|
|  |
З
акругi - у армiю суверэннай дзяржавы
|
Сур'ёзны
ўплыў на лёс Беларусi i яе Узброеных Сiл аказаў распад СССР.
27 лiпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю
аб дзяржаўным суверэнiтэце рэспублiкi, а 25 жнiўня 1991 года,
адразу пасля жнiвеньскiх падзей у Маскве - Закон "Аб наданнi
статусу канстытуцыйнага Закона Дэкларацыi Вярхоўнага Савета
Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнiтэце Беларускай Савецкай
Сацыялiстычнай Рэспублiкi". На аснове Закона ад 19 верасня
1991 года БССР стала называцца як "Рэспублiка Беларусь".
8 снежня 1991 прэзiдэнты Расii, Украiны i Старшыня
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкi ўрада гэтых
рэспублiк падпiсалi Пагадненне аб стварэннi Садружнасцi Незалежных
Дзяржаў (СНД). На парадак дня ў рэспублiцы стала пытанне аб
стварэннi ўласных Узброеных Сiл.
20 сакавiка 1992 года была прынята пастанова урада
"Аб стварэннi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь".
У гэты ж дзень парламент нашай рэспублiкi прыняў Закон "Аб
Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь", на аснове якога i
пачалося iх фармiраванне. У лiстападзе 1992 года Вярхоўным Саветам
былi прыняты Законы "Аб абароне", "Аб усеагульным
воiнскiм абавязку i ваеннай службе", "Аб статусе ваеннаслужачых".
А 6 снежня 1992 года на 10-й сесii дванаццатага
склiкання парламентарыi нашай рэспублiкi прынялi Ваенную дактрыну.
Сярод дзяржаў СНД Беларусь была першай, якая прыняла дадзены
дакумент. Такiм чынам, упершыню ў нашай рэспублiцы была прынята
сiстэма асноватворных поглядаў на прадухiленне вайны, захаванне
мiру, абароннае будаўнiцтва, падрыхтоўку краiны i яе Узброеных
Сiл да адбiцця агрэсii, на спосабы вядзення ўзброенай барацьбы
па абароне яе суверэнiтэту i тэрытарыяльнай цэласнасцi. У адпаведнасцi
з прынятымi законадаўчымi актамi былыя войскi БВА былi рэфармiраваны
ва Узброеныя Сiлы Беларусi ў два этапы. На першым (1992 г.)
яны былi скарочаны амаль на 30.000 чалавек, была вызначана iх
аператыўнае прызначэнне, распрацаваны асноўныя кiруючыя дакументы.
На другiм этапе (1993-1994 г.г.) скарачэнне армii ў асноўным
было завершана, былi здзейснены яе структурныя пераўтварэннi,
рэфармiравана сiстэма кiравання войскамi.
Да 1992 года Чырванасцяжная Беларуская ваенная акруга
мела ў сваiм складзе 5-ю гвардзейскую танкавую армiю, 7-ю танкавую
армiю, 28-ю армiю, 120-ю гвардзейскую мотастралковую дывiзiю,
51-ю гвардзейскую артдывiзiю, 72-ы гвардзейскi Аб яднаны навучальны
цэнтр, а таксама злучэннi i часцi баявога, тылавога i тэхнiчнага
забеспячэння.
На тэрыторыi рэспублiкi, акрамя войскаў акругi, дыслацыравалiся
часцi так званага цэнтральнага падпарадкавання:
103-я гвардзейская паветрана - дэсантная дывiзiя,
38-я гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада, 11-й корпус 2-й
асобнай армii СПА, 26-я паветраная армiя, а таксама злучэннi
i часцi РВСН, далекай авiяцыi, Ваенна-марскога Флоту i спецыяльных
войскаў, якiя падпарадкоўвалiся ў той час непасрэдна Мiнiстэрству
абароны СССР i глаўкомам вiдаў Узброеных Сiл. Агульная колькасць
гэтай групоўкi войскаў складала больш за 280 тысяч ваеннаслужачых,
рабочых i служачых.
На ўзбраеннi злучэнняў i часцей КБВА знаходзiлiся
танкi Т-72Б, БМП-2, БТР-80, самалеты МiГ-29, Су-25, Су-27, баявыя
верталеты Мi-24 i iншая зброя.
Канцэнтрацыя воiнскiх часцей i злучэнняў у рэспублiцы была самай
высокай на Еўрапейскiм кантыненце.
