dummy.gif
top.gif
dummy.gif
dummy.gif dummy.gif
dummy.gif
question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif
Развіццё КБВА ў гады "Халоднай вайны"

    У 50-я і наступныя гады Беларуская ваенная акруга - адна з буйнейшых ваенных акруг Узброеных Сіл СССР - ператвараецца па-свойму ў доследную базу для асваення новых узораў узбраення і баявой тэхнікі. Гэта акалічнасць вызначалася, перш за ўсё, тым, што БВА практыкавала найважнейшы (заходні) стратэгічны напрамак краіны.
    У сувязі з аператыўным прызначэннем БВА і яе роляй як доследнай базы на асваенні новых узораў узбраення і баявой тэхнікі ўсе новыя віды яе накіроўваліся ў першую чаргу ў войскі акругі, пасля іх асваення асабовым складам і палявой праверкі на шматлікіх занятках, вучэннях, буйнейшымі з якіх сталі манеўры "Днепр" (1967), "Дзвіна" (1970) і шэраг іншых. Вопыт, атрыманы ў БВА, перадаваўся войскам іншых ваенных акруг, якія таксама пачыналі аснашчацца новым узбраеннем.
    За вялікі ўклад ва ўмацаванне абарончай моцы СССР і яго ўзброенай абароны, поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 лютага 1968 года Беларуская ваенная акруга была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.
    Цікавы, у якасці прыклада, ход развіцця радоў войскаў. Так, галоўнымі накірункамі ўдасканалення артылерыі з'яўляліся павелічэнне дальнасці і дакладнасці стральбы. У гэты перыяд у войскі акругі паступілі новыя, больш удасканаленыя дальнабойныя артылерыйскія сістэмы - 130 мм гарматы М-46 і 152- мм гарматы М-47, 122 мм гарматы Д-74 і 152 мм гарматы Д-20, а таксама - цяжкі 240 мм мінамёт - магутны сродак разбурэння абарончых збудаванняў, 122 мм гаўбіца Д-30 і 85 мм супрацьтанкавая гармата Д-48, якая аснашчана начным прыцэлам і мае штатныя кумулятыўныя снарады вялікай бронепрабівальнасці, 85 мм самаходная супрацьтанкавая гармата СД-44, 70 мм супрацьтанкавая гармата БС-3, баявыя машыны рэактыўнай артылерыі БМ-14, БМД-20 і БМ-24, рэактыўныя боепрыпасы другога пакалення - турбарэактыўныя асколачна-фугасныя і фугасныя снарады. Навейшымі артылерыйскімі сістэмамі з'явіліся сучасныя комплексы артылерыі: 122 мм самаходная гаўбіца 2С1 "Гваздзіка" і 152 мм самаходная гаўбіца 2С3 "Акацыя", а таксама рэактыўныя сістэмы залпавага агню "Град", "Ураган" і "Смерч".
    Акрамя таго, на ўзбраенне артылерыйскіх падраздзяленняў, часцей і злучэнняў у розны час паступілі: радыёлакацыйныя станцыі СНАР-1 ("станцыя наземнай артылерыйскай разведкі") і АРСВМ-1 ("артылерыйская радыёлакацыйная станцыя выяўлення мінамётаў"), разведвальныя пераносныя станцыі РПС, гукаметрычныя станцыі СЧ3-6, назіральныя артылерыйскія рухомыя пункты АПН-1, рэактыўныя самалёты-разведчыкі Іл-28Р, артылерыйскія цягачы новых узораў, гусенічныя спецыяльныя артылерыйскія цягачы, а таксама іншая ваенная тэхніка і ўзбраенне.
    У Сухапутных войсках, асабліва ў артылерыі, і Войсках СПА шырокае ўкараненне атрымала электронна-вылічальная тэхніка, а таксама аўтаматызаваныя сістэмы кіравання.
У 70-х гадах на беларускай зямлі ўпершыню ў гісторыі быў выпрабаваны і пастаўлены на баявое дзяжурства ЗРК С-300, а лётчыкамі СПА асвоены самалёты Су-15, Міг-25, зенітнымі часцямі акругі - ЗСУ "Шылка", ЗРЛК "Тунгуска" і іншыя, па многіх сваіх характарыстыках і да гэтага часу перавышаючыя аналагічныя замежныя ўзоры.
    Паколькі размова зайшла аб ракетнай зброі, да месца прыгадаць, што наша рэспубліка таксама мае вядомыя адносіны да яго зараджэння. Яшчэ ў XVII стагоддзі (1650 г.) ураджэнец Віцебска Казімір Семяновіч выдаў у Амстэрдаме кнігу "Вялікае майстэрства артылерыі", у якой выказаў цэлы шэраг навуковых вывадаў і прапаноў, новых для таго часу. Працуючы ў асноўным у галіне артылерыі, пiратэхнiкi i феерверкаў, ён упершыню выказаў асновы некалькiх арыгiнальных канструкцый ракет, у тым лiку шматступенчатых. А ў 1814 годзе выдатны рускi артылерыст i вучоны генерал А.Д.Засядзька пачаў практычную работу над стварэннем розных тыпа ў баявых ракет i ўжо ў 1817 годзе прадэманстрыраваў iх дзеянне ў Пецярбургу. Ракеты выраблялiся ў пiратэхнiчнай лабараторыi, спецыяльна створанай iм у Магiлеве. Гэтыя работы сталi асновай вытворчасцi ракет для рускай армii. Праз гады на ўзбраенне РВ i А Сухапутных войскаў БВА паслядоўна паступiлi: тактычныя ракеты "Луна", "Луна-М", "Точка" i iншыя, аператыўна-тактычныя 8К11(Р-170), 8К14(Р-300), "Темп" (Р-900) i гэтак далей.
    Атрымала далейшае развiцце бранятанкавая тэхнiка. У пасляваенныя гады (1946-1960) у войскi БВА пачалi паступаць сярэднiя танкi Т-54 i Т-55, цяжкiя - ІС-4, Т-10, ІС-2М, ІС-3М, лёгкi плаваючы танк ПТ-76. Тады ж былi прыняты на ўзбраенне самаходныя артылерыйскiя ўстаноўкi (САУ): цяжкая, сярэдняя зенiтная, легкiя авiядэсантныя, а таксама бронетранспарцеры рознага прызначэння.
    З 1961 года на ўзбраенне паступiлi асноўныя танкi Т-62, Т-64 i Т-72, баявая машына пяхоты БМП-1 i баявая машына дэсанта БМД-1, новыя БТРы. На ўзбраенне мотастралковых войскаў - высоканадзейныя, малагабарытныя, легкiя ўзоры стралковай зброi: пiсталет Макарава i Сцечкiна, аўтаматы АК i АКМ, самазарадны карабін СКС, ручныя кулямёты і станковы ПКС, самазарадная скарастрэльная вiнтоўка СВД, зенiтна-куляметныя ўстаноўкi, ружэйныя гранатамёты i iншае ўзбраенне.

 

dummy.gif


© Мiнiстэрства абароны РБ
Распрацавана
"Адкрыты Кантакт"

rating.cgi?id=10011461
dummy.gif question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif dummy.gif  
dummy.gif dummy.gif