dummy.gif
top.gif
dummy.gif
dummy.gif dummy.gif
dummy.gif
question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif
Партызанскі рух у Беларусі

   22 - 23 чэрвеня 1941 года нямецкія крыніцы паведамілі аб фактах партызанскіх вылазак і дыверсій супраць нямецкіх войскаў у заходніх раёнах Беларусі. К канцу чэрвеня 1941 г. на акупіраванай ворагамі тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 4 партызанскія атрады (без уліку стыхійна ўзнікшых партызанскіх груп), у ліпені іх было 35, а ў жніўні - ужо 61. Першыя партызанскія атрады ствараліся партыйнымі арганізацыямі на месцах, засылаліся з-за лініі фронту, фарміраваліся з ліку ваеннаслужачых - акружэнцаў.
   У ліку першых партызанскіх атрадаў Беларусі - Пінскі партызанскі атрад (камандзір - Корж В.З.) і партызанскі атрад "Чырвоны Кастрычнік" (камандзір - Бумажкоў Т.П.), якія пачалі свае аперацыі ў канцы чэрвеня 1941 года. Следам за імі былі створаны атрады "Бацькі Міная" (камандзір - Шмыроў М.Ф.) і Жукоўскага М.І.
   У кароткі тэрмін партызанскі рух у Беларусі стаў сур'ёзнай сілай, супрацьстаячай нямецка-фашысцкім войскам, якую прышлося прызнаць афіцыйным асобам "Трэцяга рэйха". 20 ліпеня 1941 года нямецкае агенцтва "Трансакіян" паведаміла, што беларускія партызаны напалі на штаб 121-й пяхотнай дывізіі вермахта, забілі многіх салдат і афіцэраў, у тым ліку камандзіра дывізіі генерала Ланселя. Саўінфармбюро пацвердзіла гэта 24 ліпеня 1941 года.
   Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 жніўня 1941 года Бумажкоў Т.П. і Паўлоўскі Ф.І. першымі ў Вялікай Айчыннай вайне з партызан былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, а Жукоўскі М.І. ўзнагароджаны ордэнам Леніна. К гэтаму часу на ліку атрада "Чырвоны Кастрычнік" былі сотні забітых і паланёных гітлераўцаў, некалькі дзесяткаў знішчаных танкаў і бронемашын, 20 узарваных мастоў, пушчаны пад адхон браняпоезд і разгромлены ў вёсцы Азерня штаб пяхотнай дывізіі (разгромлены ва ўзаемадзеянні з асобым механізаваным атрадам падпалкоўніка Курмышава Л.В.). Атрад Жукоўскага М.І. праславіўся ў канцы ліпеня 1941 года дзёрзкім разгромам нямецкіх гарнізонаў у райцэнтрах Слуцк і Чырвоная Слабада.
   Першае партызанскае злучэнне (правобраз брыгады) было створана ў студзені 1942 года ў Кастрычніцкай партызанскай зоне (Палеская вобласць) і аб'ядноўвала 14 атрадаў (болей 1300 байцоў). Агульнае кіраўніцтва злучэннем здзяйсняў савет камандзіраў (старшыня - камандзір атрада "Чырвоны кастрычнік" Паўлоўскі Ф.І.). Злучэнне дзейнічала зімой і вясной 1942 года пад назвай "Гарнізон Паўлоўскага".
   Ваеннае кіраўніцтва партызанскім рухам у гады вайны ажыццяўлялі Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы ВГК (створаны 30 мая 1942 г., расфарміраваны 13 студзеня 1944 г.; начальнік - генерал-лейтэнант Панамарэнка П.К.) і яго рэспубліканскі орган - беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) (створаны 9 верасня 1942 г., расфарміраваны 14 лістапада 1944 г., начальнікі - Калінін П.З. (кастрычнік 1942 - кастрычнік 1944 г.г.), палкоўнік Прохараў А.А. (кастрычнік - лістапад 1944 г.). БШПР меў свае прадстаўніцтвы (аператыўныя групы) на франтах, а кіраўніцтва партызанскай барацьбой ажыццяўляў праз 33 тэрытарыяльныя злучэнні партызан.
   На працягу ўсяго перыяду акупацыі ў Беларусі дзейнічалі 199 партызанскіх брагад і 14 партызанскіх палкоў (997 атрадаў) і 258 асобных партызанскіх атрадаў, у якіх налічвалася 374 тысячы байцоў; скрытыя партызанскія рэзервы дасягнулі 400 тысяч чалавек. Разам з гэтым, у падпольных арганізацыях і групах налічвалася звыш 70 тысяч чалавек, у тым ліку 10 тысяч супрацоўнікаў агентурнай разведкі. З 440 тысяч народных мсціўцаў Беларусі 130 тысяч чалавек былі камуністамі і камсамольцамі.
   З чэрвеня 1941 па ліпень 1944 года партызаны Беларусі вывелі са строю каля 500 тысяч ваеннаслужачых акупацыйных войскаў і марыянетачных фарміраванняў, чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі, узброеных каланістаў і памагатых (з іх 125 тысяч чалавек - незваротныя страты), падарвалі і пусцілі пад адхон 11 128 варожых эшалонаў і 34 бронепаязды, разграмілі 29 чыгуначных станцый і 948 варожых штабоў і гарнізонаў, узарвалі, спалілі і разбурылі 819 чыгуначных і 4710 іншых мастоў, перабілі болей за 300 тыс. рэльсаў, разбурылі звыш 7300 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі сувязі, збілі і спалілі на аэрадромах 305 самалётаў, падбілі 1355 танкаў і бронемашын, знішчылі 438 гармат рознага калібру, падарвалі і знішчылі 18 700 аўтамашын, знішчылі 939 ваенных складоў. За той жа перыяд партызаны Беларусі ўзялі наступныя трафеі: гармат - 85, мінамётаў - 278, кулямётаў - 1874, вінтовак і аўтаматаў - 20 917. Агульныя незваротныя страты беларускіх партызан у 1941 - 1944 г.г., па няпоўных дадзеных склалі 45 тысяч чалавек.
   Пасля вызвалення Беларусі 180 тысяч быўшых партызан працягвалі вайну ў радах дзеючай арміі.
   16 ліпеня 1944 г. на мінскім іпадроме (у канцы вул.Чырвонаармейскай) адбыўся парад 30 тысяч беларускіх партызан. Парад прымаў камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал арміі Чарняхоўскі І.Д. Сімвалічна, што на другі дзень - 17 ліпеня - у Маскве на вул.Горкага прайшлі калоны нямецкіх ваеннапалонных, якія былі захоплены ў Беларусі (так званы "парад фаталістаў").
   Усяго за гады вайны 87 партызан і падпольшчыкаў Беларусі сталі Героямі Савецкага Саюза, звыш 140 тысяч узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

 

dummy.gif


© Мiнiстэрства абароны РБ
Распрацавана
"Адкрыты Кантакт"

rating.cgi?id=10011461
dummy.gif question.gifmain.gifdummy.gifback.gifdummy.gif dummy.gif  
dummy.gif dummy.gif