Адзiн ваеннаслужачы ў нас прыходзiўся на 43 чалавекi
грамадзянскага насельнiцтва. (Для параўнання: ва Украiне - на
98, у Казахстане - на 118, у Расii - на 634 чалавекi). Для рэспублiкi
з дзесяцiмiльенным насельнiцтвам такiя празмерна вялiкiя Узброеныя
Сiлы былi не патрэбны, затраты на iх утрыманне i аснашчэнне
- недапушчальнымi. Да таго ж iх агульная колькасць у адпаведнасцi
з падагульняючым актам Хельсiнскага пагаднення ад 10.07.92 г.
не павінна была перавышаць 100.000 ваеннаслужачых. У сувязi
з гэтым у 1992-1996 гадах спынiлi сваё iснаванне цi былi сур'езна
рэфармiраваны звыш 250 воiнскiх фармiраванняў, якiя адышлi пад
юрысдыкцыю Беларусі, а колькасць ваеннаслужачых паменшылася
ў тры разщы i ў 1997 годзе стабiлiзавалася на лiчбе ў 83 тысячы
чалавек. Адначасова з гэтым бы ў iстотна скарочаны арсенал ваеннай
тэнiкi i ўзбраення.
На 17 лiпеня 1992 года наша армiя мела 3457 танкаў
, 3824 баявыя бранiраваныя машыны, 1562 артылерыйскiя сiстэмы,
390 баявых самалетаў, 79 ударных верталетаў. У адпаведнасцi
з Дагаворам аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе i прынятымi
ў яго развіцце правапераемнiкамi СССР 15 мая 1992 г. ў Ташкенце
"Пагадненнем аб прынцыпах i парадку выканання Дагавора
аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе", "Пратаколам
аб максiмальных узро ўнях для наяўнасцi звычайных узбраенняў
i тэхнiкi. Азербайджанскай Рэспублiкi, Рэспублiкi Арменiя, Рэспублiкi
Беларусь, Рэспублiкi Казахстан, Рэспублiкi Малдова, Расiйскай
Федэрацыi, Украiны i Рэспублiкi Грузiя ў сувязi з Дагаворам
аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе", мы згадзiлiся мець
1800 танкаў, 2600 баявых бранiраваных машын, 1615 артылерыйскiх
сiстэм, 260 баявых самалетаў, 80 ударных варталетаў.
Iншымi словамi, рэспублiцы трэба было пазбавiцца
ад 1773 баявых танкаў, 1441 баявой бранiраванай машыны, 130
баявых самалетаў. Гэта скарачэнне было ажыццеўлена к пачатку
1996 года.
Да гэтага часу ў асноўным завяршыўся працэс структурнага
рэфармавання армii: агульнавайсковыя i танкавыя армii былi пераўтвораны
ў армейскiя корпусы, мотастралковыя i танкавыя дывiзii ў асобныя
механiзаваныя брыгады, а частка iх - у базы захоўвання ўзбраення
i тэхнiкi, паветрана-дэсантная дывiзiя i асобная паветрана-дэсантная
брыгада - у мабiльныя сiлы, якiя складаюцца з трох мабiльных
брыгад, авiяцыйныя дывiзii i палкi - у авiяцыйныя базы.
Карэнныя змяненнi ў свеце, якiя прыйшлi з заканчэннем
"халоднай вайны" i лiквiдавалi пагрозу тэрмаядзернага
канфлiкту, не прывялi да памянщэння небяспекi для многiх дзяржаў
i не зрабiлi свет больш стабiльным.
Новай рэальнасцю стала павелiчэнне пагрозы рэгiянальных
i лакальных ваенных канфлiктаў рознага маштабу, якiя ў агляднай
перспектыве будуць i ў будучым заставацца найбольш верагоднай
формай разрашэння этнiчных, рэлiгiйных, эканамiчных, тэрытарыяльных
i iншых мiждзяржаўных спрэчак.
Немалую пагрозу бяспецы сусветнай супольнасцi нясуць
метастазы мiжнароднага тэрарызму, якi прыняў ў апошнi час пагражальны
размах.
У сувязi з гэтым кiраўнiцтвам краiны ў пачатку цяперашняга
года было прынята рашэнне аб завяршэннi рэфармавання беларускiх
Узброеных Сiл. Нарматыўнай базай намечаных пераўтварэнняў сталi
новыя рэдакцыi Канцэпцыi нацыянальнай бяспекi i Ваеннай дактрыны
Рэспублiкi Беларусь, а таксама прынятыя ў iх развiццё i зацверджаныя
Указамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у лiстападзе гэтага года
канцэпцыя будаўнiцтва Узброеных Сiл да 2006 года.
