-адмірал С.Б. Вярхоўскі, на пасадах камандуючых флатыліямі знаходзілася 19 чалавек, двума флатыліямі кіравалі нашы землякі контр-адміралы П.А. Трайнін і Г.Н. Халасцякоў. Два беларусы, контр-адміралы П.Т. Бандарэнка і Н.А. Торык, былі начальнікамі палітупраўленняў адпаведна Чарнаморскага і Паўночнага флатоў, а контр-адмірал беларус В.Е. Ананьіч быў членам ваеннага савета Беламорскай ваенай флатыліі.
    Звыш трыццаці чалавек - выхадцаў з Беларусі - камандавалі карпусамі і каля ста пяцідзесяці - дывізіямі і брыгадамі. Каля трыццаці генералаў - беларусаў працавалі выкладчыкамі ў ваенных акадэміях, спалучаючы навуковую працу і франтавую практыку. Больш дваццаці генералаў з ліку нашых землякоў узначальвалі тылавыя службы армій, пяць чалавек кіравалі ваеннымі заводамі.
    Чатыры генералы былі начальнікамі сувязі шэрагу франтоў. Многія генералы - беларусы ўзначальвалі санітарныя і ветэрынарныя аддзелы франтоў і армій.
    Усяго на франтах Вялікай Айчыннай вайны ваявала каля чатырохсот генералаў і адміралаў з ліку ураджэнцаў Беларусі.
    Сярод беларускіх ваеначальнікаў ёсць прадстаўнікі ўсіх відаў Узброеных Сіл і радоў войскаў. Гэта генерал - кавалерыст Л.М. Даватар, артылерысты генералы Н.Н.Жданаў, Н.К. Васількоў, П.А. Крыўко, К.Р. Мышкоў, Н.К. Рыжы, Н.Н. Нагорны; генералы - авіятары Ф.І. Добыш, С.Г. Кароль; генералы інжынерных войскаў Е.В. Леашэня, А.І. Галдовіч, І.Н. Гнядоўскі, Н.Ф. Кірчэўскі, З.Г. Лапацін, Д.А. Лейчык; генералы - сувязісты Е.Л. Аляскоўскі, Я.А. Лагадзюк, В.Н. Дабоўка, І.Н. Кавалёў, М.А. Плоткін.
    У цяперашні час ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў арміі Расійскай Фэдэрацыі служаць каля пяцідзесяці генералаў і адміралаў - сыноў беларускага народа. Два генералы - беларусы з атрада касманаўтаў (П.І. Клімук і У.У. Кавалёнак) працягваюць у цяперашні час службу ў расійскай арміі, а таксама і першая ў свеце жанчына - генерал - касманаўт В.У. Церашкова, бацькі якой выхадцы з Беларусі, паветрана - дэсантнымі войскамі ў расійскай арміі кіруе беларус генерал - палкоўнік Г.І. Шпак.

 

dummy.gif


© Мiнiстэрства абароны РБ
Распрацавана
"Адкрыты Кантакт"

rating.cgi?id=10011461
dummy.gif question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif dummy.gif  
dummy.gif dummy.gif