Першым крокам заключнага этапу рэфармавання Узброеных
Сiл з'явiлася размежаванне паўнамоцтваў Мiнiстэрства абароны
i Генеральнага штаба.
На Мiнiстэрства абароны як орган дзяржаўнага кiравання
ўскладзена функцыя ажыццяўлення дзяржаўнай палiтыкi па пытаннях
абароны. Здзяйсняючы агульнае кiраўнiцтва Узброенымi Сiламi,
Мiнiстэрства абароны нясе ўсю адказнасць за iх будаўнiцтва i
развiцце, а таксама падрыхтоўку да выканання задач узброенай
абароны суверэнiтэту i тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржавы.
Генеральны штаб як цэнтральны орган ваеннага кiравання
будзе ажыццяўляць аператыўнае кiраванне Узброенымi Сiламi. Акрамя
таго, у яго кампетэнцыi знаходзяцца пытаннi арганiзацыi ўзаемадзеяння
i каардынацыi дзейнасцi Узброеных Сiл i iншымi вайсковымi фармiраваннямi
ў сферы забеспячэння абароны дзяржавы.
Са снежня 2001 года ажыццёўлены пераход Узброеных
Сiл на двухвiдавую структуру - Сухапутныя войскi i Ваенна-паветраныя
сiлы i войскi супрацьпаветранай абароны. Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь камандуючым Сухапутнымi войскамi прызначаны генерал-маер
Юрый Партноў, а камандуючым Ваенна-паветранымi сiламi i войскамi
супраць-паветранай абароны - генерал-маёр Алег Пафераў.
На камандаванне Сухапутных войскаў акрамя задач
падтрымання на неабходным узроўнi боегатоўнасцi i баяздольнасцi
падначаленых яму злучэнняў i часцей ускладзена таксама функцыя
кiраўнiцтва падрыхтоўкай i вядзеннем тэрытарыяльнай абароны.
Месцам дыслакацыi камандавання Сухапутных войскаў стаў горад
Бабруйск.
На базе 28-га i 65-га армейскiх карпусоў створаны
Заходняе i Паўночна-Заходняе аператыўныя камандаваннi. Пачата
работа па рэарганiзацыi 120-й гвардзейскай мотастралковай дывiзii
ў асобную механiзаваную брыгаду i базу захавання ўзбраення i
тэхнiкi. Практычна завершаны працэс расфармiравання 350-й гвардзейскай
асобнай мабiльнай брыгады. Гэта дазволiла поўнасцю укамлектаваць
афiцэрскiм саставам 38-ю i 317-ю гвардзейскiя асобныя брыгады.
К 2005 году агульная колькасць Узброеных Сiл павiнна складаць
65 тысяч чалавек (50 тысяч ваеннаслужачых i 15 тысяч асоб грамадзянскага
персаналу).
Нягледзячы на iснуючыя цяжкасцi з 2001 года 140-ы
рамонтны завод Мiнiстэрства абароны сумесна са славацкiмi партнерамi
прыступiў да мадэрнiзацыi маральна ўстарэўшых узораў ваеннай
тэхнiкi. Так, на базе БТР i БМП-1 iм створаны новыя баявыя машыны
"Кобра-К" i "Кобра-С", якiя ў блiжэйшы час
паступяць на узбраенне Сухапутных войскаў. Акрамя таго, будзе
ажыццяўляцца наступны перавод аўтамабiльнай тэхнiкi расiйскай
вытворчасцi з карбюратарнымi рухавiкамi на дызельныя айчынных
вытворцаў.
Добра зарэкамендавала сябе ў ходзе палявых выпрабаванняў
рэактыўная сiстэма залпавага агню БМ-21 "Град", зманцiраваная
на базе аўтамабiля Мiнскага аўтазавода. З 2002 года "Белградамi"
будзе аснашчаны адзiн з дывiзieнаў ракетных войскаў i артылерыi
беларускiх Узброеных Сiл.
У цяперашнi час камплектаванне Узброеных Сiл сяржантамi
i салдатамi тэрмiновай службы праводзiцца ў асноўным па тэрытарыяльнаму
прынцыпу.
В 1995 годзе ў нашай армii з'явiўся новы вiд службы
на пасадах радавога i сяржанцкага складу - служба па кантракту,
i з кожным годам колькасць ваеннаслужачых, якiя праходзяць службу
па кантракту, павялiчваецца.
Сeння з поўнай упэўненасцю можна гаварыць i аб тым,
што ў беларускай армii вырашана праблема падрыхтоўкi ваенных
кадраў. Створаная ў 1995 годзе ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь на базе Мiнскага вышэйшага iнжынернага зенiтнага
ракетнага i Мiнскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылiшчаў
Ваенная акадэмiя рыхтуе афiцэраў практычна для ўсiх вiдаў Узброеных
Сiл i радоў войскаў. Аснову галоўнага вну краiны складаюць 10
факультэтаў.
Побач з гэтым беларускiя афiцэры i курсанты маюць
магчымасць атрымлiваць адукацыю i ў вышэйшых ваенных навучальных
установах Расiйскай Федэрацыi.
У асноўным там праходзяць навучанне ваеннаслужачыя
дэфiцытных спецыяльнасцей, падрыхтоўка якiх у Беларусi не вядзецца.
Для папаўнення злучэнняў i часцей спецыялiстамi
i камандзiрамi нiзавога звяна ва Узброеных Сiлах маецца шырокая
сетка вучэбных часцей. У гэтым годзе на базе аднаго з палкоў
72-га об'яднанага вучэбнага цэнтра была сфармiравана 114-я гвардзейская
школа па падрыхтоўцы прапаршчыкаў. А 2 снежня 2001 года адбыўся
iх першы выпуск. 247 новаспечаных прапаршчыкаў адбылi ў войскi.
Статус дзяржаўнай сярэдняй спецыялiзаванай установы з ваенна-прафесiйным
напрамкам навучання i выхавання юнакоў атрымала ў 1995 годзе
Мiнскае сувораўскае ваеннае вучылiшча. Гэтай навучальнай установе
вернута яго першапачатковае прызначэнне - у першую чаргу ў iм
вучацца дзецi загiнуўшых ваеннаслужачых, сiраты, дзецi з мнагадзетных
i маламаeмых сем'яў.
Права паступлення ў вучылiшча маюць падлеткi, якiя
скончылi 5 i 6 класаў сярэдняй школы.
З мэтай дэмакратызацыi воiнскай службы i пошуку новых метадаў
работы ў жнiўнi 1995 года быў створаны Кансультатыўны савет
пры мiнiстры абароны Рэспублiкi Беларусь. У яго склад увайшлi
49 афiцэраў на пасадах ад камандзiра ўзвода да камандзiра злучэння,
у воiнскiх званнях ад лейтэнанта да палкоўнiка. Eн надзелены
ўнiкальнымi паўнамоцтвамi, у яго кампетэнцыю ўваходзяць вывучэнне,
прагназiраванне i своечасовае вызначэнне мер па важнейшых пытаннях
жыццядзейнасцi войскаў; аналiз, вывучэнне i распрацоўка прапаноў
па пытаннях сацыяльна-бытавога забеспячэння ваеннаслужачых i
членаў iх сем'яў, падрыхтоўка прапаноў мiнiстру абароны для
ўнясення iх на разгляд Прэзiдэнта, Савета Бяспекi, Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь. Час паказаў, што дзейнасць Кансультатыўнага
Савета карысная, паколькi eн акумулiруе меркаваннi ўсiх катэгорый
ваеннаслужачых i армейскай грамадскасцi па шырокiм спектры пытанняў
жыцця i дзейнасцi Узброеных Сiл.
Павысiць эфектыўнасць работы афiцэрскай грамадскасцi,
зрабiць так, каб людзi у пагонах зноў адчулi сябе адзiнай згуртаванай,
маналiтнай сям'eй, дзе б знайшлi свае спрадвечна чыстае i высокае
значэнне паняцця абавязку, афiцэрскага гонару, прызваны адроджаныя
сeння ў войсках Афiцэрскiя сходы на чале са створаным у тым
жа 1995 годзе Каардынацыйным саветам Афiцэрскiх сходаў Узброеных
Сiл.
21 мая 1997 года ў Мiнску, у Цэнтральным Доме Афiцэраў
адбыўся 1 Усеармейскi Афiцэрскi сход Узброеных Сiл Рэспублiкi
Беларусь - першы ў армiях краін СНД. У яго рабоце прынялi ўдзел
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь - Галоўнакамандуючы Узброенымi
Сiламi Аляксандр Лукашэнка, 558 лепшых прадстаўнiкоў беларускага
афiцэрскага корпуса, а таксама прадстаўнiкi ўрада, Нацыянальнага
сходу, Пагранiчных i Унутраных войскаў, МУС, КДБ, ветэраны вайны,
працы i Узброеных Сiл, прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый.
На ўсеармейскiм форуме былi зацверджаны "Палажэнне аб Афiцэрскiм
сходзе ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь", "Палажэнне
аб Каардынацыйным Савеце Афiцэрскiх сходаў Узброеных Сiл Рэспублiкi
Беларусь".
Тут жа, на першым у гiсторыi нашай армii Усеармейскiм
Афiцэрскiм сходзе, былi ўручаны i першыя медалi нашай рэспублiкi
"За адвагу". З рук Прэзiдэнта iх атрымалi саперы падпалкоўнiк
Л.Ласенка, маeр С.Рудакоў, капiтаны В.Гардзiевiч, I.Касiнскi,
Н.Палуянаў, старшыя лейтэнанты Ю.Залатапуд, С.Чатверыкаў, Г.Шыфман.
Лeсавызначальным для беларускай армii стаў другi
Афiцэрскi сход, якi адбыўся ў жнiўнi цяперашняга года. На iм
быў адобраны курс, намечаны Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь,
на стварэнне мабiльных, высокапрафесiйных, кiруемых i забяспечаных
сучаснай ваеннай тэхнiкай Узброеных Сiл. Узброеныя Сiлы ганарацца
i тым, што першым высокага звання "Герой Беларусi"
у рэспублiцы быў удастоены прадстаўнiк Узброеных Сiл - лeтчык
падпаўкоўнiк Уладзiмiр Мiкалаевiч Карват 23 мая 1996 года, якi
цаной жыцця выратаваў жыхароў вeскi Малое Гацiшча.
У 2001 годзе сур'eзным выпрабаваннем на прафесiйную
сталасць стала для Узброеных Сiл комлекснае аператыўна-тактычнае
вучэнне "Нeман-2001", якое адбылося ў перыяд з 26
жнiўня па 3 верасня. Па дынамiцы, складанасцi i разнастайнайнасцi
вырашаемых задач яго рашуча можна назваць унiкальным.
У iм прымалi ўдзел каля дзевяцi тысяч ваеннаслужачых,
звыш 1200 адзiнак аўтамабiльнай i спецыяльнай тэхнiкi, 60 танкаў,
каля 200 баявых бронемашын, 64 рэактыўных артылерыйскiх сiстем,
48 самалетаў i верталетаў, а таксама 132 зенiтна-ракетныя сiстэмы
СПА.
Сумесна са злучэннямi i часцямi беларускай армii
ў вучэннi прымалi ўдзел падраздзяленнi Дзяржаўнага камiтэта
Пагранiчных войскаў, Мiнiстэрства Унутраных спраў, Мiнiстэрства
па надзвычайных сiтуацыях, часцi чыгуначных войскаў. Кiраваў
вучэннем мiнiстр абароны Рэспублiкi Беларусь генерал-палкоўнiк
Мальцаў. Штаб вучэння ўзначальваў начальнiк Галоўнага штаба
Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь - першы намеснiк мiнiстра
абароны генерал-маeр Сяргей Гурулeў.
Грандыeзнае ваеннае дзейства адбывалася на тэрыторыi
Гожска-Парэчскага, Абуз-Лясноўскага, Дратуньскага, Даманаўскага,
Ружанскага i Палескага палiгонаў. Задума вучэння была максiмальна
прыблiжана да рэалiй сучасных лакальных ваенных канфлiктаў.
Акрамя таго, вучэнне насiла i даследчыя мэты. На iм былi апрабаваны
тэарытычныя выкладкi Ваеннай дактрыны.
У палявых умовах адбылiся выпрабаваннi новых узораў
узбраення i тэхнiкi айчыннай вытворчасцi: рэактыўная сiстэма
залпавага агню "БелГрад", бартавы аўтамабiль МАЗ-531605,
аўтамабiль ЗIЛ-131 з дызельным рухавiком, прыцэлы i прыборы
начнога бачання, якiя распрацаваны на ГП "БелАМА",
апорна-пускавая ўстаноўка з двума ПЗРК "Iгла" i аўтаматызаванай
сiстэмай кiравання "Шлем". На ЦКП Войскаў супрацьпаветранай
абароны паспяхова прайшла выпрабаванне новая АСК, якая была
распрацавана НПО "Агат".
У ходзе "Неман-2001" упершыню за апошнiя
12 год здзейснены прызыў ваеннаслужачых прыпiснага складу. Назiраць
за ходам вучэння прыбылi прадстаўнiкi з 12 краiн. Асвятлялi
ваенныя гульнi больш 60 журналiстаў. Разам з "Неман-2001"
адбывалася каалiцыйнае вучэнне "Баявая садружнасць - 2001"
на расiйскiм палiгоне Ашулук. У iм удзельнiчалi падраздзяленнi
i часцi Войскаў супрацьпаветранай абароны i Ваенна-паветраных
Сiл Беларусi.
Падводзячы вынiкi комплекснага аператыўна-тактычнага
вучэння кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначыў: i мэта
яго - практычна адпрацаваць пытаннi сумеснага планавання i прымянення
Узброеных сiл, iншых войскаў i вайсковых фармiраванняў па вырашэнні
узброенага канфлiкту, праверыць палажэннi новай ваеннай дактрыны
на завяршальным этапе рэфармiравання Узброеных Сiл, пацвердзiць
iх гатоўнасць i здольнасць выканаць свае задачы ў адпеведнасцi
з прызначэннем - дасягнута.
Няпростыя мiжнародныя абставiны патрабавалi ў канцы
ХХ стагоддзя стварэння даволi эфектыўнай сiстэмы бяспекi, якая
заснавана на палiтычным, эканамiчным i ваенным саюзе з Расiйскай
Федэрацыяй.
За апошнiя гады закладзена трывалая аснова для рэалiзацыi
найважнейшых напрамкаў забеспячэння ваеннай бяспекi Саюзнай
дзяржавы, такiх як:
- распрацоўка Ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы i сумеснай Праграмы
ўзбраення дзяржаў на 2001 - 2005 гады i сумеснага абароннага
заказу;
- забеспячэнне высокаэфектыўнага функцыянавання рэгiянальнай
групоўкi войскаў армiй Беларусi i Расii i правядзенне iнвентарызацыi
аб'ектаў ваеннай iнфраструктуры ў яе iнтарэсах;
- распрацоўка прапаноў па ўнiфiкацыi заканадаўства Беларусi
i Расii ў галiне абароны i сацыяльнай абароны ваеннаслужачых.
- Ва Узброеных Сiлах Беларусi паслядоўна i мэтанакiравана ажыццяўляецца
комплексная сiстэма мер, накiраваных на паляпшэнне воiнскага
выхавання, умацавання аўтарытэту камандзiраў, статутнага парадку
i арганiзаванасцi ва ўсiх сферах жыцця i дзейнасцi войскаў.
У Беларускай арміі ў ліку першых з краін СНД была
створана сацыяльна-псіхалагічная структура і пачата падрыхтоўка
спецыялістаў першага звяна - вайсковых псіхолагаў батальёнаў.
З 1995 года адбылося тры выпускі афіцэраў з кваліфікацыяй сацыяльны
педагог, педагог-псіхолаг. У 2002 годзе камандна-штабны факультэт
Ваеннай акадэміі выпусціў першых афіцэраў з вышэйшай ваеннай
адукацыяй на пасады намеснікаў камандзіраў палкоў, брыгад па
выхаваўчай рабоце.
Вынікам мэтанакіраванай выхаваўчай работы стала
двухразовая скарачэнне злачыннасці сярод ваеннаслужачых. У 2,5
разы ў параўнанні з 1995 годам зменшана колькасць суіцыдных
здарэнняў. Узрасла колькасць воінскіх злучэнняў і часцей, дзе
ўзровень статутнага парадку, арганізацыі службы, паўсядзённай
дзейнасці і баявой падрыхтоўкі выключае прадпасылкі да злачынстваў
і здарэнняў.
Абвясціўшы толькі абарончы характар Ваеннай дактрыны,
Рэспубліка Беларусь зыходзіць з таго, што ні адна з дзяржаў
у цяперашні час не з'яўляецца для яе патэнцыяльным праціўнікам.
Разам з тым, улічваючы існуючыя пагрозы ваеннай бяспекі, яна
і ў далейшым будзе клапаціцца аб падтрымцы баявога патэнцыялу
Узброеных Сіл на ўзроўні, які забяспечвае гарантаваную абарону
мірнай працы беларускага народа.
|
|
|
|
 |
|